Віленская друкарня Мамонічаў, друкарня віленскіх купцоў Мамонічаўу канцы 16—пач. 17 ст. На ix сродкі П.Мсціславец у сярэдзіне 1570-х г. заснаваў у Вільні друкарню, дзе выда-дзены «Часоўнік» (1574—76?), «Еван-гелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр» (1576). Мамонічы імкнуліся поўнасцю ўзяць кнігадрукаванне ў свае рукі. У выніку канфлікту паміж імі i Мсціслаўцам друкарня ў 1576 спыніла дзейнасць. У 1583 адноўлена К. i Л.Мамонічамі. Фінансавую падтрымку ім аказвалі правасл. шляхціцы Зарэцкія. Пры падтрымцы падканцлера, пасля канцлера ВКЛ Л.Сапегі ў 1586 i 1593 Мамонічы атрымалі прывілеі, што дазволіла ім часова манапалізаваць выданне кніг на бел. i царк.-слав. мовах. Зімі супрацоў-нічаў віленскі друкар й.Гарабурда, які выпусціў у пач. 1580-х г. некалькі выданняў. В.д.М. улічвала запатрабаванні i культ. традыцыі розных пластоў насель-ніцтва. Большая частка яе выданняў 16 ст. прызначалася на патрэбы правасл. брацтваў, ix школ, царквы, мяшчанства. Гандл. сувязі Мамонічаў з Украінай, Рус. дзяржавай, Польшчай скарыстоўваліся для кніжнагаўзаемаабмену. Выпускаліся багаслоўскія i літургічныя выданні, кнігі для чытання, публіцыст. творы, падруч-нікі,ут.л. «Граматыка славянская» (1586), «Дыялектыка» І.Спантенберга (каля 1586), «Буквар» (1590-я г., 1618,1621). Была адзінай бел. друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару, у т.л. «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588, на бел. мове; 1614, на польск. мове), «Трыбунал абывацелям Вялікага княства Літоўскага» (1586), канстытуцыі вальных соймаў, шэраг палемічных твораў уабаронууніі, гал. ч. напісаныхІ.Пацеем.
Усяго друкарня да 1623 выпусціла каля 50 кірылічных i 35 выданняў на польск. мове. Кнігі адметныя высокім палігра-фічным i мастацка-арнаментальным афармленнем. Тут упершыню выкарыс-таны зробленыя Г.Івановічам курсіўныя шрыфты, якія ўзнаўлялі графіку канцы-лярскага пісьма. Выкарыстоўваліся свец-кія гравюры (партрэтЖыгімонта III, сойм Рэчы Паспалітай i інш.). Друкарскія матэрыялы В.д.М. пасля 1624 часткова перайшлі ва ўласнасць Віленскай базыльянскай друкарні.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.