публикация №1292155901, версия для печати

Віленскае барока


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292155901)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ НАУКА И КУЛЬТУРА →
Источник: (c) http://library.by →


Віленскае барока, архітэктурна-мастацкі кірунак позняга барокаў ВКЛ у 1730—70-я г. Выступае як самабытны маст. феномен у кантэксце агульнаеўрап. мастацтва. В.6. склалася пераважна ў сакральным дойлідстве ВКЛ у сувязі з адбудовай хрысціянскіх храмаў розных канфесій пасля наступстваў Паўн. вайны. Як самастойнае мааацтвазнаўчае паняц-це распрацавана ў 1930-я г. гісторыкамі мастацтва Зах. Беларусі П.Багдзевічам, С.Лёранцам, М.Маралёўскім, У.Татарке-вічам, Ю.Клосам, якія вызначылі стыля-выя характарыстыкі В.6.: маляўнічасць сілуэта, вытанчанасць i вертыкалізм прапорцый, ажурнасць i пластычнасць фасадаў, пышнасць i разнастайнасць аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасць абрысаў i прасторы, аптычныя эфекты. Першымі ўзорамі В.б. розныя даследчыкі лічаць перабудовы касцёла св. Якуба і Піліпа ў Вільні (1726) альбо гал. фасада касцёла кармелітаў босых у Глыбокім (1735). Першым аўтэнтычным творам з'яўляецца уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку (1738—50). Пасля вял. пажараў у 1737 i 1747 у новым стылі адбудаваны касцёлы св. Яна i св. Казіміра (езуітаў), Св. Духа (дамініканцаў), a таксама кас-цёлы ордэнаў візітак, бенедыкцінак, мі-сіянераў, брама базыльянскага кляштара Св. Тройцы i інш. ў Вільні пад кіраўніцтвам архітэктара 1.{.Глаўбіца. Росквіту В.б. спрыяла таксама творчасць архітэктараў Ю.Фантана, П.Грынцэвіча, А.Асікевіча, Т.Жаброўскага, Г.Лінкевіча, Ь.Парака (касцёлы ў Гародні, Віцебску, Полацку, Менску, Друі, Нясвіжы, Сталавічах, Смалянах, Слоніме, Пажаях), актыўнае мецэнацтва свецкай i царкоўнай іерархіі. Храмы В.б. маглі мець гал. фасады з 2 стромкімі вежамі тэлескапічнай будовы (касцёлы бенедыкцінак i місіянераў у Вільні, дамініканцаў у Валынцах, Васкра-сенская царква ў Віцебску), альбо бязвежавыя (касцёл св. Яна ў Вільні, кармелітаўу Гародні, Яўленская царква ў Жыровічах), падобныя на браму, у абодвух выпадках — з пластычнымі фігурнымі франтонамі. Значную ролю ў станаўленні унікальнай архітэктанічнай семантыкі В.б. адыграла шырокае будаў-ніцтва уніяцкіх храмаў пад патранатам мітрапалітаў Ф.Грабніцкага i П.Кішкі (Баруны, Беразвечча, Быцень, Віцебск, Вольна,Жыровічы, Орша, Пачаеў, Полацк, Талачын). Стылістыка В.б. пашырылася ўбудаўніцтве правасл. цэркваў(Магілёў), ратуш (Віцебск, Коўна) i палацаў (Вільня, Гародня, Дзятлава, Нясвіж, Слонім).

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292155901 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Віленскае барока

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network