Ваяводства, адміністрацыйна-тэр. адзінка ў ВКЛ у 15—18 ст. Узнікла як ваен.-адм. акруга, уведзена паводле Гарадзельскага прывілея 1413, калі на аснове былых княстваў былі ўтвораны Віленскае ваяводства i Троцкае ваявод-ства. У Віленскае В. ўвайшла тэрыторыя паўн.-ўсх. літоўскіх зямель i большая частка зах., цэнтр. i ўсх. зямель Беларусі. У вайсковых адносінах віленскаму ваяводу падпарадкоўваліся намеснік новагародскі, a таксама фактычна аўта-номныя Слуцкае княства, Клецкае кня-ства (да 1521) i Мсціслаўскае княства (да 1529), якія фармальна ўваходзілі ў Віленскае В. Троцкае В. ў 15—пач. 16 ст. ўключала цэнтр. i паўд. часткі Літвы i значную частку зах. i паўд. зямель Беларусі. У Троцкае В. ўваходзілі Кобрын-скае княства i Пінскае княства. На У Беларусі Троцкае В. мела невял. ўчасткі тэрыторыі пасярод Віленскага В. — 28 сёл Бабруйскай вол. з Мышкавічамі, Па-рычамі i Шацілкавічамі — т. зв. «троцкая палова», a г. Бабруйск i 18 сёл — «віленская палова». Троцкаму ваяводу падначальваліся намеснікі берасцейскі, бельскі, дарагічынскі i мельніцкі. Пала-віна тэр. Троцкага В. прыпадала на бел. землі. У1471 Кіеўекае княства пераўтво-рана ў Кіеўскае ваяводства. Астатняя тэр. Беларуа' ў 15 ст. ў склад В. не ўва-ходзіла, захоўваючы статус аўтаномных зямель. У пач. 16 ст. ў ВКЛ праведзены рэформы, якія далі магчымасць уніфі-каваць яго адм.-тэр. падзел. Форма i структура яго былі набліжаны да адм.-тэр. падзелусаюзнага Польскага каралеў-ства. У 1504 Полацкая зямля пераўтво-рана ў Полацкае ваяводства без паветаў (фармальна лічылася адным паветам). У студзені 1507 са складу Віленскага В. вылучана Новагародскае ваяводства, у 1508 Смаленская зямля пераўтворана ў Смаленскае ваяводства, a ў 1513 Бельскі, Дарагічынскі i Мельніцкі паветы, вылу-чаныя з Троцкага В., аб'яднаны ў Падляш-скаеваяводства. Аднакутварэнне новых В. у пач. 16 ст. па сутнасці не змяніла спосабаў кіравання дзяржавай: прадстаў-ніком велікакняжацкай улады i воена-чальнікам феад. апалчэння ў В. заставаўся ваявода, які ажыццяўляў таксама суд.-адм. функцыі. Шэраг зямельу ВКЛ захоў-ваў аўтаномію на аснове зацвярджэння ў граматах вял. князямі літоўскімі даўніх традыцый кіравання («мы старыну не рухаем»). Мясц. баяры i князі захоўвалі сваё пануючае становішча, што было паліт. уступкай бел. i ўкр. феадалам. Жыхарам Віцебскай i Полацкай зямель пацвярджалася права мець намесніка або ваяводу «па ix волі». Да адм. рэформ 1565—66 у ваяводскіх соймах прымалі ўдзел усе феадалы, толькі ў шэрагу выпадкаўуіхудзельнічалі вярхі гараджан гал. горада В. Пасля рэформы шляхта атрымала большую магчымасць уплываць на справы мясц. кіраўніцтва на павятовых або ваяводскіх (дзе не было паветаў) сойміках. Рэформа таксама ўстанавіла межы В. i паветаў, якія захаваліся (за невял. выключэннямі) да 2-й пал. 18 ст. Віленскі сойм падзяліў ВКЛ на 29 паветаў, якія ўвайшлі ў 13 В. Створаны Берасцей-скае ваяводства, Мсціслаўскае ваявод-ства, Менскае ваяводства, Валынскае ваяводства i Брацлаўскае ваяводства. Пасля рэформы Віленскае В. складалася з 5 паветаў (Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі i Лідскі), Троцкае — з 4 (Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі i Упіцкі), Новагародскае — з 3 (Ваўкавыскі, Но-вагародскі, Слонімскі), Падляшскае — з 3 (Бельскі, Дарагічынскі i Мельніцкі), Кіеўскае — з 2 (Кіеўскі i Мазырскі), Віцебскае — з 2 (Аршанскі i Віцебскі), Берасцейскае — з 2 (Берасцейскі i Пінскі), Менскае — з 2 (Менскі i Рэчыцкі), Валынскае — з 3 (Крэменецкі, Луцкі i Уладзімірскі), Брацлаўскае — з 3 (Брац-лаўскі, Вінніцкі i Звянігарадскі паветы). Полацкае i мсціслаўскае В. былі без паветаў. У складзе Новагародскага пав. захавалася як асобная адм.-тэр. адзінка (са значнымі рысамі феад. ўдзельнага княства) Слуцкае княства, якое было пад уладай князёў Алелькавічаў. Фармальна працягвала існаваць Смаленскае В., хоць Смаленск у 1514 далучаны да Расіі, у 1611—54у складзе ВКЛ. Яно падзялялася на 2 паветы — Смаленскі i Старадубскі. Пасля 1654 смаленская шляхта была паселена на тэрыторыі ад Браслава да Вільні, у якой збіраліся соймікі абодвух паветаў. Істотныя тэрытарыяльныя змены ў ВКЛ адбыліся ў 1569 напярэдадні Люблінскай уніі. Са згоды мясц. шляхты далучаны да Польшчы Падляскае (5.3.1569), Валынскае (26.5.1569), Брацлаўскае (1.6.1569), Кіеўскае (5.6.1569) В. Мазырскі пав. быўуключаны ў Менскае В. У выніку гэтага колькасць В. у ВКЛ зменшылася да 9, a паветаў да 22 (з ix 16 на тэр. Беларусі). У1793 пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай сойм ператварыў Браслаўскі i Гарадзенскі паветы ў Браслаўскае ваяводства i Гарадзенскае ваяводства. 20.12.1793 ліквідаваны Менскае, Мсціслаўскае, Полацкае, Віцебскае i Смаленскае В., тэрыторыя якіх адышла да Pac. імперыі, астатнія В. скасаваны пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай.
В. называлітаксама цэнтральны павет пэўнага В. манарх з дынастыі Ягелонаў, Людвік II, загінуў у бітве з туркамі пад Мохачам у 1526, якая зруйнавала магутнасць венгер-скайдзяржавы. Яшчэда гэтага,у выніку дыпламатычнай місіі ад Жыгімонта I Старога на чале з М.Радзівілам да Фер-дынанда I Габсбурга была дасягнута дамоўленасць пра шлюб Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой Уладзіслава Ягелона (узяты ў 1521), i пра магчымасці пераходу Чэхіі i В. ад Ягелонаў да Габс-бургаў (гл. Венскіз'езд 1515). 3 1526 у В. ішла барацьба за ўладу паміж 2 каралямі: Фердынандам (літ. паны больш сімпатызавалі яму) i Янашам Запальяі, жанатым на Ізабеле (дачцы Жыгімонта Старога i Боны), які меў больш прыхіль-нікаў у Польшчы. Пасля захопу Буды туркамі ў 1541 В. на паўтара стагоддзя распалася на 3 часткі: каралеўскую В., на чале з Габсбургамі, цэнтр. частку, што ўвайшла непасрэдна ў склад Асманскай імперыі, i залежнае ад яе Трансільванскае княства, якое падтрымлівала цесныя сувязі з Польшчай i ВКЛ. У1576 трангіль-ванскі кн. Стафан Баторый абраны поль-скім каралём i вял. князем літоўскім. Праведзеныя ім дзярж. i ваен. рэформы дазволілі давесці да перамогі Інфлянцкую вайну1558—82. Венгерскі культ. ўплыў на ВКЛ пры Баторыюдасягнуў найвышэй-шага ўзроўню: канчаткова аформіўся нац. шляхецкі кунтушовы строй адзення, венгерская пяхота стала ўзорам для фарміравання пяхотных аддзелаў войска ВКЛ (гайдукі). К.Бенеш гуртаваў вакол сябе антытрынітарыяў ВКЛ. Значная частка венграў з войска Баторыя застала-ся ў ВКЛ i ўлілася ў склад бел. i літ. народаў. Трансільванскі князь Дзьёрдзь II Ракацы [1648—60] імкнуўся аднавіць адзіную «Вялікую В.», незалежную ад Габсбургаў i Асманскай імперыі, да якой хацеў далучыць i значную частку Рэчы Паспалітай. У Паўночную вайну 1655— 60 ён падтрымліваў шведаў, заюіючыў са Швецыяй, Брандэнбургска-Прускім курфюрствам i Б.Хмяльніцкім Радноцкі дагавор 1656. Меркавалася, што тытул польскага караля разам з Валынню, Пад-ляшшам i Берасцейшчынай дастанецца Ракацы; Курляндыя, Віленскае, Троцкае i Інфлянцкае ваяводствы ВКЛ — Швецыі; усх. Беларусь — Б.Хмяльніцкаму, a з Новагародскага ваяв. i некаторых інш. тэрыторый будзе створана незалежнае спадчыннае княства для Б.Радзівіла. Рэалізуючы Радноцкі дагавор, шведска-трангільванска-казацкае войска 23.5.1657 захапіла Берасце, камендантам якога быў пастаўлены палкоўнік А.Гаўдзі, аднак венгерская акупацыя працягвалася ўсяго некалькі месяцаў. Уз'яднаннеўсіх 3 частак В. пад уладай Габсбургаў адбылося ў выніку перамогі польска-аўстра-нямец-кага войска над туркамі ў Венскай бітве 1683. ВойскаВКЛудзельнічалаўкампаніі 1683, але найб. вызначылася рабункамі мірнага насельніцтва габсбургскай часткі В. (на тэр. сучаснай Славакіі).
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года