Вастрабрамскі абраз Маці Божай, адна з галоўных хрысціянскіх святынь у Літве i на Беларусі. Захоўваецца ў капліцы Віленскай Вострай брамы. Ушаноўваецца каталіцкай i правасл. цэрквамі. Уяўляе сабой паясную выяву Дзевы Марыі, намалявануютэмперай на дубовай дошцы. Найб. вядома т.зв. корсуньская версія паходжання абраза, якуюў 1839 надрукаваўТ.Нарбут,пазней распрацавана царк. гісторыкамі. Паводле яе абраз прывезены ў Вільню вял. князем ВКЛ Алыердам у 1363 з г. Корсунь (Херсанес, цяпер у межах г. Севастопаля, Украіна) пасля паспяховага паходу ў Крым. Вял. княгіня Ульяна, прасвасл. хрысціянка, аддала абраз у заснаваны ёю манастыр Св. Тройцы. У канцы 15 ст., калі Вільню абнеслі мурам, абраз паста-вілі над Медніцкай (Вострай) брамай. Калі манастыр Св. Тройцы стаўуніяцкім, капліца над брамай разам з абразом перайшла пад апеку кармелітаў, для якіх у 1621 падканцлерСтафан Паці віленскія бурмістры Дубовічы заснавалі кляштар непадалёку ад Медніцкай брамы. Існуе таксама легенда, што прататыпам для абраза паслужыла Барбара Радзівіл, незвычайная прыгажосць i драматычны лёсякой зрабілі яелегендарнай асобай. Стыль жывапісу i тэхналагічныя асаблі-васці сведчаць, што абраз намаляваны ў 1-й трэці 17 ст. невядомым мастаком, які добра ведаў усх.-правасл. іканапіс i жывапіс Паўн. Еўропы. Адметнае шанаванне абраза пачалося ў канцы 17— пач. 18 ст. У кнігах пра цудатворныя аб-разы 1650—87 вастрабрамскі абразяшчэ не называецца. Першы запісаны цуд — уваскрэсенне памерлай дзяўчынкі — адносіцца да 1671. Шырокуюславуабраз набыўу 1702 пасля паражэння шведаў, якія спрабавалі яго папсаваць. Найб. ўражанне на жыхароў горада зрабілі шматразовыя выратаванні абраза ў час пажараў Вільні 1706, 1748—49, 1754. У1756 надрукавана песня пра абраз як абаронцу Вільні, тады ж уведзена ўра-чыстае святкаванне Апекі Маці Божай. У шанаванні Вастрабрамскай Маці Божай аб'ядналіся рыма-католікі i уніяты, іншы служыліся паводле лац. i грэч. абрадаў. Вострая брама стала самым святым мес-цам Вільні. У19 ст. Вастрабрамская Маці Божая стала лічыцца патронкай зямель ВКЛ (Літвы i Беларусі), культабраза набыў патрыятычны сэнс, прапагандыстам яго стала інтэлігенцыя. У1852 надрукавана першая анталогія вершаў, прысвечаных абразу. З'явіліся шмтлікія копіі абраза, ут.л. В.Ваньковічадля касцёлаў Парыжы, распаўсюдзіліся медальёны зяго выявай. 2.7.1927 на абраз урачыста накладзены залатыя кароны. Копііабраза ёсцьумногіх храмах Беларусі i Літвы. Свята абраза паводле правасл. календара 26 снеж., паводле каталіцкага — 16 лістапада.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.