публикация №1292154466, версия для печати

Валашскае княства


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292154466)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ →
Источник: (c) http://library.by →


Валашскае княства (Уграўлахія, Мунцянская зямля.Румын-ская зямля, зямля Басараба, у турэцкіх дакументах — Іфлака,Kapa I ф л a к a; з 15 ст. распаўсюдзілася назва В a л a x i я ), феадальная дзяржава ў Дунайскім рэгіёне. Разам з Малдаўскім княствам насіла агульную назву Дунай-скае княства. Сталіца — першапачаткова Курця-дэ-Ардзеш, з 1383 Бухарэст. Утварылася ў пач. 14 ст. ў выніку аб'яд-нання некалькіх валашскіх княстваў. Тэр. В.к. была заціснута паміж Дунаем (з Пд i 3) i перадгор'ямі Паўд. Карпат (з Пн) i паступова павялічвалася на У (у раён вусцяў Дуная) i ПдУ (у раён паміж Усх. Карпатамі i прытокам Дуная р. Сірэт). 3 1344 было ў васальнай залежнасці ад венгерскага караля. Пасля Крэўскайуніі Польскага каралеўства i ВКЛ 1385 абазначылася збліжэнне абедзвюх дзяржаў з Валахіяй у сувязі з анты-венгерскай накіраванасцю ix палітыкі. У 1380 заключаны польска-валашскі дагавор супраць Венгрыі. У1403 валашскі ваявода Мірча Стары зацвердзіў пагад-ненне са «сваім сябрам Ягайлам». Такое ж пагадненне заключана ў 1411. Са з'яўленнем асманскай небяспекі Валахія выявіла зацікаўленасць у збліжэнні з Венгрыяй для сумесных дзеянняў супраць туркаў. В.к. няўдалаўключылася ваўнут-раную барацьбу ў Асманскай імперыі і, каб пазбегнуць нашэсця, у 1413 выму-шана было пайсці на выплату асманам даніны. Спробы пазбавіцца асманскай залежнасці шляхам прыняцця венгер-скага ці польскага сюзерэнітэту заканч-валіся няўдачамі. Неаднаразова В.к. вы-мушана было плаціць даніну 2, a то i 3 бакам. Трапіўшы ў залежнасць ад турэц-кага султана, Валахія захавала свой дзярж. лад i мясц. кіраванне. Аўтаномнай заставалася i царква, падначаленая Канаанцінопальскай патрыярхіі. Порта мела права зацвярджаць на валашскі стол гаспадароў, якіх прапаноўвала мясц. баярства. 3 канца 16 ст. апошняе стала неабавязковым. Валашскія гаспадары былі абавязаны пасылаць у Стамбул у якасці заложнікаў сыноў або бліжэйшых сваякоў. Знешняя палітыка В.к. была поўнасцю падпарадкавана Порце. Якія-небудзь захады ў знешняй палітыцы былі магчымы толькі тады, калі яны не супярэ-чылі інтарэсам султана. Больш-менш самастойнымі былі сувязі Валахіі з Мал-довай, Сяміграддзем (Трансільваніяй) i Крымскім ханствам. Адносіны з Польшчай i ВКЛ знаходзіліся пад поўным кантролем з боку Асманскай імперыі i зводзіліся да ўрэгулявання памежных спрэчак. 3 апошніх найб. значнай для Валахіі была кілійская праблема. Як адна з асноўных яна разглядалася на з'ездзе ў Луцку ў 1429. Венгерскі i літ. бакі нават прапана-валі перадаць Кіліютэўтонскім рыцарам для ix барацьбы з асманамі. Пытанне аб Кіліі было аддадзена на арбітраж Вітаўта. У 1429 у Троках сабраліся валашскія i малдаўскія прадстаўнікі, але апошнія адмовіліся падпарадкоўвацца Вітаўту. Перагаворы скончыліся безвынікова. Кілія належала пачаргова Валахіі, Малдо-ве, Венгрыі, але ў 1484 была канчаткова захоплена асманамі. У канцы 16 ст. В.к. стала цэнтрам антыасманскай барацьбы. Але, перацягнуўшы на свой бок Сяміград-дзе i Малдову, валашсю' гаспадар выклікаў процідзеянне Рэчы Паспалітай. Польска-татарскі рэйд гетмана Я.Замойскага парушыў планы валашскага гаспадара. Малдова i Валахія былі захоплены i сталі на кароткі час васаламі Рэчы Паспалітай. Такім чынам, рукамі Рэчы Паспалітай Турцыя знішчыла свайго гал. ворага. Пасля гэтага асманскі ўплыў на В.к. быў хутка адноўлены (1601). У1634 Асманская імперыя i Рэч Паспалітая заключылі па-гадненне, паводле якога апошняя абавяз-валася не рабіць нічога, каб адарваць Валахію ад асманскіх уладанняў. У час Хмяльніччыны В.к. заключыла пагаднен-не з укр. гетманам, да якога прыхільна ставілася Порта, бо ёй было выгадна аслабленне Рэчы Паспалітай. Султан нават выслаў загад Валахіі дапамагаць укр. гетману ў барацьбе супраць Рэчы Паспалітай. Вызваленне В.к. з-пад асманскай няволі i стварэнне Румынскай дзяржавы адбылося толькі ў 1878.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292154466 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Валашскае княства

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network