публикация №1292153618, версия для печати

Вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1534—37


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292153618)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ →
Источник: (c) http://library.by →


Вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1534—37, вайна паміж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай за ўсходнеславянскія землі. Вестка пра смерць вял. князя маскоўскага Васіля III (1533) абудзіла ў ВКЛ надзеі на рэванш i на вяртанне страчаных раней тэрыторый у выніку войнаў Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ канца 15—пач. 16 ст. Для вяртання гэтых зямель склалася спрыяльная сітуацыя: з канца 1533 Крым займаў антымаскоўскуюпазіцыю,усамой Маскве выспяваў унутраны разлад (праўда, чуткі пра гэта даходзілі да Вільні занадта перабольшаныя). Калі пасольства мала-летняга Івана IV выказала надзею на працяг міру, вял. князь ЖыгімонтІ Стары адказаў, што мір можна падпісаць на ўмовах вяртання на межы, якія мелі дзяржавы ў часы княжання Івана III [1462—1505]. Нежаданне Масквы пры-няць гэту прапанову азначала непазбеж-насць новай вайны. Рашэнне пачаць яе прыняў Віленскі вальны сойм, які ўхваліў ваен. падатак на 3 гады. Паводлеунівер-сала вял. князя ВКЛ паспалітае рушэнне краіны (каля 24тыс. чал.) мусіла сабрацца ў пач. крас. 1534 пад Менскам. Вял. спадзяванні ўскладаліся на дапамогу крымскіх татараў i на бунты ў самой Маскве. Аднак антымаскоўскую акцыю татараў сарвала ўнутраная барацьба ў Крыме, a маскоўскі ўрад здолеў перамаг-чы апазіцыю i добра падрыхтавацца да вайны. У пач. жн. 1534 вял. гетман ВКЛ Ю.Радзівіл прывёў 20-тысячнае войска пад Магілёў, адтуль корпус на чале з І.Вішнявецкім быў накіраваны на Сма-ленск, a корпус А.Неміровіча — у Север-скую зямлю, але першы не змог авалодаць смаленскай фартэцыяй, a другі захапіў толькі Радагошч, хоць трымаў у аблозе Почап, Старадуб, Чарнігаў. Вярнуўшыся, войска раз'ехалася. Зімой на Беларусь ад Старадуба, Смаленска i Пскова раптоў-на ўварваліся маскоўскія ваяводы, якія амаль не сустрэлі адпору, папалілі і зруйнавалі неўмацаваныя гарадкі,дайшлі да Браслава i Новагародка i да вясны вярнуліся ў свае межы. Да наступнай ваен. кампаніі ВКЛ, акрамя ўласнай земскай службы, наняло за свае грошы 5 тыс. жаўнераў у Польшчы i адтуль жа атрымала дапамогу — 1 тыс. коннікаў i 500 чал. пяхоты. Кароннае войска злучылася з паспалітым рушэннем ВКЛ у канцы мая 1535 пад Рэчыцай. Уліпені ўсе сілы рушылі ў Северскую зямлю, 16 ліп. яны занялі Гомель, жыхары якога самі адкрылі вароты, пазней — Почап i Радагошч. 29 жн. пасля месячнай аблогі быўузяты адзін з гал. гарадоўСеверскай зямлі — Старадуб. У чэрв. 1535 маскоў-скія войскі зноўуварваліся на Беларусь. Адна ix групоўка вяла ваен. дзеянні на Полаччыне,другая — на Мсціслаўшчыне, дзе спапіла Крычаў, Дуброўну, Оршу. Каб звесці на нішто дапамогу з Польшчы, пасля падбухторвання маскоўскіх паслоў з Пд Карону атакаваў валошскі гаспадар. Неўзабаве войска ВКЛ пакінула тэр. Северскай зямлі i вярнулася ў свае межы, захаваўшы за сабой толькі Гомель. Так безвынікова скончыўся чарговы год вайны. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводы збудавалі новыя замкі — За-валочча i Себеж, на сваёй — Веліж. У канцы зімы 1536 невял. сілы ВКЛ няўдала спрабавалі захапіць Себеж. Летам гэтага ж года маскоўскія войскі вялі ваен. дзеянні ў Бел. Падняпроўі, але былі разгромлены пад Крычавам. На гэтым ваен. дзеянні спыніліся. Масква, занятая барацьбой з татарамі, хацела замірэння. Вільня, ад якой вайна патрабавала вял. гасп.-фінансавыхнамаганняў,—таксама. Пасля спрэчак аб месцы перагавораў Жыгімонт I Стары згадзіўся прыслаць да шасцігадовага Івана IV сваё «вялікае пасольства», якое i з'явілася ў Маскве 12.1.1537. Праз 2 дні пачаліся цяжкія i доўгія перагаворы. Абодва бакі спачатку высвятлялі, хто распачаў вайну, выстаў-лялі тэрытарыяльныя дамаганні (Масква патрабавала Кіеў i Полацк, Вільня — Ноўгараді Пскоў). Паслы ВКЛ дамагаліся вяртання ўсёй Северскай зямлі i разбурэн-ня новазбудаваных замкаў — Себежа, Завалочча i Веліжа, a маскоўскі бок на-стойваў на даваен. мяжы i прасіў абмя-няць усіх палонных. Вільня згаджалася аддаць усіх палонных за адзін г. Чарнігаў, аднак Масква не прыняла прапановы. Толькі ў лют. 1537 на кампрамісных умовах было дасягнута пагадненне: Гомель з усёй зямлёй заставаўся ў складзе ВКЛ. Себеж i Завалочча перадаваліся Маскоўскай дзяржаве, астатнюю мяжу пакідалі нязменнай. Падпісаны трактат прадугледжваў пяцігадовае перамір'е (да 25.3.1542), свабоду гандлю.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292153618 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Вайна Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1534—37

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network