Існаваў да 18 ст., уваходзіў у комплекс берасцейскіх гарадскіхумацаванняў. Размяшчаўся каля сутокаў Мухаўца i Буга на трохвугольным у плане мысавым гарадзішчы памерам 234 x 187 x 234 м. Пляцоўка замкавага дзядзінца (пл. больш за 2 га) была ўма-цавана высокім земляным валам, на якім знаходзілася 5 вежаўі драўляныя гародні—«каморы».
У лініі абароны, звернутай у бок горада, была вежа з брамай i гадзіннікам, a «от Муховца на всход солнца» — вуглавая вежа, якая разам з 2 інш. вежамі засцерагала замак з боку Замухавечча. Паўд. i паўд.-зах. ўчасткі лініі абароны замка ахоўвалі 2 вежы, адна 3 ix была брамавай, i ўмацаваны дуга-падобным ровам, які жывіўся водамі Мухаўца i Буга. 4 вежы замка былі драў-ляныя, можна меркаваць, што яны мелі 2—Зярусы абароны.Удакументахсярэ-дзіны 16 ст. адзначаецца, што на адной з вежаў было кругавое «бланковане» (баявая галерэя). Устарой браме«с ганком наверху» вісеў ратны «звон велнкмй». Мураваная вежа 13 ст. ўпамінаецца як вуглавая ля Мухаўца. Асн. лінію абароны Б.з. складалі 2-ярусныя гародні — «каморы посполнтые». Ніжнія ix паверхі (уласна каморы)у часаблогі замка займалі жыхары горада i воласці з дзецьмі і скарбам. Усе 129 камор-гародняў запіра-ліся на «заідепкм»і «ланцугн на скоблях». На 2-і ярус, дзе знаходзілася крытая стрэшкай баявая галерэя («бланкованье»), вялалесвіца.Улініюабарончых сценуклю-чаліся i жылыя памяшканні — «светлмцы», пастаўленыя глухімі фасадамі вонкі. Даглядалі абарончыя збудаванні i зброю спец. слугі i замкавыя рамеснікі. У мірны час замкавая воласць штодня вылучала па 12 вартаўнікоў i «клчкунов», якія пільнавалі замак ад пажару. У цэйхгаўзе Б.з. ў 1566 знаходзілася металічных даспехаў на 100 чал., 12 гармат, 1 марціра, 96 гакаўніц, 7 жалезных «кіёў» (стара-свецкая ручная агнястрэльная зброя), коп'і, пратазаны, арбалетныя стрэлы — балты, 360 гарматных ядзер, формы для адліўкі, інш. зброя i рыштунак. Інвентар 1566 зафіксаваўнаяўнасцьузамкупомпаўдля скрытай падачы вады, якая ішла па пракладзеных пад зямлёй драўляных трубах. Гэтыя «помпы медяные або спмж-ные за штемпелямн железнымм» прыво-дзіліся ў дзеянне вял. колам вадзянога млына, пастаўленага на рацэ пад замкам. Зягодапамогай магла працавацы' меха-нічная «ступа на толченме пороху», a пры неабходнасці i сукнавальня — «фолюш». Вадапомпавае прыстасаванне абслугоў-валася спец. майстрам «рурммстром». Гэта пабудова завяршалася «вежмцей» і, відаць, была разлічана на выкарыстанне для патрэб абароны. У мірны час гарнізон замка быў невялікі, a ў выпадку вайны тут размяшчаўся спец. кантынгент. Уся зброя i ваен. амуніцыя набываліся за кошт прыбыткаўад Берасцейскай i Кобрынскай эканомій; з сялянтрадыцыйна набіралася пяхота замкава-га гарнізона. Планава-кампазіцыйная структура ўмацаванняў Б.з. заставалася нязменнай да 18 ст. За час свайгоіснавання Б.з. перажыўшматаблог i разбурэнняў. У разгар Паўночнай вайны 1700—21 у 1705 умацаванні замка не вытрымалі аблогі войск шведска-га ген. Меерфельда. Пасля вайны драўляныя ўмацаванні былі заменены 5-бастыённымі пабудовамі, якія ў 19 ст. былі ўключаны ўсклад новастворанай Брэсцкай крэпасці.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.