Бенедыкцінцы, манахі каталіцкага манаскага ордэна св. Бенядзікта (лац. Ordo Sancti Benedicti, 0SB). Засн. ў 530 Бенядзіктам Нурсійскім (ён быўі аўтарам статута) на гары Монтэкасіна (Італія). Мэта ордэна (харызмат) — кантэмпляцыя (прывядзенне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасці), фізічная i разумовая праца, выхаванне моладзі. Адным з абавязкаў Б. было правядзеннеўрачыс-тай літургіі. У 9—10 ст. кляштары Б. мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі значныя багацці. Гэта прывяло да адыходу ад статута ордэна. Дзеля вяртання да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (10—11 ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі (ордэны): картэзіянцаў, цыстэрцыянцаў, камеду-лаў,трапістаўі інш. Б. адыгралі вял. ролю ў развіцці каталіцкай тэалогіі,умацаванні каталіцкай царквы i папства. Шматлікія кляштары Б. мелі свае школы, буйныя б-кі з рэдкімі зборамі, скрыпторыі, дзе перапісваліся кнігі i летапісы. У 10— 13 ст. Б. ўдзельнічалі ў місіянерскай дзейнасці на славянскіх землях i ў Прыбалтыцы. У Польшчу Б. прыйшлі ў канцы 10 ст. У 11—12 ст. тут было заснавана 6 абацтваў. У 14 ст. з'явіліся 2 кляштары царкоўнаславянскагаабраду: каля 1385 у Алясніцы i каля 1390 у Кракаве, куды перайшлі Б. з кляштара Эмаўс у Празе (Кракаўскі кляштар дзейнічаў да 1470—80-х г.). Першы кляштар у ВКЛ заснавалі каля 1403 у Старых Троках Б. з польскага кляштара Тынец; існаваўда 1844. Б. мелі кляштары ў Гарадзішчы каля Пінска (1659—1864, фундатар Я.К.Копаць, ваявода полацкі), каля Нясвіжа (1673—1864, фундатар М.К.Радзівіл, польны гетман i падканцлер ВКЛ), у Менску (1700—1832, фундатар жонка менскага харужага Статкевіча), Пашалтуні ўЖамойці (з 1755, фундатары А.Ясінскі i А.Шымкевіч) i інш. У 1709 утворана Польская кангрэгацыя Св. Крыжа, якая ахапіла бенедыкцінскія кляштары Рэчы Паспалітай. Яны, аднак, захавалі значную аўтаномію (Б. ўвогуле не мелі цэнтралізаванай адміністрацыі). На чале кангрэгацыі стаяў прэзідэнт, якога на 3 гады выбірала генеральная капітула. У 1893 папа Леў XIII засн. федэрацыю Б., якая пацверджана статутам папы Пія XII у 1952. Гэты ж папа ў 1947 прысвоіў Бенядзікту Нурсійскаму тытул «бацька Еўропы», a папа Павел VI у 1964 абвясціў яго «патронам Еўропы». У1980 папа Іаан Павел II даў яму «сапатронаў» — святых Кірылу i Мяфодзія.
Існавала жаночая галіна ордэна. Кляштары бенедыкцінак існавалі ў Нясвіжы (1591 — 1872, фундатар М.К.Радзівіл Сіротка), Вільні (з 1618, фундатарЯ.К.Хадкевіч, вял. гетман ВКЛ i ваявода віленскі), Менску (1633—1871, фундатар В.Сялява, канонік віленскі i пробашч дзераўноўскі), Оршы (з 1640, каля 1682 злучаны з менскім кляштарам), Крожах (1639—1850, фундатар Х.Ва-ладкевіч, падсудак земскі жамойцкі), Смаленску (з 1643), Слоніме (1648—1850, фундатар Г.Пшэцлаўская; манашкі прый-шлі сюды з закрытага смаленскага кляш-тара), Коўне (з 1650). Пры жаночых кляштарах існавалі школы для дзяўчат. У ВКЛ бенедыкцінкі мелі права прышы-ваць да вэлюму крыж з ярка-чырвонага аксаміту як напамінак пра ахвяры ордэна ў час Паўн. вайны 1700—21.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года