Беларуская мова, мова беларускага народа, пераважнага ў ВКЛ славянскага этнасу. Разам з рус. (маскоўскай) i ўкр. належыць да групы ўсх.-славянскіх моў індаеўрапейскай сям'і. Першапачаткова называлася «рускай», «літоўскай», «простай»[уадрозненнеад«словенскай» (царкоўнаславянскай) i «маскоўскай» (цяпер — рускай)], хаця тапонім Белая Русь у дачыненні да бел. зямель вядомы з сярэдзіны 16 ст. Сярод айч. мовазнаўцаў для яе прынята назва «старабеларуская». Паводле прынятай у Pac. імперыі афіцый-най канцэпцыі, паходзіць з адзінай ста-раж.-рус. прамовы,які самі яе носьбіты разам з рускімі i ўкраінцамі — з адзінага стараж.-рус. этнасу. Аднак некат. даслед-чыкі (С.Смаль-Стоцкі, Р.Піўтарак, В.Грыц-кевіч i інш.) прытрымліваюцца думкі аб самаст. паходжанні кожнай зусх.-слав. моў з агульнаславянскай прамовы. На карысць гэтага адлюстраванне фанетыч-ных, граматычных i лексічных рыс бел. жывога маўленняўжофактычнаўпершых арыгінальных тэкаах, створаных на бел. тэрыторыі — граматах смаленскага кн. Мсціслава Давыдавіча з Рыгай i Гоцкім берагам 1229, полацкага епіскапа Якава 1300, вял. княгіні Ульяны царкве ў Азя-рышчах 1377 i інш. Некат. асаблівасцям абавязана балцкаму моўнаму субстрату (пазіцыйная мяккасць зычных, ётацыя пры збегу галосных, клічны склон, ступені параўнання прыметнікаўі прыслоўяў з прыназоўнікам «за», асобая форма загаднага ладу для выражэння сумес-насці, дробавыя лічэбнікі тыпу «паўтра-ця», структурна-семантычная блізкасць некаторых займеннікаў, прыслоўяў і прыназоўнікаў, агульная валентнасць паасобных дзеясловаў i інш.). На мову пераважнага слав. этнасу разам з прыняц-цем праваслаўя перайшлі стваральнікі ВКЛ вял. князі літоўскія. Пісьмо — кіры-лічнае з паслядоўна змяняючымі адзін аднаго тыпамі пісьма —уставам, паўус-тавам, скорапісам, для ўпрыгажэння загалоўкаў ужывалася таксама вязь. У бел. пісьме ў гукавым значэнні ўжо не было шэрагу архаічных літар накшталт іг.. ж, іАч, з, v. Длязапісубел.тэкстаў часам выкарыстоўвалася i лацінка. Вельмі рана пранікла ў некананічную рэліг. л-ру (Чэцця 1489, «СтрасціХрысто-вы», «Аповесць пра трох каралёў», «Жыціе Аляксея, чалавека Божага». На хвалі Рэфармацыі з ініцыятывай увядзен-ня Б.м.ўсферукананічнайл-ры выступіў Ф.Снарына, які выдаў «Бнвлмю руску» на бел. рэдакцыі царк.-слав. мовы. Яго паслядоўнікі С.Будны i В.Цяпінскі выка-налі задачу рэфармацыйнага руху. Яны пераклалі кананічныя тэксты на бел. мову, што азначала пераход ад сітуацыі дыгласіі [з функцыянальным размерка-ваннем паміж кніжнай (царкоўна-славянскай) i някніжнай (беларускай) мовамі] да сітуацыі царкоўнаславянска-беларускага двухмоўя (з паралелізмам функцый). У пач. 16 ст. на хвалі Рэнесансу падуплывам пашырэння выкарыстання бел. мовы ў афіц. ужытку рос яе аўтарытэт, у выніку чаго на яе пачалі перакладаць свае рэліг. кнігі этнічныя меншасці ВКЛ — яўрэі i татары (апошнія захавалі пры гэтым арабскае пісьмо). У 16 ст. ўжо склаліся ўсе важнейшыя фанетычныя, граматычныя i лексічныя рысы старабел. літ.-пісьмовай мовы. Як сведчанне стылявога багацця Б.м. развіліся 3 разнавіднасці пісьменнасці — рэлігійная, свецка-мастацкая i дзелавая. У грама-тыцы адбыўся пераход ад сістэмы скланення па асновах да скланення па родах. У фарміраванні слоўніка значную ролю адыгралі запазычанні з польск., лац., ням., літоўскай i цюркскіх моў. Услед за перакладам Цяпінскім Евангелля ў 16 — пач. 17 ст. на бел. мову былі перакладзены Біблія, Псалтыр (неадна-разова). Найб. аб'ём тэкстаў на Б.м. складаюцьдзелавыя (Статуты ВКЛ 1529, 1566,1588, «Трыбунал», Метрыка ВКЛ і інш.), у якіх Б.м. дасягнула асабліва высокай сгупені ўнармаванасці i апрацоў-кі. Ва ўмовах адсутнасці граматык i слоўнікаў ix ролю выконвалі ўзоры пісьмовых тэкстаў. Б.м. як афіцыйная (акрамя справаводства) ужывалася пры дыпламат. зносінах, асабліва з Вял. княствам Маскоўскім. Пасля Скарыны на бел. мове шырока выдаваліся друка-ваныя кнігі [«Казанне святога Кірыла...» С.Зізанія (Вільня, 1596), «Два казанні...» Л.Карповіча (Еўе, 1615), «Евангелле вучыцельнае» (Еўе, 1616), «Кінавіён» (Еўе, 1618), «Казанне... на чэснае пахаванне...Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага (Вільня, 1620),«Паўустаў, або Трэбнік» (Вільня, 1622), «Бяседы Макарыя» (Вільня, 1627),«Гісторыя пра Варлаама i Іасафа», «Дзідаскалія» С.Косава (абедзве Куцеін, 1637)]. На Б.м. ствараліся арыгінальныя свецка-мастацкія творы (летапісы, мемуары, паэтычныя творы — Баркулабаўскі летапіс, мемуары Ф.Еўлашоўскага, вершы Скарыны, Буднага, ІК.Рымшы, С.Рысінскагатіі., перакладалася свецка-мастацкая л-ра — легендарныя аповесці пра Аляксандра Македонскага, Трыстана i Ізольду, Баву. У асобных пісьмовых тэкстах выразна адлюстраваліся асаблі-васці тагачасных народных гаворак Б.м., на яе аснове ўзнік шэраг сац. дыялектаў
(адверніцкая гаворка, катрушніцкі лемезень, парушніцкі лемез, мова лабараў i інш.). Створанае для рэліг. тэкстаў кірылічнае пісьмо, якое атаясам-лівалася з фіксуемымі ім хрысціянскімі догматамі, i таму было, як i самі гэтыя догматы, недатыкальным, не дазваляла на ўзроўні нормы адлюстраваць некат. важнейшыя рысы жывога маўлення [«дзеканне-цеканне»,«аканне-яканне», пераход «л» у «в» («ў»), падаўжэнне зычных, пераход «е» ў «о», прыстаўныя «в»i «r»]. Гэта дае падставу па-імперску i па-дзяржаўніцку настроеным вучоным i публіцыстам суседніх краін адмаўляць Б.м. ў самастойнасці. Аднак за агульнай пісьмовай абалонкай агульнаўсходнесла-вянскіх слоў хавалася рознае ix вымаў-ленне рознымі ўсх.-славянскімі народамі. Пасля Люблінскай уніі 1569 бел.-літ. шляхта, якая імкнулася ўраўнавацца ў федэратыўнай дзяржаве ў правах з польскай, усё больш паланізавалася. 3 мэтай абароны Б.м. ў Статуты 1566 i 1588 гг. былі ўключаны адпаведныя артыкулы. У гэты час побач з Б.м. усё часцей у розных сферах ужываліся таксама польская i лац. мовы, пакуль соймавай пастановай «Ураўнаванне правоў» 1697 яна была замененаўафіц. ужытку польскай мовай. Апошняя друкаваная кніга на старабел. мове «Збор выпадкаў кароткі» выйшла ў Супраслі ў 1722. Пасля гэтага пачаўся заняпад старабел. літ.-пісьмовай мовы, што азначала перарыў пісьмовай трады-цыі. Новая бел. літаратурная мова ўзнікла пасля працяглага перапынкуўжо цалкам на нар. аснове ў выглядзе рэплік перса-нажаў з народа ў школьных інтэрмедыях у 2-й пал. 18 ст.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 12 декабря 2010 года