публикация №1292148989, версия для печати

Род Бажымоўскіх у ВКЛ


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292148989)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ →
Источник: (c) http://library.by →


Бажымоўскія, шляхецкі род герба «Бяліна», дзеячы кальвінісцкай царквы ў ВКЛ.

Найб. вядоныя:

Я н (1610—73), сын Адама, які перасяліўся ў ВКЛ з Польшчы. Вучыўся ў школе пры кальвінскім зборы ў Шыд-лаве Расейнскага пав., з 1628 у Слуцкай гімназіі. 31631 катэхіст пры Кейданскім зборы. У1636—38 вучыўся ў Лейдэне і Франекеры (Галандыя). Пасля вяртання міністр i прапаведнік збору ў Новым Месце. У 1653 узначаліў Жамойцкі дыстрыкт кальвінісцкай царквы, аднача-сова у 1665 — Віленскі. Актыўна ўдзел ь-нічаў у сінодах 1650—72. Уводзіў у кальвінісцкае богаслужэнне літоўскую мову, забяспечваў зборы літоўскімі кан-цыяналамі i малітоўнікамі. Перакладаў на літоўскую мову рэліг. песні i фрагменты катэхізіса, пачаў перакладаць Біблію (рукапіс загінуў каля 1681 у Біржах). Яго арып'нальныя творы i пераклады сабраны ў выданні «Кніга набажэнства хрысціянскага ў гонар адзінай Святой Тройцы» («Кпіда Nabożnistes Krigscio-niszkos Ant Garbos Diewny Traycey Szwentoy Wienatijam», Кейданы, 1653, накладам Я.Радзівіла).

Я н (?—1687), сын Яна. Пасля скан-чэння Кейданскай гімназіі ў 1667 прызна-чаны катэхістам, пасля прапаведнік у Любчы i пры двары новагародскага харужага С.Францкевіча-Радзімінскага. У1670—81 рэктар Слуцкай гімназіі i слуцкі прапаведнік. Віленскі прапаведнікз 1681 i кансеньёр з 1685. Пасля смерці бацькі працягваў перакладаць на літоўскую мову Біблію. Меў 7 сыноў, большасць з якіх сталі віднымі кальвінісцкімі дзеячамі.

Я н (да 1674—?), сын Яна. Вучыўся ў Франкфурце, Караляўцы i Лейдэне (1698). 3 1700 рэктар Слуцкай гімназіі.

Д a н i э л ь (1674, мяст. Койданава— ?), сын Яна. Вучыўся ў Берліне, Караляўцы i Франкфурце (1695). У 1700—01 кан-рэктарі рэктар Кейданскай гімназіі, пасля прапаведнік віленскі.

М i к a л a й (1675, мяст. Койданава— ?),сын Яна. Вучыўся ў Караляўцы, пасля прапаведнік i выкладчык у ВКЛ.

С a м у э л ь (1678, мяст. Койданава— ?),сынЯна. ВучыўсяўКараляўцы (1700), пасля прапаведнік i выкладчык у ВКЛ. У 1703 прарэктар, з 1705 рэктар Кей-данскай гімназіі.

К a з i м i р (1682, мяст. Койданава— 1750), сын Яна. У 1702—11 вучыўся ў Берліне, Караляўцы i Марбургу (1707). Кансеньёр падляшскі ў 1721, сеньёр падляшскі ў 1731, новагародскі ў 1746, беларускі. Большуючасткужыцця правёў у Заблудаве, дзе быў прапаведнікам.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292148989 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Род Бажымоўскіх у ВКЛ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network