публикация №1292148755, версия для печати

Ашмяны


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292148755)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ →
Источник: (c) http://library.by →




Ашмяны, A ш м е н a (цяпер горад, цэнтр Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл., Рэспубліка Беларусь), горад цэнтр Ашмян-скага пав. Віленскага ваяв., на р. Ашмянка. Упершыню ўпамінаецца ў «Хроніцы літоўскай i жамойцкай» у сувязі з пера-дачай вял. кн. Гедзімінам (памёру 1341) яшчэ пры сваім жыцці Віленскагаўдзела з Ашмянскім, Вількамірскім i Браслаўскім паветамі свайму сыну Яўнуту. Першае датаванае ўпамінанне А. — 1385 («Хро-ніка» Віганда з Марбурга). Першымі велікакняжацкімі намеснікамі ў А. былі Гедыгольд (1387), Мінгайла (1388), Дзягірд (Доўгерд, 1434), цівуном Мордас Мішкавіч (1494). У 1398 віленскі біскуп Андрэй зрабіў фундушавы запіс ашмянскаму парафіяльнаму касцёлу Св. Духа. У1407 віленскі стараста Манівід (Войцех) запісаў 2 падданых ужо існуючаму касцёлу i кляштару францысканцаў (у 1505 вял. князь літоўскі i кароль польскі Аляксандр аднавіў фундуш францысканскаму кляш-тару). Можна меркаваць, што кляштар францысканцаўбольш ааражытны, чым парафіяльны касцёл, бо мясцовасць, дзе знаходзіўся кляштар, ужо ў 1-й пал. 15 ст. называлася Старая Ашмяна, a парафіяльны касцёл — Новая Ашмяна. У жн. 1432 на А. напаў вял. кн. Жыгімонт Кейсгутавіч i ледзь не захапіў у палон вял. кн. Свідрыгайлу, які знаходзіўся тут са сваім дваром. 8.12.1432 пад А. адбылася бітва паміж войскамі Свідрыгайлы i Жыгімонта, уякой Свідрыгайла быў разбіты. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22 у 1519 заняты маскоўскім войскам. Паводлеінвентара 1551 у А. налічвалася 46 сем'яў мяшчан. Побач з горадам размяшчаўся гаспадарскі двор. У 1560 у Ашмянскім старастве праведзена валочная памера. 3 1520-х г. Ашмянская воласць аддавалася ў трыманне Юндзілам, Забярэзінскім i інш. Паводлеадм.-тэр. рэформы 1565—66 ВКЛ быў утвораны Ашмянскі пав. У 2-й пал. 16 ст. на скрыжыванні 4 асн. дарог у горадзе ўзнікла гандлёвая плошча; пабудаваны кальвінскі збор. У 1667 ашмянскі земскі пісар А.Пачобут-Адля-ніцкі фундаваў касцёл i кляштар дамі-ні кан цаў. У вайну Расііз Рэччу Паспалітай 1654—67заняты pac. войскаміўжн. 1655, вызвалены войскамі ВКЛ уліп. 1660. У Паўночную вайну 1700—21 А. ў 1708 заняты i разрабаваны шведамі. У канцы 18 ст. каля 1000 ж., 142 дамы. Паводле інвентара 1740 Ашмянскага стараства, горадуА. належала50 валсжзямлі,існавалі Рыначная плошча (10 мяшчанскіх дамоў, шляхецкія карчма i двор, касцёл i кляштар дамініканцаў, парафіяльны касцёл з плябаніяй i шпіталем), вуліцы Гальшанская (13дамоў),Папярэчная (4дамыі шляхецкі двор), Віленская (10 дамоў), Св. Духа (4 дамы) i Жупранская (25 дамоў), на р. Ашмянка млын. Відаць, у сярэдзіне 18 ст. А. атрымалі ад караля прывілей на пэўнае самакіраванне (але не абавязкова магдэбургскае права). У1772 уА. старас-цінскі двор («замак»), млын, драўляная ратуша з крамамі на Рынку,89 мяшчансю'х дамоў, шляхецкі двор. 22.5.1792 горад атрымаў прывілей на вольнасць мяшчан ад гродскага, земскага i дворнага прысуду з правам мець свой магістрат i суд пад кіраўніцтвам бурмістраў i лаўнікаў i герб: сярэбранае поле шчыта падзелена на 3 часткі.у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — шчыт, у ніжняй — чырвонае цялё. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Pac. імперыі.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292148755 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Ашмяны

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network