Рэнесанс (франц. Renaissance), эпоха станаўлення духоўнай культуры Новага часуўЗах., Цэнтр., Паўн. i Усх. Еўропе (14 — 1-я пал. 17 ст.), у т.л. ў ВКЛ. Тэрмінам А. абазначаюцца таксама грамадска-культ. рухі ў гісторыі некат. народаў, у т.л. славянскіх, якія знітаваны з агульным духоўным i паліт. уздымам у больш раннія ці познія пе-рыяды, вызв. барацьбой, абуджэннем нац. свядомасці, станаўленнем дзяржаўнас-ці (балгарскае, чэшскае, бел. i інш. А.).
А. ў ВКЛ (16 — пач. 17 ст.) абу-моўлена пазітыўнымі зменамі ў экана-мічным, сац.-паліт., духоўна-культурным жыцці бел.,укр. i літ. народаў, развіццём гарадоў, актывізацыяй прагрэсіўнага магнацка-шляхецкага руху за рэфар-маванне грамадска-дзяржаўных ін-таў краіны. У гэты час адбываецца эканам. i сац.-паліт. стабілізацыя ВКЛ як адзінай дзяржавы (аграрная, адм., судовая, ваен. рэформы ў 1550—80-я г.), фарміраванне бел.,укр. i літ. народнасцей i ix самасвя-домасці, пашырэнне міжнар. культ. сувязей, рэфармацыйны i гуманістычны рух, секулярызацыя духоўнага жыцця грамадства, якая выяўлялася ў развіцці айч. адукацыі, кнігадрукавання, прытоку кніг з-за мяжы i камплектаванні айч. кнігасховішчаў i бібліятэк, распаўсюдж-ванні мецэнацтва i ўзнікненні гуманіс-тычных цэнтраў пры дварах буйных феадалаў ВКЛ (Алелькавічаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў, Астрож-скіхіінш.), захапленніантычнай культу-рай, адукацыі моладзі ВКЛ у зах.-еўрап. ун-тах i інш. Працягваецца працэс ста-наўлення бел. i ўкр. моўі ix дыферэнцыя-цыі,атаксамаліт. мовы,нац. пісьменнасці на лац. i польскай мовах, узнікае новая гістарыяграфія, філас. i грамадска-паліт. думка, прававая тэорыя, выяўл. мастацтва, архітэктура, музыка, тэатр. А. ў ВКЛ прайшло 3 перыяды: ранні (пач. 16 ст. — 1550-я г.) — станаўленне або пранікненне ў грамадскую свядомасць ідэй рэформ i рэліп'йна-духоўнага аднаўлення; развіты (2-я пал. 16 ст.) — сінтэз рэфармацыйна-гуманістычнай тэорыі з рэальнай сац.-дзяржаўнай, царкоўнай i культ. практыкай); позні (пач. 17 ст.) — барацьба за зыжыванне ва ўмовах Контррзфармацыі •; развіцця айч. культуры барока.
3 тыпалагічнага пункту гледжання А. ў ВКЛ з'яўляецца транзітыўным, або -ераходным перыядам, i адносіцца да ўсх.-еўрап. А., па сваіх параметрах блізкага да А. паўночнага (Германія, гжандынаўскія краіны, Англія). З'яўляю--•ыся адзінствам агульнаеўрапейскага i зэтіянальна-нацыянальнага, А. ў ВКЛ •еча свае спецыфічныя рысы: сутык-*«ннеўсх. i зах. рэлігійна-царкоўных i і^юўна-культ. каштоўнасцей, станаў-ленме нацыянальных (бел., укр. i літ.)
культур у складзе поліэтнічнай i розна-рэлігійнай інтэграванай дзяржавы ва ўмовах незавершанага працэсу нац. дыферэнцыяцыі бел.,укр. i літ. народаў. Транзітыўны характар эпохі А. быў знітаваны са станаўленнем новых каш-тоўнасных арыенціраў, якія складалі сутнасць новага рэнесансава-гуманіс-тычнага светапогляду i фарміраваліся ў барацьбе з пануючай сярэдневяковай, артадаксальнай ідэалогіяй. Адметнымі рысамі рэнесансава-гуманістычнага светапогляду былі: уяўленне пра сама-каштоўнасць чалавечага жыцця, або адраджэнскі антрапацэнтрызм, у якім галоўнай была праблема зямнога прызна-чэння чалавека, a не замагільнай узна-гароды; вучэнне пра свабоду як галоўную ўмову шчаслівага жыцця чалавека, яго вялікія магчымасці ў адносінах да самога сябе, пазнаннядворчасці; рацыяналізм i натуралізм як пераважныя спосабы інтэрпрэтацыі прыродна-сацыяльнай рэчаіснасці, чалавека (Ф.Скарына, М./у-соўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, П.Сапега, К.Воланл інш.). Характэрная адзнака айч. А. — наяўнасцьу ВКЛ на працягу пэўнага перыяду (2-я пал. 16 ст.) адноснай рэ-лігійнай талерантнасці, што зафіксавана як у афіц. дакументах (акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588), так i ў прыватнай мемуарыстыцы («Дзённік» Ф.Еўлашоўскага); узаемадзеянне бел., укр., літ., польск. i рус. культур, сувязь рэнесансавага гуманізму з айч. Рэфар-мацыяй, паліт. i нац.-культ. рухамі 16— 17 ст. Асаблівасцю рэнесансавай куль-туры ў ВКЛ з'яўляецца яе функцыяна-ванне ва ўмовах Контррэфармацыі i культуры барока.
Істотным момантам А. ў ВКЛ з'яўля-ецца станаўленне ўласна бел. культуры. Пачынаючы са Скарыны, рэнесансавая ідэя служэння «агульнаму дабру» набыла нац.-патрыятычную i асветніцка-дэмакр. канкрэтызацыю. Фарміруецца бел. менталітэт — спецыфічны спосаб света-ўспрымання i светаадчування, які вызна-чаў нац. характар i своеасаблівасць духоўнай культуры. Бел. айчынны рэне-сансавы гуманізм часцей за ўсё прымаў выгляд «хрысціянскага гуманізму» — светапогляду, які, не парываючы з асн. прынцыпамі хрысціянства, імкнуўся рэвізаваць яго некаторыя традыцыйна-сярэдневяковыя ўяўленні i паняцці (Скарына, Гусоўскі, Будны, Волан i інш.).
3 эпохай А. знітавана інтэнсіўнае развіццё айч. філасофскай i грамадска-палітычнай думкі. У яе рэчышчы сфармі-раваліся каштоўнасці i ідэалы, якія не толькі паўплывалі на наяўную сац.-дзярж. практыку i духоўную культуру, але i склалі аснову сучаснай духоўнасці i нац. самасвядомасці бел.,укр. i літ. народаў. Гэта — ідэя спалучэння агульначала-вечага i нацыянальнага, рэнесансава-гуманістычная персаналісцкая канцэпцыя чалавека, звязаная з ідэямі духоўнай сва-боды, вяршэнава закону, усведамленне неабходнасці грамадска-рэлігійнай згоды, паразуменне паміж Усходам i Захадам, талерантнасць i рэлігійна-інтэлектуальны плюралізм як гістарычна абумоўленыя рысы ментальнасці ВКЛ, этычная дамінанта айч. філас. культуры, ідэя развіцця духоўнай культуры на нац. падставе, непрымальнасць у духоўным жыцці прымусу i насілля. Аднак гэтыя рэнесансавыя рысы часам спалучаліся з наяўнымі ў грамадстве праявамі рэлі-гійна-інтэлектуальнай нецярпімасці, ксенафобіі, шляхецкага эгаізму i сваволь-ства, непавагай да існуючых законаў, сац. несправядлівасцю i інш.
Вял. ўплыў на грамадскае жыццё ВКЛ i рэнесансавы светапогляд зрабіла Рэфар-мацыя, якая арыентавала чалавека не на царкоўны аўгарытэт, a на ўнутраны рэлігій-ны вопыт,і сцвярджалатакім чынам каш-тоўнасцы'ндывідуальнай свабоды. Аб'ектам крьггыю' айч. рэфарматараў-гуманістаўбыла пануючая бюракратычна-фармалізаваная (пераважна каталіцкая) царква, якая, на ix думку, адышла ад ісцінна хрысціянскіх, біблейскіх прынцыпаў, a не сама ідэя Бога i хрысціянства як рэліг.-светапоглядная сістэма. Тым не менш радыкальнымі рэфарматарамі i гуманістамі ВКЛ пера-асэнсоўваліся паняцці Бога, біблейскіх цудаў у духу рацыяналізму, дэізму i натуралізму (ПётрзГанёндза, Будны i яго аднадумцы i інш.). Побач з рацыяналіс-тычна-натуралістычнай у айч. філас. думцы фарміравалася атэістычная плынь (СЛа-вейка, К..Бекеш, прыхільнікі «эпікурэізму»).
Вядучае месца ў светапогляднай сістэме А. ў ВКЛ займала этыка, зыходным прынцыпам якой з'яўлялася ўстаноўка на каштоўнасць зямнога жыцця. Уста-ноўку сфармуляваў Скарына, яна садзей-нічала секулярызацыі этычнай свядо-масці грамадства ВКЛ. Рэнесансавая этычная думка цікавілася паняццямі маральнага жыцця свецкага чалавека, a не рэлігійнага аскета. Увага засяро-джвалася ў асноўным на секулярных, свецкіх маральных каштоўнасцях — шчасці, дабрыні, любові да бліжняга, справядлівасці, мудрасці, ведах, праца-любстве, шчодрасці i інш. Пры гэтым не заставаліся ў баку абавязкі чалавека перад Богам i рэлігіяй. Фундаментальным этычным паняццем з'яўлялася паняцце свабоды як магчымасці i права чалавека на добраахвотны выбар, які даруе сам Бог, неабмежаванае развіццё сваёй інтэлектуальна-творчай патэнцыі. Ма-ральна-духоўны свет чалавека тракта-ваўся айч. мысліцелямі як сінтэз боскага i натуральнага (Скарына, Сапега, Волан), пры гэтым боскае i натуральнае не су-працьпастаўляліся, як у сярэдневяковым светапоглядзе,а спалучаліся i гарманіза-валіся. Падставай індывідуалістычнай хрысціянскай духоўнай практыкі з'яўляў-ся таксама ісіхазм (чалавек у сваіх малітвах i думках злучаецца з Богам i спасцігае рэліг. ісціну), якога пры-трымлівалася пэўная частка бел. i ўкр. духавенства. Рэнесансавыя мысліцелі ВКЛ бачылі прагрэс гал. чынам у ма-ральна-духоўнымі рэлігійным абнаўленні чалавека i грамадства (Скарына, Міхалон Літвін, Волан, ЮДаманеўскі i інш.).
Паводле некат. даследчыкаў (М.Бяр-дзяеў, А.Лосеў), рэнесансава-гуманіс-тычны прынцып свабоды тоіць у сабе небяспеку ператварэння ў сваю проці-легласць. На ix думку, гуманізм эпохі А. меў дваісты характар. 3 аднаго боку, ён ініцыіраваўтворчы патэнцыял чалавека, a з другога — адрываў яго ад боскага свету, сувязі чалавека з вышэйшай мэтай. Самасцвярджэнне чалавека на свецкай, зямной падставе пераўтваралася ў яго самаадмаўленне, таму што страчвалася сувязь з вышэйшымі каштоўнасцямі, a рэнесансавы гуманізм вельмі часта пераходзіў у гранічны індывідуалізм («тытанізм») i амаралізм.
Асн. праблема сац.-паліт. i прававой думкі А. ў ВКЛ — удасканаленне гра-мадства i дзяржавы, аптымальных i ідэ-альных сацыяльных, паліт. i юрыд. ін-таў. У рэчышчы гэтай праблемы выра-шаліся пытанні ўмацавання дзярж. су-верэнітэту ВКЛ, вяршэнства закону, прававога грамадства, справядлівага судаводства i інш. У эпоху А. фарміруюцца паняцці правоў чалавека — на шчасце, годнае жыццё, бяспеку, прыватную ўласнасць, якія ўвайшлі ў залаты фонд
сусв. лібералізму. Сапега i Волан тракта-валі сац.-гіст. прагрэс як прагрэс паліт. свабоды. Геніяльным прадбачаннем з'явілася ідэя М.Гусоўскага аб экалагічным выхаванні чалавека.
Секулярызацыя грамадскай свядо-масці ў эпоху А. абумовіла нарастанне цікавасці да гісторыі. М.Стрыйкоўскіў адрозненне ад Арыстоцеля ставіў гісто-рыю вышэй за паэзію i нават схала-стычную філасофію. Ён лічыў гісторыю строгай навукай, маральным i сац. вопытам чалавецтва, разглядаўяе пера-важна як арэну барацьбы чалавечых інтарэсаў i жаданняў (страсцей), дзей-насці выдатных гіст. асоб (Альгерда, Ві-таўта i інш.). У грамадска-паліт. думцы ВКЛ знайшоў адлюстраванне працэс станаўлення нац. самасвядомасці бел., укр. i літ. народаў. У прадмовах да Бібліі Скарына сфармуляваўідэал нац. жыцця, у аснове якога павінны быць вера, высокая маральнасць i інтэлект, закона-павага, чалавечая годнасць, грамадзян-скасць, патрыятызм, клопат пра развіццё айч. культуры, шанаванне роднай мовы. Ідэі нац. самасвядомасці атрымалі сваё развіццёўтворчай спадчыне Гусоўскага, Буднага, Цяпінскага, Сапегі, Я.Зізанія, М.Сматрыцкага, І.Пацея i інш.
На падставе культ. традыцый ВКЛ (візантыйскіх, стараж.-рус., зах.-еўрап., айчынных) развіваліся л-ра i мастацтва. У архітэктуры, іканапісе, жывапісе, графіцы, музыцыдэатр. мастацтве, эстэт. думцы ВКЛ 16—пач. 17 ст. наглядаліся прыкметы культуры A. i барока.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года