Гісторыя ВКЛ здаўна прыцягвала ўвагу гісторыкаў-медыявістаў розных краін, навук. школ i кірункаў. Першыя абагульняльныя працы па гісторыі Беларусі i Літвы 13-16 ст. ці, у больш шырокім кантэксце, па гісторыі ВКЛ сталі з'яўляцца яшчэ ў часы яго дзярж. станаўленя. Гэту гістарыяграфію можна падзяліць на некалькі перыядаў. Крытэрыі падзелу - выразныя змены ў тэматыцы, грамадска-паліт. i этнасацыяльнай ангажыраванасці, пануючых жанрава-стылявых формах. Першы перыяд звязаны гал. ч. з развіццём агульнадзярж. летапісання ў ВКЛ. Ён завяршыўся ў 2-й пал. 16 ст. з узнікненнем хронік i твораў новых літ.-п'ст. тыпаў («Хроніка» М.Стрыйкоўскага i інш.), пашырэннем арыгінальнай і перакладной гіст. пісьменнасці, прызначанай пераважна для свецкіх колаў. У фар-міраванні гіст., сац. i паліт. свядомасці ўсё большую ролю пачала адыгрываць друкаваная прадукцыя. Варта параўнаць у гэтым сэнсе 2 блізкія па сваёй тэматыцы працы Стрыйкоўскага. Яго «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсёй Русі» («Która przedtem nigdy świata nie widziała Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi», Каралявец, 1582; 2 выд., т. 1-2, Варшава, 1846) надоўга стала найб. вядомым і аўтарытэтным у ВКЛ гіст. творам. Папярэдняя праца Стрыйкоўскага - «Аб пачатках, вывадах, мужнасці, справах рыцарскіх i хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага i рускага» («0 początkach, wywodach, dzielnościach, sprawach rycerskich i domowych sławnego narodu litewskiego, żemojdzkiego i ruskiego») на 4 стагоддзі стала амаль недаступным рукапісам нясвіжскіх збораў Радзівілаў (завершана ў 1576-78, надрукавана ў Варшаве ў 1978). Зусім невядомай тагачаснай навук. супольнасці засталася «Хроніка Літвы» (верагодна, ВКЛ), дадзеная для азнаямлення М.Радзівілу Чорнамуў 2-й пал. 16 ст. яе аўтарам А.Ратундусам. Кнігадрукаванне надало некат. гіст. творам агульнадзярж. i адносна шырокую грамадскую вядомасць, спрыяла распаў-сюджанню гіст., a таксама палемічных i прававых твораў з гіст. рэтраспекцыямі. У сярэдзіне 17 ст. незвычайную папулярнасць у ВКЛ набыла «Гісторыя Літвы» А.Каяловіча («Historia Litvanae», ч. 1-2, Гданьск, Антверпен, 1650-69), напісаная пераважна на падставе Стрыйкоўскага. Гарадскія рукапісныя хронікі 17-сярэдзіны 18 ст. задавальнялі культ. патрэбы мяшчанства i духавенства Магілёва, Віцебска, Слуцка (гл. Магілёўская хроніка, Віцебскі летапіс). 3-і перыяд - 2-я пал. 18 ст., да падзелаў Рэчы Паспалітай. Многія гістарыяграфічныя творы гэтага перыяду прасякнуты агульнаеўрапейскімі асветніцкімі i рэфарматарскімі тэндэнцыямі, адлюстроўваюць развіццё нац.-дэма-кратычных, шляхецка-кансерватыўных, іншых грамадскіх i паліт. рухаў. Гісторыя ВКЛ і Беларусі закранаецца ў працах гэтага перыяду фрагментарна. Пад патранатам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага выйшла падрыхтаваная А.Нарушэвічам, прыхільнікам моцнага манархічнага ладу,«Гісторыя польскага народа» (Naruszewicz A. Historia narodu polskiego od początku chrześcijaństwa, т. 1-7, Варшава, 1780-1824, даведзена да Крэўскай уніі) - 1-я спроба сінтэтычнага апісання гісторыі палякаў. 3 канца 18 ст. пачынаюць складвацца контуры вялікадзяржаўнай pac. дактрыны ў адносінах да «рускіх» зямель Рэчы Паспалітай, паскораныя яе падзеламі. Асн. абрыс яе прасочваеца ўжо ў заканадаўчых актах i маніфестах Кацярыны II, службовых мемарыялах, палемічных артыкулах у перыядычным друку, адпаведных археаграфічных выданнях. Станаўленне канцэптуальна цэласнай i пашыранай на падставе «вытрыманых» гіст. крыніц гісторыі «рускіх» i іншых зямель ВКЛ адбылося пазней пад непасрэдным уплывам дзярж.-паліт. рэчаіснасці, якая склалася пасля ўключэння бел., укр. i часткова літоўскага арэалаў у склад Pac. імперыі, развіцця супярэчлівых сац.-паліт. тэндэнцый у метраполіі i далу-чаных да яе зах. губернях. Гал. цэнтрамі фарміравання новых гіст. ідэй i канцэпцый сталі вышэйшыя навуч. ўстановы - Віленскі, Маскоўскі i Пецярбургскі ун-ты. Першыя спробы комплекснага асвятлення гісторыі Беларусі, Літвы, ВКЛ пачаліся амаль адна-часова прадстаўнікамі 2 асн. гістарыяграфічных плыняў (польскай i расійскай) пасля паўстання 1830-31 i выкліканага ім грамадска-паліт. рэзанансу. Прафесар Віленскага у-та, старшыня польскага Патрыятычнага таварыства ў 1830-311.Лялевель стварыў 1-ы навук. сінтэз аб'яднанай i ўзаемазалежнай гісторыі Літвы i Русі, na сутнасці, 1-ы аба-гульняльны агляд «літоўска-рускай» дзяржаўнасці (Lelewel I. Dzieje Litwy i Rusi aż do unii z Polską w Lublinie 1569 zawartej opowiada..., Лейпцыг, 1839). Ён паспрабаваўдаць комплексную панарамную характарыстыкуіхунутранага развіцця, дзярж.-паліт. адносін, знешніхфактараў,ут.л. дзярж. i царкоўныхуній з ПольшчайіЗахадам. Кніга пачынаецца з часоў Кіеўскай Русі i заканчваецца Люблінскай уніяй 1569. На думку даследчыка, ВКЛ было асн. пераемнікам гіст. i культ. спадчыны Кіеўскай Русі, што садзейнічала яго ўнутранаму развіццю i знешняй устойлівасці. «Гаспадарства ўзнікла на рыштаваннях тагачаснай Русі, - пісаў Лялевель, - i прыстасаванні да ix нападаючай Літвы». Рэспуб-ліканскія погляды Лялевеля адбіліся ў яго ідэалізацыі абшчынных парадкаў, свабоды i роўнасці, у яго жорсткай крытыцы феад. парадкаў у ВКЛ, самаўпраўства i панавання арыстакратыі, у яго прыхільнасці да саслоўна-прадстаўнічага дзярж. ладу (шляхецкага). Праца Лялевеля ахоплівае розныя бакі этнічнай, царкоўна-рэлігійнай, грамадскай, эканам. гісторыі Літвы i Русі. Ён прытрымліваўся класавай ацэнкі сац. працэсаў,усклад-ваў гіст. надзеі на дзейнасць сярэдніх i ніжэйшых пластоў грамадства, з улікам знешніх фактараў шукаў унутраныя прычыны для тлумачэння буйных паліт. зрухаў, дзярж. i царкоўных уній. Па сваёй рознабаковасці, этнічнай i паліт. талерантнасці ў асвятленні самага значнага перыяду фарміравання i развіцця ВКЛ i па сваёй гал. тэматыцы, звя-заўшай Русы'Літвууадным дзярж.-паліт. рэчышчы, кніга Лялевеля засталася унікальнай з'явай у польска-літоўскай гістарыяграфіі. Наступныя абагульняльныя працы польскіх i літоўскіх гісторыкаў адасаблялі гісторыю Літвы i Русі або гісторыю Літвы i Польшчы, Літвы i ВКЛ ці разглядалі больш вузкія сферы (гл., напр.: Narbutt Т. Dzieje starożytne narodu litewskiego. T 1-9. Wilno, 1835-41; Jaroszewicz J. Obraz Litwy pod względem jej cywilizacyi, od czasów najdawniejszych do końca wieku XVIII. Cz. 1. Wilno, 1844).
1830-я г. i асабліва 1860-я г. адметныя паскораным выспяваннем розных славя-нафільскіх i часткова на ix аснове (шляхам ix пэўнага пашырэння i ўдакладнення) pac. вялікадзяржаўных канцэпцый гісторыі «Заходняй Русі». Менавіта ў гэты перыяд пры вырашальным удзеле гісторыкаў М.П.Пагодзіна i С.П.Шавырова складваюцца перша-пачатковыя абрысы той канцэпцыі, якая атрымала пазней назву «тэорыя афіцыйнай народнасці». Яна была прызначана абгрунтаваць святасць i непахіснасць pac. манархіі i дзярж. ладу, a ў сваім рэгіянальным кантэксце - гіст. правамернасць i законнасць «вяртання» ў Pac. імперыю «рускіх» зямель Рэчы Паспалітай. Яна выкарыстоўвалася ў мэтах абгрунтавання імперскай палітыкі ў далучаных землях ВКЛ, Рэчы Паспалітай i супрацьстаяла паланізацыйным i нац.-вызваленчым працэсам. Не выпадкова пасля паў-станняў 1830-31 i 1863-64, у якіх удзельнічалі i пэўныя слаі карэннага насельніцтва Беларусі i Літвы (пераважна з ліку шляхты, каталіцкага, уніяцкага духавенства), выйшлі у свет панрасійскія гіст. працы, прысвечаныя гісторыі «Заходняй Русі» 13-16 ст. Калі заснавальнікі тэорыі афіцыйнай народнасці - міністр нар. асветы С.С.Увараў, Пагодзін i Шавыроў - праецыравалі яе на агульнарускі гіст. фон,тоў кантэксце «Заходняй Русі» яе першым абгрунтаваў М.Г.Устралаў (Устрялов Н. Русская мстормя. Ч. 1. 2 юд. СПб., 1839. Раздзел «Нсследованме вопроса, какое место в русской мстормм должно занммать княжество Лнтовское»). Ён заклаў асновы т.зв. «заходнярускай афіцыйнай ідэалогіі». Згодна з асн. парадыгмамі гэтай канцэпцыі, для ўсёй хрысціянскай Русі з даўніх часоў было характэрна спалучэнне 3 «прыроджаных» духоўных імператываў: праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці. Устралаў звярнуўувагу на тэрытарыяльную, дэмаграфічную. культ. i рэліг. перавагу «рускага» насельніцтва ВКЛ над этнічнымі літоўцамі. Псторыю ВКЛ 14-18 ст. ён выразна падзяліў на 2 часткі: «Рускія княствы, - пісаў ён, - на захад ад Дняпра, акрамя Галіцыі, што далучылася да Польшчы, зліліся таксама ў адно цэлае i ўтварылі разам з літоўскім народам самастойную дзяржаву, пад імем Вялікага княства Літоўскага, галавою якога быў дом Гедзіміна». «Заходняя Русь да канца XVI стагоддзя заставалася пад уладай літоўскіх князёу, у родзе Гедзіміна, але таксама, як i Усходняя, уратавала сваю веру, сваю мову, свае грамадзянскія статуты. Такім чынам, самыя моцныя сувязі звязвалі яе з Усходняй Расіяй, i народ, свята зберагаючы законы прабацькоў, неаднаразова паказваў найжывое жаданне вярнуцца ў падданства Цара праваслаўнага, цэлымі абласцямі далучаючыся да яго дзяржавы». Па словах аўтара, рус. княствы на 3 ад Дняпра яшчэ з часоў Гедзіміна зліліся ў адно цэлае i разам з літоўцамі ўтварылі бліскучую, магутную i самастойную дзяржаву. Пасля 1569 на землях Зах. Русі ўсталя-валася «няволя польская, цяжэйшая за татарскую».
Ідэалагічная палеміка вакол гіст. шляхоў развіцця Зах. Русі прывяла да першых спроб напісання паліт. i царкоўна-рэліг. гісторыі Беларусі як самастойнага аб'екта гіст. даследаванняў (Турчмновмч О.В. Обозренме мсторнм Белоруссям с древнейшмх времен. СПб., 1857), што, аднак, не вельмі замацавалася на фоне пануючай «заходнярускай» гістарыяграфіі.
У 1850-60-я г. апазіцыйныя гістарыяграфічныя тэндэнцыі сталі праяўляцца таксама сярод некаторых украінскіх гісторыкаў (М.І.Кастамараў i інш.), якія ў сваёй федэ-ратыўнай канцэпцыі «двух рускіх народаў» падкрэслівалі больш моцныя гіст. сувязі Украіны са славянскай супольнасцю ў параўнанні толькі з укр.-рускімі адносінамі.
Задачу тэарэтычнага i крыніцазнаўчага абгрунтавання гіст. i этнаграфічных правоў Расіі ў адносінах да Зах. Русі пасля паўстання 1863-64 (разам з крытыкай польскіх прэтэнзій на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772, федэратыўнай i некат. іншых укр. канцэпцый ) узяў на сябе ураджэнец Гродзенскай губ., выкладчык Пецярбургскай духоўнай акадэміі М.В.Каяловіч (Кояловмч М.О. Чтенмя по мстормм Западной Росснн. СПб., 1864). Ён пашырыў i ў значнай ступені ўдакладніў гіст. погляды Устралава. Яго канцэпцыя была панрасійскай славянафільскай (адначасова i антыпольскай,улічваючы заходнееўрапейскі характар польскай цывілізацыі). Паводле яго разумення, Зах. Русь ахоплівала Беларусь, зах. Маларосію (Украіну) i Літву ва ўласным сэнсе слова. Дзяр-жаўнасць спачатку сфарміравалася ў межах рус. арэала Зах. Русі, a потым пад націскам перасяленчых рухаў (асабліва пасля мангольскага нашэсця) была ўспрынята суседнімі літоўцамі. Да гэтага аб'яднаўчага працэсу пад пагрозай Нямецкага ордэна з часам далучыліся i жамойты, якія ў 13 ст. ўжо ўтварылі свае дзярж. формы. Гісторыя Зах. Русі да канца 18 ст., сцвярджаў Каяловіч, была прасякнута барацьбой польска-каталіцкай i руска-правасл. цывілізацый. Збліжэнне з Польшчай, Люблінская i Берасцейская уніі дэфармавалі духоўнае жыццё ў ВКЛ, апалячылі, акаталічылі значную частку заход-нярускай шляхты, але асн. пласты народа нязменна цягнуліся да Расіі, бо адчувалі сваё племянное (этнаграфічнае), культ., моўнае i рэліг. адзінства. Асн. апорай Русі з часоў фарміравання маскоўскага самадзяржаўя з яго земскімі саборамі, нар. прызнаннем i непахісным праваслаўем Каяловіч лічыў цэнтр. землі Расіі, якія, на яго погляд, захоўвалі сваю згуртавальную, матэрыяльную, духоўна-цывілізацыйную i абарончую ролю i ў сярэдзіне 19 ст. Свае меркаванні Каяловіч падмацоўваў прыкладамі са шматлікіх гіст. крыніц (летапісаў, хронік, заканадаўчых актаў i інш.), у т.л. знойдзеных i апублікаваных ім асабіста. У яго публікацыях выкарыстоўваліся i некат. іншыя аргументы: прэтэнзіі Польшчы на землі Беларусі i Украіны ў межах 1772 не мелі пад сабой натуральных культ., канфесіянальных i этна-гістарычных падстаў i г.д. Само разуменне народа сярод прыхільнікаў тэорыі афіцыйнай народнасці (з гал. апорай на сялянства) прыкметна адрознівалася ад поглядаў апазіцыйнай польскай гістарыяграфіі з яе акцэнтацыяй паліт. ролі шляхецкага стану ВКЛ i Польшчы, што характэрна нават для Лялевеля. Канцэпцыя Каяловіча ў сваіх асн. палажэннях арганічна ўпісалася ў афіцыёзную pac. гіста-рыяграфію i публіцыстыку. На спрошчаным узроўні яна была размножана ў шматлікіх навуч. i палемічных публікацыях. Выключна адмоўная ацэнка яго поглядаўбыла дадзена з боку дэмакратычнай i ліберальнай грамадскасці 2-й пал. 19 ст. i панегірычныя - з боку афіцыёзных i царкоўных колаў. У навейшай гістарыяграфіі погляды Каяловіча былі рэзка раскрытыкаваны У.І.Пічэтам, адным з заснавальнікаў савецкай канцэпцыі ўтварэння ВКЛ У.Ц.Пашутам, М.М.Улашчыкам, Дз.У.Каравым i інш.
2-я пал. 19-пач. 20 ст. адзначаны вял. зрухамі ў развіцці гіст. даследаванняў на Украіне. 3 даследчыкаў шырокага профілю, заснавальнікаўт.зв. «кіеўскай школы» пры Кіеўскім ун-це звычайна называюць Кастамарава, У.Б.Антановіча, М.С.Грушэўскага. Погляды гэтых гісторыкаў на «літоўскі» перыяд у развіцці ўкр. i бел. зямель нярэдка прынцыпова розныя, але некат. метадалагічныя рысы, дэмакратычны, народніцкі характар ix прац, непрыняцце распаўсюджанага ў pac. гістарыяграфіі атаясамлівання дзяж. i нар. гісторыі збліжаюць ix. У працах Антановіча i яго навук. апанента М.П.Даш-кевіча падкрэслены своеасаблівы, пераважна мірны характар фарміравання ВКЛ у 13-14 ст., захаванне традыцый старога паліт. ладу, узаемадзеянне 2 пануючых этнагра-фічных i культ.-бытавых стыхій. У адрозненне ад Антановіча, які лічыў, што саперніцтва літоўскай i «рускай» народнасцей у паліт. i духоўным жыцці ВКЛ мела драматычныя вынікі ўжо на ранніх этапах яго гісторыі, Дашкевіч меркаваў, што гэты працэс пачаўся пасля уніі з Польшчай 1385. Абодва даследчыкі адзначаюць вялікі ўплыў «рускіх» дзярж. інстытутаў, матэрыяльных i дэмаграфічных рэсурсаў, духоўнай i пісьмовай культуры на Літву, прычым, паводле слушнай заўвагі Пашуты, Дашкевіч першы паставіў пытанне пра сінтэз некат. літоўскіх i рускіх элементаўу грамадскіх, паліт. i культ. адносінах ВКЛ (Дашкевмч Н.П. Лмтовско-Русское государство, условня ero вознмкновенмя м прмчнны упадка// Унжверсшетскме мзвестня. Кнев, 1882. № 3,5,8-10; Яго ж. Заметкк по нсторнм Лнтовско-Русского государава. Кмев, 1885).
Значнай вяхой у развіцці ўкр. гістарыяграфіі канца 19-пач. 20 ст. сталі абагуль-няльныя працы. Найб. аб'ёмнай i тэматычна разгорнутай была шматтомная праца М.С.Грушэўскага «Гісторыя Украіны-Русі». Як прафесійны гісторык, ён адзін з першых стаў даследаваць гісторыю Украіны ў шырокіх сувязях з грамадска-паліт., сац. i культ. працэсамі. Некалькі тамоў яго працы асвятляюць перыяд станаўлення i развіцця ВКЛ (Грушевськнй М. Історія УкраТны-Русм. Т. 4. XIV—XVI вікн - відносмнм політмчні. Кмі'в; Львів, 1907; Т. 5. Суспільно-політнчннй i церковннй устрій i відносмнн в украінсько-руськмх землях XIV-XVII в. Львів, 1905; Т. б. Жмте економічне, культурне, національне XIV-XVII віків. Кні'в; Львів, 1907). Для прац Грушэўскага характэрны выразны этна-цэнтрызм, комплексны падыход да ацэнкі гіст. падзей, ацэнка нац. гісторыі як гісторыі ўсіх пластоў народа (княжацкіх дынастый, паноў, шляхты, магнатаў, сялянства, мяшчанства, казацтва), увага да дзярж.-паліт. ладу, сац. аспектаў, царкоўна-рэліг. адносін, культ.-нац. рухаў. Гісторыя Беларусі закранаецца ўтворах Грушэўскага гал.ч. пры даследаванні агульнагіст. працэсаў, што развіваліся ў ВКЛ, або з'яў, агульных для ўкр. i бел. зямель (грамадска-паліт. традыцыі, духоўнае жыццё, царква, брацтвы i інш.). Грушэўскі адзначаў асобную ролю бел. земляў у паліт. i духоўным развіцці ВКЛ, што тлумачыў ix геапалітычным становішчам i больш доўгім знаходжаннем у складзе гэтай дзяржавы. Працы Грушэўскага вылучаюцца комплексным выкарыстаннем гіст. крыніц, развітым навук. апаратам, што ператварае ix у своеасаблівыя навук. даведнікі.
Гісторыі Беларусі i Літвы прысвечаны грунтоўныя навук. даследаванні М.К.Любаў-скага, М.В.Доўнар-Запольскага, І.І.Лапы, Ф.І.Леантовіча, М.А.Максімейкі, І.А.Маліноў-скага [Любавскнй М. Областное деленме н местное управленне Лмтовско-Русского государства ко временм мздання Первого Лмтовского Статута. М., 1892; Яго ж. К вопросу об удельных князьях м местном управленмн в Л птовско-Русском государстве. СПб., 1894; Яго ж. 0 распределенмн владенмй н об отношенмях между велпкммм н другммм князьямм Гедммннова рода в XIV м XV вв. Т. 1. М.( 1896; Яго ж. Лмтовско-Русскнй сейм. М., 1900; Яго ж. Основные моменты нсторм Белорусснм. М.( 1918; Яго ж. Літоўска-Беларуская дзяржава ў пачатку XVI сталецьця // Чатырохсотлецьце беларускага друку. Мн., 1926; Довнар-Запольскмй М. Государственноехозяйство Велнкого княжестваЛптовскогопрм Ягеллонах. Т. 1. Кмев, 1901; Яго ж. Очеркм по органнзацнм западно-русского крестьян-ства в XVI веке. Кмев, 1905; Лаппо М.Н. Велпкое княжество Лмтовское за время от заключення Люблмнской унмм до смертм Стефана Баторня (1569-1586): Опыт нссле-довання полйтнческого п обіцественного строя. Т. 1. СПб., 1901; Яго ж. Велмкое княжество Лмтовское во второй половйне XVI столетмя: Лнтовско-русскмй повет н ero сейммк. Юрьев, 1911; Леонтовнч Ф.М. Сословный тмп террятормально-адммнмст-ратмвного состава Лмтовского государства н его прнчмны // Журнал Мчн-ва нар. просвеіцення. 1895. № 6-7; Яго ж. Крестьянскмй двор в Лнтовско-Русском государстве. Вып. 1-3. СПб., 1897-98; Яго ж. К мсторнм адммнйстратйвного строя Лнтовского государства. Варшава, 1899; Яго ж. Лшовскме господарн м центральные органы
управлення до л после Люблмнской унт // Юрнд. зап., нзд. Демндовскнм юрнд. лмцеем. 1908. Вып. 1; Макспмейко Н.А. Сеймы Лшовско-Русского государства до Люблннской уннн 1569 г. Харьков, 1902; Малнновскнй М. Рада Велмкого Княжества Лтовского в связм с боярской думой древней Росснм. Ч. 2, вып. 2. Томск, 1912]. Ix працы - вяршыня pac. (a таксама беларускай i ўкраінскай) гістарыяграфіі канца 19-першых дзеся-цігоддзяў 20 ст. Для гэтых даследчыкаў характэрна ўвага да грамадска-паліт., саслоўнай, прававой гісторыі ВКЛ, некат. аспектаў дзярж.-эканам., арганізацыйных, фіскальных функцый.
Аўтарам шырокага гіст. сінтэзу, складзенага на падставе курса лекцый у Маскоўскім ун-це, стаў Любаўскі. Найб. значная абагульняльная яго праца па гісторыі ВКЛ - «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна» (Любавскнй М.К. Очерк mctopkm Лнтовско-Русского государства до Люблянской унмм включнтельно. М., 1910; 2 нзд. 1915). Выданне гэтай працы, як адзначыў у прадмове аўтар, стала неабходным з-за адсутнасці даступных абагульняльных дапаможнікаў, a ў навук. сэнсе - для вывучэння парадаксальна розных шляхоў гіст. развіцця Літоўскай i Паўн.-Усх. Русі i тым самым для лепшага разумення станаўленя i эвалюцыі апошняй. Любаўскі стаў асн. пачынальнікам тыпалагічна-параўнальнага метаду ў вывучэнні гісторыі ВКЛ. У гістарыяграфіі яго традыцыйна адносяць да гісторыкаў-пазітывістаў дзярж.-прававой школы, што патрабуе значнай карэкціроўкі. Любаўскі імкнуўся да шырокага асвятлення гісторыі ВКЛ, аднак недахоп сур'ёзных культуралагічных i сац.-эканам. прац не даў магчымасці ажыццявіць гэту задуму. Асн. тэма «Нарыса» Любаўскага - паліт. эвалюцыя ВКЛ з 13 ст. да Люблінскай уніі 1569, асвятленне гал. пераломных этапаў, пераўтва-рэнняў i зрухаў, што слушна звязваецца даследчыкам з развіццём знешне- i ўнутрыпаліт. абставін i грамадскіх адносін. Значная ўвага адводзіцца характарыстыцы дзярж. ладу, зменам дзярж.-адм. сістэмы, развіццю сац.-паліт. рухаў, цэнтр. i мясц. кіравання, прывілеям пануючаму саслоўю, землеўладанню, аановішчу сялянства i мяшчанства. Прычынамі своеасаблівай паліт. эвалюцыі ВКЛ i збліжэння з Польшчай у 15-16 ст. аўтар лічыць першапачатковую слабую цэнтралізацыю дзярж. ладу, што часткова тлумачыцца даволі працяглым захаваннем паліт. спадчыны часоў Кіеўскай Русі, супярэчнасцямі паміж невял. Літвой i «Літоўскай Руссю» з яе неагляднай тэрыторыяй, вял. насельніцтвам, гаспадарчымі i ваенна-паліт. магчымасцямі, уласнымі інтарэсамі магнатаў i шляхты, націскам з боку Нямецкага ордэна, a з канца 15 ст. Маскоўскай Русі i Польшчы. Люблінскую унію 1596 аўтар ацэньвае як канец самастойнай гісторыі ВКЛ. Навуковай базай для Любаўскага паслужылі яго ўласныя папярэднія працы (пра сойм, абл. падзел ВКЛ), a таксама «Гісторыя Украіны-Русі» Грушэўскага, працы польскага гісторыка права С.Кутшэбы i інш. У дадатку да кнігі аўтар змясціў тэксты асн. агуль-наземскіх i абласных прывілеяў. Асн. прычынай своеасаблівасці дзярж. ладу ВКЛ, яго паліт. слабасці Любаўскі лічыў старажытную карэнную аселасць мясц. насельніцтва Літвы i Зах. Русі - ад сялян, што спакон веку жылі тут «племяннымі гнёздамі», да паноў, баяр i князёў, якія стагоддзямі захоўвалі свае ўладанні. Гэта «вячыстае» ўстойлівае землеўладанне мясц. баяр (у адрозненне ад маскоўскіх, што жылі гасударавым дараваннем) разам з такімі ж старадаўнімі «вячыстымі» гарадамі забяспечылі нехарактэрную для Маскоўскай дзяржавы ўстойлівасць мясц. саюзаў землеўласнікаў, гараджан, сялян, паліт. аб'яднанняў. Над усім гэтым моцна арганізаваным грамадствам можна было б надбудаваць уплывовую цэнтр. ўладу, калі б вял. князі ВКЛ праяўлялі «больш творчай волі i розуму», a не абмяжоўваліся нязначнымі зменамі i рэформамі паводле прынцыпу «мы старыны не рушым, a навін не ўводзім». Другой гал. прычынай аўтар лічыў уплыў Польшчы. Першая унія ўжо дала землеўласнікам польскія правы і вольнасці, асабліва важнае права выбіраць вял. князя, садзейнічала пашырэнню саслоўных i паліт. прывілеяў землеўласнікаў (што яшчэ больш абмяжоўвала вярхоўную ўладу), развіццю феадалізму, які разлажыў дзяржаву i прывёў да росту абласнога i вотчыннага патрыятызму замест агульнадзяржаўнага. Высновы Любаўскага заслугоўваюць увагі, але яны далёка не поўныя, да таго ж недакладныя. Перабольшана не толькі ступень аселасці насельніцтва (бо ўжо з 13 ст. ішла масавая міграцыя з Пд пад уплывам мангола-татарскага нашэсця i татарскіх набегаў, адбываліся войны, перасяленні сялян у гарады, каланізацыйныя i інш. працэсы), але i рэальныя магчымасці вярхоўнай улады. Пры тым раскладзе дэмаграфічных, матэрыяльных i інш. рэсурсаў у Літве i «Літоўскай Русі» варыянт абсалютнай манархіі (аналагічнай маскоўскаму
самаўладдзю) быў немагчымы. Спрэчнай з'яўляецца i трактоўка працэсу ўзнікнення буйной зямельнай уласнасці ў«Літоўскай Русі», звязанага не столькі са шматпакаленнай аселасцю баярства, колькі з асаблівасцямі фарміравання шляхецкага саслоўя ў 15-16 ст., інтарэсамі i палітыкай вярхоўнай улады i пануючага асяроддзя.
Калі неў канцэптуальным,тоў навукова-метадычным планеасн. працы Любаўскага, Доўнар-Запольскагаі Грушэўскага надоўга вызначылі новыя прафесійныя крытэрыі гіст. даследаванняў. Аб высокім узроўні pac. гістарыяграфіі гісторыі ВКЛ у пач. 20 ст. сведчыцьтаксама праца прафесара Пецярбургскагаун-та А.Я.Праснякова,які фактычна стаяў на глебе эканам. матэрыялізму. Сац.-эканам. інтарэсы вярхоўнай улады, мясц. князёў з ix вотчынамі, розных інш. пластоў насельніцтва знаходзяцца ў цэнтры яго абагульняльнай працы пры апісанні ўсіх унутры- i знешнепаліт. працэсаў i сац.-паліт. рухаў [Пресняков А.Е. Лекцнн по русской мстормм (чмтанные автором в 1908-1910 гг.). Т. 2, вып. 1. Западная Русь м Лмтовско-Русское государство. М., 1939]. Храналагічна курс лекцый ахоплівае перыяд ад часоў Кіеўскай Русі да Люблінскай уніі i панавання Стафана Баторыя. Упершыню ў навук. i дыдактычных працах такога ўзроўню гісторыя Зах. Русі - Беларусі i Украіны - прадстаўлена самастойным аб'ектам даследавання i ў пэўнай ступені суб'ектам уласнай гісторыі i тэматычна вылучана з агульнай гісторыі «Літоўска-Рускай» дзяржавы. Нямала месца адведзена характарыстыцы нац.-канфе-сіянальных адносін, дзярж. ладу, паліт. кансалідацыі шляхты, запрыгоньванню сялянства, развіццю інш. форм сац. залежнасці. Праснякоў сфармуляваў 2 новыя канцэпцыі, якім была наканавана доўгая дыскусійная гісторыя ў пазнейшай гістарыяграфіі. Па-першае, Кіеўская Русь, на яго думку, была пралогам зараджэння 3 роднасных народнасцей -беларускай, украінскай i рускай. Па-другое, у адрозненне ад Любаўскага i задоўга да пазнейшай манаграфіі Лапы, аўтар прыйшоў да высновы, што дзяржаўнасць ВКЛ захоўвалася i пасля Люблінскай уніі. Лекцыі Праснякова былі апублікаваны толькі ў 1939, a ў пач. 20 ст. былі вядомы толькі абмежаванаму колу пераважна студэнцкай моладзі. У канцы 19-пач. 20 ст. ў межах нац.-дэмакратычнага руху паскорана раз-вівалася сталаяўласна бел. гістарыяграфія. Публікацыі па гісторыі Беларусі з'яўляліся на старонках газ. «Наша ніва», некат. іншых перыядычных i асобных выданняў. У 1910 у Вільні апублікавана папулярная «Кароткая гісторыя Беларусі» В.Ю.Ластоўскага. Асветніцкая i грамадска-паліт. арыентацыя прац Ластоўскага i інш. падобных публі-кацый, у якіх падкрэслівалася багатая шматвяковая гісторыя бел. народа, выклікала вострае раздражненне прыхільнікаў шавіністычна-асімілятарскай палітыкі. Пераважна для дыпламатычных колаў i замежных чытачоў прызначалася брашура Доўнар-Заполь-скага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі», якая на розных мовах была надрукавана ў 1918 у час акупацыі Беларусі кайзераўскімі войскамі. У канцы 1910-х г. невял. курс лекцый па беларусазнаўстве быў падрыхтаваны пад рэдакцыяй Пічэты для слухачоў Бел. нар. ун-та (Курс белоруссоведення. М., 1918-20).
1920-я-пач. 1930-х г. азнаменаваны значным развіццём канкрэтна-гіст. дасле-даванняў у Бел. дзярж. ун-це i Ін-це бел. культуры (пераўтвораны ў 1929 у Акадэмію навук). Аднавілася археаграфічная дзейнасць, сталі выходзіць перыядычныя навук. выданні. Пашырэнне аўтарытарных тэндэнцый перакрэсліла гэтыя пачынанні. Не выйшла ў свет «Гісторыя Беларусі» Доўнар-Запольскага, быў забаронены для ўжытку школьны падручнік У.М.Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (Мн., 1919), напісаны з марксісцкіх пазіцый i прысвечаны ўт.л. гісторыі «Літоўска-Беларускай дзяр-жавы» 13-16 ст. У сав. гістарыяграфііўсталяваліся схемы гіст. працэсуў Беларусі, якія ў значнай ступені былі заснаваны на дваранска-клерыкальнай i імперскай гістары-яграфіі. Навук. распрацоўкі гісторыі Беларусі 13-16 ст. змясціліся гал.ч. у сферу сац.-эканам., часткова этнагіст., знешнепаліт., культуралагічнай тэматыкі. Некаторае ажыў-ленне навуковай дзейнасці пачалося з сярэдзіны 1950-х г. Значна раскаванай ў некат. паліт. канстатацыях i для свайго часу грунтоўнай працай была манаграфія Пашуты «Уз-нікненне Літоўскай дзяржавы» (Пашуто В.Т. Вознмкновенме Лтовского государства. М., 1959). Канцэптуальныя погляды афіцыйнай бел. гістарыяграфіі 1960-80-х г. без нстотных змен выкладаліся ў абагульняльных акадэмічных выданнях. Адносна аб'ек-тыўным з далучэннем новых матэрыялаў быў 1-ы том 6-томнай «Гісторыі Беларускай ССР» (Мн., 1972). Паказальна, што шматвяковай гісторыі Беларусі з найстаражытнейшых часоў да адмены прыгоннага права ў 1861 адведзена менш як чвэрць агульнага аб'ёму гэтага выдання, a гісторыі часоў ВКЛ да канца 16 ст. - менш за 5%.
Каштоўныя працы бел. i pac. навукоўцаў па гісторыі гарадоў Беларусі, сац., паліт. i культ. працэсаў(А.П.Грыцкевіча,З.Ю.Капыскага, М.Ф.Спірыдонава,уМаскве-А.А.Зіміна, М.М.Улашчыка, Б.М.Флоры, Г.Л.Харашкевіч) паступова рыхтавалі глебудля больш шы-рокіх гіст. аглядаў. Тым не менш вял. комплексная праца па гісторыі Беларусі 13-16 ст., якая доўга пісалася групай гісторыкаў АН БССР, так i засталася ў рукапісе. Публічны перагляд некат. устарэлых поглядаў i значнае абнаўленне матэрыялаў у абагульняльных гіст. працах пачаліся з акадэмічнага выдання «Нарысы гісторыі Беларусі» (Ч. 1-2. Мн., 1994-95).
Замежная бел. гістарыяграфія не мае комплексных навук. прац па гісторыі Беларусі 13-16 ст., што ў значнай ступені тлумачыцца адсутнасцю ў замежных гісторыкаў магчымасці карыстацца асн. архіўнымі фондамі i нярэдка занадта радыкальным стаў-леннем да канцэптуальных i фактаграфічных набыткаў pac, a тым больш сав. гіст. навукі. Пазітыўная роля некат. замежных прац прасочваецца часцей у крытыцы афіцыёзных pac. стэрэатыпаў, памылак у навук. працах бел. i інш. гісторыкаў, у абгрунтаванні пат-рыятычнага i грамадска-паліт. значэння сярэдневяковай i новай гісторыі Беларусі на фоне ўсх.-слав., еўрапейскага i сусветнага гіст. працэсу. У палеміцы замежных i айчын-ных гісторыкаў 1960-80-х г. паліт. акцэнты нярэдка пераважалі над навуковымі, што бачна, напрыклад,у публікацыях Л.С.Абэцэдарскага i яго замежнага бел. апанента П.Ур-бана (Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мн., 1969; Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў. Мюнхэн; Нью Ёрк, 1972).
У міжваенны перыяд у непасрэднай сувязі з развіццём уласнай дзяржаўнасці значных вынікаў дасягнулі польскія i літоўскія даследчыкі па асобных кірунках гіста-рыяграфіі. Трэба адзначыць працы польскіх гісторыкаў О.Галецкага, С.Заянчкоўскага, Л.Калянкоўскага, В.Камянецкага, С.М.Кучынскага, У.Пацехі, Г.Пашкевіча, К.Хадыніцкага, літоўскіх - К.Авіжоніса, З.Івінскіса, Ё.Матусаса, А.Шапакі i інш. Асабняком стаяць грунтоўная праца польска-літоўскага гісторыка Г.Лаўмянскага, аднаго з найбольш вы-датных даследчыкаў ранніх этапаў п'сторыі ВКЛ (Łowmiański Н. Studja nad początkami społeczeństwa i państwa litewskiego. T. 1-2. Wilno, 1931-32). Ha шырокім параўнальным фоне, з выкарыстаннем незвычайна вялікага кола разнастайных крыніц па гісторыі балцкіх народаў ён грунтоўна даследаваў працэс засялення, паліт.-тэрытарыяльную структуру этнаграфічнай Літвы, фарміраванне літоўскай манархіі, зямельнай уласнасці, зараджэнне саслоўнага падзелу грамадства. У інш. сваіх працах ён аддаў шмат увагі раскрыццю сац. i паліт. падстаў Крэўскай уніі 1385, наступнай гаспадарчай i сац. эва-люцыі ВКЛ да Люблінскайуніі 1569 (Łowmiański Н. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1983). У1953 y Лондане на правах рукапісу быў выдадзены зборнік лекцый, прачытаных гал.ч. шэрагам польскіх эмігрантаў для Акадэмічнай суполкі Ун-та Стафана Баторыя ў замежжы «Гісторыя зямель Вялікага княства Літоўскага» (Dzieje ziem Wielkiego Księstwa Litewskiego: Cykł wykładów. Londyn, 1953). Яго тэматыка досыць разнастайная,хоцьi не вельмі шырокая: большасць матэрыялаў прысвечана гіст.-паліт. праблемам, у т.л. дзярж. уніям, культуры, этнічным, канфесіянальным, моўным i прававым адносінам на землях ВКЛ. Гал. ідэя зборніка - асвятленне гіст. умоў, у якіх выспявалі плённыя паліт., грамадскія i цывілізацыйныя сувязі літоўцаў, беларусаў i палякаў. Не без пэўнай ідэалізацыі адзін з аўтараў пісаў: «Мы павінны сцвердзіць з націскам, што вядучыя этнічныя групы ВКЛ i Кароны, зліваючыся ў адзін вышэйшы духоўны пласт, свабодны былі ад атруты ўзаемнай варожасці. У іншым выпадку ніколі б не нарадзілася i неўмацавалася паміж німі пачуццё брацкай сувязі». Рэдкія працы заходнееўрапейскіх i амерыканскіх даследчыкаў закраналі пераважна знешнепаліт., культ., царкоўную гіс-торыю (О.Бакус, Х.Станг, Х.Ябланоўскі i інш.).
У 1950-80-я г. сур'ёзныя навук. даследаванні былі напісаны літоўскімі гісторыкамі Р.Батурам, Б.Дундулісам, І.Лукшайтэ, Ё.Стакаўскасам, Ю.Юргінісам, М.Ючасам, К.Яблон-скісам i інш. Аднак абагульняльныя літоўскія працы [Нсторпя Лнтовской ССР: (с древнейшнх времен до нашнх дней). Вмльнюс, 1978, i інш.] захоўвалі многія старыя падыходы сав. гістарыяграфіі. ТолькіўапЬшнія гадыўЛітве выдадзена некалькі новых сінтэтычных прац, напісаных асн. спецыялістамі па гісторыі ВКЛ - Э.Гудавічусам, З.Кяўпам i інш. (Gudavićius Е. Lietuvos istorija Т. 1. Nuo seniausią Іаікц ікі 1569 metą. Vilnius, 1999; Кіайра Z., Kiaupiene J., Kuncevićius A. Lietuvosistorija iki 1795 metq. Vilnius, 1995). Паліт. парадыгмы гэтых прац захоўваюць значную пераемнасць з даследаваннямі літоўскіх гісторыкаў 1920-30-х г.
Такім чынам, большасць навук. прац, якія закраналі гіаорыю Беларусі, ці ў больш шырокім кантэксце - гісторыю ВКЛ, была створана замежнымі даследчыкамі ў рэчышчы сваіх падыходаў,сваёй дзярж.-паліт. (расійскай, польскай,літоўскай) гісторыі. Заслугай некат. гэтых прац была пастаноўка, a часткова i распрацоўка шэрагу важных праблем гісторыі Беларусі, ВКЛ у межах значнай гіст. эпохі, выкарыстанне новых навук. кан-цэптуальна-метадалагічных прынцыпаў, больш дасканалай методыкі гіст. даследаванняў, назапашванне фактаграфічнага матэрыялу, увядзенне ў навук. ўжытак новых крыніц i аргументаў. Абмежаванасць многіх замежных прац 19-пач. 20 ст. была звязана пера-важна з ix паліт. высновамі, паліт. i ў значнай ступені культ., царк. этнацэнтрызмам, ідэямі ўмацавання расійскай або аднаўлення ў новых гіст. умовах польскай або літоўскай дзяржаўнасці, што пакідала мала месца для асвятлення самастойнай ці хоць бы свое-асаблівай гісторыі Беларусі. Палітызацыя гэтых прац мела сваю спецыфіку: пануючыя канцэпцыі афіцыёзнай pac. гістарыяграфіі прыкметна адрозніваліся ад гіст.-паліт. по-глядаў бел., укр., польскіх, літоўскіх гісторыкаў, якія бачылі ў сваёй гіст. мінуўшчыне падставы для будучай незалежнасці. Большасць сав. гісторыкаў, у т.л. беларускіх, абгрунтоўвалі вядучую ролю сярэдневяковай Расіі ў гісторыі Усх. Еўропы. Не адмаў-ляючы значных уплываў этнічных, культ., царк. традыцый усх.-славянскіх народаў у развіцці цэнтрабежных тэндэнцый, яны асн. ўвагу звярталі на сац.-класавыя супя-рэчнасці i нац.-вызваленчы рух беларусаў i ўкраінцаў у ВКЛ, Рэчы Паспалітай, нярэдка перабольшвалі ў негатыўнай ацэнцы паліт. i канфесіянальных сувязей ВКЛ з Польшчай i Захадам.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.
Опубликовано 11 декабря 2010 года