У шырокім сэнсе жыллё ахоплівае не толькі жылыя памяшканні, але і падсобныя, гасп. і прамысл. пабудовы, кожная з якіх выконвала пэўныя функцыі ў сістэме сядзібы, утвараючы адзіны жыллёва-бытавы комплекс. Апошні ў традыц. варыянце складалі жылыя пакоі (хата), сенцы, клець, варыўня (стопка), склеп (пограб), павець, гумно (клуня, стадола), сушня (асець, ёўня), лазня, хлявы, рамесная майстэрня і інш. У 13-18 ст. пераважная большасць гэтых пабудоў была вядома на ўсёй Беларусі, некаторыя (варыўня, асець, лазня) мелі больш абмежаваны арэал бытавання. Пры гэтым важную ролю адыгрывалі гіст. трады-цыя ў тым ці інш. рэгіёне (Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Палессе і інш.), а таксама тып пасе-лішча (горад, вёска, засценак, фальварак) і сац. склад жыхароў. У гар. рамеснікаў жыллё звычайна сумяшчала ў сабе і спецыялізаваную майстэрню, у гандляра - краму. Жылыя памяшканні існавалі пры замках, манастырах, заезных дамах, корчмах. Маг-наты будавалі для сябе палацы абарончага тыпу. Тыя ж памкненні назіраліся ў гараджан, жылыя дамы якіх мелі брамы і невял. ўнутраны двор, праз які вёўуваходудом. Замкнутыя (вяночныя) двары з кампактнай забудовай і зачыненымі брамамі былі ўласцівы і сял. сядзібам, асабліва ў Падзвінні і Падняпроўі.
На вёсцы найб. распаўсюджаным было 2-камернае жыллё (хата + сенцы). У сенцах часам адгароджвалася камора (кладоўка). У16-18 ст. нярэдкім было і 3-камернае жыллё (хата + сенцы + клець; хата + сенцы + варыўня). Клець, апрача захоўвання тут збожжа, мясных і інш. прыпасаў, служыла паўжылым памяшканнем і магла быць, як і сенцы, прыстасавана да жылля. Паводле этнагр. матэрыялаў 19 ст., якія можна рэтраспектыўна адносіць да 17-18 ст., у вял. 3-пакаленнай сям'і палескага селяніна было некалькі клецей - па колькасці жанатых мужчын. Агр. рэформа 1557 («Устава на валокі») прывяла да перабудовы мноства сельскіх паселішчаў у зах. частцы Беларусі, утварэння новых вёсак вулічнага тыпу. Устаўныя вёскі з жылымі памяшканнямі, клеццю, варыўнёй, хлявамі размяшчаліся на адным баку вуліцы, а гаспадарчыя (гумно, адрыны для сена, азяроды, студня) - на другім. У 17-18 ст. пашырылася будаўніцтва шматкамерных сядзібна-паркавых комплексаў (ансамбляў), спачатку драўляных, крыху пазней - мураваных у стылі барока.
Большасць вясковых хат былі курнымі. Яны мелі высокую скляпеністую («гарбатую») столь, што заканчвалася ў цэнтры невял. адтулінай (верхнік, дымнік, душнік), і 3 ці 4 невял. валакавыя акны. Збоку пры ўваходзе - глінабітная печ без коміна; калі яе палілі, дым ішоў на хату і выходзіў праз верхнік. На Палессі былі вядомы печы, што выходзілі вусцем у сенцы. Жар у печах (нязгасны агмень) падтрымліваўся заўсёды. Агнём даражылі як сямейнай святыняй, што ўвасабляла дух продкаў (лічылася, што дамавік жыве за печчу). Сімвалічны агмень - гаршчок з гарачымі вуголлямі пры наваселлі ўліку першых прадметаў разам з абразамі пераносілі са старой хаты ў новую. Каля печы ўздоўж глухой сцяны на вышыні каля 1 м уладкоўвалі спальны памост (пол) з матрацам (сяннік), падушкамі, коўдрай; вышэй над ім на ўзроўні ляжанкі печы - больш вузкі і кароткі памост- палаці. Ніжэй акон уздоўж двух сцен рабілі шырокія лавы, якія сыходзіліся на покуці. Покуць - самае шаноўнае месца ў хаце, эпіцэнтр духоўнага жыцця. Тут віселі абразы,убраныя чыстымі ўзорыстымі ручнікамі (набожнікі), пучкі асвячоныху царкве каласоўі траў. На покуці стаяў стол, засланы абрусам, на стале заўсёды пакідалі хлеб, загорнуты ў чысты ручнік, і соль. Хату асвятлялі лучынай, якую замацоўвалі ў спец. стойцы - лучніку. Лучыну ці смалісты корчык палілі таксама на глінабітнай пляцоўцы, уладкаванай пад дымаходнай трубой (светач, комін) насупраць печы. У святочныя дні палілі васковыя свечкі. Іх шырока выкарыстоўвалі ў храмах, шляхецкіх сядзібах і корчмах, ставячы ў па-мастацку аформленыя жырандолі і падсвечнікі. У панскіх маёнтках уладкоўвалі каміны. Тут, як і ў дамах заможных гараджан, пашырыліся «белыя» печы, абліцаваныя маст. кафляй.
Асн. матэрыялам для будаўніцтва жылля на тэ-рыторыі Беларусі было дрэва - хвоя, радзей елка, дуб, асіна. 3 дубу рабілі аснову фундамента, ніжні вянок зруба (падруба), апорныя слупы, асаду акон і інш. Асн. будаўнічыя канструкцыі - зрубная і зруб-на-каркасная, якія мелі шэраг тыпалагічных вары-янтаў і пераходных форм. У больш архаічным ва-рыянце сцены падсобных і гасп. пабудоў у сістэме сядзібы ўяўлялі сабой каркас з жэрдак, які за-плятаўся гнуткімі галінамі вярбы, уцяпляўся сало-май, чаротам ці абмазваўся глінай. Са стараж. часоў жыллё рабілася з цэлых круглых (папярэдне акораных) бярвён (кругляка), якія пад-ганяліся адно да аднаго падоўжным пазам і злучаліся па вуглах у трывалы замок (просты вугал з астаткам, «у чашку»). Такая тэхніка будаўніцтва бытавала на тэр. славянскага рассялення і ў Прыбалтыцы. У зах. раёнах Беларусі ў 17-18 ст. ужо нярэдка (асабліва ў гарадах і фальварках) сустракаліся пабудовы з брусковых бярвён з вугламі «ў лапу» ў 2 разнавіднасцях - з астаткам і без астатку (гладкі, або «прускі» вугал). У Зах. Палессі разам з брусковымі ўжывалі т.зв. дылі - расколатыя ўздоўж бярвёны, злучаныя ў больш трывалы вугал - «канюк». На нізкіх поймавых участках жылыя і падсобныя пабудовы нярэдка ставілі на палях. У маёнтках заможнай і сярэдняй шляхты жыллё будавалі на мураваным фундаменце ці высокіх падклецях; уваход у яго вёў праз высокі крыты ганак. 2-павярховыя драўляныя жылыя будынкі былі вядомы ўжо ў 14 ст. Завяршэнне будаўніцтва жылля было звязана з апорнай асновай (зрубная ці закотавая, слупавая, каркасная) і формай даху (2-схільны, 4-схільны, паўвальмавы, «ламаны» дах і інш). Дахі крыліся саломай,трыснягом, дошкамі, драніцай, радзей - чарапіцай. У будаўніцтве жылля вылучалася некалькі этапаў: выбар месца, нарыхтоўка драўніны, закладка першага вянка, узвядзенне страхі, муроўка печы, наваселле, якія суправаджаліся адпаведнымі звычаямі, урачыста-абрадавымі дзеяннямі, абярэгамі, павер'ямі.
Тыпы тагачаснага гарадскога жылля паводле архітэктурна-планіровачных асаб-лівасцей былі разнастайнымі. У яго аснове - хата і 1-камерная клець. Спалучэнне яе з прырубамі (трысценамі), размешчанымі па восевай лініі асн. зруба ці пад прамым вуглом да яго, стварала розныя планіровачныя мадыфікацыі дома. Буд. тэхніка, матэрыял і канструкцыйныя дэталі паўтаралі вясковае дойлідства, але на больш высокім тэхн. і якасным узроўні. Дамы рамеснікаў і гандляроў спалучалі традыц. жыллё і майстэрню або краму. У заможных гараджан дамы мелі развітую планіроўку, складаныя архі-тэктурныя формы. Некат. з іх былі 2-павярховыя, мелі адкрытыя галерэі, вежападобныя ганкі, печы з комінамі. На замкавых тэрыторыях размяшчаліся жылыя дамы буйной шляхты, гар. адміністрацыі, багатых рамеснікаў і гандляроў. На пасадах і ў слабодах сяліліся рамеснікі, дробныя гандляры. Заможныя мяшчане будавалі 2-камерныя дамы з аднолькавых або розных па памерах зрубаў пад 2-схільнай страхой. Найбяднейшая частка гар. насельніцтва жыла ў невял. курных хатах з земляной падлогай. У 18 ст. ў гарадах засноўваліся разнастайныя мануфактуры. Для наёмных рамеснікаўі майстроў (у Гародні, Паставах і інш.) будаваліся дамы амаль квадратныя ў плане (8x9 м), у якіх сціпла, спрошчана выкарыстаны барочныя формы. Гэта была першая спроба комп-лекснай забудовы горада таннымтыпавым маламетражным жыллём. Для адміністрацыі і службовага персаналу будавалі 2- і 3-павярховыя дамы.
У Літве найб. старажытным жылым збудаваннем быў намас з адкрытым агменем і без столі. Першапачатковая пабудова-намас складалася з аднаго памяшкання, выкарыстоўвалася для жылля і ў якасці памяшкання для жывёлы. Але пабудовы, якія заха-валіся да 16 ст., мелі ўжо некалькі памяшканняў: цэнтральны з адкрытым агменем (на-мас), камора, у якой спаў гаспадар, намагаліс, у якім трымалі жывёлу, і лепіс (накшталт веранды). 3 развіццём феад. адносін намас стаў гасп. пабудовай (хлявом), а яго гал. памяшканне з агменем некат. час служыла летняй кухняй або месцам для прыгатавання корму для жывёлы. У 9-12 ст. ва ўсх. частцы Літвы пачаў фарміравацца новы тып жыл-ля - хата са столлю і печчу, запазычанай у славян. Яна распаўсюдзілася па ўсёй Літве, але ў кожным этнагр. рэгіёне набыла своеасаблівыя рысы (розныя планы, аб'ёмы, фор-мы). У18 ст. сфарміраваліся 3 асн. тыпы традыцыйнага сялянскага жылля: у Жамойці -т.зв. троба, у Аўкштайціі і Дзукіі - т.зв. піркя, у Сувалькіі - т.зв. стуба. Прататыпам тробы і стубы быў намас, піркя развілася з курнай хаты. Збудаванні розных рэгіёнаў адрозніваюцца планіроўкай (троба мела 4-12 памяшканняў, піркя - З-б, стуба - 4-8 з
кухняй), прапорцыямі і аб'ёмамі (уЖа-мойці пашырыліся доўгія і шырокія, у Аўкштайціі і Сувалькіі - вузкія, доўгія пабудовы), формай даху (у Жамойці пера-важалі высокія паўвальмавыя або 4-схіль-ныя, у Аўкштайціі - 2-схільныя, 4-схіль-ныя, больш нізкія або паўвальмавыя, у Су-валькіі - 2-схільныя дахі). Гасп. пабудовы знаходзіліся асобна ад жылых памяшкан-няў. Ва ўсіх рэгіёнах жыллё будавалася з бярвён, страха накрывалася саломай, трыснягом (у прыморскай зоне), дошкамі або драніцай. Вокны былі маленькія, пад-лога - земляная.
Гар. жыллё развівалася больш хутка, што было звязана з архітэктурнымі сты-лямі Зах. Еўропы, якія распаўсюдзіліся ў архітэктуры гарадоў Літвы. У 13-14 ст. жылыя дамы былі драўляныя, з печчу, драў-лянай падлогай. Складаліся з 1-3 пакояў. 3 сярэдзіны 14 ст. пачалі будавацца мураваныя дамы. У перыяд готыкі (да 17 ст.) яны былі 2-павярховыя, з падваламі, сцены неатынкаваныя. У 17 ст. гатычныя жылыя дамы набылі рысы рэнесансу (т.зв. дом Пяркунаса ў Коўне). Дамы былі мураваныя, 2-павярховыя, з атыкамі або франтонам, сцены атынкаваныя, дах высокі; складаліся з некалькіх карпусоў, размешчаных вакол рознай планіроўкі двароў (Кейданы, Вільня, Коўна). Памяшканні перакрываліся драўлянай столлю, крыжовымі або цыліндрычнымі скляпеннямі, абаграваліся кафель-нымі печамі. Шляхта ў 16-18 ст. для жылля будавала пышныя палацы. У пач. 16 ст. ў некат. жылыя дамы ў Вільні быў праведзены водаправод. У канцы 17 ст. пачалі ўзво-дзіцца барочныя жылыя дамы. У Клайпедзе, Вільні, Коўне былі рэканструяваны старыя гатычныя і рэнесансныя дамы. Барочныя дамы былі 2-павярховыя, вузкія, доўгія, з падваламі, драўлянай страхой (у 17-18 ст. выкарыстоўвалася і чарапіца); складаліся з некалькіх карпусоў (з галерэямі), размешчаных вакол закрытых унутраных двароў.
Эвалюцыя жылля ў ВКЛ ішла па шляху ўдасканалення будаўнічых канструкцый і інструментаў (сякера, цясло, струг, гэбель, долата, свердзел, піла і інш.), уключэння ў вытворчы працэс новых матэрыялаў (дрэва, цэгла, камень, метал), функцыянальнага размеркавання асобных частак з улікам практычных і эстэт. запатрабаванняў, змены архітэктурных школ і стыляў, узаемаўзбагачэння прафес. майстэрства і рэгіянальных традыцый нар. дойлідства.
Спіс выкарыстанай літаратуры:
Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.