публикация №1292071783, версия для печати

Рамяство ў ВКЛ


Дата публикации: 11 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292071783)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ →
Источник: (c) http://library.by →




У ВКЛ рамяство прайшло 3 этапы развіцця: дамашняе, на заказ і на рынак (дробная таварная вытворчасць). У 13-15 ст. атрымала развіццё дамашняе рамяство, якое было звязана з сельскай гаспадаркай. Фактычна кожны сял. двор быў самастойным вытворчым калектывам, які вырабляў разнастайныя рэчы, неабходныя для побыту і гаспадарчай дзейнасці. Гэта была пабудова жылых і гаспадарчых будынкаў, выраб адзення, тканін, посуду, рэчаў хатняга ўжытку, с.-г. прылад, транспартных сродкаў і інш. 3 пашырэннем ведаў, набыццём вопыту,удасканаленнем рамеснай тэхнікі складалася спецыялізацыя рамяства. Паступова з сельскага насельніцтва вылучаліся больш кваліфікаваныя май-стры, спецыялісты ў пэўнай галіне рамеснай дзейнасці. Рамяство паступова станавілася адным з важных відаў (часам і асноўным) іх дзейнасці. Рамесныя навыкі і вопыт перадаваліся ў спадчыну нашчадкам. У 14-15 ст. назіралася канцэнтрацыя рамеснікаў у дзярж. (гаспадарскіх) і панскіх маёнтках, у паселішчах пры манааырах. Рамяство паступова станавілася адным (часам асноўным) з відаў службы на карысць дзярж. маёнтка ці пана. Яшчэ больш канцэнтраваліся рамеснікі ў гарадах і мястэчках. У гарадах вылучаліся людзі.які займаліся ўасноўным або выключна рамяством. Грамадскі падзел працы прывёў да аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. У15-16 ст. на Беларусі ўзнікалі і пашыраліся гар. паселішчы, чаму спрыяла не толькі велікакняжацкая ўлада, але і магнаты. Правядзенне аграрнай рэформы ў 16 ст., пераход да грашовай рэнты, развіццё рамяства спрыялі большым прыбыткам феадалаў, устанаў-ленню таварна-грашовых адносін паміж феадаламі, гараджанамі і сялянамі. Гэта стымулявала ўкараненне рамяства ў гарадах і мястэчках, дзе з 16 ст. павялічвалася колькасць рамеснікаў і спецыялізаваных рамесных прафесій. У 1-й пал. 17 ст. ў гарадах Беларусі налічвалася каля 200 рамесных прафесій (напр., у Берасці - 68, Гародні - 56, Клецку - 43, Магілёве - 80, Менску і Полацку - па 50). Нягледзячы на войны сярэдзіны 17-пач. 18 ст., разбурэнне і заняпад многіх гарадоў, колькасць рамесных прафесій нават павялічылася. Рамеснае насель-ніцтва складала да 30-50% гараджан. У мястэчках удзельная вага рамеснага насельніцтва была меншая. Найбольш пашыранымі відамі рамёстваўса значнай колькасцю рамесных прафесій былі: гарбарная і футравая вытворчасць ( у т.л. вырабы абутку «белай работы», «ня-мецкай белай работы», жаночага абутку); выраб адзення, тканіны, прадзенне ( у т.л. выраб адзення краўцамі «французскай работы», «нямецкай работы», «жаночай работы»); апрацоўка металу і выраб зброі (у т.л. слесары «англійскай работы», шыхтары, якія выраблялі ніткі з золата, серабра і медзі); дрэваапрацоўка, апрацоўка мінераль-най сыравіны; будаўніцтва; выраб прадуктаў харчавання; транс-партныя прафесіі (у т.л. стырнікі, або рулявыя, «малайцы на віцінах».

або матросы на рачных суднах, партовыя работнікі). Узровень майстэрства рамеснікаў бел. гарадоў быў даволі высокі, асабліва тых, хто працаваў на патрэбы магнацкага двара і войска, навакольнай шляхты. З'яўляліся рамесныя спе-цыяльнасці такога жтыпу, што ў гарадах Цэнтр. і Зах. Еўропы. Звычайна рамеснікі бел. гарадоў абслугоўвалі свой раён (да 50 км), таму выразнай спецыялізацыі рамяства ўнутры дзяржавы не было. Аднак у некаторых выпадках такая спецыялізацыя назіралася. Напр., Капыль славіўся сваімі вырабамі адзення і ткацтвам. У 1750 гэтымі відамі рамяства займалася тут 192 чал. (78,7% усіх рамеснікаў горада), металаапрацоўкай займаліся толькі 7 рамеснікаў. Такая спецыялізацыя Капыля, што знаходзіўся ўСлуцкім княстве Радзівілаў,тлумачыцца геаграфічным падзелам працы ў межах адной магнацкай латыфундыі. У Слуцку пераважала гарбарная вытворчасць,апрацоўка металуі выраб зброі. У17-18 ст. колькасць замкавых (прыдворных) рамеснікаў скарачалася. Магнацкі двор, калі была патрэба, заказваў таварную прадукцыю ў рамеснікаў як «сваіх», пры-ватнаўладальніцкіх, так і дзярж. гарадоў. Па традыцыі ў 15-16 ст. і пазней ня-значная колькасць прадукцыі пастаўлялася ўладальніку горада як старадаўняя феад. павіннасць мяшчан-рамеснікаў у скарб уладальніка горада. Рамесная вытворчасць у гарадах развівалася ў выглядзе карпаратыўнай, цэхавай арга-нізацыі. Барацьба супраць уціску феадалаў і іх чыноўнікаў, нарастанне кан-курэнцыі з боку прыгонных, штоўцякалі ў гарады і займаліся рамяством, вымушалі рамеснікаў ствараць цэхі (спачатку называліся брацтвамі) - закрытыя карпаратыўныя арганізацыі, якія аб'ядноўвалі рамеснікаў адной ці некалькіх, звычайна блізкіх, прафесій. Стварэнне рамесных цэхаў было таксама абумоўлена агульнасцю інтарэсаў дробных вытворцаў-уласнікаў, вузкасцю мясц. рынку, сумесным выкарыстаннем складскіхі гандл. памяшканняў. Цэхіўзнікліўдзярж. гарадах Беларусіўсярэдзінеіб ст., у прыватнаўладальніцкіх гарадах - у 2-й пал. 16 ст. Яны былі заснаваны на аснове магдэбургскага права з гар. самакіраваннем у велікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадах. Аднак даволі хутка яны пашырыліся і на прыватнаўладальніцкія гарады яшчэ да прыняцця імі магдэбургскага права. Такім чынам, цэхавая арганізацыя была ўласціва мяшчанскаму саслоўю, як і ў еўрап. краінах. Спачатку ствараліся цэхі рамеснікаў традыцыйных гар. прафесій. Цэхі мелі свае статуты, якія дэталёва рэгламентавалі ўсё ўнутранае жыццё карпаратыўнай арганізацыі, давалі рамеснікам пэўную гарантыю свабоды дзейнасці, замацоўвалі правы і карпаратыўную адасобленасць. У невял. гарадах у адзін цэх аб'ядноўваліся рамеснікі розных спецыяльнасцей, звычайна блізкіх па дзейнасці. Цэхі займалі пэўнае месца і ў сістэме гар. самакіравання.

Рамяство развівалася і ў вёсках, дзе сяляне займаліся пераважна рознымі відамі дрэваапрацоўкі (выраб посуду, с.-г. прылад), займаліся апрацоўкай лёну і воўны, ткацтвам, пляценнем. Рамяство было асн. формай прамысловай вытворчасці. Вырабы рамеснікаў спалучалі ў сабе практычныя, эстэтычныя і сімволіка-абрадавыя функцыі. Статуты ВКЛ замацоўвалі пэўныя прывілеі для рамеснікаў у гарадах і ўстанаўлівалі юрыд.-прававыя нормы для іх дзейнасці па прычыне істотнага значэння рамяства для гасп. станові-шча дзяржавы. У 18 ст. пачалі стварацца і бурна раз-вівацца мануфактуры.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 11 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292071783 + комментарии, рецензии →

LIBRARY.BY → БЕЛАРУСЬ → Рамяство ў ВКЛ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network