Уцяг ВКЛ у Лівонскую вайну меў на ўвазе адразу две мэты:
1. Далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна.
2. Не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, а гэта значыць на заходнееўрапейскі рынак.
Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ, Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі. Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павялічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Задача валодаць Лівоніяй здавалася вельмі важнай, але сіл для барацьбы з маскоўскім царом не хапала. Асабліва цярпелі ад маскоўскіх спусташэнняў ўсходнія землі. Нядзіўна, што пры такіх ўмовах Вялікае княства зрабілася больш падатлівым у пытаннях пра унію. З пачатку Лівонскай вайны палякі не пераствалі напамінаць пра унію, і яны знайшлі спачуванне у радах шляхты, стомленай вайной. Сутнасць акта уніі заключаецца ў наступным. Абедзве дзяржавы (Польшча і ВКЛ) зліваюцца ў адзінае і непадзельнае цэлае, члены якога абавязаны дапамагаць інтарэсам і выгадам агульнай дзяржавы. У 1569 годзе у Любліне было падпісана пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава - Рэч Паспалітая. Пасля гэтага ў Лівонскай вайне адбыўся вялікі пералом. Войскі Рэчы Паспалітай дасягнулі значных поспехаў і змаглі вярнуць тэрыторыі захопленыя Маскоўскім княствам на пачатку вайны. Цяжкае становішча пасля шэрага паражэнняў прывяло да таго, што маскоўскі цар заключыў пераміре.
У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна- усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, былі знішчаны культурныя каштоўнасці. Так, напрыклад, пад час вызвалення Полацка венгерскія наемнікі, якія уварваліся першымі ў горад, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсе. Менавіта ў час рабавання горада наемнікамі Стэфана Баторыя, загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ больш глыбокі раскол беларускага грамацтва на рэлігійнай глебе.
Опубликовано 21 ноября 2010 года