Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк Мы размаўляем з Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам у невялічкім пакойчыку яго арцыбіскупскай "рэзідэнцыі" ў Мінску. "Рэзідэнцыя" гэта (з двух цесных пакояў) месціцца на паддашы катэдральнай плябаніі, куды даводзіцца ўзбірацца па крутой драўлянай лесвіцы. Сціпласць памяшкання зусім не адпавядае высокаму кардынальскаму сану, але затое адпавядае чалавечай сутнасці Яго Эмінэнцыі. Аскетызм і прастата пакояў нібы падкрэсліваюць характар свайго гаспадара... Ксёндз кардынал пазбягаў ацэнак і падсумаванняў, а як бы ўглядваўся вачыма памяці ў той пройдзены ім адрэзак шляху, болыпасць якога — 60 гадоў хыцця — аддадзена служэнню Богу і людзям, служэнню каталіцкаму Касцёлу на Беларусі... Першы арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, першы кардынал за ўсю гісторыю катадіцызму ў нашым краі. А перадусім — ахвярны святар, чалавек глыбокай, непахіснай веры і незвычайнага лёсу. Аптыміст з душою рамантыка, улю бёны ў хараство свету, створанага Богам. Вялікі працаўнік і жыццялюб, надзелены рэдкім дарамтонкай іроніі, што дапамагае яму заўсёды заставацца самім сабою. Перакананы абаронца Традыцыі і шчыры паклоннік Марыйнай пабожнасці. Мужны апостал Хрыстовае праўды. У яго лёсе яскрава адлюстраваўся драматычны лёс усяго Касцёла на Беларусі за апошняга больш як паўвеку... Дзіўным, а часам нават загадкавым бывае шлях чалавека да свайго паклікання. А што казаць, калі справа датычыць паклікання святарскага. Ужо ў самім выбары гэтага шляху, у ахвяраванні жыцця служэнню праўдам Хрыстовае веры ад самага пачатку ёсць якаясь таямніца, непадуладная звыкламу чалавечаму разуменню. Ёсць той Божы знак, які так складана і неадназначна ўспрымаецца ў гэтым свеце... Быў той Божы знак і ў лёсе кардынала Казіміра Свёнтка. На пачатку свайго жыццёвага шляху ён не думаў пра святарскае пакліканне. Выпускнік Баранавіцкай гімназіі ў далёкім 1933 годзе марыў пра факультэт філалогіі Віленскага універсітэта, шмат чытаў і захапляўся класічнаю літаратураю... Ды Провід Божы пакіраваў іначай. Вось як успамінае пра той вызначальны момант у сваім жыцці сам ксёндз кардынал: "Пасля заканчэння Баранавіцкай гімназіі мы ўсім класам паехалі на рэкалекцыі ў Пінск. Было гэта праз год пасля смерці першага Пінскага біскупа, чалавека вялікай святасці — Зыгмунта Лазінскага. Ксёндз прэфект, які арганізаваў гэтыя рэкалекцыі, на заканчэнне прапанаваў нам наведаць крыпту ў катэдры, дзе спачываў біскуп, і сказаў, што кожны можа аб чым-небудзь папрасіць вялікага пастыра... Труна была замуравана, алё заставалася адтуліна, праз якую можна было да яе дакрануцца. Калі падышла мая чарга, я датыкнуў ся рукою да вельмі халоднай труны і сабраўся выходзіць. Але ў апопші момант штосьці мяне затрымала: як бы стала няёмка за маю такую паспешнасць... Я вярнуўся, згаварыў "Ойча наш" і зноў дакрануўся да труны. Цяпер яна ўхо не здалася такою халоднаю. "Біскупе Лазінскі, — сказаў я, — маю да цябе дзве просьбы: каб я праз усё жыццё быў верным слугою Хрыста (зразумела, як чалавек свецкі, але адданы Богу), і каб мая мама жыла як мага даўжэй". Аказалася, што абедзве тыя просьбы біскуп Лазінскі выслухаў. Маці мая пражыла 91 год. Праўда, наконт другой ён вырашыў па-свойму: калі хочаш быць слугою Божым, — павінен быць святаром. І хоць я ніколі да таго часу не думаў пра святарскае пакліканне і не прасіў аб гэтым, аднак, выйшаўшы з падзямелля Пінскай катэдры, быў упэўнены, што стану ксяндзом. Я і сёння не магу да канца зразумець таго пералому, які адбыўся са мною..." "...Калі хочаш быць слугою Божым, — павінен быць святаром". І так сталася. 8 красавіка 1939 г. у Пінскай катэдры дыякан Казімір Свёнтэк атрымаў з рук мясцовага біскупа Казіміра Букрабы сакрамэнт Святарства. Але ці думаў ён у той шчаслівы вясновы дзень, які цяжкі крыж бярэ на свае плечы... Цяпер, праз 60 гадоў, успамінаючы перажытае, Яго Эмінэнцыя гаворыць: "Мяне ўтрымала і пры жыцці, і пры Богу мая моцная, непахісная вера. Часам здараліся сітуацыі (з людскога пункту погляду) сапраўды безнадзейныя. Хоць бы і тыя два месяцы, праведзеныя ў камеры смерці Брэсцкай турмы. Адтуль кожную ноч людзей выводзілі на расстрэл. Я чакаў, калі адчыняцца дзверы ў маю камеру... Але ў душы быў перакананы, што выжыву. Зразумела, калі на тое будзе Божая воля. І нават на допытах, з прыстаўленым да скроні пісталетам, я не губляў надзеі... Не губляў надзеі таксама і ў перасыльным лагеры ў Оршы, дзе сярод вязняў панавала крывавая дызентэрыя... Лежачы на бетоннай падлозе, напаўпрытомны, я не пераставаў маліцца. Звяртаўся ў думках да Маці Божай і да Яе Сына і верыў, што Яны не пакінуць мяне, не дадуць прапасці..." А колькі такіх безнадзейна-цяжкіх, драматычных сітуацый давялося перажыць яму за ўсе дзесяць гадоў, праведзеных у лагерах Сібіры і Далёкай Поўначы... Каб распавесці пра іх, трэба было б напісаць вялікую кнігу. І заўсёды будучага кардынала ратавала вера. "Гэта вера дае мне сілы і цяпер, у сённяшняй маёй працы, у выкананні шматлікіх абавязкаў, — кажа Яго Эмінэнцыя. — Я не ўяўляю сабе жыцця без веры ў Бога, не бачу сэнсу жыцця і яго мэты..." Удумваючыся ў гэтыя словы, пачынаеш разумець, адкуль браліся сілы ў гэтага незвычайнага чалавека і святара. Прайшоўшы праз увесь жах сталінскіх лагераў, ксёндз Казімір у 1954 г. вярнуўся на Беларусь. Пружанскі касцёл, у якім ён у 1939 г. распачынаў сваё свя тарскае служэнне, бальшавіцкая ўлада да таго часу паспела пераабсталяваць пад дом культуры. Ксёндз Казімір прыехаў у Пінск. Прыехаў туды, дзе ўпершыню пачуў і прыняў Божы покліч, дзе спачываў ягоны апякун і заступнік біскуп Лазінскі. У Пінскай катэдры не было святара, але сама святыня па-ранейшаму заставалася ў руках вернікаў. Яна як бы чакала менавіта яго, Казіміра Свёнтка. І гэта таксама была Божая воля. Але каб яе выканаць, трэба было зноў прайсці праз цяжкія выпрабаванні і цярпенні. Не адну ноч святар правёў у будынку КДБ: бязбожнай уладзе вельмі не хацелася, каб Пінская катэдра займела свайго пробашча. Яго ўгаворвалі, прапаноўвалі іншыя пасады, пагражалі саслаць назад, у Варкуту. Нічога не дзейнічала. Пяць месяцаў цягнулася процістаянне. Нарэшце, у снежні таго ж 1954 г., ксёндз Казімір атрымаў дазвол на рэгістрацыю і распачаў працу. Наперадзе былі бО-ыя і новая хваля барацьбы з хрысціянскаю вераю і з каталіцкім Касцёлам. ізноў масава разбураліся і ўзрываліся святыні, ператвараліся ў амбары, канюшні, склады... Быў той час, калі на пытанне, колькі вернікаў налічвае яго парафія, пробашч Пінскай катэдры адказваў, што лічыць парафію не на душы, а на кіламетры... А колькі сілы забрала рэстаўрацыя Пінскай катэдры, колькі ён нацярпеўся, аднаўляючы хоцьбы адзін толькі дах святыні, перабіраючы сваімі рукжі кожную чарапічыну... "Няўжо тады ні разу не апусціліся рукі, няўжо ні разу не прыйшлі сумненні, безнадзейнасць, роспач?" — пытаюся ў ксяндза кардынала. Ён нейкую хвіліну моўчкі і крыху здзіўлена глядзіць на мяне, а пасля адказвае: "Не. Ні разу. 1 ведаеце чаму? Бо я ўвесь час быў перакананы, што гэта камуністычна-атэістычная сістэма і ўвесь агромністы Савецкі Саюз, гэты калос, стаіць на гліняных нагах і рана ці позна ногі гэтыя пахіснуцца і ўсё разваліцца, распадзецца ў друзкі... Нават у той час, калі сядзеў у камеры смерці, я ведаў, што кожны пражыты дзень набліжае мяне да волі. Я ўжо тады адчувау, што крах гэтай сістэмы, збудаванай на бязбожніцтве і насіллі, немінучы... А пасля ўжо. калі вярнуўся з лагераў і пача" працаваць, з кожным годам усе больш пераконваўся, што гэта сістэма асуджана на знікненне. бо з тых маральных і духовых тупікоў, у якія яна заходзіла, не было іншага выйсця. Павінна было здарыцца тое, што ў выніку здарылася... Выйсце заусёды было, ёсць і будзе ў захаванні праўдаў хрысціянскаи веры, у жыцці, згодным з Божымі запаведзямі. А таму, якія мяне маглі быць сумненні й роспач, якая безнадзейнасць? Ды и побач быў той, да каго я заўсёды мог пайсці з бядою і радасцю. быў мой даўні дарадца і прыяцель - слуга Божы Зыгмунт Лазінскі. Вы не ўяўляеце, колькі разоў самым цудоўным чынам ён дапамог мне..." Даўняе прароцтва ксяндза Казіміра Свёнтка спраўдзілася:гліняныя ногі камуністычнага монстра нарэшце пахіснуліся -сістэма сапраўды рухнула. У краіне пачалося адраджэнне. Пачалося адраджэнне і каталіцкага Касцёла. Як парасткі да сонца, людзі пацягнуліся да веры, бо гэтак, як нельга спыніць вясну, што абавязкова настае пасля самай лютай зімы, так нельга затрымаць імкнення чалавека да Бога... У 1991 годзе была ўтворана Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і пробашч Пінскай катэдры стаў яе першым арцыбіскупам, а таксама апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Лёс каталіцкага Касцёла на Беларусі Божы Провід даручыў таму, хто сам быў лёсам гэтага Касцёла, быў яго верным сынам і адданым слугою, які зведаў увесь трагізм гісторыі каталіцызму ў нашым краі. Вось калі па-сапраўднаму зрыдаўся яму і багаты вопыт зушпастырства і балючы вопыт усіх тых выпрабаванняў, якіх спаўна хапіла на жыццёвым і святарскім шляху будучага арцыбіскупа. Цяпер Яго Эксцэленцыю чакала цяжкая і адказная задача’. трэба было падымаць з руінаў не толькі разбураныя, знішчаныя святыні, але й святыні чалавечых душаў, таксама зруйнаваныя, скалечаныя бязбожным матэрыялізмам і атэізмам. Сапраўды, нельга не пагадзіцца з думкаю ксяндза кардынала, што лягчэй весці місійную, катэхетычную працу дзе-небудзь у краінах далёкай Афрыкі, чым на тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Там праўды хрысціянскай веры можна зашсваць на чыстых лістах чалавечых душаў, а тут найперш трэба сцерці ўсё тое, што на працягу дзесяцігоддзяў крамзоліла бязбожная, ілжывая сістэма, выхоўваючы цэлыя пакаленні атэістаў і матэрыялістаў. Якое ж дзіва, што праз гэту крамзаніну, хаос і сумяціцу часам так цяжка прабіваюцца словы Добрай Навіны, Божыя запаведзі, любоў і міласэрнасць, якія нясе свету хрысціянства! Менавіта гэта заўсёды непакоіла і непакоіць арцыпастыра беларускіх католікаў. "Семдзесят гадоў атэізму і матэрыялізму зрабілі сваю негатыўную справу і таму гэты доўга яшчэ будзе жыццяздольны, — з болем зазначае ксёндз кардынал. — Сам падыход многіх людзей да духоўных справаў, звычка ўсё мераць меркамі матэрыяльнай выгады і карысці сведчаць пра яго жывучасць. Мала яшчэ ў нашых людзях бескарыснасці, ахвярнасці, пасвячэння — гэтых прыгожых шляхотных якасцяў... Я не хачу абагульняць, мераць усіх на адзін капыл. У паасобных парафіях заўважны духоўны ўздым, запал да працы, да адбудовы святыняў... Але калі зазірнеш глыбей у душы людскія, колькі ж там яшчэ неўпарадкаванасці, колькі яшчэ праблемаў: п’янства, разводы, аборты, занядбанне Святой імшы, сакрамэнтаў... І таму перад святарамі, перад Касцёлам — велізарнае поле душпастырскай дзейнасці. Асабліва непакоіць мяне я рэдняе пакаленне, якое выхоўвалася піянерскімі, камсамольскімі і партыйнымі арганізацыямі... Гэта не сакрэт, што сення найлягчэй працаваць з дзецьмі, з людзьмі самымі старэйшымі. Бо ў гэтых, апошніх, вера так моцна ўкаранёна, што аніякі атэізм яе не здолеў зглуміць і вырваць. А наймалодшыя ж не былі атручаны бязвер’ем, у іх яшчэ чыстыя дуўы, і евангелізацыя робіць сваю справу. Роля Касцёла ў тым і заключаецца, каб выкараняць зло і сеяць дабро. Пэўна ж, нялёгкая гэта справа, але праблемы і цяжкасці не павінны нас расхалоджваць. Я лічу сябе аптымістам. Праўда, такім, які стаіць абедзвюма нагамі на зямлі і бачыць рэчаіснасць. Толькі мяне гэтая рэчаіснасць не схіляе да песімізму ў ёй заўсёды імкнуся знайці падставы для аптымізму і мяркую, што абраў для сябе найбольш адпаведныя адносіны да жыцця". Гэтае меркаванне арцыпастыра не аднойчы было пацверджана самім жыццём. Як фенікс з попелу, Касцёл на Беларусі ўзняўся з руінаў за гэтае няпоўнае дзесяцігоддзе. І ў тым найпершая і агромністая заслуга яго арцыпастыра Казіміра Свёнтка які ўсе свае сілы аддае справе адраджэння каталіцкай веры у нашым краі. Перафразуючы словы святога Евангелля ад Яна, можна сказаць, што сапраўды руплівасць пра Дом Божы цалкам паглынае яго. Гэта ахвярная лраца і гэта руплівасць былі годна ацэнены Апостальскаю Сталіцаю: 26 лістапада 1994 г. у часе публічнага кансістару ў Рыме Папа Ян Павел ІІ менаваў арцыпастыра беларускіх католікаў кардыналам. У сваім прывітальным слове, звяртаючыся да Яго Эмінэнцыі, Святы Айцец сказаў: "3 вялікаю радасцю і ўзрушэннем вітаю Вашу Эмінэнцыю з нагоды ўзвышэння Вас да кардынальскае годнасці. Таксама ад усяго сэрца вітаю ўмілаваны Касцёл на Беларусі. Як жа блізкі мне гэты Касцёл, які так шмат у апошнія дзесяцігоддзі выпакутаваў дзеля Хрыстовага імя! Сваёю думкаю ахопліваю ў гэтую хвіліну ўсіх святароў і ўсіх свецкіх асобаў, якія за вернае трыванне пры Хрыстовым Евангеллі былі асуджаныя таталітарным рэжымам на вялікія цярпенні, прыніжэнні і пераследаванні. Многія з іх страцілі жыццё ў канцэнтрацыйных лагерах у Сібіры, асуджаныя на працу ў нечалавечых умовах; колькі ж ёсць такіх, пра чый лёс ведае толькі Бог. Ваша Эмінэнцыя належыць менавіта да гэтых нястомных абаронцаў хрысціянскай веры. Я ўдзячны Вашай Эмінэнцыі за ўсё тое, што Вы зрабілі і надалей робіце для Божага люду, на чале якога паставіў Вас Пан Бог..." Памятаю, як упершыню пачула навіну, што Беларусь мае свайго кардынала. Было тое ў Любліне. Памятаю, як прыемна ўзрадавала і ўсхвалявала тая навіна. Яшчэ не могучы як след усвядоміць усяе важнасці і значнасці падзеі. міжволі ў думках перанеслася ў Пінск. Убачыла невысокі драўляны дамок на ціхай вудіцы, маленькі пакоік з заваленым кнігамі і паперамі сталом пры акне і самога гаспадара. Невысокі, рухавы, з мудрым праніклівым позіркам, ён жыва паўстаў перад вачыма.. Успомнілася першая мая паездка ў Пінск, тое незабыўнае ўражанне ад велічнага хараства Пінскай катэдры, якой ксендз арцыбіскуп аддаў больша за сорак гадоў свайго жыцця. Прыгадаліся цесна застаўленыя кніжныя стэлажы катэдральнай бібліятэкі, якую ён, Казімір Свентэк, змалку ўлюбёны ў кнігі, карпатліва збіраў для свае парафіі. Прыгадаліся яго цудоўныя, поўныя любові і светлага гумару аповеды пра сваё маленства, шчымлівыя ўспаміны пра блізкіх яго сэрцу людзей: пра маці. якая ўпершыню ўзняла яго маленькую хлапчуковую руку і навучыла рабіць знак крыжа, паклаўшы тым самым пачатак моцнай, непахіснай веры (было тое ў далёкай Сібіры, куды пасля рэвалюцыі бальшавікі вывезлі сям’ю будучага кардынала); пра трагічны лёс брата Эдзіка; пра бацьку, магілуякога клерык Казімір выпадкова адшукаў на Віленскіх могілках Роса амаль праз 20 гадоў пасля бацькавай смерці -Ян Свёнтэк загінуў у 1919 г. у баі за Вільню, і родныя гэтулькі часу не ведалі нават, дзе ён знайшоў свой апошні спачын... 3 тых шчымлівых аповедаў Яго Эмінэнцыі паўстае не толькі вобраз ахвярнага святара, але і вобраз чалавека незвычайнага, чулага сэрца. Напэўна, адно без другога ўвогуле й немагчыма. Гэта гармонія якраз і стварае той воблік сапраўднага святара, на якім спачывае знак Божай дабрыні і абранасці... Спрабую ахапіць у думках усё здзейсненае ім хоць бы й за гэты васьмігадовы прамежак часу ў адраджэнні каталіцкага Касцела і адчуваю, што магчыма назваць адно толькі некаторыя, можа, найболып значныя падзеі.А сярод іх на першае месца само сабою вылучаецца аднаўленне, адраджэнне Мінскай архікатэдры. Хроніка аднаго гэтага факта, які ўвабраў у сябе тры гады напружанай працы, магла б стаць зместам цікавай кнігі. 21 кастрычніка 1997 года на ўрачыстай рэкансэкрацыі святыні ксёндз кардынал меў поўнае права сказаць: "Слова сваё я стрымаў, абяцанне выканаў: Мінская катэдра адбудавана і адноўлена. Дзякуй Табе, Божа!" І ў словах гэтых ёсць глыбокі сімвалічны сэнс: адноўлена не толькі гэта найгалоўнейшая святыня Беларусі. Яна - цудоўны, прыгожы вобраз усяго адноўленага, адроджанага Касцёла ў нашым краі. А несумненнымі, відочнымі знакамі, што пацвярджаюць гэтае адраджэнне, з’яўляюцца падзеі ў яго духоўным і рэлігійным жыцці: трэці год працы Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі; душпастырскія візітацыі Яго Эмінэнцыі, што распачаліся з Мазырскага і Баранавіцкага дэканатаў; стварэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі - вышэйшага прадстаўнічага органа лакальнага Касцёла (старшынёю гэтае Канферэнцыі абраны кардынал Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і адміністратар Пінскай дыяцэзіі); перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай; каранацыі трох цудадзейных абразоў Маці Божай у Брэсце, Лагйпыне і ў Будславе. А яшчэ - дзесяткі адноўленых, узнятых з руінаў, а таксама новазбудаваных святыняў; новыя пакліканні, мясцовыя новапрэзбітары і новыя шматлікіянавяртанні. І, несумненна, развіццё каталіцкага друку, які не мог бы існаваць без дзейснай і шчырай падтрымкі ксяндза кардынала... Колькі ж за гэтым скупым і далёка няпоўным пералікам падзеяў і фактаў самаахвярнай працы Яго Эмінэнцыі, колькі пасвячэння і маладой, натхнёнай Духам Святым, энергіі! На пытанне, як ксёндз кардынал усё гэта паспявае, ён адказвае таксама пытаннем; "А колькі ў сутках гадзін?!.."

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.