Уплыў беларускіх каталікоў на амерыканскае грамадства

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Уплыў беларускіх каталікоў на амерыканскае грамадства. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2003-02-17

Пад націскам энцыклапедыстаў, варожых да езуітаў, а таксама каралеўскіх бурбонскіх двароў Клімент XIV брэвэ ад 21 ліпеня 1773 года забараніў ордэн езуітаў. У паасобных дзяржавах дэкрэт уступаў у сілу з моманту яго абвяшчэння на дадзенай тэрыторыі. Кацярына ІІ супрацьстала абвяшчэнню касацыйнага брэвэ ў Расеі. Так езуіты засталіся ма Беларусі. На момант забароны Таварыства было ў сваім росквіце. На Беларусі тады налічвалася 178 членаў, якія абслугоўвалі калегіі ў Полацку ( фундаваў у 1580г. Сцяпан Батура), Оршы (1618), Дынабургу (1638), Віцебску (1670), Магілеве (1682), Мсціславе (1690) і некалькі дзесяткаў меншых пляцовак, у тым ліку 6 місійных школ. Вестка аб захаванні Таварыства на Беларусі прыцягнула на гэтыя землі шмат езуітаў з Заходняй Еўропы што дало штуршок да развіцця полацкай школы, а ў 1812г. яна атрымала статус Акадэміі. Наступнік Клімента XIV, Пій VI, зацвердзіў ордэн, захаваны на Беларусі, і дазволіў прымаць кандыдатаў у навіцыят, а Пій VII булай ад 7 жніўня 1814г. аднавіў Таварыства ва ўсім свеце. Беларусь сталася не толькі зямлёй трывання, але таксама і асяродкам далейшай экспансіі ордэна згодна з жаданнем Хрыста «Ідзіце і навучайце ўсе народы» (Мц 28, 19). У 1801г. езуіты адкрылі гімназію ў Санкт-Пецярбургу і атрымалі касцёл св. Кацярыны. Яны адправіліся таксама на тэрыторыі, размешчаныя па-за Цэнтральнай Расеяй. Заклалі пляцоўкі ў Саратаве (1803), Адэсе (1804), Астрахані (1805), на Каўказе ў Маздоку (1805), у Іркуцку (1811) і Томску (1811), адкуль атулялі душпастырскай апекай не толькі Томскую губерню, але штогод аб’язджалі таксама Табольскую, Енісейскую губерні і кіргізскія стэпы. Першым з беларускіх езуітаў у ЗША патрапіў кс. Норберт Корсак, малады прафесар філасофіі і матэматыкі з Полацка. Спачатку яго накіравалі на місію ў Кітай. Паколькі патрапіць туды было праблематычна, у 1805г. яго адправілі ў штат Мэрылэнд, ЗША, каб ён разгарнуў духоўную апеку над польскімі працоўнымі, якія ў пошуках хлеба выехалі на эміграцыю. Хутка пасля выезду кс. Корсака генералам ордэна стаў кс. Тадэвуш Бжазоўскі. Ён распачаў планавую акцыю папаўнення Паўночнай Амерыкі святарамі з Беларусі. Для гэтага ён выкарыстаў інтэлектуапьна падрыхтаваныя сілы, якія прыбылі з Заходняй Еўропы. Усяго ў 1805-1820гг. у ЗША прыбыло 13 святароў Таварыства, якія належалі або паходзілі з беларускай правінцыі: 4 французы (П’ер Эпінэт, Фідэль Грывэль, Жан Анры. Жан Мэнэ); 4 беларусы (Францішак Дзеражынскі (нар. у Оршы), Вільгельм Файнэр (нар. у Полацку), Норберт Корсак (нар. у Віцебску). Баніфацы Крукоўскі (з Дынабургу); 2 немцы (Антон Кольман. Максіміян Ранцаў), 2 бельгійцы (Франсуа Малевэ, П’ер Малю) і адзін італьянец (Джавамі Грасі). Дзевяць з іх былі прафесарамі Полацкай Акадэміі (Дзеражымскі, Эпінэт, Файнэр, Грасі, Грывэль, Корсак, Крукоўскі, Мэнэ, Сацкі), тры вучылі ў школах, залежных ад ПолацкайАкадэміі (Малю: Магілеў, Орша, Віцебск; Малевэ: Астрахань; Ранцаў:Санкт-Пецярбург). Першымі для працы ў ЗША былі прызначаны Анры і Малевэ. Яны прыехалі ў Злучаныя Штаты ў камцы ліпеня 1806г. Працавалі сярод індзейцаў у Ілінойсе і Кентакі. Ксёндз Анры, француз. які адбыў навіцыят у Дынабургу, пасля курса ангельскай мовы ў Джорджтаўне стаў вандроўным місіянерам сярод каталіцкага насельнщтва, расцярушанага па невялікіх хутарах. Ксёндз Малевэ, бельгіец, які таксама паступіў у Дынабургу, у Джорджтаўне навучаў ангельскай мове і праводзіў рэкалекцыі ў навакоплі. 31808 г. працаваў у Ньютане і адпраўпяуся з місіямі ў бліжэйшыя сялібы. У 1809г. адкрыў школу ў Фрэдэрык. Таксама вёў місіі ў штатах Мэрылэнд і Вірджынія. Ягоная жыццёвая энергія, нягледзячы на слабое здароўе, дапамагала яму быць вельмі актыўным. Эльзасец Кольман у Джорджтаўне стаў прафесарам філасофіі і кіраўніком студыяў. На амерыканскую глебу ён перанёс беларускія звычаі. Наведваў католікаў, расцярушаных па штатах Мэрылэнд, Вірджынія і Пэнсільванія. Восенню 1808г. ён быў накіраваны ў Нью-Ёрк, дзе прысвяціў сябе парафіяльнай працы пры касцёле Святога Пятра, кіраваў парафіяльнай школкай для 400 бедакоў. Карыстаўся вялікай пашанаю сярод пратэстантаў. Стаўшы адміністратарам нова-ўзніклай Нью-Ёркскай дыяцэзіі, у 1809г., адчуваючы неабходнасць адкрыцця школы, купіў пляц пад будаўніцтва калегіі, а пры катэдры св.Патрыка заклаў «New York Lіtterary Іnstіtutіon». Таксама адкрыў інтэрнат для моладзі, як каталіцкай, так і пратэстанцкай. У 1820г. перавёўся ў Вашынгтон. Дзякуючы яму там узнік «Gonzaga СоІІеgе» і стаў вядучай навучальнай установай сталіцы. А Эпінэт у Джорджтаўне навучаў французскай мове і лаціне, а таксама выкладаў філасофію. Пасля старту першых полацкіх езуітаў, якія вызначаліся вялікай актыўнасцю і здольнасцю выконваць даручаную ім справу, амерыканская місія чакала далейшай персанальнай падтрымкі з Беларусі. Аднак у 1807-1809 гг. не прыехаў ніхто, бо дзяржаўныя ўлады не давалі патрэбнага дазволу. Толькі ў два наступныя гады тры езуіты атрымалі дазвол на выезд: у 1810г. выпусцілі Грасі, а ў 1818г. - Ранцава і Малю. Італьянец Грасі спачатку навучаў італьянскай і французскай мове ў Джорджтаўне, а з 1813г. - матэматыцы. Вучэльню ён узбагаціў фізічнымі і астранамічнымі прыборамі, якія прывёз з сабой. У 1812г. ён стаў рэктарам найстарэйшай каталіцкай вучэльні ў ЗША ў Джорджтаўне. Рэарганізаваўшы студыі, ён убярог каледж ад заняпаду і лічыўся яго другім заснавальнікам. Пры ягоным кіраванні школа атрымала такую славу, што туды пасылалі сваіх сыноў нават кангрэсмены. У 1815г. Кангрэс даў згоду на атрыманне ў капеджах навуковых ступеняў. У 1819г. Грасі апублікаваў у Мілане працу, дзе апісаў стан Касцёла ў ЗША ў першыя гады ХІХ стагоддзя. Немец Ранцаў уступіў у ордэн 29 лістапада 1808г. будучы святаром. Ён стаў прафесарам нямецкай мовы ў пецярбургскім канвікце. У 1811 г. выехаў у Штаты. Малю працаваў ў Нью-Ёрку і Джорджтаўне. Указам цара Аляксандра І ад 27 жніўня 1820г. езуіты былі выгманы з Расейскай імперыі. Калі яны пакінулі Беларусь, выезд полацкіх езуітаў у ЗША спыніўся.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Уплыў беларускіх каталікоў на амерыканскае грамадства

()

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.