Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
3 успамінаў слуцкага паўстанца 1 за 24 часа
Нарадзіўся я ў 1896 годзе каля мястэчка Грозава, Грозаўскае воласьці, Слуцкага павету. Бацька мой меў зямельную гаспадарку. У школу пачаў хадзіць зь 10-цёх год, у 1905 годзе, і вучыўся з восені да травеня, а ўлетку пасьвіў каровы.
Слуцкае паўстаньне 2 за 24 часа
Пасьля няўдалае афэнзывы на "Аршаву" ўлетку 1920 г., бальшавіцкія горды вельмі хутка адкаціліся назад. На Случчыне яны затрымаліся ў 9-ці верстах на ўсход ад Слуцка, на рацэ Вясеі каля Кандратавічаў. А палякі, заняўшы Слуцак, далей на ўсход не пайшлі. Быў атрыманы загад аб спыненьні ваенных дзеяньняў, бо якраз у гэты час паміж палякамі й бальшавікамі пачаліся ў Рызе мірныя перагаворы, у выніку якіх быў падпісаны г. зв. Рыскі трактат аб міры. Гэтым ганебным трактатам жывое цела Беларусі было разрэзана на дзьве часткі, зь якіх большая прыпала Саветам. На Случчыне граніца паміж Польшчаю й Саветамі была вызначаная па рацэ Лані і гэткім чынам амаль уся Случчына заставалася Саветам. Палякі й бальшавікі былі гэтак задаволеныя з таго, што ім так добра ўдалося падзяліць скуру беларускага "мядзьведзя", што іхныя дэлегаты на мірнай канфэрэнцыі ў Рызе - жыд Іофэ і эндэк Домбскі, па падпісаньні трактату, навет пацалаваліся, прыпячатаўшы гэтым юдавым пацалункам падзел нашае бацькаўшчыны.
25-га Сакавіка 3 за 24 часа
Гэтыя пяць абразкоў успамінаў - адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах - прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Мая белая партызанка 0 за 24 часа
Нарадзіўся я на Наваградчыне - адной з самых прыгожых мясьцінаў Беларусі. За польскім часам мае бацькі мелі свой хутар і немалую гаспадарку. Бацька быў каталіком, а маці – праваслаўнай. Па бацькавай лініі нашая сям’я мела шляхецкія карані. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе, што знаходзілася паблізу ад хутара. Там скончыў сем клясаў. Зразумела, што польскі асяродак быў цалкам прасякнуты польскім духам. Але й без таго дому мяне выхоўвалі як сапраўднага і зацятага патрыёта другой Рэчы Паспалітай.
Думкі аб Слуцкім паўстаньні 0 за 24 часа
Адным зь яскравых змаганьняў за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі, каб надзець свой панцыр, каб у будучыні ізноў не папасьці ў каляніяльную залежнасьць ад другіх народаў, было Слуцкае Паўстаньне ў лістападзе - сьнежні 1920 г., у якім прымала ўчасьце - дабравольна ўсё здольнае насіць зброю населеньне Случчыны. 3 усіх тагачасных паўстанчых рухаў на Беларусі адно Слуцкае Паўстаньне ясна паставіла мэтаю свайго змаганьня Вольную і Незалежную Дзяржаву Беларусі. Вызначаецца яно й тым, што было праявай волі й жаданьняў ня толькі ўзброеных змагароў-паўстанцаў, але ўсяе Случчыны, бо вялося згодна з фармальнай пастановай усяго жыхарства "…"
Гэтак было. Успаміны слуцкага паўстанца 2 за 24 часа
Рада Случчыны адкінула прапанову генэрала Булак-Балаховіча прыйсьці з сваёй арміяй на Случчыну і ўліцца ў шэрагі паўстанцаў.
Армія Балаховіча, адступаючы на захад, здавала зброю палякам на рацэ Лані. Беларусы, ахвіцэры й жаўнеры, якія знаходзіліся ў гэтай арміі, вырашылі далучыцца індывідуальна да случчакоў.
Успаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў 1 за 24 часа
...што адзначае гэты нечаканы адыход, аднак нідзе яго дагнаць не атрымалася. Амаль у міле ад Ашмян спаткаў шэфа штаба Язвінскага, які рухаўся разам з войскам, каторы мне паведаміў, што на ваеннай радзе, што адбылася пасля выхаду з Ашмян, было прынята рашэнне аб адступленні перад перавышаючай сілай праціўніка ў кірунку лясоў, абараняючыся да таго моманту, пакуль не будуць арганізаваны нашыя сілы. I што Пшэздзецкі, пакінуўшы войска без паведамлення, накіраваўся проста да Смаргоні.
Кроніка дэмакратычнай апазыцыі й палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 1953-1988 г 1 за 24 часа
За храналягічныя рамкі пэрыяду ўзяты даты, якія фіксуюць найважнейшыя вехі ў фармаваньні й разьвіцьці дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі. У другой палове 40-х гадоў ХХ ст. існавалі фармацыі ўзброенай антысавецкай апазыцыі (партызанка), а таксама неўзброеная палітычная апазыцыя (Саюз Беларускіх Патрыётаў, "Чайка" ды інш.). 1953 г. - год сьмерці Сталіна й менавіта з гэтаю датаю зьвязяныя спробы лібэралізацыі ў СССР, зь лягяроў пачалі вяртацца палітзьняволеныя, што таксама азначала пачатак стварэньня апазыцыйных асяродкаў у Беларусі, якія можна ахарактарызаваць як мірную палітычную апазыцыю з акрэсьленымі нацыянал-культурніцкімі патрабаваньнямі. Канец 1988 г. быў адзначаны шэрагам публічных акцыяў апазыцыі, найважнейшая зь якіх - мітынг-рэквіем "Дзяды" і ягоны разгон, пасьля якіх дзейнасьць апазыцыі набыла адкрыты масавы характар і яна магла ўжо значна ўплываць на грамадзкія працэсы ў Беларусі. Чарговая веха - 1991 г., калі Беларусь стала незалежнаю. У 1994 годзе пачынаецца новы пэрыяд сучаснае гісторыі Беларусі, які характарызуецца супрацьстаяньнем беларускага грамадзтва дыктатуры. Новае беларускае грамадзтва ў гэтым працэсе аб'яднала сілы старой апазыцыі, новых фармацыяў і трансфармаваных рэшткаў старога грамадзтва.
Беларускія антыкамуністычныя рухі нацыянальна-патрыятычнай скіраванасці 0 за 24 часа
Пра нацыянальна-дэмакратычны рух самай вялікай, расійскай, меншасці ў Беларусі не даводзіцца казаць. Нашы “старэйшыя браты” хоць колькасна і заставаліся меншасцю, але практычна за ўсё гады савецкай улады палітычна дамінавалі ў Беларусі, займаючы кіроўныя пасады фактычна ва ўсіх сферах жыцця. А іх нацыянальна-культурныя патрэбы не маглі быць не задаволеныя, бо расійская культура і мова дамінавалі ў сістэме школьніцтва, вышэйшай адукацыі, тэатры, кіно, выдавецкай дзейнасці, сродках масавай інфармацыі і г.д.
Беларускія антыкамуністычныя рухі канфесійнай і агульнадэмакратычнай накіраванасці 2 за 24 часа
Пасля смерці Сталіна ціск камуністычнага рэжыму на грамадства не знік. Ён адно змяніў свае формы - ад масавых расстрэлаў і доўгатэрміновых зняволенняў (да 25 гадоў) перайшлі да звальненняў з працы, рэпрэсіўнай псіхіятрыі, высылкі за мяжу (у рэдкіх выпадках), зняволенняў тэрмінам да 10 гадоў.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций