Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Барацьба Беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікау.

Барацьба Беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікау. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і групы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздзяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск.
У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, які ўзначаліў В.З. Корж. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П. Бумажкова і Ф.І. Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці. У ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П. Шмыроў (бацька Мінай).

Открыть полную версию

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць Беларускіх калабарацыяністау.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць Беларускіх калабарацыяністау. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Открыть полную версию

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на тэррыторыі Беларусі

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на тэррыторыі Беларусі 1 за 24 часа

21 ноября 2010

На шляхах перабудовы: каапераванне сельскай гаспадаркі. Велізарнае значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога ў 20–30-я гады складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы і, як вынік, нізкая эфектыўнасць вытворчасці харчовых прадуктаў, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны, – усё гэта пераканаўча сведчыла аб існаванні аб’ектыўнай неабходнасці карэннага пераўладкавання сельскай гаспадаркі, уздыму агульнай культуры вёскі.

Открыть полную версию

Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення на Беларусі

Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення на Беларусі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб’ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў 5–6 разоў адставаў ад развітых капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча ў Беларусі. Яна па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6 % тэрыторыі (3,4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6 % прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23,5 % (у СССР – 39,1 %). Не адбылося значных змен і ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала асноўная частка агульнага аб’ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларусі па-ранейшаму заставалася дробнай і кустарнай.

Открыть полную версию

Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі на тэрыторыі Беларусі

Пачатак мірнага будаўніцтва. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі на тэрыторыі Беларусі 1 за 24 часа

21 ноября 2010

Пераход ад вайны да мірнага будаўніцтва паставіў перад беларускім народам шмат цяжкіх і складаных для вырашэння задач. Небходна было як мага хутчэй аднавіць разбураную гаспадарку, вызначыць шляхі будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. З’яўляючыся на працягу 7 гадоў арэнай ваенных дзейнняў, Беларусь панесла велізарныя страты.

Открыть полную версию

Беларуская цэнтральная рада.  Беларуская краёвая абарона.

Беларуская цэнтральная рада. Беларуская краёвая абарона. 3 за 24 часа

21 ноября 2010

Пасля забойства Вільгельма Кубэ абавязкі генеральнага камісара выконваў групенфюрэр войскаў СС Курт фон Готберг. Яго паўнамоцтвы пашырыліся на ўсходнія і паўднёвыя землі Беларусі, якія раней знаходзіліся ў падапарадкаванні кіраўніцтва групы арміяў “Цэнтр” і рэйхскамісарыята Украіны. Новы гаўляйтэр узмацніў рабаванне беларускіх земляў. На беларускае сялянства узвальваліся невыносныя падаткі і бязлітасныя рэквізіцыі жывёлы. У Нямеччыну вывозіліся прамысловыя прадпрыемствы. Галоўныя аб’кты Менску былі загадзя замініраваны.

Открыть полную версию

Саюз беларускай моладзі.   Беларуская рада даверу.

Саюз беларускай моладзі. Беларуская рада даверу. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Вільгельм Кубэ не адмаўляўся ад ідэі пдатрымкі беларускага нацыяналізму. Па хадайніцтве гаўляйтэра Берлін даў дазвол на стварэнне Саюза Беларускай моладзі (СБМ), першай арганізацыі такога тыпу на ўсходніх акупаваных землях. Урачыстае абвяшчэнне гэтай падзеі адбылося 22 чэрвеня 1943 г. у Менскім гарадскім тэатры. Кубэ тады ўпершыню паабяцаў беларусам незалежную дзяржаву пад апекай нацысцкага рэйха. Навучанне кадраў для будучай арганізацыі даверылі заўзятаму прыхільніку ідэі супрацоўніцтва з Нямеччынай Фабіяну Акінчыцу.

Открыть полную версию

Беларуская народная самапомач.  Беларуская самаахова.

Беларуская народная самапомач. Беларуская самаахова. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Параза немцаў пад Масквой у 1941 годзе і перспектыва працяглай вайны змусілі іх шукаць розныя варянты палітыкі дзеля забеспячэння шляхоў зносін і гаспадарчай эксплуатацыі заваяваных тэрыторый. Рабіліся адпаведныя захады каб пашырыць сістэму супрацоўніцтва, адцягнуць людзей ад партызанскага руху.
Пры канцы 1941 года была створана адзіная на той момант легальна дзеючая арганізацыя – Беларуская народная самапомач. Арганізацыя мела свае акруговыя і раённыя адзяленні і валасныя гурткі. Гаўляйтэр Кубэ дазволіў ёй займацца не толькі дабрачыннасцю, але і культурна-асветнай дзейнасцю. У ліпені 1942 г. ствараецца Галоўная рада БНС з 12-ці чалавек на чале з Іванам Ермачэнкам. Пры ёй узнікае шэраг аддзелаў: палітычны, культурны, прапаганды, аховы здароўя. Рады БНС з адпаведнымі аддзеламі пачынаюць працаваць у кожнай акрузе. Такім чынам В. Кубэ рыхтаваў аппарат, які б змог пры неабходнасці пераняць у немцаў кіраўніцтва.

Открыть полную версию

Рух супрацоўніцтва  напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на Беалрусі.

Рух супрацоўніцтва напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на Беалрусі. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Нямецка-савецкая вайна абнадзейвала беларускіх палітыкаў, якія ў 1939-1941 гг. знаходзіліся на тэрыторыі Нямеччыны, або на акупаванай немцамі польскай тэрыторыі. Назіранні і аналіз польскай і савецкай палітыкі ў дачыненні да беларусаў у міжваенны перыяд, прывялі іх да думкі пранеабходнасць шукаць прыхільнікаў беларускай справы сярод гітлераўскіх саноўнікаў. Многія з беларускіх дзеячоў лічылі, што немцы дапамогуць беларусам аднавіць нацыянальную дзяржаву. Немцы ахвотна прымалі прапанаваныя паслугі, аднак не спяшаліся ажыццявіць хоць адзін праект развязвання беларускай праблемы, пададзенай лідэрэмі паасобных групаў.

Открыть полную версию

Западная Беларусь под властью Польши

Западная Беларусь под властью Польши 10 за 24 часа

21 ноября 2010

В результате советско-польской войны 1919-1920гг. на Рижских мирных переговорах 18 марта 1921г. Польше при помощи Антанты удалось присоединить к своей территории более 100 тыс. кв. км. белорусских земель (Гродненская губерния, части Минской и Виленской губерний) с населением более 4,5 млн. человек. Западная Беларусь оказалась оторванной от остальной части страны и рассматривалась как окраина Польши («усходнiя крэсы»), источник сырья, рабочей силы, рынок сбыта польской промышленности, а также как плацдарм военных действий в случае войны с СССР. Положение полностью зависело от западных сверхдержав, которые с помощью материальных вливаний контролировали польское правительство. Был разработан специальный режим, который поддерживала администрация с помощью полицейского контроля, утверждены 4 воеводства: Полесское, Новогрудское, Виленское, Белостоцкое. 85% населения жило в деревне и лишь 15% - в городе, рядом соседствовали белорусы, поляки, евреи, украинцы, литовцы, русские. Положение большинства людей было тяжелым, особенно в городе.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.