Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Тэрыторыя Беларусі у гады першай сусветнай вайны

Тэрыторыя Беларусі у гады першай сусветнай вайны 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа.
Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы.
З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў.

Открыть полную версию

Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі.Адносіны да вайны розных класаў і партый

Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі.Адносіны да вайны розных класаў і партый 4 за 24 часа

21 ноября 2010

Галоўнай прычынай першай сусветнай вайны з’явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня 1914 г. (па новаму стылю) Германія аб’явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 4 жніўня Англія аб’явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі – Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і якая вельмі дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных даных, было забіта, паранена і скалечана каля 30 млн чалавек. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек – 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.

Открыть полную версию

Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.).

Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). 1 за 24 часа

21 ноября 2010

Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага
Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі.Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.

Открыть полную версию

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні 2 за 24 часа

21 ноября 2010

24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным.
25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета.
27 кастрычніка 1917 г. у Мінску быў створаны “Камітэт выратавання рэвалюцыі” на чале з эсэрам Т. Калатухіным. У яго склад увайшлі прадстаўнікі франтавога камітэта, пераважна меншавікі і эсэры, а таксама прадстаўнікі, якія не прызналі ўлады Саветаў.

Открыть полную версию

Ад лютага да кастрычніка 1917 г. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця. Уздым беларускага нацыянальнага руху

Ад лютага да кастрычніка 1917 г. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця. Уздым беларускага нацыянальнага руху 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Яна стаяла перад выбарам шляху далейшага развіцця. Абвастрылася пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.
Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі знаходзілася на ваенным становішчы, была тэатрам ваенных дзеянняў, прыфрантавой зонай. У расстаноўцы палітычных сіл адыгрывала сваю ролю і сацыяльна-класавая структура насельніцтва. Ажывілася дзейнасць кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, актывізавалі сваю дзейнасць бальшавікі, узнікалі новыя палітычныя партыі.

Открыть полную версию

Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі БССР

Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі БССР 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Важнае месца ў супрацоўніцтве з замежнымі краінамі займалі навуковыя, культурныя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Іх няспыннае пашырэнне з’яўлялася неад’емнай часткай жыцця рэспублікі, неабходным сродкам умацавання і паглыблення дружалюбных адносін паміж беларускім і іншымі народамі свету. Яны садзейнічалі ўмацаванню даверу, паглыбленню навукова-тэхнічнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ў канчатковым выніку захаванню міру і бяспекі паміж народамі.

Открыть полную версию

Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР у 1945-1985 гг. з замежнымі краінамі

Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР у 1945-1985 гг. з замежнымі краінамі 4 за 24 часа

21 ноября 2010

Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Гаворачы аб гэтым, неабходна ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. Праз яе тэрыторыю праходзілі шляхі зносін з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень. Шырокая сетка аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін давала магчымасць ёй весці рознабаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з былымі рэспублікамі СССР, так і з еўрапейскімі краінамі.
Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Беларусь выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў.

Открыть полную версию

Удзел БССР у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку

Удзел БССР у барацьбе міжнароднага супольніцтва за вырашэнне глабальных сацыяльна-палітычных праблем, за мір і бяспеку 1 за 24 часа

21 ноября 2010

1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, па якому ўсе саюзныя рэспублікі атрымалі права ўступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца консульскімі і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі.

Открыть полную версию

Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці 12-13 ст.

Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці 12-13 ст. 10 за 24 часа

21 ноября 2010

На пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Открыть полную версию

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў на тэррыторыі Беларусі

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў на тэррыторыі Беларусі 6 за 24 часа

21 ноября 2010

У пачатку ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі стала пагражаць сур’ёзная небяспека.
У канцы ХІІ ст. у Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю – Рэвель (1209).

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.