Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2022)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


На фото: ОРДА НАПАЛЕОН [КАМПАЗІТАР, ПІСЬМЕННІК, МАСТАК], автор: genderrr

ОРДА НАПАЛЕОН [КАМПАЗІТАР, ПІСЬМЕННІК, МАСТАК] 12 за 24 часа

26 ноября 2010

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларуссю і Польшчай. Нарадзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у сям'і інжынера-фартыфікатара. Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 выключаны за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве "Заране". Удзельнік паўстання 1830-31. Пасля яго задушэння эмігрыраваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. 3 1833 - у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэна, сябраваў з А.Міцкевічам. У 1838 выдаў "Альбом твораў польскіх кампазітараў", даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам і Ф.Лістам, а таксама рамансы і песні на словы С.Вітніцкага і А.Плуга.

Открыть полную версию

На фото: ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ Ў НАВАГРУДКУ, автор: genderrr

ПОМНІК АДАМУ МІЦКЕВІЧУ Ў НАВАГРУДКУ 4 за 24 часа

26 ноября 2010

Чужына, асабліва вымушаная, эміграцыя, не спрыяе творчаму натхненню. Толькі ў рэдкіх мастакоў слова-выгнанцаў з Радзімы захоўваецца дзейсны талент. Пасля "Пана Тадэвуша" (1834 г.)Адам Міцкевіч амаль не займаўся паэзіяй.

Открыть полную версию

На фото: ВЕРАШЧАКА МАРЫЛЯ [ЖОНКА АДАМА МІЦКЕВІЧА], автор: genderrr

ВЕРАШЧАКА МАРЫЛЯ [ЖОНКА АДАМА МІЦКЕВІЧА] 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Марыля Верашчака… Ахутанае легендамі імя жанчыны, якой было наканавана ўвайсці ў гісторыю дзякуючы каханню. Лаура, Беатрычэ, Марыля… Гэтыя імёны стаяць побач. Што мы ведаем пра жанчыну, чый вобраз праходзіць праз усю творчасць сусветна вядомага паэтычнага генія? Самым радасным для Міцкевіча быў 1818 год, калі Адам з сябрам Тамашам Занам прыехаў у Туганавічы. Гаспадароў госці дома не засталі - знайшлі на жніве. Там жа і пазнаёміліся Адам з Марыляю. Каханне ўспыхнула адразу. Першае і апошняе. Шчаслівыя хвіліны і гады пакут. Каханне, якое прынесла з сабою смутак і журбу. І адзіноту на ўсё жыццё. Нягледзечы, што пазней былі ў Адама і жанчыны, была і свая сям'я, і дзеці…

Открыть полную версию

На фото: КАМЕНЬ ЖАЛОБЫ, автор: genderrr

КАМЕНЬ ЖАЛОБЫ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

"Забудзь гэтае каханне, якое з'яўляецца тваім няшчасцем. Ты пакутуеш, мой дарагі! Ты няшчасны, ты не звяртаеш увагі на сябе! Скажы мне, што выклікае твае пакуты, які сродак табе дапаможа? Забудзься на мяне, калі гэта патрэбна дзеля твайго шчасця і спакою. Калі б дзеля твайго шчасця патрэбна было б толькі маё каханне, ты быў бы занадта шчаслівы. Але ж не! Замест таго, каб што-небудзь зрабіць дзеля твайго шчасця, гэта я, адна прыношу табе столькі пакут. Ты не можаш уявіць, як прыгнятае мяне гэтая думка. Будзь разважлівы, мой дружа, думай і пра свой талент. Калі дзеля твайго спакою трэба, каб ты мяне болей не бачыў, я згодна на гэта. Даю табе поўную свабоду дзейнічаць, як табе будзе заўгодна, толькі б ты быў шчаслівы, задаволены і спакойны. Адзінае, на чым я настойваю, - гэта захаванне твайго здароўя. Падумай пра тое, што мне дарагое. Будзь вялікім, мой дружа!"

Открыть полную версию

На фото: БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯТЭКА Ў ШЧОРСАХ, автор: genderrr

БЕЛАРУСКАЯ БІБЛІЯТЭКА Ў ШЧОРСАХ 4 за 24 часа

26 ноября 2010

Вядомы на Беларусі род Храптовічаў адносіцца да самых старажытных і ўплывовых на беларускіх землях. Першым з гэтага роду ў гістарычных крыніцах упамінаецца Ян Храптовіч, сын Высагерда, стараста Наваградскі, які прыняў радавы герб на Гарадзельскім сейме ў 1413 г. Храптовічы мелі графскі тытул, які быў зацверджаны сеймавай пастановай у 1641 г.

Открыть полную версию

На фото: МІРСКІ ЗАМАК, автор: genderrr

МІРСКІ ЗАМАК 1 за 24 часа

26 ноября 2010

Несумненна, Мір старэйшы за першы ўспамін аб сабе (1395 год, тады крыжакі на чале з самім гросмайстрам Тэўтонскага ордэна Конрадам фон Юнінгенам, не ўзяўшы Наваградка, напалі на менш умацаваныя гарады Мір і Ліду і разбурылі іх). Ускосныя дадзеныя дазваляюць меркаваць, што горад існаваў яшчэ ў часы Кіеўскай Русі і, магчыма, быў цэнтрам княства. Але размяшчэнне на скрыжаванні дарог, якія вялі са Слуцка ў Наваградак і з Менска ў Слонім не спрыяла росквіту - вельмі ж часта ён цярпеў ад ворага (першы ўспамін аб Міры звязаны з яго разбурэннем).

Открыть полную версию

На фото: ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ, автор: genderrr

ТАВАРЫСТВА ФІЛАМАТАЎ 15 за 24 часа

26 ноября 2010

Увосень 1817 года два студэнты Віленскага ўніверсітэта, Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка, якія ўжо рабілі свае першыя спробы пяра на літаратурнай ніве, надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таврыства, каб аб'яднаць блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле - праяўлялі ў нечым свае здольнасці.мэтай згуртавання была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым самаўдасканаленні, грамадская праца для дабра зняволенай Айчыны.

Открыть полную версию

На фото: ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ГАРАДОЎ: ТУГАНАВІЧЫ, автор: genderrr

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ГАРАДОЎ: ТУГАНАВІЧЫ 4 за 24 часа

26 ноября 2010

На старонках пісьмовых крыніц назва "Туганаўчы", "Туганава" ўпершыню з'яўляецца ў часы праўлення вялікага князя літоўскага Казіміра (1440-1492). 10 чэрвеня 1471 г. маршалак гаспадарскі Мікалай Няміравіч у тэстаменце запісаў сяло Туганаўчы (Туганава) сваёй жонцы Альжбеце, а пасля яе смерці - касцёлу ў Ішкалдзі пад юрысдыкцыю віленскага біскупа. Вядома, што перад Няміравічам уладальнікамі Туганавіч былі паны Юшка і Івашка Гойцавічы. Іван (Івашка) Гойцавіч у 1452-1454 гг. з'яўляўся намеснікам віцебскім, а пазнейшыя звесткі пра яго адносяцца да 1455 і 1459 гг. Каму належала сяло да Гойцавічаў невядома, але назва паселішча мае, безумоўна, ўсходняе (татарскае) паходжанне ад імя Туган. Невыпадкова А. Міцкевіч выкарыстаў гэта імя для аднаго з персанажаў балады "Свіцязь". У гістарычнай і краязнаўчай літаратуры таксама неаднаразова падкрэслівалася, што першымі ўладальнікамі зямель у гэтай мясцовасці з'яўляліся князі Туганы.

Открыть полную версию

На фото: ФАРНЫ КАСЦЁЛ У НАВАГРУДКУ, автор: genderrr

ФАРНЫ КАСЦЁЛ У НАВАГРУДКУ 10 за 24 часа

26 ноября 2010

Пярлiнай старадаўняга Навагрудка, былой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, з'яўляецца барачная фара - касцёл Перамянення Пана. Яна была пабудаваная ў 1723 г. замест драўлянага касцёліка, якi залажыў у 1395 годзе лiтоўскі князь Вітаўт, у хуткім часе пасля хрышчэння нашых продкаў па каталіцкаму абраду. Як выглядаў першы будынак касцёла - невядома. Ёсць звесткі, што ён быў часткова драўляны, таму што ад яго засталіся толькі мураваныя фрагменты, якія можна бачыць і сёння. У гэтай першай святынi польскі кароль Уладыслаў Ягайла ў 1422 г. узяў шлюб з Соф'яй - княжной Гальшанскай, будучай маці Ягелончыкаў, родапачынальніцай каралеўскай дынастыі Ягелонаў. У другой 12 лютага 1799 г. святар ахрысціў сына Барбары і Мікалая Міцкевічаў і надаў яму імя Адам. 3 правага боку навагрудскай святынi дабудаваныя дзве бакавыя капліцы. У адной з іх, імя Мацi Божай, знаходзiцца цудоўны абраз Мацi Божай Навагрудскай. На ім прадстаўлена Найсвяцейшая Панна з Дзіцяткам Езусам і жазлом у правай руцэ. Найсвяцейшыя постаці ўпрыгожвае цяжкая срабраная сукенка і дзве срабраныя кароны. Намаляваная на палатне і наклееная на дошцы выява Маці Божай з Дзiцяткам паходзiць прыкладна з першай паловы 18 ст. Яна была змешчана на месцы папярэдняга цудадзейнага абраза, якi згарэў у 1751 г. падчас пажару Навагрудка.

Открыть полную версию

На фото: ДОМ-МУЗЕЙ АДАМА МІЦКЕВІЧА Ў НАВАГРУДКУ, автор: genderrr

ДОМ-МУЗЕЙ АДАМА МІЦКЕВІЧА Ў НАВАГРУДКУ 5 за 24 часа

26 ноября 2010

Пляц, на якім калісьці стаяў дом, купіў за 50 рублёў у 1803 годзе бацька паэта - Мікалай Міцкевіч - тады мінскі каморнік. Тут ужо былі скляпы і падмуркі дома, які калісьці належаў навагрудзкаму бурмістру і згарэў падчас пажару ў Наваградку ў 1751 годзе. Спачатку Мікалай Міцкевіч (бацька Адама) пабудаваў на пляцы сціплы драўляны дом, які дазваляла складанае фінансавае становішча. У 1806-1807 годзе пасля вялікага пажару ў горадзе драўляны дом згарэў і на гэтым месцы быў пабудаваны новы, мураваны дом, які, паводле слоў Ігнація Дамейкі, быў "найлепшым ва ўсім мястэчку, дзе мураванымі былі толькі касцёлы і кляштары". (Быў яшчэ ў Наваградку і палац Радзівілаў, у якім у 1812 годзе кватараваў брат Напалеона Банапарта - вестфальскі кароль Геранім, хаця існуе легенда, што спыняўся ён менавіта ў доме Міцкевічаў).

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.