Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Беларуская мова як абэект дзяржаўнай дыскрымінацыі 24 за 24 часа
Моўная дыскрымінацыя старая, як гісторыя цывілізацыі. С.Джуджаў, балгарскі лінгвіст, прафесар
Дыскрымінацыя беларускай мовы з гледзішча міжнароднага права і дэмакратыі 0 за 24 часа
Яшчэ ў ХVІІІ і ХІХ стагоддзях усталявалася агульначалавечая норма: у нацыянальных дзяржавах дзяржаўнай мовай з'яўляецца нацыянальная мова карэннага этнасу. Гэта ўспрымаецца і разумеецца як аб'ектыўная, Богам дадзеная, рэальнасць. Такога трагічнага стану мовы карэннага этнасу, як у Беларусі, і такіх негатыўных адносін першай афіцыйнай асобы да мовы тытульнай нацыі не існуе нідзе ў свеце. Падобнае магло ўзнікнуць толькі ва ўмовах рэальнага этнацыду і амаральнасці палітыкі.
Грамадскае сцвярджэнне беларускай мовы і парушэнні правоў беларускамоўных людзей 2 за 24 часа
Грамадскае сцвярджэнне беларускай мовы ў ХІХ і ХХ стагоддзях адбывалася павольна і ўвесь час сутыкалася са значнымі цяжкасцямі. У сярэдзіне мінулага стагоддзя Беларусь не была ўключана ў агульнаславянскія працэсы моўнага адраджэння, якія стымуляваліся падзеямі ў Эўропе канца 1840-ых гадоў. Пасля падаўлення паўстанняў 1831 і 1863 гадоў Беларусь страціла сваю маладую нацыянальную эліту, і ў канцы ХІХ стагоддзя старонняму назіральніку магло здацца, што беларусам не суджана будзе адрадзіцца ніколі. Аднак на пераломе стагоддзяў беларускі нацыянальны рух ператварыўся ў вызначальны чыннік для "Северо-Западного края". У 80-90-ыя гады былі падрыхтаваны першыя працы заснавальніка беларускай лінгвістыкі Я.Карскага. Тады ж былі напісаны і апублікаваны галоўныя творы паэта Ф.Багушэвіча. У прадмове да зборніка "Дудка беларуская" (1891) ён першы загаварыў з чытачом "аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай"... "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!" - запавядаў нашчадкам пісьменнік.
Пра тэорыю «мужыцкасці» 0 за 24 часа
Беларуская мова, як лінгвістычная фармацыя, мае пацверджанне свайго існавання ўжо ў 2300 годзе да нашай эры. Але ад таго часу яна мусіла прайсці вельмі доўгі шлях, мусіла значна змяніцца, развіцца, удасканаліцца. Мова існавала ў выглядзе шэрагу дыялектаў, і толькі з утварэннем Вялікага Княства Літоўскага з гэтых дыялектаў сфармавалася койнэ, якое і развілося далей у мову. Койнэ Вялікага Княства Літоўскага грунтавалася на дыялектах полацкіх, віленскіх і смаленскіх крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, валынян, севяран, літвы (люцічаў) з ужываннем дыялектных элементаў іншых славянскіх ды балцкіх плямёнаў.
Эліта і мова 0 за 24 часа
Нацыянальная інтэлектуальная і культурная эліта, як асобны сацыяльны пласт беларускага грамадства, пачала фармавацца ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст., у эпоху станаўлення беларускай нацыі і нацыянальнага адраджэння. Яе сацыяльнай базай з'яўляліся прадстаўнікі дробнай і сярэдняй шляхты, дваранства, мяшчанства, інтэлігенцыі (пераважна беларускага паходжання). Многія з іх захоўвалі элементы мясцовага ("літоўскага" ці "беларускага") патрыятызму, любілі размаўляць паміж сабой беларускай моваю (В.Дунін-Марцінкевіч, У.Сыракомля і інш.).
Дваранства і беларуская мова 0 за 24 часа
Сёньня, калі мы шмат гаворым пра "нацыянальнае адраджэньне", пра "адбудову нацыі", вельмі важна паддаць аналізу само паняцьце беларускасьці, паколькі паняцьце гэтае было катастрафічна звужана да паняцьця сялянскасьці, мужыцкасьці, вясковасьці. Звужанасьць паняцьця беларускасьці сталася псыхалягічнай перашкодай на шляху да адраджэньня, да ўсьведамленьня сябе як паўнавартаснага нацыянальнага арганізму. Звужанасьць паняцьця беларускасьці перагароджвае доступ да разуменьня стратэгічна важных аспэктаў нашае мінуўшчыны, патрэбны для ўмацаваньня будучыні.
Некаторы ўвагі да беларускае літаратурнае мовы 2 за 24 часа
Нарадзілася беларуская дзяржаўнасьць, нарадзілася беларуская школа. Зьявілася пільная патрэба даць назовы й выражэньне тым новым культурна-нацыянальным формам жыцьця, якіх ня было або якія былі, але даўно забыліся. Трэба вытвараць новыя словы, новыя фразэолёгічныя ды сынтаксычныя звароты.
Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.) 0 за 24 часа
Сёлета ўвосень мінае дзесяць год, як выйшла ў сьвет першая беларуская граматыка. "Даўно жаданы час, калі паявіцца ў сьвет беларуская граматыка, прыйшоў нарэшце ў 1918 г.", - пісаў у рэцэнзіі на яе В. Тройца, адзін з выдатнейшых кіраўнікоў выдавецтва "Загляне сонца і ў наша ваконца". (Тыднёвік "Вольная Беларусь", № 30, за 1918 г.). Гэта была -
"Беларуская граматыка для школ".
Напісаў кандыдат філёлёгіі. Петрагр. Унівэр. Б. Тарашкевіч.
Выданьне "Беларускага Камітэту".
Вільня. Друкарня М. Кухты. 1918 г.
Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект 5 за 24 часа
Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду якога цяжка зразумець, чаму пры рэфармаванні правапісу часам так рэзка разыходзіліся пазіцыі навукоўцаў-філолагаў, майстроў мастацкага слова толькі з-за якой-небудзь адной літары.
Заняпад беларускай мовы ў беларуска-літоўскім гаспадарстве ў ХVІІІ стагоддзі 11 за 24 часа
Перадумовай заняпаду беларускай мовы як дзяржаўнай было паступовае (ад другой паловы ХVІ стагоддзя) ўжыванне польскай мовы вышэйшымі коламі беларускага грамадства. На гэты працэс моцна ўплывалі цесныя палітычныя кантакты магнатаў, а потым і заможнай шляхты абедзвюх саюзных паміж сабой дзяржаў - Беларуска-Літоўскага гаспадарства і Польшчы. Пастаянныя кантакты адбываліся на дзяржаўным узроўні, падчас супольных вайсковых паходаў, на сустрэчах прыватнага характару, і, найбольш, у сямейных дачыненнях. Тым не менш, беларуская мова заставалася афіцыйнай у Беларуска-Літоўскай дзяржаве. На ёй пісаліся вялікакняскія прывілеі (граматы), розныя іншыя дзяржаўныя дакументы, і яна яшчэ не саступала мове суседняга народа. Большая частка прыватнай карэспандэнцыі таксама пісалася яшчэ па-беларуску. Магнаты ведалі беларускую мову і часам карысталіся ёю.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций