Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 6 за 24 часа
Гісторыя Вялікага Княства Літоускага, Рускага, Жамойцкага здаўна прыцягвала ўвагу даследчыкаў мінуўшчыны. Ужо ў XVI ст. з'яўляюцца творы, што абапіраліся на беларуска-літоўскія летапісы і дакументальныя матэрыялы з дзяржаўнага і родавых магнацкіх архіваў. Пэўна самай значнай з падобных прац была "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" Мацея Стрыйкоўскага, выдадзеная ў Каралеўцы (сённяшні Калініград) у 1582 г.
Тэрыторыя Беларусі у IX - сярэдзіне XIII ст 5 за 24 часа
Полацкае княства было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях. Падочас яе ўтварэння вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам.
Час вікінгаў на Беларусі: канец IX - пачатак XIII ст. 3 за 24 часа
Вікінгі ўва Ўсходняй Эўропе зьяўляюцца ў сярэдзіне VIII ст. і працягваюць сваю дзейнасьць да пачатку XIII ст. На жаль, пры мностве гіпотэзаў дагэтуль бракуе праўдападобных крыніцаў. Але калі савецкая "антынарманская" школа бьша пабудаваная цалкам на мітах пра "русы люд", "раксаланаў", "рэчку Русь", дык швэдзкія й заходнія гісторыкі заўсёды ішлі ад фактаў, якіх, тым ня менш, не хапае, каб скласьці ясны абраз тагачасных падзеяў. Як і абсалютная бальшыня сучасных гісторыкаў, аўтар падтрымлівае "нарманскую", дакладней, "вараскую" канцэпцыю гісторыі старажытнай Русі*.
Уплыў вайны на развіццё грамадства (820-я - 970-я гг.) на Беларусі 1 за 24 часа
Разглядаючы ролю вайны ў жыцці грамадства ў нарманскі перыяд, мы найперш мусім звярнуць увагу на тое, якія працэсы былі ў той час вызначальнымі для палітычнага, эканамічнага і духоўнага развіцця грамадства ў розных народаў на беларускіх землях. У палітычных адносінах найважнейшым працэсам было разлажэнне ваеннай дэмакратыі і нараджэнне дзяржавы як новага спосабу ўладкавання грамадства з уладай як галоўным элементам дзяржаўнай структуры. Прычым у гэтым працэсе на ролю найбольш верагоднага носьбіта ўлады прэтэндавала вайсковая знаць: князі з іх дружынамі. Невайсковая земская знаць, чыя сіла засноўвалася на традыцыйным аўтарытэце і асабістых сувязях з супляменнікамі, наадварот, прайгравала барацьбу за ўплыў на грамадства.
Ваеннае майстэрства славян і балтаў у канцы V - пачатку IX стст 0 за 24 часа
У папярэдніх частках гэтага раздзелу мы паспрабавалі аднавіць ход падзей на беларускіх землях у V-IX стст. пры дапамозе крытычнага супастаўлення археалагічных крыніц і акрэсліць ролю вайны ў жыцці славянскіх і балцкіх плямёнаў і яе ўплыў на развіццё грамадства шляхам асцярожнай рэканструкцыі. Калі ж справа даходзіць да даследавання ваеннага майстэрства, вышэйзгаданых метадаў становіцца яўна недастаткова. Вядома, археалагічныя знаходкі зброі могуць даць прыблізнае ўяўленне аб спосабах вядзення бою, а вайсковую арганізацыю можна аднавіць, грунтуючыся на яе натуральным паходжанні з арганізацыі грамадскай. Але гэта прывядзе нас толькі да тэарэтычных высноваў аб тым, як выглядала вайна ў тыя часы. Між тым вайна як справа цалкам практычная тады, як і ў любую іншую эпоху, пастаянна развівалася ў рэчышчах новых формаў і спосабаў, перасягаючы межы, адведзеныя ёй тэорыяй. Таму дакладнае ўяўленне аб вайне могуць даць толькі пісьмовыя крыніцы, якія падаюць яе рэаліі і дынаміку праз апісанне канкрэтных падзей.
Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі 0 за 24 часа
Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі, якое адбылося яшчэ ў палеаліце, супала з рэзкім пахаладаннем. На гарах Скандынавіі пачалі ўтварацца ледавікі таўшчынёй у многія сотні метраў, якія раз-пораз насоўваліся на Паўночную Еўропу, у тым ліку і на наш край. Вечная мерзлата скавала зямлю, якую пакрывала тундравая і халоднастэпавая расліннасць. Распаўсюдзіліся жывёлы прыледавіковай зоны, сярод якіх вылучаліся валасаты насарог і паўночны слон - мамант.
Што трэба ведаць кажнаму беларусу 0 за 24 часа
Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам:
- Хто мы?
- Мы беларусы.
- Хто гэта беларусы?
- Беларусы - гэта народ арыйскае расы, славянскага племя.
Этнічныя працэсы на беларускіх землях 10 за 24 часа
У канцы XIII- XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці - гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення у пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, геаграфічных, царкоўна-рэлігійных і іншых фактараў.
Этнічныя межы Беларусі на пачатку XX ст.: праблема вызначэння 0 за 24 часа
Гісторыя беларускай нацыянальнай рэвалюцыі першай чвэрці XX ст. застаецца аб'ектам шматлікіх навуковых даследаванняў. Прычынай гэтага з'яўляецца факт, што яна падвяла вынік дынамічнаму развіццю нацыянальнага руху канца XIX- пачатку XX ст., стала важным фактарам фарміравання сучаснай беларускай нацыі. Рэвалюцыйныя падзеі на беларускіх землях адначасова адыгралі значную ролю і ў гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Вырашальным момантам нацыянальнай рэвалюцыі стала пытанне дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. У сваю чаргу гэта прадугледжвала акрэсленне тэрыторыі, у межах якой павінна адбыцца самавызначэнне. Не маючы дакладна акрэсленых і добра абароненых межаў, дзяржава не можа забяспечыць сваё незалежнае існаванне.
Этнаграфічныя і гістарычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі 2 за 24 часа
Этнаграфічныя землі народу, значыцца землі, на каторых ён жывець суцэльнай сваёй масаю, што захавала свае этнаграфічныя асаблівасьці, маюць для яго найвялікшае значаньне, бо на таковых землях ён мае прыроднае права быць самым гаспадаром, маць свае гаспадарства, нат калі ў мінуласьці ён быў безгаспадарствавым. Прыкладам такіх у мінуласьці безгаспадарствавых народаў, што просьле першае сьветнае вайны здабылі палітычную незалежнасьць, могуць быць нашыя суседзі - Лятувісы, Латышы й Эстонцы; яны, паміж дзьвюма сьветнымі войнамі, праявілі добрыя гаспадарствавыя здольнасьці ў собскіх гаспадарствах.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций