Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Культура Беларусі ўсярэдзіне XVII – XVIII ст. 0 за 24 часа
Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. рэзка ўзмацніліся паланізацыя і акаталічванне ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. Беларуская мова паступова выцяснялася з дзяржаўнага справаводства і афіцыйнага ўжытку. Гэта тэндэнцыя знайшла завяршэнне ў соймавых пастановах 1696 - 1697 гг., паводле якіх паслы Вялікага Княства Літоўскага пагаджаліся: "У справах і пасольствах Рэчы Паспалітай мы, згодна з даўнімі законамі, не будзем карыстацца сваёй пакаёвай пячаткай або сыгнетам і абяцаем выдаваць усе лісты, справы і публічныя легацыі толькі на мове польскай і лацінскай, а не іншай". Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. У 1658 г. сойм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян, а ў 1668 г. забараніў пераходзіць з каталіцтва ў іншыя веравызнанні. Праваслаўным шляхце, святарам і мяшчанам быў забаронены доступ у дзяржаўныя органы ўлады і самакіравання. Паблажлівыя адносіны да ўніяцкай царквы змяніліся на больш нецярпімыя, бо ўніяты не здзейснілі ўсіх планаў ідэолагаў Берасцейскай уніі па распаўсюджванні каталіцкіх і польскіх уплываў на Беларусі. На самой справе ўніяцкая царква больш спрыяла захаванню этнакулыурнай самастойнасці беларусаў, пагроза страты якой існавала ў XVII-XVIII стст.
Культура Беларусі ў канцы XVIII - сярэдзіне XIX ст. 9 за 24 часа
У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.
Наша «езуіцкае» барока 2 за 24 часа
Барока – стыль, што панаваў у сакральным мастацтве ўсяго хрысціянскага свету на працягу двух стагоддзяў – з апошняй трэці ХVІ ст. і амаль да канца ХVІІІ ст. Духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання стала касцёльная архітэктура. Але мастацкі стыль – гэта не проста ўзаемазвязаная сістэма творчых прыёмаў. У шырокім сэнсе – гэта спосаб сацыяльна-філасофскага мыслення, увасобленага ў формах мастацкай творчасці. Матэрыялізаваны ў творах мастацтва, ён уваходзіць у сацыяльна-гістарычны кантэкст эпохі, служыць яе адлюстраваннем і крыніцай вывучэння. Эпоха барока – адна з самых складаных, шматпланавых і ўдзячных для даследавання ў гісторыі сусветнай культуры.
Адлюстраванне ідэалогіі славянскага сарматызму ў беларускім сакральным дойлідстве 0 за 24 часа
У гісторыі Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Рэчы Паспалітай мелі пашырэнне два сацыяльна значныя генеалагічныя міфы, якія знайшлі адлюстраванне ў яе мастацкай культуры. Першы з іх, выкладзены яшчэ ў ХV ст. польскім храністам Янам Длугашам, распавядае пра легендарнае паходжанне магнатэрыі (ВКЛ) ад рымляніна Палямона і яго паплечнікаў. У далейшым гэтая легенда атрымала распрацоўку ў беларуска-літоўскіх летапісах пачатку ХVІ ст. і ў значнай ступені вызначыла сацыяльна-культурныя арыенціры мясцовай арыстакратыіі. Пры ўсёй cумніўнасці і гістарычнай беспадстаўнасці "рымскай" генеалогіі яна адыграла станоўчую ролю ў адраджэнні нацыянальнай годнасці і ўмацаванні агульнапатрыятычнай грамадзянскай пазіцыі беларуска-літоўскай магнатэрыі. Прынамсі ёю кіраваліся ў сваіх дзяржаўна-палітычных і культурна-асветніцкіх памкненнях князі Радзівілы - буйнейшы магнацкі род ВКЛ. З гэтага пункту погляду невыпадковым і натуральным выглядае вяртанне ад рэфармацыйнага руху да каталіцкага веравызнання Мікалая Хрыштофа Радзівіла Сіроткі і іншых прадстаўнікоў рода ў сярэдзіне ХVІ ст.
Марк Шагал у культуры Беларусi i свету 2 за 24 часа
Марк Шагал з'яўляецца не толькi асобай, якая мае сусветную вядомасць, але i мастаком, якi ў значнай ступенi паўплываў на лёс мастацкай культуры ўсяго ХХ ст. Як выказваюцца спецыялiсты, з цэлага стагоддзя застануцца iмёны двух мастакоў - Пiкасо i Шагала.
Культурны стан Беларусі к моманту Лютаўскае рэвалюцыі 0 за 24 часа
Гаварыць а культуры Беларусі прыходзіцца толькі ў адносінах да яе сялянскіх мас, - да тых народных мас, што зьвязаны з зямлёю сваёю ўласнаю працай. Гісторыя Беларусі злажылася так, што яна стала краем сялянскім ня толькі па свайму экономічнаму ладу, як край не прамысловы, а земляробскі; Беларусь стала краінай сялянскай і па свайму грамадзянскаму складу. Вышэйшыя экономічна-пануючыя буржуазныя станы Беларусі былі адарваны ад працоўных народных мас экономічна й культурна. Якія прычыны прывялі да такога стану - аб гэтым сказана ў папярэдніх нарысах. Сталася так, што беларусы к моманту Лютаўскай рэволюцыі станавілі народнасьць чыста сялянскую і па свайму нацыянальнаму твару. Беларуская культура, беларуская народнасьць, беларуская самабытнасьць захавалася толькі ў земляробскіх сялянскіх масах і толькі аб гэтай культуры будзе гутарка ў далейшым.
Важнейшыя мамэнты культурных працэсаў Беларусі 0 за 24 часа
Ці раз ужо ставілася ды абмяркоўвалася пытаньне: да якога цывілізацыйнага кругу належыць Беларусь, дзе ейнае месца ў цывілізацыйных схэмах Эўропы? Бясспрэчная заслуга праф. Льва Акіншэвіча, што ён першы пасьля апошняй вайны ўзьняў гэтае старое пытаньне нанава ды зьвярнуў увагу на патрэбу ягонага высьвятленьня ў новым, сучасным, навукова–гістарычным аспэкце. Гэткае высьвятленьне тым важнае, што яно кіне зыркае сьвятло й на не адну няясную дагэтуль балонку гісторыі беларускага народу.
Музеі Генеральнай акругі «Беларусь» (1941-1944) 0 за 24 часа
Гісторыя музеяў на тэрыторыі Генеральнай акругі "Беларусь" у 1941-1944 гг. дагэтуль, калі не лічыць апублікаваных успамінаў А. Шукелойця і штудыяў А. Гужалоўскага ды матэрыялаў у зборніках "Вяртанне", была "закрытаю" тэмаю.
Выстаўная дзейнасць у Генеральнай акрузе «Беларусь» (1942-1944) 0 за 24 часа
Найбольш значныя выставы на працягу ўсяго перыяду нямецкай акупацыі на тэрыторыі Генеральнай акругі "Беларусь" ладзіліся ў Менску, а гэтаксама ў Баранавічах і Слоніме.
Знішчаныя сінагогі 0 за 24 часа
Сінагогі на Беларусі былі вельмі распаўсюджаным тыпам рэлігійных пабудоў. Але, нажаль, шматлікія з іх не дайшлі да нашых часоў.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций