Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

На фото: Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г., автор: genderrr

Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. 0 за 24 часа

08 декабря 2010

1569 год стаў пераломным у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Заключанай у Любліне уніі з Польшчай папярэднічалі важныя ўнутрыпалітычныя падзеі і працэсы, у якіх удзельнічалі прынамсі тры ўплывовыя палітычныя суб’екты - гаспадар, магнатэрыя і шляхта. Важна высветліць, якімі ж былі пазіцыі гэтых бакоў у дачыненні да „унійнага пытання“, ці сапраўды сярэдняя шляхта з’яўлялася асноўным і, галоўнае, свядомым правадніком злучэння Княства з Каронай.

Открыть полную версию

На фото: Фарміраванне і арганізацыя наёмных войск ВКЛ з 2-й паловы XVI ст. да Рэформ Стэфана Баторыя, автор: genderrr

Фарміраванне і арганізацыя наёмных войск ВКЛ з 2-й паловы XVI ст. да Рэформ Стэфана Баторыя 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Аснову ўзброеных сіл ВКЛ у сярэдзіне XVI ст. яшчэ складала паспалітае рушэнне - збор вайскова-служылага саслоўя для абароны ад непрыяцеля. Аднак Інфлянцкая (Лівонская) вайна паказала, што паспалітае рушэнне не ў стане выконваць функцыі абароны дзяржавы. Збор паспалітага рушэння ўяўляў марудны працэс і ўжо не быў сапраўды агульным апалчэннем усяго шляхецкага саслоўя, бо вялікая колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла цалкам выкарыстоўваць слабыя баявыя магчымасці паспалітага рушэння. Да таго ж яно было непастаянным вайсковым фарміраваннем, а на памежных землях з Маскоўскай дзяржавай і Крымскім ханствам і тады, калі не было вайны, неабходна было заўсёды трымаць залогі ў крэпасцях і замках. Шляхта ж вельмі неахвотна згаджалася несці гарнізонную службу, бо ў мірныя часы лічыла сябе вольнай ад абавязку выконваць вайсковую павіннасць. Таму замест яе ў памежных фартэцыях выкарыстоўваліся найміты.

Открыть полную версию

На фото: Cтруктура войска Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV–ХV ст., автор: genderrr

Cтруктура войска Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV–ХV ст. 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Структура і прынцыпы камплектацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV–ХV ст. адлюстраваны ў пісьмовых крыніцах таго часу вельмі цмяна. У прывілеі, выдадзеным Ягайлам пасля заключэння Крэўскай уніі, у 1387 г., агаворваецца, што ў выпадку ўварвання непрыяцеля ў землі дзяржавы яе насельніцтва прыцягваецца "ad insequutionem huiusmodi, quod Pogonia uulgo dictur, non solum armigeri, uerum etiam omnis masculus, cujuscunque status aut conditions extiterit, dum modo arma bellicosa gestare poterit, proficici teneatur".

Открыть полную версию

На фото: Аршанская бітва 1514 г. — канфлікт гістарыяграфій і ідэнтычнасцяў, автор: genderrr

Аршанская бітва 1514 г. — канфлікт гістарыяграфій і ідэнтычнасцяў 2 за 24 часа

08 декабря 2010

Бітве 1514 г. пад Оршай, у якой колькасна меншае войска гетмана Канстанціна Астрожскага разбіла маскоўскую армію князя Васіля ІІІ, выпаў асаблівы лёс. Праз шмат стагоддзяў яна не проста стала беларускім lieux de memoire. Даўняя сеча апынулася ў цэнтры гістарыяграфічных баталій і ператварылася ў сімвал, які адным дае сілу і натхненне, другіх - раздражняе і раніць.

Открыть полную версию

На фото: Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі, автор: genderrr

Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Бітва 1410 г. пад Грунвальдам (у нямецкай традыцыі - Танэнберг, у літоўскай - Ћalgiris, у беларускай магло б быць Дуброўна1, як лакалізавана месца сечы ў летапісах) стала падзеяй, пра якую адразу даведаўся ўвесь тагачасны свет. Як вядома, самы чынны ўдзел у ёй бралі і продкі цяперашніх беларусаў. Але ў грамадска–палітычным жыцці Беларусі тэма вялікай бітвы займае непараўнальна меншае месца, чым у Літве ці Польшчы, у якой Грунвальд даўно стаў нацыянальным сімвалам. Невыпадкова польскія калегі да нядаўняга часу, параўноўваючы грунвальдскую традыцыю сваёй краіны з літоўскай, расійскай, украінскай і чэшскай, пра беларускую нават не згадвалі2. Беларускае грамадства сапраўды не ацэньвала і не перажывала грунвальдскай спадчыны, бо, можна сказаць, і не ведала яе. Сітуацыя пачала мяняцца толькі ў канцы 80–х - пачатку 90–х г., калі ўгодкі грунвальдскай перамогі сталі публічна святкавацца ў Мінску, ёй прысвячаліся навуковыя чытанні, расла колькасць папулярных публікацый пра бітву, „Грунвальдам“ называлі перыёдыкі, летнікі і г.д.3 Сцвярджэнне сваёй грунвальдскай традыцыі актывізавалася з абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, і калі б не радыкальная змена ўладаў ды палітычнага курсу краіны, вынікі гэтага працэсу, магчыма, былі б ужо відавочныя.

Открыть полную версию

На фото: Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г, автор: genderrr

Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Праблема ўдзелу русінаў (пазнейшых беларусаў і ўкраінцаў) у галоўнай бітве з Нямецкім ордэнам у 1410 г., хоць ужо не раз краналася, заслугоўвае асобнага разгляду. Вырашэнне яе, як і апісанне самой бітвы, істотна залежала ад нацыянальнай пазіцыі аўтараў. Калі ў літаратурнай спадчыне данацыянальнага перыяду лаўры Грунвальду прыпісваліся адным палякам, а не славянам наогул ці літоўцам, дык пазней, дзелячы славу грунвальдскага трыумфу, нацыянальныя гістарыяграфіі сутыкаліся ў вострых канфрантацыях. Роля народаў у дасягненні перамогі часта ставілася ў залежнасць ад ліку харугваў „сваіх„, якія ўдзельнічалі ў бітве, а ступень іх гераізму - ад маштабаў сечы і ліку разгромленых нямецкіх фармаванняў. Перад спакусай завышаць дадзеныя адносна колькасці армій з абодвух бакоў, перабольшваць ролю „сваіх„ і не заўважаць заслуг іншых не ўдавалася ўстаяць не толькі папулярызатарам гісторыі, але і аўтарам навукова-папулярных ці нават навуковых публікацый.

Открыть полную версию

На фото: «Русь» у вайне з Нямецкім ордэнам (канец ХIII — пачатак XV ст.), автор: genderrr

«Русь» у вайне з Нямецкім ордэнам (канец ХIII — пачатак XV ст.) 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Нямецкім ордэнам застаецца адной з самых захапляльных і дасюль маладаследаваных тэм гісторыі Ўсходняй Еўропы. Як вядома, ваенна-тэхнічны патэнцыял ордэнскай дзяржавы быў на той час адным з самых высокіх у Еўропе. З пачатку XIV ст. у барацьбе з паганскай „Літвою" як патэнцыйным ворагам хрысцiянскай Еўропы тэўтонскім братам-рыцарам актыўна дапамагалі "госці" з розных еўрапейскіх краін. Дзякуючы гэтаму Ордэн пастаянна атрымлiваў прыток новых сiлаў. "Рэйзы" ў Прусiю i адтуль у Лiтву лічыліся выкананнем хрысціянскага абавязку (Heidenkampf - змагання з паганцамі) і набылі асаблівую папулярнасць сярод высакароднага рыцарства. Фактычна, барацьба супраць Літвы мела інтэрнацыянальны характар: супраць яе ваявалі не толькі Ордэн, але і многія краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, а найперш рыцары з Нямеччыны, Францыі і Англіі. Як цвердзяць хронікі, ордэнскія кантынгенты налічвалі дзесяткі тысяч удзельнікаў. Невыпадкова гісторыкі параўноўваюць гэтую вайну з крыжовымі паходамі ў Святую зямлю1. Не можа не ўражваць, што гэтае больш чым стогадовае няроўнае супрацьстаянне Літва вытрымала. Калі ўлічваць яе тэрытарыяльна-дэмаграфічныя магчымасці, з аднаго боку, і найвышэйшы ваенна-тэхнічны патэнцыял еўрапейскага рыцарства, з другога, то прапорцыя сілаў будзе зусім невыгоднай для Літвы. У чым жа сакрэт такога яе поспеху? Адкуль жа браліся яе ваенна-эканамічныя рэсурсы?

Открыть полную версию

На фото: Повесьці і апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцаў, автор: genderrr

Повесьці і апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцаў 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Паводле пары паўстаньня беларускія (крывіцкія) летапісцы дзеляцца на тры вялікія групы: 1) летапісцы, паўсталыя да XIV стагодзьдзя; 2) летапісцы, паўсталыя ад XIV-XVII стаг. ўлучна і 3) летапісцы, паўсталыя ў XVIII стаг.

Открыть полную версию

На фото: Битва Куликовская, битва Окуневская..., автор: genderrr

Битва Куликовская, битва Окуневская... 0 за 24 часа

08 декабря 2010

Автор этой статьи вполне отдает себе отчет в необычности слова "легенда" применительно к "татаро-монгольскому игу". Но взгляды автора по этому вопросу, как будет ясно из дальнейшего, не соответствуют официально принятой трактовке действительного исторического процесса. Так, в исторической литературе принято считать, что татаро-монгольское иго на Руси длилось почти 250 лет, было очень тяжким и буквально иссушало душу русского народа.

Открыть полную версию

На фото: Што такое Вялікае Княства Літоўскае?, автор: genderrr

Што такое Вялікае Княства Літоўскае? 1 за 24 часа

08 декабря 2010

Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.