Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Топасы старабеларускай мастацкай культуры. 0 за 24 часа
Праблема этнакультурных працэсаў у сферы мастацкай культуры ёсць перш-наперш праблемай спецыфікі артэфактаў. У больш шырокім сэнсе гэта праблема ўключанасці асобнай этнічнай (у нашым выпадку ліцвінскай) культуры ў глабальныя метакультурныя працэсы, канстатацыя яе прыналежнасці да той ці іншай культурнай (а магчыма, і этнакультурнай) супольнасці. У гэтым сэнсе абраны намі перыяд гісторыі дае выключна багаты (па якасці і колькасці) матэрыял для аналізу.
Асноўныя накірункі акупацыйнай палітыкі нямецкіх уладаў у сфэры культуры на Беларусі ў 1941--1944 гг. 0 за 24 часа
Гіронія лёсу… Але для беларусаў Вялікая Айчынная вайна зрабілася грамадзянскай вайной. Адныя былі па адзін бок фронту - савецкі, другія -- па нямецкі; былі й тыя, хто змагаўся пад украінскімі, польскімі сьцягамі, у аддзелах арміі генэрала Ўласава. Большасьць жа беларусаў была заціснутая паміж гэтымі агнямі.
Шляхецкая культура Беларусі (ХVII—ХІХ стст.) 0 за 24 часа
Беларуская шляхта - паняцце, хутчэй, не класавае (адрозна ад рускага дваранства), а саслоўнае, класава дыферэнцыяванае. І паняцце, безумоўна, гістарычнае. Шляхецкае саслоўе выразна акрэслілася ў ХVІ ст., калі беларускія землеўласнікі ў пагоні па прывілеі сталі набываць гербы, пераходзіць у каталіцтва, прымаць польскую (заходне-еўрапейскую) мадэль культуры, карыстацца польскай і лацінскай мовамі. Працэс гэты, наагул добраахвотны, узмацніўся пасля прыняцця Люблінскай уніі, дасягнуў свайго апагею ў канцы ХVII ст. і мусова прыпыніўся пасля паразы паўстання 1863 г. - гэтага апошняга ўсплеску шляхецкай рэвалюцыйнасці.
Зьвесткі іншаземцаў пра краіну часоў ВКЛ 0 за 24 часа
Своеасабліва паўстаюць перад гісторыкам і сённяшнім чытачом старадаўнія Беларусь і Літва ў апісаннях і нататках іншаземцаў. Шмат якія з гэтых эпісталярных матэрыялаў, сакрэтных службовых справаздач, “летуценных” занатаванняў ды пазнейшых паспешных мемуараў адбіваюць павярхоўны погляд падарожнікаў, якія кепска ведалі чужую краіну, не заўсёды валодалі тутэйшай мовай, часам давяралі несумленным або некампетэнтным асобам. Больш дакладнымі былі звесткі, непасрэдна ці ўскосна назбіраныя прадстаўнікамі замежных дзяржаўных і царкоўных органаў: дыпламатамі, нунцыямі, ураднікамі, тайнымі інфарматарамі і інш. Былі і такія чужаземцы, што адбывалі ў ВКЛ гаспадарскую ці прыватную службу, займаліся рамяством, купецкай, царкоўнай, сакратарскай дзейнасцю, так званымі вольнымі мастацтвамі, надоўга або назаўсёды асядалі тут і складалі своеасаблівую этна-культурную групу (мясцовых “ляхаў”, “маскавітаў”, “жыдоў”, “немцаў”, “влохаў” і інш.). Гістарычныя сведчанні, пакінутыя гэтай катэгорыяй насельнікаў краіны, маюць найбольш дакладны характар, нярэдка асвятляюць гэткія дэталі грамадскага і паўсядзённага жыцця, якія амаль не згадваюцца ў іншых пісьмовых крыніцах. Некаторыя перасяленцы на землі Беларусі і Літвы - найперш рускія, украінцы, палякі - асабліва прадстаўнікі вышэйшых станаў, хутка ўрасталі ў новы дзяржаўна-грамадскі асяродак. Традыцыйна толькі першае пакаленне гэтых прыяжджан у той ці іншай ступені можна назваць іншаземцамі.
Адукацыя, універсітэты, падарожніцтвы ў ХVI—ХVII стст. 0 за 24 часа
Рост грамадскіх і саслоўных патрэб абумовілі прыкметныя змены ў шляхецка-магнацкай адукацыі ў Беларусі. Многія паспалітыя шляхецкія і мяшчанскія сем'і сталі практыкаваць розныя формы хатняга навучання. Педагагічныя абавязкі выконвалі простыя дзякі, дробныя шляхцічы, службоўцы, мяшчане, якія бралі на “слушнае вывучэнне” за плату ці адпрацоўку аднаго або некалькіх вучняў. У 1579 г. Марк Іванавіч, службовец падсудка аршанскага, скардзіўся “на Мокарову молярову о том, иж ее сына Прокопа взял был до себе на науку, которого мел так выучыт(ь), яко и сам умеет по-руску и по-полску...”. Пані “молярова” (жонка маляра - мастака), “не ждучы до выученья слушного”, сына “отнела” і за навуку не заплаціла. Сын яе, да таго ж, “не ведат(ь) для чого пограбил” у Марка Іванавіча польскі Новы запавет.
Беларускія татары. Гістарычны лёс народу і культуры 0 за 24 часа
“Наўперад Божа імя ўспамінайма,
міласць Яго ў нутрах сваіх уфундуем;
першы і астатні Ён ест, Вякуісты,
да кожнай рэчы моцны, ніхто Яму непадобны. Адзіны ест…”
З кітаба Ібрагіма Хасяневіча,
імама Смілавіцкай мячэці (1832 г.)
Татары ў Беларусі. Іх рэлігія 0 за 24 часа
У Беларусі знойдзены і вывучаны цікавыя археалагічныя знаходкі - клады манет, сярод якіх трапляюцца арабскія манеты VIII ст. з надпісамі арабскімі літарамі. Арабскія купцы ў гэты час былі паводле веры мусульманамі, але яны, відаць, нічога не зрабілі для пашырэння Ісламу сярод беларускага народа, які верыў у сілы прыроды. Булгары, якія на пачатку Х ст. жылі паблізу Волгі, у месцы зліцця яе з Камай, у 922 г. прынялі ад арабаў іслам - мусульманскую веру. Гэтыя мусульмане сталі часткай татарскага народа.
Гатычны касцюм Вялікага Княства Літоўскага канца ХІІІ — пачатку ХVI ст. 0 за 24 часа
Касцюм Вялiкага княства Лiтоўскага позняга сярэднявечча быў адной з разнавiднасцяў еўрапейскага гатычнага касцюма. Гэтаму спрыяла геапалiтычнае становiшча ВКЛ і звязаныя з ім актыўныя палiтычныя, гандлёва-эканамiчныя, дынастычныя i культурныя кантакты з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Усё гэта спрыяла засваенню лепшых еўрапейскiх набыткаў у галiне культуры i мастацтва, агульнаеўрапейская мастацкая стылiстыка адразу адбівалася на мастацтве ВКЛ.
Да праблемы ўплываў нямецкай готыкі на архітэктуру Беларусі і Літвы 0 за 24 часа
Упершыню пэўныя ўплывы нямецкай готыкі ў беларуска-літоўскім дойлідстве прасачылі польскія даследчыкі Г.Вараб’ёў і М.Сакалоўскі [1], а таксама нямецкія П.Вэбэр і А.Іпэль [2]. Пачынальнік беларускага мастацтвазнаўства М.Шчакаціхін таксама цікавіўся гэтай праблемай і лічыў, што пад уплывам нямецкага сярэднявечнага мастацтва беларуская архітэктура пайшла шляхам готыкі, захаванай тут да XVII ст. [3, с. 220–221]. М.Ткачоў, даследуючы абарончае дойлідства Беларусі XIII–XVIII ст., шмат увагі надаваў узаемадзеянню ў ім розных архітэктурных культур [4]. Пэўныя ўплывы нямецкай готыкі на станаўленне дойлідства Беларусі і Літвы адзначылі такія вядомыя даследчыкі гэтых краін, як Н.Высоцкая, Т.Габрусь, А.Трусаў, А.Янкевічэне, С.Абрамаускас, В.Левандаускас, Н.Кіткаускас і інш. У выніку прац вышэйзгаданых навукоўцаў назапашаны багаты і разнастайны матэрыял, які патрабуе пэўнага аналізу і абагульнення.
Культура Беларусі ў сярэдзіне XIII - першай палове XVII ст. 0 за 24 часа
Уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага істотна паўплывала не толькі на этнічную кансалідацыю, але і на развіццё матэрыяльнай, духоўнай культуры беларускага народа. Гэты працэс адбываўся пры разнастайных культурных сувязях насельніцтва Беларусі з іншымі краінамі, а таксама з народамі, якія ўваходзілі ў склад адзінай шматэтнічнай дзяржавы. Высокі культурны ўзровень, колькасная і тэрытарыяльная перавага ўсходне-славянскага насельніцтва ў параўнанні з іншымі народамі садзейнічалі таму, што пачынаючы з XIV ст. менавіта беларуская культура адыгрывала важную, а ў асобных выпадках і вызначальную ролю ў культурым жыцці Вялікага Княства Літоўскага.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций