Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны

Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету. Гэта штурхала кіруючыя колы краін да пераходу на антыдэмакратычныя метады і формы дзяржаўнага кіравання, спрыяла прыходу да ўлады найбольш жорсткіх альбо фашысцкіх рэжымаў.
Знешнепалітычная арыентацыя на гітлераўскую Германію выкрышталізавала і ўнутрыпалітычны курс санацыйнага рэжыму Ю. Пілсудскага ў Польшчы. Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У гэтым жа годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі каля мястэчка Бяроза-Картузская быў створаны канцлагер, куды без суда і следства змяшчалі актывістаў нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у першую чаргу камуністаў і камсамольцаў. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон.

Открыть полную версию

 Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку

Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху. У барацьбе прымалі ўдзел працоўныя гарадоў і вёсак, сельская інтэлігенцыя. Гэта былі людзі розных палітычных поглядаў – ад камуністаў да нацыянал-дэмакратаў. Там, дзе кіравалі партызанскімі атрадамі камуністы, рух насіў ярка акрэслены антыпамешчыцкі, класавы характар. А там, дзе задавалі тон людзі з нацыяналістычнымі настроямі, партызанская барацьба насіла антыпольскі напрамак. Такое назіралася на Гродзеншчыне і Беласточчыне. На Віленшчыне, Палессі, Навагрудчыне дзякуючы кіраўніцтву такіх камуністаў, як К.П. Арлоўскі, С.А. Ваўпшасаў, В.З. Корж і іншыя, партызанская барацьба набыла шырокі размах. Агульная колькасць партызан налічвала 5–6 тыс. У 1924–1925 гг. было праведзена каля 300 баявых аперацый. Польскія ўлады вымушаны былі ўвесці надзвычайнае становішча ў краі, каб рэпрэсіямі і тэрорам ліквідаваць гэты рух.

Открыть полную версию

Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель пад уладай Польшчы

Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель пад уладай Польшчы 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., больш за 100 тыс. кв. км тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы. Анексіраваную тэрыторыю Заходняй Беларусі польскія ўлады расчлянілі на чатыры ваяводствы: Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае. Была створана польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў – пастарункаў. Яна падтрымлівала рэжым, спецыяльна распрацаваны для “усходніх крэсаў”.

Открыть полную версию

Літаратура і мастацтва ў БССР у 20-70-я гады

Літаратура і мастацтва ў БССР у 20-70-я гады 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры. Для беларускай пасляваеннай літаратуры характэрна тое, што ў ёй адбываецца прыкметнгы рост прозы малых і асабліва буйных жанравых форм. Гераічная эпапея барацьбы народа з фашызмам прыцягвала пільную ўвагу беларускіх пісьменнікаў. Ідэйна-эстэтычнае асэнсаванне ваенных падзей проза пачала па гарачых слядах. У першых творах аб мірным жыцці пісьменнікі імкнуліся па магчымасці ярчэй перадаць аптымістычны настрой свайго сучасніка.

Открыть полную версию

Адукацыя і навука ў БССР ў 20-70-я гады

Адукацыя і навука ў БССР ў 20-70-я гады 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі. Павялічваліся асігнаванні на яе патрэбы. За 1946–1950 гг. на аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай школы было адпушчана 3598,7 млн. рублёў. Гэта дазволіла толькі за кошт дзяржаўных сродкаў пабудаваць 205 школ на 62,4 тысячы вучнёўскіх месц. У канцы 1950 г. у БССР у асноўным была адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйных школ. У 1951–1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі, якое ішло шляхам арганізацыі новых і пераўтварэння сямігодак у сярэднія школы. Іх колькасць за гэтыя гады вырасла амаль у 2 разы. Палепшыўся і склад настаўніцкіх кадраў: калі ў 1944/45 навучальным годзе працавала 19,7% настаўнікаў з вышэйшай і няпоўнай вышэйшай адукацыяй, то ў 1950/51 – 30,2%, а ў 1955/56 – каля 50%.

Открыть полную версию

Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця БССР ў 20-70-я гады

Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця БССР ў 20-70-я гады 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20–30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным.

Открыть полную версию

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі ў 1990-2001 гады

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі ў 1990-2001 гады 2 за 24 часа

21 ноября 2010

На рубяжы 80–90-х гадоў ХХ ст. пачаўся працэс фарміравання шматпартыйнай сістэмы. Па стану на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала больш за 500 палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. У 2000 г. прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў і 17 палітычных партый. Сярод вядомых партый ліберальна-буржуазнага накірунку адзначым Аб’яднаную грамадзянскую партыю і Партыю беларускага народнага фронту, цэнтрысцкіх партый – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю “Народная грамада”, Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, сярод левакамуністычных партый – Камуністычную партыю Беларусі і Партыю камуністаў Беларусі.

Открыть полную версию

Крызіс аднапартыйнай савецкай сістэмы: прычыны, сутнасць, вынікі. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь

Крызіс аднапартыйнай савецкай сістэмы: прычыны, сутнасць, вынікі. Развал СССР. Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь 0 за 24 часа

21 ноября 2010

З сярэдзіны 20-х і да канца 80-х гадоў у СССР дзейнічала аднапартыйная палітычная сістэма, ядром якой з’яўлялася Камуністычная партыя. Аднапартыйная сістэма забяспечвала палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурна-маральную ўстойлівасць і стабільнасць грамадства, правы і свабоды грамадзян, дружбу народаў шматнацыянальнай дзяржавы, упэўненасць людзей працы ў заўтрашнім дні.
Не прымаючы палітычную кан’юктуру і прытрымліваючыся навуковага падыходу, адзначым, што КПСС не была партыяй у тым сэнсе, як гэта разумеюць на Захадзе. КПСС была з’явай у структуры савецкага грамадства, якая раней ніколі і нідзе не сустракалася. Слова “партыя” ў нас захоўвалася па традыцыі. КПСС у той яе частцы,якая складалася з пярвічных арганізацый, была з’явай грамадскай, структурным збудаваннем працоўных калектываў. Радавыя члены партыі ў масе сваёй былі лепшымі членамі грамадства. Яны не рабілі ніякай кар’еры за кошт партыйнасці і не мелі ніякіх прывілеяў. Для іх членства ў партыі неабходным быў удзел у грамадска-палітычным жыцці краіны і сваіх працоўных калектываў. Іх паўсядзённай працай умацоўвалася дзяржава.

Открыть полную версию

Палітыка перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. Узнікненне і дзейнасць палітычнай апазіцыі ў БССР

Палітыка перабудовы, яе неабходнасць і сутнасць. Узнікненне і дзейнасць палітычнай апазіцыі ў БССР 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прааналізаваў становішча спраў у краіне і прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурнай перабудовы эканомікі; 3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай, стваральнай актыўнасці людзей.
Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. На справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця. У сувязі з гэтым XXVII з’езда КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС 1987 г. удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства.

Открыть полную версию

Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі ў 14-16 ст.

Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі ў 14-16 ст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

На шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI стагоддзя насельніцтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ – праваслаўе (Беларусь і Украіна) і пратэстантызм (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны.
Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На пачатку XVI стагоддзя каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталічнага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Рэфармацыя.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.