Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Поліэтнічны характар культуры Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагодзьдзі 0 за 24 часа
У перыяд Залатога Веку, у ХVI ст., беларуская культура, якая развівалася на паграніччы двух вялікіх макрарэгіёнаў: усходняга праваслаўна-візантыйскага і заходняга каталіцка-раманскага, а ў ХVI ст., на хвалі Рэфармацыі, яшчэ і нямецка-пратэстанцкага, уяўляла сабой сінтэз гэтых уплываў і мясцовых традыцыяў. Менавіта з гэтага сінтэзу нарадзіліся такія ўнікальныя з'явы, як, скажам, Васіль Цяпінскі, як пратэстанцкае дойлідства або пратэстанцкае выяўленчае мастацтва. Значыць, Залаты Век - гэта вынік сінтэзу дзвюх вялікіх макракультур, і яны не супрацьстаялі ў гэты перыяд, як супрацьстаялі пазьней, у XVII, XVIII, а таксама XIX ст., калі пачалося настойлівае адлучэнне Беларусі ад Еўропы, якое перманентна працягваецца да гэтага дня. Залаты Век - гэта час, калі наша культура разьвівалася паводле агульнаеўрапейскіх канонаў і хутка ўсмоктвала ўсё самае лепшае, што выпрацоўвалася ў той час -- у эпоху Рэнесансу і Рэфармацыі. Дарэчы, Рэнесанс у Беларусь прыйшоў на хвалі Рэфармацыі, таму Скарына сапраўды праяўляў да яе цікавасць, апярэджваючы час.
Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі 6 за 24 часа
XVI стагодзьдзе сталася пераломным ў грамадзка-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцьці народаў Эўропы. Большасьць эўрапейскіх краінаў ад пачатку XVI ст. была ахоплена шырокім рухам антыкаталіцкага накірунку. Гэты рух даў пачатак пратэстантызму -- адной з моцных і ўплывовых галінаў хрысьціянства. Пратэстантызм, які супрацьпаставіў сябе каталіцызму, абапіраўся на тры новыя галоўныя прынцыпы: абсалютны аўтарытэт Бібліі як крыніцы веравучэньня (адмаўляючы сьвятое паданьне і пастановы царкоўных сабораў і рымскага папы), сьвятарства ўсіх вернікаў (кожны вернік мае права на сувязь з Богам без пасярэдніцтва царквы й духавенства), выратаваньне асабістай верай. У выніку Рэфармацыі ствараліся новыя незалежныя ад Рымска-каталіцкага касьцёлу цэрквы, якія атрымалі назвы эвангеліцкіх, альбо пратэстанцкіх, як у XVI ст. сталі называць пасьлядоўнікаў Марціна Лютара, Жана Кальвіна, Ульрыха Цвінглі.
Гістарычны нарыс пранікненьня й распаўсюджаньня Рэфармацыі ў Літве й Заходняй Русі 0 за 24 часа
Адной з аддаленых прычынаў, якія падрыхтавалі глебу для Рэфармацыі ў Літве, як і ў Польшчы, быў гусітызм. У Літве яна была пасеяна на цэлае стагодзьдзе раней, чым у Польшчы, і ў мацнейшай ступені. У 1413 г. Літву наведаў шырока вядомы ў той час сябар Яна Гуса - распаўсюднік ягонага вучэньня Геранім Праскі. Хоць прыватныя падрабязнасьці ягонага перабываньня й дзейнасьці ў Літве і пры двары Вітаўта нам невядомыя, тым ня менш, мяркуючы па яго дзейнасьці ў іншых месцах, дзе ён натхнёна паўставаў супраць рыма-каталіцкай царквы, мы можам меркаваць, што ў Літве ён дзейнічаў гэткім жа чынам. Выказваючы пэўнае спачуваньне праваслаўнаму насельніцтву Літвы і Заход. Русі, Геранім Праскі, можна думаць, імкнуўся яшчэ больш распаліць здаўна існую тут варажнечу праваслаўя з лацінствам; сярод каталікоў жа ён узбуджаў незадаволенасьць рыма-каталіцкай царквой.
Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі 0 за 24 часа
Апошнім часам ў нашай краіне пачалі шмат казаць пра традыцыйныя для беларускага народу канфэсіі. Сярод гэтых канфэсіяў, рэлігіяў, якія лічацца традыцыйнымі, называюць праваслаўе, каталіцтва, юдэйства, іслам. Аднак калі гутарка заходзіць пра эвангельскія цэрквы, іх завуць "сэктамі", "новымі веравызнаньнямі", тым самым падкрэсьліваючы, што гэта нейкая прынесеная, не характэрная для беларускага народу і беларускай гісторыі зьява. Насамрэч, самі па сабе развагі аб тым, што чым якаясьці зьява больш старажытная, тым больш яна правільная, даюць тэму для дыскусіяў. Між тым патрэбна адзначыць, што ў дачыненьні да эвангельскай царквы такія сьцьверджаньні ўвогуле некарэктныя й гістарычна неабгрунтаваныя. Звангельская царква ў Беларусі мае доўгую й багатую гісторыю. І пачалася гэтая гісторыя ня 10, ня 20, і нават ня 100 год таму.
Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі 0 за 24 часа
XVI стагодзьдзе сталася пераломным ў грамадзка-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцьці народаў Эўропы. Большасьць эўрапейскіх краінаў ад пачатку XVI ст. была ахоплена шырокім рухам антыкаталіцкага накірунку. Гэты рух даў пачатак пратэстантызму -- адной з моцных і ўплывовых галінаў хрысьціянства. Пратэстантызм, які супрацьпаставіў сябе каталіцызму, абапіраўся на тры новыя галоўныя прынцыпы: абсалютны аўтарытэт Бібліі як крыніцы веравучэньня (адмаўляючы сьвятое паданьне і пастановы царкоўных сабораў і рымскага папы), сьвятарства ўсіх вернікаў (кожны вернік мае права на сувязь з Богам без пасярэдніцтва царквы й духавенства), выратаваньне асабістай верай. У выніку Рэфармацыі ствараліся новыя незалежныя ад Рымска-каталіцкага касьцёлу цэрквы, якія атрымалі назвы эвангеліцкіх, альбо пратэстанцкіх, як у XVI ст. сталі называць пасьлядоўнікаў Марціна Лютара, Жана Кальвіна, Ульрыха Цвінглі.
Беларуская Рэфармацыя 4 за 24 часа
У кнізе Прыповесьцяў ёсьць такія словы: “Калі памнажаюцца праведнікі, народ квітнее”. Гэта ня проста словы, гэта духовы закон. Усе сфэры жыцьця, як канкрэтнага чалавека, так і грамадзтва ў цэлым, залежаць ад яго духовага стану. І гісторыя Беларусі зьяўляецца наглядным прыкладам дзеяньня гэтага закону. Калі ў нашай краіне памнажаліся праведнікі, у Беларусі было добрае жыцьцё, быў росквіт. Гэта XVI стагодзьдзе, век Рэфармацыі, час, які ўвайшоў у гісторыю як Залаты Век Беларусі.
Кальвiнiсты ў культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага Адметныя элемэнты й чужыя ўплывы 0 за 24 часа
У выдадзеным у 1967 годзе сынтэтычным творы Е. Ахманьскага "Гiсторыя Лiтвы" чытаем: "Запачаткаваная Марцiнам Лютэрам у 1517 г. царкоўная рэфармацыя не магла абмiнуць Лiтвы. Сутнасьць рэфармацыi палягала ня столькi ў крытыцы рэлiгiйных догматаў каталiцкага касьцёлу, колькi ў спробе падрыву ягонай усемагутнасьцi ў грамадзтве, вызваленьня ад эканамiчнага i грамадзкага ўцiску касьцёлу. Асобныя клясы грамадзтва, што падпадалi пад рэфармацыю, напару мелi наўвеце розныя мэты. Багатыя мяшчане не маглi цярпець таго, што царква асуджала лiхвярства. Гэта перашкаджала iм у iх фiнансавых апэрацыях i зьмяншала прыбыткi. Iнтэлiгенцыя бачыла ў рэфармацыi прадвесьце свабоды думкi i веравызнаньня. Тым ня менш, рэфармацыя хутчэй не закранала народных масаў у Лiтве. Занадта моцны ўплыў усё яшчэ на яе аказвала паганства, каб захапляцца рэлiгiйнымi новаўвядзеньнямi. Сяляне не давалi дзесяцiны царкве, а ўцiск быў ня толькi ў царкоўных гаспадарках".
Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI - XVII стст.) у працах беларускіх і расейскіх мэдыявістаў 5 за 24 часа
Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэяў, распаўсюджваньнем новых культурных, царкоўна-рэлігійных павеваў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя ў ВКЛ разьвівалася ў рэчышчы эўрапейскага пратэстантызму і ўспрыняла яго вонкавыя формы: лютаранства, кальвінства, антытрынітарызм, сацыніянства.
Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў у Вялікім Княстве Літоўскім 8 за 24 часа
Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў
у Вялікім Княстве Літоўскім
The Heavenly Fire: А Study of the Origins of the Byelorussian New Testament and Psalms. I Нябеснае полымя. Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931) 3 за 24 часа
У Беларусі палае пажар, які можа стаць зьнішчальным; давайце патушым гэты д’ябальскі агонь нябесным полымем Спадара нашага Ісуса Хрыста. Дамо беларускаму народу Новы Запавет і Псальмы па-беларуску!
| Пастар С. Лёпэ 1927
______________________________________________
Фрагмэнты артыкула: Gaу Picarda. The Heavenly Fire: А Study of the Origins of the Byelorussian New Testament and Psalms. Божым Шляхам, 1975, N0 1 - 2.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций