Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Беларускія плямёны. Дзярвяне

Беларускія плямёны. Дзярвяне 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Дуже багато е ще робити філологам, археологам, етнографам, аби положити підвалини... для вияснення історіі теперішноі границі украінськоі територіі на півночи, іі відносин до білоруськоі, та племінного підкладу тутешного розселення. Грушевськый. Іст. Укр.-Русі, I, б. 220.

Открыть полную версию

Беларускія плямёны. Дрыгвічы

Беларускія плямёны. Дрыгвічы 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Зь беларускіх плямёнаў першыя пэўныя й шыршыя ведамкі ёсьцека пра Дрыгвічоў, наймя пра тую іх часьць, што, нейкім парадкам адарваўшыся ад цэласьці, апынулася на Балканах. Як даведаваемся з апавяданьняў пра чудосы сьв. Зьмітры Салунскага, у VII стг. яны жылі ў Македоні ля Салуня (Салёнікаў). Каля 676 г. разам ізь іншымі Славянамі яны аблягалі Салунь. Яны ўмелі весьці правільную аблогу і карысталіся снасьцьмі разьбіваць сьцены. У 685 г., у часе пятае вайны Славян із Салуням у Дрыгвічоў успамінаюцца князі. Відавочна, другая галіна македонскіх Дрыгвічоў жыла ў Тракіі ля р. Драговіцы. Яны займалі цэлую правінцыю і з 879 г. малі свайго біскупа з тытулам экзарха тракійскіх Дрыгвічоў. У 758 г. македонскія Дрыгвічы жывуць ля Салуня; як сьветча Іван Камэніяты, каля 886 г. яны займаюцца тут ралейніцтвам.

Открыть полную версию

Беларускія плямёны. Крывічы

Беларускія плямёны. Крывічы 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Сялібы Крывічоў. Летапіс кажа, што Крывічы "сѣдять на верхъ Волги, и на верхъ Двины и на верхъ Днѣпра". Крывічы межавалі на паўдні а паўднявым заходзе з Дрыгвічамі, на паўдні з Радзімічамі й Севяранмі, на ўсходзе зь Вяцічамі; адлі йшла граніца зь небеларусамі: на паўночным усходзе Крывічы гранічылі із Суздалцамі, што пасьлей зваліся Маскалямі, на поўначы - з ноўгарадзкімі Славенамі й фінскімі Чухонцамі, на паўночным заходзе - з Эстонцамі а Латышамі. Гэткія былі месты ў Крывічоў: Полацак, Віцебск, Вяліж, Невель, Апочка, Ізбарск, Пячора, Пскоў, Клічаў (Асташкава), Тарапец, Вялікія Лукі, Ржэва, Зубцова, Белае, Гжацак, Мажайск, Вязьма, Ельня, Смаленск, Імсьціслаў, Рослаў, Крычаў.

Открыть полную версию

З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкі

З гісторыі развіцця беларускай народнай вышыўкі 4 за 24 часа

09 декабря 2010

Узнікненне шыцця адносіцца да эпохі першабытна-абшчыннага ладу і непасрэдна звязана з неабходнасцю вырабляць адзенне спачатку са скур, а з вынаходствам ткацтва - з тэкстылю. Удасканаленне прылад шыцця ад каменнага, касцянога шыла да жалезных і стальных іголак мела вынікам паступовае яго ўскладненне і эараджэнне на гэтай аснове вышыўкі. Упрыгожанне тонкіх, якасных баваўняных, ільняных, шарсцяных тканін дасягнула высокага майстэрства ў краінах Старажытнага Усходу. Між тым арнаментацыя зводзілася тут спачатку толькі да вышыўкі і набойкі. Тканы арнамент з'явіўся пазней. Высокімі тэхнічнымі якасцямі вызначалася вышыўка Візантыі, у развіцці якой відную ролю адыграла антычная традыцыя.

Открыть полную версию

Паганства і хрысьціянства: беларускі выпадак

Паганства і хрысьціянства: беларускі выпадак 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Беларусь атрымала дзяржаўную незалежнасьць. Супольнасьць людзей, што жывуць на абшарах Рэспублікі Беларусь, мусіць цяпер сама адказваць за свае ўчынкі, прамаўляць ад першае асобы. I першае, што павінна прамовіць Беларусь сусьвету - гэта самахарактарыстыку, пэўную суму ведаў пра сябе самую. Сёньняшнія пошукі гэтай самасьці непазьбежна сутыкаюцца зь неабходнасьцю пераасэнсаваньня ўсяго гістарычнага шляху, які здолеў прайсьці этнас. I ў гэтым рэчышчы абсалютна іншае гучаньне набываюць старонкі беларускай гісторыі, зьвязаныя з дахрысьціянскай культурай і вераньнямі. Прымітыўная схема савецкай гістарыяграфіі, якая паказвала паганства непрацяглай эпохай у нашай гісторыі, не адпавядае ня толькі гістарычным фактам, але й сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці. Значна больш складанымі ўяўляюцца й узаемадачыненьні Паганства і Хрысьціянскае царквы на Беларусі. I перамога, якую нібыта атрымала апошняя яшчэ ў 12-13 стст., зьяўляецца вельмі і вельмі спрэчнай пры больш падрабязным аналізе гістарычнай фактуры. Але перш чым перайсьці да выкладу беларускага матар'ялу, зьвязанага з гэтай праблемай, хацелася б зрабіць невялічкае абагульненае параўнаньне дзьвюх зьяваў Эўрапейскае духоўнае культуры, што ў сваім супрацьстaяньні, узаемадзеяньні пэўным чынам паўплывалі на фармаваньне сучасных нацыяў.

Открыть полную версию

Беларускія святы: Саракі

Беларускія святы: Саракі 4 за 24 часа

09 декабря 2010

Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметные дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў. З цягам часу ўдакладнялася ўяўленне пра свет, змяняліся календары, з новымі рэлігіямі прыходзілі новые святы, але заўжды заставаліся чатыры кропкі адліку ў гадавым коле, вакол якіх будавалася жыццё нашых продкаў. І не толькі нашых. Варагі і грэкі, кітайцы і рымляне, індусы і індэйцы, - усе надавалі асаблівае значэнне дням асенняга і вясенняга раўнадзенсва і зімовага ды летняга сонцастаяння. Менавіта пра гэтые дні, паступова стаўшыя святочнымі, і пойдзе размова.

Открыть полную версию

Беларускія святы: Камаедзіца

Беларускія святы: Камаедзіца 2 за 24 часа

09 декабря 2010

Асобная рыса славянскага паганства - шчыльнае перапляценне аграрна-бытавых і абрадавых элементаў. З цягам часу абрады страчвалі першапачатковае значэнне і паступова пераходзілі ў гульні ды забавы, звесткі пра якія на сённяшні дзень вельмі разнастайные.

Открыть полную версию

Беларускія святы: Каляды

Беларускія святы: Каляды 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Открыть полную версию

Народныя анекдоты i жарты

Народныя анекдоты i жарты 11 за 24 часа

09 декабря 2010

Анекдоты - адзін з самых папулярных фальклорных празаічных жанраў малой формы, які ўзнік амаль адначасова з сацыяльна-бытавой казкай, дынамічна развіваўся ў цеснай сувязі з ёю, але ў адрозненне ад яе актыўна бытуе і зараз. Назва паходзіць ад грэчаскага слова "анекдотос" (anekdotos), што абазначае "неапублікаваны". Тэрмін прыняты ўсімі ўсходнеславянскімі фалькларыстамі, але ў многіх народаў распаўсюджаны сатырыка-гумарыстычныя творы тыпу анекдотаў пад назвамі фабліо, фацэцыі, шванкі, лаціфэ і інш. Семантыка тэрміна "анекдот" і ва ўсходніх славян мянялася: да паловы XIX ст. пад анекдотам разумелі кароткае камічнае апавяданне пра смешны выпадак з жыцця вядомай гістарычнай асобы. Пазней значэнне тэрміна пашырылася: анекдотам сталі называць невялікае вуснае апавяданне сатырыка-гумарыстычнага характару з нечаканай камічнай канцоўкай.

Открыть полную версию

Жанравы склад беларускай народнай прозы

Жанравы склад беларускай народнай прозы 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Дыяпазон апавядальных жанраў вельмі шырокі - ад казак пра незвычайныя прыгоды мужных асілкаў і іх чарадзейных памочнікаў да ўспамінаў, апавяданняў аўтабіяграфічнага плана, чутак, якія мяжуюць са звычайнай моўнай практыкай людзей, з якой не заўсёды іх можна дакладна вылучыць. Побач з устойлівымі жанравымі формамі, якія выкрышталізаваліся і трывала замацаваліся традыцыяй, існуюць розныя пераходныя формы. Такая пярэстасць і разнастайнасць матэрыялаў патрабуе іх дакладнай класіфікацыі, вызначэння жанравай прыналежнасці, спецыфікі, жанравых межаў.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.