Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Паглыбленне палітынага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай.

Паглыбленне палітынага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай. 1 за 24 часа

21 ноября 2010

Першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай – гэта Люблінская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вялікага княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў.
Другім вытокам стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які падрываў асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, Liberum veto і “Pacta conventa”. У час бескаралеўя шляхецтва раз’ядноўвалася на працілеглыя партыі: рускую, французскую, шведскую, аўстрыйскую, краіна апускалася ў бездань бязладдзя, анархіі.
Выбранне манарха мела адмоўнай рысай подкуп. Знікаюць паняцці маральнасці, патрыятызму і інш. Асабісты інтарэс прэваліруе над усім жыццём.

Открыть полную версию

Жывапіс, скульптура і архітэктура ў БССр у 20-30-я гады

Жывапіс, скульптура і архітэктура ў БССр у 20-30-я гады 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура. У Мінску былі адкрыты мастацка-вытворчыя майстэрні “Выяўленчае мастацтва”. У гістарычным музеі ў Мінску існавалі аддзелы старажытнага і сучаснага мастацтва. У 1925 г. пры Інбелкульце дзейнічала мастацкая секцыя, якая мела тры падсекцыі: тэатра, выяўленчага мастацтва, музыкі. Важную ролю ў кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі адыгрывалі мастацкія выстаўкі. Першая з іх адбылася пасля вайны ў Мінску ў верасні 1921 г. Асобую старонку ў гісторыю станаўлення і развіцця жывапісу Савецкай Беларусі ўнесла дзейнасць Віцебскага мастацкага тэхнікума, які з’яўляўся галоўным цэнтрам падрыхтоўкі мастацкіх кадраў і галоўным асяродкам кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі. Тут працавалі такія таленавітыя мастакі, як Ю. Пэн, М. Дабужынскі, М. Шагал, К. Малевіч і інш.

Открыть полную версию

Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця ў БССР у 20-30-я гады

Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця ў БССР у 20-30-я гады 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах, час узнікнення і ідэйнай барацьбы розных плыняў і груповак, абумоўленай сацыяльнай неаднароднасцю грамадства і абвастрэннем супярэчнасцей паміж сіламі новага і старога свету.

Открыть полную версию

Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі ў БССР у 20-30-я гады

Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі ў БССР у 20-30-я гады 4 за 24 часа

21 ноября 2010

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Гэта была адначасова і палітычная задача, бо непісьменны чалавек стаіць па-за палітыкай.

Открыть полную версию

Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях

Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях 7 за 24 часа

21 ноября 2010

Хрысціянскай рэлігіі на Русі папярэднічала язычніцтва. Язычніцтва (ад царкоўнаславянскага “языцы” – народы, чужаземцы) – прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. “вышэйшых” рэлігій – хрысціянства, ісламу і інш. Для нашага далёкага продка-язычніка маланка азначала гнеў Перуна, набрыньвалі коцікі на вярбе – багіня вясны ўзялася за справу; каменні пад сахою пасеяў чорт, у хаце гаспадарыў дамавік. Навокал чалавека дзейнічалі сілы, якіх трэба было слухацца, каб жыць у згодзе з навакольным светам.
З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Язычніцкае для хрысціянства стала сінонімам “д’ябальскага”, варварскага.

Открыть полную версию

Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура  на Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.

Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура на Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Беларуская літаратура першай паловы ХІХ ст. адлюстравала перапляценне ідэй Асветніцтва і рамантызму, хаця вызначальнымі былі рамантычныя прынцыпы. Менавіта рамантычны светапогляд з яго ўвагай да нацыянальнай культуры спрыяў развіццю фалькларыстыкі, выкарыстанню ў мастацкай творчасці народных песень, казак, паданняў, што і прывяло да ўзнікнення першых твораў на беларускай мове.
Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. У першым творы ў сатырычным выглядзе паказаны прыгонніцкі лад, упершыню загучала жывая гутарковая беларуская мова, у другім – адлюстравана жыццё беларускай вёскі: антычныя героі і багі паводзілі сябе, апраналіся, весяліліся і бедавалі, як беларускія сяляне і збяднелыя шляхціцы.

Открыть полную версию

Асаблівасці культурнага развіцця на Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі

Асаблівасці культурнага развіцця на Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях 90-х гадоў шырока выкарыстаны тэзісы аб т.зв. “забароне” Мікалаем І назваў “Беларусь” і “Літва”, “беларускія і літоўскія губерні”, аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2-га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М. Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А. Дудкоў, І.Ф. Лочмель і інш.

Открыть полную версию

Культура на Беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

Культура на Беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.) 2 за 24 часа

21 ноября 2010

У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды:
1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух;
2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока;
3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму.

Открыть полную версию

Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы на Беларусі у 30–50-х гадоў XIX ст

Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы на Беларусі у 30–50-х гадоў XIX ст 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Адной з асаблівасцей развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі было панаванне буйнога дваранскага землеўладання. У сярэдзіне 30-х гг. ХІХ ст. 3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян. Дробныя і сярэднія памешчыкі (да 100 душ прыгонных), якія складалі 80 % агульнай колькасці, валодалі ўсяго 15,8 % сялян.
У сваіх маёнтках памешчыкі будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны: суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя. Вельмі важнай галіной даходу быў продаж лесу.

Открыть полную версию

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой паловы XVI–XVIII ст.

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой паловы XVI–XVIII ст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.