Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Беларуская Рэфармацыя 1 за 24 часа
У кнізе Прыповесьцяў ёсьць такія словы: “Калі памнажаюцца праведнікі, народ квітнее”. Гэта ня проста словы, гэта духовы закон. Усе сфэры жыцьця, як канкрэтнага чалавека, так і грамадзтва ў цэлым, залежаць ад яго духовага стану. І гісторыя Беларусі зьяўляецца наглядным прыкладам дзеяньня гэтага закону. Калі ў нашай краіне памнажаліся праведнікі, у Беларусі было добрае жыцьцё, быў росквіт. Гэта XVI стагодзьдзе, век Рэфармацыі, час, які ўвайшоў у гісторыю як Залаты Век Беларусі.
Кальвiнiсты ў культуры Вялiкага Княства Лiтоўскага Адметныя элемэнты й чужыя ўплывы 3 за 24 часа
У выдадзеным у 1967 годзе сынтэтычным творы Е. Ахманьскага "Гiсторыя Лiтвы" чытаем: "Запачаткаваная Марцiнам Лютэрам у 1517 г. царкоўная рэфармацыя не магла абмiнуць Лiтвы. Сутнасьць рэфармацыi палягала ня столькi ў крытыцы рэлiгiйных догматаў каталiцкага касьцёлу, колькi ў спробе падрыву ягонай усемагутнасьцi ў грамадзтве, вызваленьня ад эканамiчнага i грамадзкага ўцiску касьцёлу. Асобныя клясы грамадзтва, што падпадалi пад рэфармацыю, напару мелi наўвеце розныя мэты. Багатыя мяшчане не маглi цярпець таго, што царква асуджала лiхвярства. Гэта перашкаджала iм у iх фiнансавых апэрацыях i зьмяншала прыбыткi. Iнтэлiгенцыя бачыла ў рэфармацыi прадвесьце свабоды думкi i веравызнаньня. Тым ня менш, рэфармацыя хутчэй не закранала народных масаў у Лiтве. Занадта моцны ўплыў усё яшчэ на яе аказвала паганства, каб захапляцца рэлiгiйнымi новаўвядзеньнямi. Сяляне не давалi дзесяцiны царкве, а ўцiск быў ня толькi ў царкоўных гаспадарках".
Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI - XVII стст.) у працах беларускіх і расейскіх мэдыявістаў 0 за 24 часа
Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. вызначалася росквітам гуманістычных ідэяў, распаўсюджваньнем новых культурных, царкоўна-рэлігійных павеваў, у тым ліку рэфармацыйнага руху. Рэфармацыя ў ВКЛ разьвівалася ў рэчышчы эўрапейскага пратэстантызму і ўспрыняла яго вонкавыя формы: лютаранства, кальвінства, антытрынітарызм, сацыніянства.
Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў у Вялікім Княстве Літоўскім 4 за 24 часа
Дзейнасьць Віленскага сыноду рэфармацкіх грамадаў
у Вялікім Княстве Літоўскім
The Heavenly Fire: А Study of the Origins of the Byelorussian New Testament and Psalms. I Нябеснае полымя. Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931) 2 за 24 часа
У Беларусі палае пажар, які можа стаць зьнішчальным; давайце патушым гэты д’ябальскі агонь нябесным полымем Спадара нашага Ісуса Хрыста. Дамо беларускаму народу Новы Запавет і Псальмы па-беларуску!
| Пастар С. Лёпэ 1927
______________________________________________
Фрагмэнты артыкула: Gaу Picarda. The Heavenly Fire: А Study of the Origins of the Byelorussian New Testament and Psalms. Божым Шляхам, 1975, N0 1 - 2.
Горад, дзе захавалася традыцыя 8 за 24 часа
450 гадоў таму ў Вялікім Княстве Літоўскім пачаў шырока распаўсюджвацца пратэстантызм. Магутная хваля рэлігійных пераўтварэньняў прайшла ад Берасьця да Віцебска, ад Вільні да Магілёва. Вялікае Княства, без перабольшаньня, стала краінай Рэфармацыі. Але на пачатку ХVІІ ст. уплыў рэфармацкіх ідэяў на грамадзтва пачаў хутка слабнуць. У гэтай сытуацыі сапраўдным прыбежышчам Рэфармацыі стала Случчына. Слуцкія пратэстанты ня толькі захавалі сваю веру на працягу 4 стагодзьдзяў, ня толькі спрычыніліся да росквіту Случчыны ў ХVІІ стагодзьдзі, але й стаялі ля вытокаў адраджэньня пратэстантызму ў Беларусі ў ХХ ст.
Пратэстанцкая царква ў Беларусі напрыканцы XVIII - пачатку XX стст. 10 за 24 часа
Пратэстанцкая царква ў Беларусі напрыканцы XVIII - пачатку XX стст.
Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьці 0 за 24 часа
Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьці
Беларускае Адраджэньне ў XVI сталецьці 0 за 24 часа
Экономічны ўздым сярэдзіны XVI сталецьця ў Польшчы і ў Літоўска-Беларускай дзяржаве прымушаў польскую і літоўска-беларускую шляхту схіляцца ў бок рэформацыі. Гэтая шляхта мела надзею на конфіскацыю царкоўных маемасьцяй, што пашырыла-б зямляўладаньні шляхты і дало б магчымасьць разьвінуць прадпрыемчую сельскую гаспадарку. Барацьба за зямлю пасувала зямляўласнікаў да протэстантызму, у якім індывідуальная вольнасць і навукова-крытычная думка адбілася і выявілася найбольш поўным і выразным спосабам.
___________________________________________
Паводле “Чатырохсотлецьце беларускага друку: 1525-1925”, Менск, 1926, стар.132-156.
Праваслаўная Рэфармацыя 0 за 24 часа
Рэфармацыя... Звычайна пад гэтым тэрмінам разумеецца рух, што ўзнік у нетрах каталіцкае царквы, а перад вачыма паўстаюць постаці Лютэра і Кальвіна. Але акрамя гэтага, так бы мовіць, «класічнага» варыянту царкоўнае рэформы на беларускіх землях, сярод праваслаўнага гарадскога насельніцтва сустракаемся з надзвычай цікавай, непаўторнай з’явай уласна нашай гісторыі - праваслаўнай Рэфармацыяй.
__________________________________
Паводле: Ігар Марзалюк. Праваслаўная Рэфармацыя //Спадчына, 2003, № 1.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций