Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


© Документ:

© Документ: "Прадмова да Катэхізісу Сымона Буднага" 30 за 24 часа

23 октября 2006

Катэхізіс – слова з грэцкай мовы, перакладаецца ж на мову славенскую – абвяшчэньне, ці навучаньне голасам.

Открыть полную версию

Зaлaты Вeк Бeлapyci i cyчacнacьць

Зaлaты Вeк Бeлapyci i cyчacнacьць 0 за 24 часа

13 октября 2006

Перад тым, як разглядаць умовы ўзнікнення і развіцця Рэнесанса на Беларусі, неабходна звярнуць увагу на папярэдні храналагічны перыяд, які ахоплівае сярэдзіну XIII - першую палову XVI стст .

Открыть полную версию

Залаты Век Беларусі: Рэфармацыя і мова

Залаты Век Беларусі: Рэфармацыя і мова 4 за 24 часа

13 октября 2006

Да Залатога Веку Беларусі ў той ці іншай ступені спрычыніліся праваслаўе, каталіцызм, пратэстантызм і ўніяцтва. Ад пачатку свайго распаўсюджвання ў нашым краі (30-я гады XVI ст.) пратэстантызм вельмі выгодна адрозніваўся ад усіх хрысціянскіх плыняў сваім гуманным станаўленнем да мовы набажэнства. Калі ў ранейшых стагоддзях хрысціянская царква, незалежна ад этнічнага паходжання вернікаў, у якасці літургічнай мовы выкарыстоўвала старажытнаяўрэйскую, грэцкую, лацінскую, стараславянскую, дык пратэстанты лічылі, што такую функцыю павінна выконваць родная мова карэннага насельніцтва той ці іншай мясцовасці. Гэта быў сапраўдны выклік каталіцкай царкве, бо апошняя не дапускала ў набажэнствы касцёла аніякай іншай мовы, акрамя лацінскай, што садзейнічала яе празмернаму распаўсюджанню на ўсе астатнія сферы грамадскага жыцця і, значыцца, перашкаджала пранікненню туды мясцовых моваў, іх развіццю. Перадавыя людзі таго часу не маглі пагадзіцца з падобнай моўнай практыкай каталіцызму і ўсяк імкнуліся змяніць яе з тым, каб наблізіць дзейнасць касцёла да культурна-моўных традыцый прыхаджанаў.

Открыть полную версию

Роздум над Рэфармацыяй у Вялікім Княстве Літоўскім

Роздум над Рэфармацыяй у Вялікім Княстве Літоўскім 3 за 24 часа

13 октября 2006

32 гады таму ў сваёй працы "Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (другая пал. XVI - пачатак XVII ст.ст.)" апрача іншых прычын, якія абумовілі ўзнікненне і распаўсюджанне моцнага рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, я назваў сепаратызм буйных феадалаў. У 1993 г. на навуковай канферэнцыі "440 год Рэфармацыі ў Беларусі" я выказаўся больш пэўна: адной з галоўных прычын гэтай грамадскай з'явы з'явілася жаданне пэўных сацыяльных колаў бачыць Вялікае княства Літоўскае незалежнай дзяржавай. Наўрад ці Рэфармацыя на айчыннай глебе мела б такі поспех, калі б яе не падтрымала большасць беларускіх і літоўскіх магнатаў і значная частка шляхты. Сутнасць канцэпцыі, якая выкладзена ў апублікаваным мною дакладзе "Беларуская Рэфармацыя і дзяржаўны суверэнітэт" ("Літаратура і мастацтва", 19 траўня 1995 г.) і шэрагу маіх папярэдніх прац - ""Францыск Скарына" (Мн., 1981), "Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі" (Мн., 1990) і інш. - зводзіцца да наступнага.

Открыть полную версию

Рэфармацыя - аднаўленьне першапачатковага вобразу

Рэфармацыя - аднаўленьне першапачатковага вобразу 0 за 24 часа

13 октября 2006

Эпоха Рэфармацыі, XVI стагодзьдзе, зьяўляецца адным з ключавых пэрыядаў сусьветнай гісторыі. Нямецкі філёзаф Гегель назваў Рэфармацыю сэнсам гісторыі Новага Часу. Сапраўды, калі мы паглядзім на вытокі сёньняшняй заходняй цывілізацыі, мы ўбачым, што менавіта Рэфармацыя заклала асновы ўсяго, без чаго зараз немагчыма ўявіць жыцьцё чалавецтва. На жаль, у часы панаваньня камуністычнай ідэалёгіі, а можа і раней, як у звычайных людзей, так і ў навукоўцаў склалася мноства стэрэатыпаў пра Рэфармацыю, якія ня толькі не дапамагаюць зразумець гэтую зьяву, але часта вельмі істотна скажаюць яе сутнасьць. На Рэфармацыю глядзяць або як на бунт супраць царквы, каб вызваліцца з-пад рэлігійнага кантроля, або як на нейкую сацыяльную зьяву, якая абумоўленая палітычнымі ці эканамічнымі інтарэсамі буржуазіі і некаторых правіцеляў, каторыя прагнулі "таннай царквы", "падпарадкаванай сабе царквы", "царкоўных земляў" і г.д.

Открыть полную версию

Поліэтнічны характар культуры Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагодзьдзі

Поліэтнічны характар культуры Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагодзьдзі 11 за 24 часа

13 октября 2006

У перыяд Залатога Веку, у ХVI ст., беларуская культура, якая развівалася на паграніччы двух вялікіх макрарэгіёнаў: усходняга праваслаўна-візантыйскага і заходняга каталіцка-раманскага, а ў ХVI ст., на хвалі Рэфармацыі, яшчэ і нямецка-пратэстанцкага, уяўляла сабой сінтэз гэтых уплываў і мясцовых традыцыяў. Менавіта з гэтага сінтэзу нарадзіліся такія ўнікальныя з'явы, як, скажам, Васіль Цяпінскі, як пратэстанцкае дойлідства або пратэстанцкае выяўленчае мастацтва. Значыць, Залаты Век - гэта вынік сінтэзу дзвюх вялікіх макракультур, і яны не супрацьстаялі ў гэты перыяд, як супрацьстаялі пазьней, у XVII, XVIII, а таксама XIX ст., калі пачалося настойлівае адлучэнне Беларусі ад Еўропы, якое перманентна працягваецца да гэтага дня. Залаты Век - гэта час, калі наша культура разьвівалася паводле агульнаеўрапейскіх канонаў і хутка ўсмоктвала ўсё самае лепшае, што выпрацоўвалася ў той час -- у эпоху Рэнесансу і Рэфармацыі. Дарэчы, Рэнесанс у Беларусь прыйшоў на хвалі Рэфармацыі, таму Скарына сапраўды праяўляў да яе цікавасць, апярэджваючы час.

Открыть полную версию

Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі

Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі 2 за 24 часа

11 октября 2006

XVI стагодзьдзе сталася пераломным ў грамадзка-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцьці народаў Эўропы. Большасьць эўрапейскіх краінаў ад пачатку XVI ст. была ахоплена шырокім рухам антыкаталіцкага накірунку. Гэты рух даў пачатак пратэстантызму -- адной з моцных і ўплывовых галінаў хрысьціянства. Пратэстантызм, які супрацьпаставіў сябе каталіцызму, абапіраўся на тры новыя галоўныя прынцыпы: абсалютны аўтарытэт Бібліі як крыніцы веравучэньня (адмаўляючы сьвятое паданьне і пастановы царкоўных сабораў і рымскага папы), сьвятарства ўсіх вернікаў (кожны вернік мае права на сувязь з Богам без пасярэдніцтва царквы й духавенства), выратаваньне асабістай верай. У выніку Рэфармацыі ствараліся новыя незалежныя ад Рымска-каталіцкага касьцёлу цэрквы, якія атрымалі назвы эвангеліцкіх, альбо пратэстанцкіх, як у XVI ст. сталі называць пасьлядоўнікаў Марціна Лютара, Жана Кальвіна, Ульрыха Цвінглі.

Открыть полную версию

Гістарычны нарыс пранікненьня й распаўсюджаньня Рэфармацыі ў Літве й Заходняй Русі

Гістарычны нарыс пранікненьня й распаўсюджаньня Рэфармацыі ў Літве й Заходняй Русі 2 за 24 часа

11 октября 2006

Адной з аддаленых прычынаў, якія падрыхтавалі глебу для Рэфармацыі ў Літве, як і ў Польшчы, быў гусітызм. У Літве яна была пасеяна на цэлае стагодзьдзе раней, чым у Польшчы, і ў мацнейшай ступені. У 1413 г. Літву наведаў шырока вядомы ў той час сябар Яна Гуса - распаўсюднік ягонага вучэньня Геранім Праскі. Хоць прыватныя падрабязнасьці ягонага перабываньня й дзейнасьці ў Літве і пры двары Вітаўта нам невядомыя, тым ня менш, мяркуючы па яго дзейнасьці ў іншых месцах, дзе ён натхнёна паўставаў супраць рыма-каталіцкай царквы, мы можам меркаваць, што ў Літве ён дзейнічаў гэткім жа чынам. Выказваючы пэўнае спачуваньне праваслаўнаму насельніцтву Літвы і Заход. Русі, Геранім Праскі, можна думаць, імкнуўся яшчэ больш распаліць здаўна існую тут варажнечу праваслаўя з лацінствам; сярод каталікоў жа ён узбуджаў незадаволенасьць рыма-каталіцкай царквой.

Открыть полную версию

Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі

Пераемнасьць пакаленьняў Шэсьць стагодзьдзяў пропаведзі Эвангельля ў Беларусі 1 за 24 часа

11 октября 2006

Апошнім часам ў нашай краіне пачалі шмат казаць пра традыцыйныя для беларускага народу канфэсіі. Сярод гэтых канфэсіяў, рэлігіяў, якія лічацца традыцыйнымі, называюць праваслаўе, каталіцтва, юдэйства, іслам. Аднак калі гутарка заходзіць пра эвангельскія цэрквы, іх завуць "сэктамі", "новымі веравызнаньнямі", тым самым падкрэсьліваючы, што гэта нейкая прынесеная, не характэрная для беларускага народу і беларускай гісторыі зьява. Насамрэч, самі па сабе развагі аб тым, што чым якаясьці зьява больш старажытная, тым больш яна правільная, даюць тэму для дыскусіяў. Між тым патрэбна адзначыць, што ў дачыненьні да эвангельскай царквы такія сьцьверджаньні ўвогуле некарэктныя й гістарычна неабгрунтаваныя. Звангельская царква ў Беларусі мае доўгую й багатую гісторыю. І пачалася гэтая гісторыя ня 10, ня 20, і нават ня 100 год таму.

Открыть полную версию

Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі

Рэфармацыя ў Эўропе ў XVI стагодзьдзі 3 за 24 часа

11 октября 2006

XVI стагодзьдзе сталася пераломным ў грамадзка-палітычным, сацыяльным і ідэйным жыцьці народаў Эўропы. Большасьць эўрапейскіх краінаў ад пачатку XVI ст. была ахоплена шырокім рухам антыкаталіцкага накірунку. Гэты рух даў пачатак пратэстантызму -- адной з моцных і ўплывовых галінаў хрысьціянства. Пратэстантызм, які супрацьпаставіў сябе каталіцызму, абапіраўся на тры новыя галоўныя прынцыпы: абсалютны аўтарытэт Бібліі як крыніцы веравучэньня (адмаўляючы сьвятое паданьне і пастановы царкоўных сабораў і рымскага папы), сьвятарства ўсіх вернікаў (кожны вернік мае права на сувязь з Богам без пасярэдніцтва царквы й духавенства), выратаваньне асабістай верай. У выніку Рэфармацыі ствараліся новыя незалежныя ад Рымска-каталіцкага касьцёлу цэрквы, якія атрымалі назвы эвангеліцкіх, альбо пратэстанцкіх, як у XVI ст. сталі называць пасьлядоўнікаў Марціна Лютара, Жана Кальвіна, Ульрыха Цвінглі.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.