Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі ў 16 ст.

Рэфармацыя ў Еўропе і Беларусі ў 16 ст. 1 за 24 часа

25 ноября 2010

У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў нябачны дагэтуль па актыўнасцi рэлiгiйны рух, якi ўвайшоў у гiсторыю пад назвай "Рэфармацыя". Ён быў накiраваны супраць засiлля каталiцкай царквы ва ўсiх сферах жыцця, аб'ектыўна меў антыфеадальны характар. Iнiцыятарам i авангардам руху была буржуазiя. Галоўнай мэтай руху было стварэнне спрыяльных маральных i прававых умоў для дзейнасцi i быту класа буржуазii.

Открыть полную версию

Рэнесанс - цывілізацыйны скачок Еўропы і яго уплыў на Беларусь

Рэнесанс - цывілізацыйны скачок Еўропы і яго уплыў на Беларусь 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Хрысціянская цывілізацыя, якая ўсталявалася ў Заходняй Еўропе пасля гібелі цывілізацыі антычнай, на пэўны час замарудзіла культурны і сацыяльны прагрэс чалавецтва ў гэтай частцы Эйкумены. Хрысціянская царква адпомсціла антычнай цывілізацыі за стагоддзі жорсткіх рэпрэсій з боку рымскіх улад. Амаль усе дасягненні антычнай культуры былі адвергнутыя ці забароненыя. Навука, мараль, палітыка былі падпарадкаваныя хрысціянскім догмам і інтарэсам каталіцкага кліра. Рэакцыя царквы ў сферы духоўнай культуры і цемрашальства варвараў - новых гаспадароў Заходняй Еўропы абумовілі, што на працягу тысячагоддзя цывілізацыйны ўзровень Еўропы быў ніжэйшы ад дасягнутага ў антычную эпоху.

Открыть полную версию

Утварэнне уніяцкай царквы на Беларусі

Утварэнне уніяцкай царквы на Беларусі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Кiраўнiкi праваслаўнай i каталiцкай канфесiй вякамі выношвалi iдэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець загародку памiж цэрквамi i ўзмацнiць хрысцiянства праз яднанне. Iдэя унii то замiрала, то зноў уваскрасала. Была i спроба яе рэалiзацыi ў 1439 г. у Фларэнцыi. Тады ўпершыню ўдалося прымiрыць грэкаў з рымскай царквою. Пад Фларэнцiйскай унiяй стаяў подпiс маскоўскага мiтрапалiта. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княтва Літоўскае, але фактычна не была ажыццёўлена.

Открыть полную версию

Люблiнская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай

Люблiнская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай 7 за 24 часа

25 ноября 2010

Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння. У XV-XVI стст. вызначылася трывалая тэндэнцыя: чым больш абвастралiся адносiны Вiльнi з Масквой, тым больш ВКЛ схiлялася да аб'яднання з Польшчай. Няўдачы ў Лiвонскай вайне, захоп войскам Iвана Грознага Прыбалтыкi i Полацка адсекла ўсходнюю i цэнтральную часткі Беларусi ад мора, што было цяжкiм ударам па гандлi. Сiлы дзяржавы былi на мяжы магчымага. Гэта вайна, як адзначалi пазней палiтыкi, прыгнала ВКЛ да новай унii з Польшчай.

Открыть полную версию

Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў ХІV-ХVI стст.

Барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў ХІV-ХVI стст. 1 за 24 часа

25 ноября 2010

У першай палове ХІV ст. ва Усходняй Еўропе ўзмацняюцца тэндэнцыі цэнтралізацыі грамадска-дзяржаўнага ладу. Услед за Навагародкам і Вільняй пачаў збіраць рускія землі маскоўскі князь Іван Каліта (1325-1340). Набірала сілу Цвер. Літоўскія князі ўмешваліся ў барацьбу паміж Цвер'ю і Масквой за вялікае княжанне Уладзімірскае, пры гэтым рабілі стаўку на Цвер.

Открыть полную версию

© Францыск Скарына - першадрукар, асветнік, гуманіст

ЭКСКЛЮЗИВ © Францыск Скарына - першадрукар, асветнік, гуманіст 3 за 24 часа

25 ноября 2010

Зоркай першай велічыні на небасхіле нашай нацыянальнай культуры і сёння з'яўляецца Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551) - найбольш велічная постаць эпохі Адраджэння на Беларусі. Геній Скарыны - заснавальніка усходнеславянскага кнігадрукавання, асветніка-гуманіста, доктара медыцыны, арыгінальнага мысліцеля, пісьменніка-публіцыста, перакладчыка-паліглота, выдаўца - мог зрабіць гонар любой дзяржаве.

Открыть полную версию

Фарміраванне беларускага этнасу

Фарміраванне беларускага этнасу 2 за 24 часа

25 ноября 2010

У другой палове XIII ст. на тэрыторыi сучаснай Беларусi i суседнiх усходнiх i паўночных зямель пачынаецца працэс фармiравання беларускай народнасцi - гiстарычна складзенай устойлiвай супольнасцi людзей, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псiхiкi i этнiчнай самасвядомасцi, якiя перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама наяўнасцю саманазвы. Працэс фармiравання гэтых этнiчных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзi i пра-ходзiў пад уздзеяннем шмат якiх фактараў: сацыяльна-эка-намiчнага, палiтычнага, геаграфiчнага, царкоўна-рэлiгiйнага i iнш.

Открыть полную версию

Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста  (валочная памера)

Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера) 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у ХІІІ-ХVI стст. cкладала сельская гаспадарка. Асноўным сродкам вытворчасцi з'яўлялася зямля. Яна належала дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Феадальная ўласнасць на зямлю была саслоўнай i насiла iерархiчны характар. Вярхоўным уласнiкам зямлi, яе распарадчыкам быў вялiкi князь. Існавалi дзве формы феадальнай уласнасцi на зямлю - умоўная (памесная) i безумоўная (вотчынная), або абмежаваная i неабмежаваная.

Открыть полную версию

Гарады і гараджане ў ВКЛ

Гарады і гараджане ў ВКЛ 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У ХІІІ-ХVI стст. на беларускіх землях інтэнсіўна развіваюцца гарады і мястэчкі, якія ўсё ў большай ступенi канцэнтравалi рамеснiцтва, гандаль, станавiлiся цэнтрамi ажыўленага палiтычнага i культурнага жыцця насельнiцтва Беларусi. У крынiцах XIV - першай паловы XVII стст. упамiнаецца прыкладна 350 гарадскiх паселiшчаў на тэрыторыi сучаснай Беларусi, з якіх пераважную большасць складалi мястэчкi ў 200-300 дамоў, з некалькiмi вулiцамi і 2-3 тыс. жыхароў. У сярэдзiне XVII ст. з 2,8-3 млн. жыхароў Беларусi ў гарадах i мястэчках пражывала 350-400 тыс. чалавек, або 12-13%. Гарадское насельнiцтва фарміравалася за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. Але частыя войны i масавыя эпiдэмii зводзiлi натуральны прырост да мiнiмуму.

Открыть полную версию

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 4 за 24 часа

25 ноября 2010

Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.