Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
В.Грыцкевіч - Гісторыя і міфы [кнiга] 0 за 24 часа
Гэтая кніга - лагічная частка адзінай даследніцкай працы. Яе першая частка («Здані адыходзяць паволі») падрыхтавана да выдання, трэцяя («Засмечаная гуманістыка») таксама чакае друкарскага варштату. Кніга, якую паважаны чытач бярэ ў рукі («Гісторыя і міфы»), гэта сярэдні злучальны звяз.
На пачатку гэтай кнігі ў раздзеле «Перасцярога» аўтар паставіў задачу глыбіннага асэнсавання прычынаў скажэнняў гісторыі Беларусі. Астатнія часткі («Гісторыя ў зменлівым свеце» і «Міфы і гісторыя») развіваюць пэўныя асветленыя ў папярэдняй кнізе канкрэтныя гістарычныя тэмы на тэарэтычна-метадычным роўні.
А. Грыцкевіч - АРШАНСКАЯ БІТВА 1514 ГОДА І ЯЕ ЎДЗЕЛЬНІКІ 0 за 24 часа
Адной з вялікіх бітваў ХУІ стагоддзя з'яўляецца бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. паміж войскам Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якім камандаваў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі, і маскоўскім войскам, што налічвала амаль утрая больш воінаў, чым у войску Канстанціна Астрожскага. Перамогу атрымала войска нашай дзяржавы.
Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман (мастацкі нарыс) 0 за 24 часа
Нарыс «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» прысьвечаны паходжаньню і лёсу геаграфічных назоваў у Беларусі, паводля навуковых дадзеных і народных паданьняў. У нарысе прыгадваецца больш за 500 нашых назоваў - гарады, мястэчкі, паасобныя гістарычныя вёскі, гарадзішчы, крушні замкаў, узвышшы, вазёры, рэкі, рэчкі, балоты, пушчы і г.д. У сувязі з колькасьцю назоваў сталася патрэбнай іх клясыфікацыя, як напрыклад - назовы гістарычнага паходжаньня (Тураў, Заслаўе, Рагнедзіна, Барысаў і г.д.), ад рэкаў і вазёраў (Полацак, Віцебск, Пінск, Беласток і г.д.), рэлігійнага паходжаньня (Пярунаў Мост, Ігумен, Духаўшчына, Мар'іна Горка і г.д.), ад людзкіх прозьвішчаў (Азарычы, Баранавічы, Сьвір і г.д.), ад флёры і фаўны (Берасьце, Ельня, Бабруйск і г.д.), тапаграфічныя (Гомель, Рагачоў, Масты і г.д.), ад выкапняў і заняткаў насельніцтва (Ляды, Буды, Менск і г.д.), рознага паходжаньня (Нясьвіж, Чавусы, Слонім і г.д.).
Зьмітрок Бядуля- "Жыды на Беларусі - бытавыя штрыхі" 0 за 24 часа
Ня маючы пад рукамі ніякага належачага да гэтага тэмату матэрыялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.
І вось, дзеля таго што да гэтага часу яшчэ аб жыдох на Беларусі не было напісана ніводнага радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэйпамянёны газэтны артыкул асобнай брашуркай. А калі гэтая брашурка пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эканамічнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі дадзенымі, то мэта мая будзе дасягнута.
Залаты век Беларусі 0 за 24 часа
Калі паглядзець на гісторыю Беларусі, між іншых пэрыядаў выразна выдзяляецца час, які многія называюць Залатым Векам нашае краіны. Гэта XVI стагодзьдзе, эпоха Адраджэньня, час найбольшага культурнага, інтэлектуальнага, эканамічнага росквіту Беларусі, час вялікіх людзей, дзяржаўных і культурных дзеячоў сусьветнага маштабу. На XVI стагодзьдзе прыпадае большасьць найважнейшых падзеяў у гісторыі Беларусі, якія сфармавалі беларусаў як нацыю. Вядомы гісторык У.Пічэта так ахарактарызаваў гэтую эпоху: «Адраджэньне ... ёсьць культурнае зьявішча першараднае важнасьці ў духоўным жыцьці беларускага народу».
Анатоль БЕНЗЯРУК: КАСЦЮШКІ-СЯХНОВІЦКІЯ ("ГІСТОРЫЯ СТАРАДАЎНЯГА РОДУ") 0 за 24 часа
Старадаўні беларускі шляхецкі род Касцюшкаў (інакш – Касцюшкаў-Сяхновіцкіх) здавён выклікаў цікавасць у даследчыкаў. Асабліва ўзрасла цікавасць да гісторыі гэтай сям’і пасля імклівага ўварвання на арэну сусветных падзей неардынарнай нават для мяжы ХVIII – ХІХ стагоддзяў асобы генерала Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі.
Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада 2 за 24 часа
Прайшло не так шмат часу з таго моманту, калі Беларусь зноў набыла сваю незалежнасць. Пятнаццаць гадоў таму, атрымаўшы дзяржаўнасць, мы атрымалі акрамя нацыянальнага гаспадарства яшчэ і незлічонае мноства абавязкаў – спрадвечных спадарожнікаў адвольнага вольнага краю. Цяпер мы былі абавязаны клапаціцца пра сваю незалежнасць і свабоду самастойна.
Неад’емным чыннікам дзяржавы заўсёды зьяўлялася яе мяжа, якая дазваляла пазбегнуць блытаніны і нязгоды паміж суседзямі. Пасля аддзялення ад СССР перад Беларуссю з новай сілай паўстала пытанне па ўладкаванні сваёй новай, не адміністрацыйнай, а ўжо дзяржаўнай мяжы. Каб граніца сталася юрыдычна зацвержанай трэ’было з кожным з суседзяў асабіста скласці і падпісаць дамову, якая б узгадняла ўсе пытанні адносна яе.
Вільня-Вільно-Вільнюс: Гісторыя аднаго горада (тэзiсы) 0 за 24 часа
Зараз наша радзіма – незалежная эўрапейская рэспубліка. Як кожная вольная краіна яна валодае ўсімі атрыбутамі дзяржаўнасці – тэрыторыяй, межамі, урадам і г.д. Сучасная наша мяжа адпавядае адміністрацыйным межам БССР. Яна замацавана дамовамі і пагадненнямі з кожным з бакоў, зьяўляецца міжнародна прызнанай і найбольш адпавядае сучасным інтарэсам Беларусі і краін суседзяў.
Жыды на Беларусі 0 за 24 часа
Ня маючы пад рукамі ніякага належачага да гэтага тэмату матэрыялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.
І вось, дзеля таго што да гэтага часу яшчэ аб жыдох на Беларусі не было напісана ніводнага радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэйпамянёны газэтны артыкул асобнай брашуркай. А калі гэтая брашурка пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эканамічнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі дадзенымі, то мэта мая будзе дасягнута.
Марыя Магдалена Радзівіл 0 за 24 часа
Палякі называлі яе «эксцэнтрычнай», нямецкія арыстакраты - дзівачкай, што аддалася справе беларускіх мужыкоў. Расейцы шчыра не разумелі яе памкненняў, летувісы паважалі і нават узнагародзілі ордэнам «Вялікі крыж Гедзіміна». Беларусы ж заслужана лічылі княгіню-асветніцу Марыю Магдалену Радзівіл адной з тых, хто складае гонар іх нацыі.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций