Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Мялет Сматрыцкі

Мялет Сматрыцкі 2 за 24 часа

09 декабря 2010

Мялет Сматрыцкі (1575- 1633) - нарадзіўся на Падоллі ў небагатай праваслаўнай сям'і. Яго Бацька Герасім Сматрыцкі быў рэктарам Астрожскай акадэміі, вядомым пісьменнікам і паэтам; гэта ён разам з Іванам Фёдаравым надрукаваў Астрожскую біблію. Мялет Сматрыцкі навучаўся ў Астрожскай акадэміі, дзе яго настаўнікам быў грэк Кірыл Лукарыс, будучы Канстанцінопальскі патрыярх, а затым - у езуіцкай Віленскай акадэміі. Пазней ён паехаў за мяжу для сканчэння адукацыі і слухаў курс лекцый ў некалькіх вядомых польскіх і нямецкіх універсітэтах, у прыватнасці, у Вітэнбергска.

Открыть полную версию

Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі 4 за 24 часа

09 декабря 2010

Сімяон Полацкі - найзнакаміцейшы з беларускіх перасяленцаў у Расею, які застаўся ў гісторыі як выдатны асветнік, пісьменнік, педагог і грамадскі дзяяч. Сапраўднае імя славутага палачаніна - Самойла Пятроўскі-Сітняновіч.

Открыть полную версию

Януш Радзівіл

Януш Радзівіл 7 за 24 часа

09 декабря 2010

Януш Радзівіл (1612-1655), ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі, займае сваё асобае месца сярод слаўнага Радзівілаўскага роду. Польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч, аўтар шматлікіх гістарычных раманаў, вывеў яго здраднікам у рамане "Патоп". Здраднік у адносінах да каго? Польскай Кароны, ці радзімы князя - Вялікага княства Літоўскага? Вобраз Януша Радзівіла ў гэтым таленавітым гворы далёкі ад сапраўднасці.

Открыть полную версию

Вонкавая гісторыя беларускага права ў розных порах гісторыі Беларусі

Вонкавая гісторыя беларускага права ў розных порах гісторыі Беларусі 1 за 24 часа

09 декабря 2010

Права твора народ, згодна із сваёй псыхікаю, сваім разуменьнем справядлівасьці, праўды, бо права - гэта праўда ў розных жыцьцёвых прыпадках. I народ беларускі стварыў сваё сваеасаблівае слаўнае права. Беларускае права, як і ягоная гісторыя, ёсьць адным із найвыдатнейшых у сьвеце. Высокім развоем свайго права Беларусы падобныя да старавечных Рымлян.

Открыть полную версию

Да пытання аб этнічнай і палітычнай свядомасці ўсходнеславянскага насельніцтва ў 10 - 13 стст

Да пытання аб этнічнай і палітычнай свядомасці ўсходнеславянскага насельніцтва ў 10 - 13 стст 0 за 24 часа

09 декабря 2010

У савецкай паваеннай гістарыяграфіі трывала замацаваўся погляд аб існаванні старажытнарускай народнасці і фармаванні ў выніку яе дывергенцыі асобных усходнеславянскіх народнасцяў у 14-16 стст. Аднак, што разумее большасць даследчыкаў, ужываючы тэрмін "народнасць" у дачыненні да славянскага насельніцтва Кіеўскай Русі? Звычайна падразумяваецца існаванне ўстойлівага моўнага ўсходнеславянскага адзінства і досыць позняе ўтварэнне ўласна беларускай, украінскай і расейскай моваў. Але даследаванне моўнай сітуацыі, якая існавала ва Усходняй Еўропе ў 10-13 стст., ставіць пад вялікае пытанне абгрунтаванасць гэткай высновы. Пасля вывучэння А.Залізняком мовы ноўгарадскіх берасцяных грамат быў канчаткова даведзены факт існавання ў 11-12 стст. старажытнейшага ноўгарадска-пскоўскага дыялекта, які адрозніваўся ў гэты час ад паўднёварускага (кіеўскага) не менш чым двума дзесяткамі істотных прыкмет. Адначасова гэты дыялект многімі элементамі быў падобны да моваў балтыйскіх славянаў, а таксама да моваў сербска-славенскай групы. І толькі ў 13-15 стст. назіраецца паступовая нівеліроўка гэтых дыялектных адметнасцяў у выніку ўзаемадзеяння з суседнімі суздальскімі дыялектамі.

Открыть полную версию

Вайна з беларускай гісторыяй

Вайна з беларускай гісторыяй 0 за 24 часа

09 декабря 2010

За савецкім часам гісторыі Беларусі як асобнага прадмету ў навучальных праграмах сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў БССР проста не існавала. Яна была неабавязковым дадаткам да гісторыі СССР (фактычна - Расіі).

Открыть полную версию

Сімволіка ветру – грому – буры ў беларускім фальклоры

Сімволіка ветру – грому – буры ў беларускім фальклоры 2 за 24 часа

09 декабря 2010

Апошнім часам да вуснапаэтычнай і міфалагічнай сімволікі ўсё часцей і часцей звяртаюцца пісьменнікі і паэты, гісторыкі і моваведы. Справа ў тым, што менавіта там, у глыбіні стагоддзяў, яны спрабуюць знайсці адказы на шматлікія глабальныя пытанні, якія паўстаюць перад сённяшнім грамадствам. Менавіта фальклор з'яўляецца не толькі невычэрпным ідейна-эстэтычны скарбам, створаным нашымі продкамі, але і трывалым падмуркам далейшага развіцця мастацтва і літаратуры. У багатай духоўнай спадчыне беларусаў рознабакова адлюстравана жыццё народа, яго ідэйныя і эстэтычныя погляды, маральна-этычныя ідэалы, абагульнены і замацаваны працоўны і сацыяльны вопыт, выказаны надзеі і спадзяванні на лепшае будучае.

Открыть полную версию

Тропіка беларускіх абрадавых песень перыяду каляндарных пераходаў

Тропіка беларускіх абрадавых песень перыяду каляндарных пераходаў 1 за 24 часа

09 декабря 2010

Пад тропікай мы разумеем сукупнасць усіх сродкаў мастацкага маўлення (ці вобразна-выяўленчых сродкаў), з'яўленне якіх звязана з пераўтварэннем адзінак мовы шляхам пераносу традыцыйных найменняў у іншую прадметную сферу (у сістэме паняццяў рыторыкі такія сродкі маюць назву фігур пераасэнсавання). Вывучэнне тропаў, на нашу думку, немагчыма без уліку іх генезісу і эвалюцыі, што спрыяе найбольш глыбокаму аналізу іх семантычна-функцыянальных асаблівасцей. На сённяшні дзень ужо даказана існаванне сувязі паходжання тропаў з мысленнем старажытнага чалавека, з першаснымі спробамі сістэматызацыі ўяўленняў пра свет.

Открыть полную версию

Беларускія плямёны. Радзімічы й Вяцічы

Беларускія плямёны. Радзімічы й Вяцічы 5 за 24 часа

09 декабря 2010

У "Павесьці временных лет" чытаем, што два браты, "Радим, а другий Вятко, - и пришедъша с?доста Радимь на Съжю, и прозвашася Радимичи, а Вятько с?де сь родомь своим по Оц?, от него же прозвашася Вятичи". Гэткім парадкам, летапісец прызнаець, што гэтыя плямёны найбліжшая радня сабе. Бяссумлеву, такой самой блізкой раднёю былі Радзімічам а Вяцічам і іншыя паўдзённыя плямёны беларускія - Севяране, Дзярвяне а Дрыгвічы і крышку дальшай раднёй Крывічы. Адылі гэтая зацемка летапісцава, а яшчэ больш выводжаньне летапісцам Радзімічаў а Вяцічаў ад Ляхаў змушае нас разглядаць гэтыя два плямёны разам, прынамся часткава.

Открыть полную версию

Беларускія плямёны. Севяране

Беларускія плямёны. Севяране 4 за 24 часа

09 декабря 2010

Северская зямля. Наўсход ад Дзярвян а ўкраінскіх Палян, на левым баку Дняпра сядзелі Севяране альбо Север, Севера. "Селі на Дзясьне і па Семі і па Суле і назваліся Севера", - кажа пра іх Пачатны летапіс. Плямя гэтае займала басэйн Дзясны, апрача яе вярхоўя, што належыла да Смаленскае зямлі і было здаўна занята Крывічамі. "Вададзел Сожа й Дзясны адзьдзяляў яго ад Радзімічаў, вададзел Акі ад Вяцічаў, Дняпро быў заходняй граніцаю ад Палян" і Дзярвян. Северская зямля займала гэткія нядаўнія паветы: у басэйне Дзясны ў б. Чарнігаўскай губ. - Осьцерскі, Чарнігаўскі, Ноўгарад-Северскі, Старадубскі, Горадненскі, Навазыбкаўскі, Почапскі, часьць Мглінскага й Сураскага, Сосьніцкі, Кралявецкі, і ў б. Арлоўскай губ. - Трубчэўскі, Бранскі31 й Карачэўскі; у басэйне Сейма ў б. Курскай губ. - Пуціўльскі, Рыльскі, Льгоўскі, Курскі, і ў Чарнігаўскай - Канатопскі. Займалі Севяране таксама паўночную часьць губ. Палтаўскай.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.