Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст.

Палітыка царызму на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. 17 за 24 часа

25 ноября 2010

Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. З канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі. Адбывалася пераарыентацыя палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі на Усход.

Открыть полную версию

Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай

Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай 2 за 24 часа

25 ноября 2010

У 1794 годзе адбылося вызваленчае паўстанне ў Польшчы, Літве і на Беларусі. Яно з'явілася непасрэдным адказам перадавой часткі грамадства на інтэрвенцыю Расіі і Прусіі. Аднак прычыны паўстання больш шырокія. Гэта - і ўздзеянне Французскай рэвалюцыі канца ХVIII ст., і барацьба з феадальнымі парадкамі, супраць рэакцыйнага магнацтва, што захапіла ўладу ў Рэчы Паспалітай у выніку Таргавіцкай канфедэрацыі 1792 г. Гэта і імкненне да больш справядлівага грамадства на аснове Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і рэформ, пачатых чатырохгадовым сеймам 1788-1792 гг. Значыць, узброенае выступленне з'явілася не выпадковасцю, а заканамерным вынікам ваенна-палітычных і сацыяльных абставін.

Открыть полную версию

Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай

Спробы рэформ і другі падзел Рэчы Паспалітай 5 за 24 часа

25 ноября 2010

Пасля першага падзелу Рэч Паспалітая яшчэ не перастала існаваць як самастойная дзяржава; ішла зацятая барацьба паміж стаўленікамі Расіі, якіх падтрымліваў рускі пасол, і патрыётамі.

Открыть полную версию

Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел

Заняпад Рэчы Паспалітай і яе першы падзел 6 за 24 часа

25 ноября 2010

Заняпад, а ўслед за ім і знікненне з карты Еўропы некалі магутнай дзяржавы былі абумоўлены шэрагам прычын.

Открыть полную версию

Адукацыя і асвета на Беларусі ў XVI-XVIII cтст.

Адукацыя і асвета на Беларусі ў XVI-XVIII cтст. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У ХVI-XVII стст. асвета на Беларусі развівалася ва ўмовах барацьбы паміж праваслаўем, каталіцтвам і рэфармацыйнымі рухамі. Пры падтрымцы ўрада езуіты адкрывалі школы, якія спрыялі ўмацаванню пазіцый каталіцкай царквы і вынішчэнню рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У 1579 г. яны заснавалі Віленскую акадэмію - першую ў ВКЛ вышэйшую навучальную ўстанову. Першым рэктарам акадэміі быў ідэолаг контррэфармацыі Пётр Скарга. Акадэмія мела філасофскі і тэалагічны факультэты, з 1641 г. - юрыдычны. Яна рыхтавала служыцеляў культу, педагогаў, палітычных дзеячаў, дыпламатаў. Мела багатую бібліятэку, астранамічную абсерваторыю. Акадэмія адыграла вялікую ролю ў пашырэнні асветы на Беларусі, знаёмстве беларускага грамадства з дасягненнямі заходнееўрапейскай навукі, фарміравані інтэлігенцыі і адначасова спрыяла ўмацаванню пазіцый каталіцкай царквы. Паводле прыблізных падлікаў, за 1583-1781 гг. акадэмія прысвоіла сваім выпускнікам 4076 вучоных ступеняў па філасофіі, праву, тэалогіі. Сярод яе найбольш вядомых выпускнікоў - Мялецій Сматрыцкі, Сімяон Полацкі, Альберт Каяловіч.

Открыть полную версию

Вынікі Паўночнай вайны для беларусаў

Вынікі Паўночнай вайны для беларусаў 11 за 24 часа

25 ноября 2010

У канцы XVII ст. на поўначы Еўропы склалiся эканамiчныя i палiтычныя перадумовы для перадзелу сфер уплыву памiж мацнейшымі дзяржавамi рэгiёну. Расiя, Саксонiя i Данiя ўтварылi каалiцыю пад назвай "Паўночны саюз" (адсюль i назва вайны 1700-1721 гг.), паспрабавалi захапiць частку ўладанняў Швецыі.

Открыть полную версию

Канфрантацыя Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай

Канфрантацыя Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Пасля перамогі ў Лівонскай вайне 1558-1582 гг., знешнепалітычныя пазіцыі Рэчы Паспалітай сталі настолькі трывалымі, што дазволілі ёй самой перайсці да экспансіі на Усход.

Открыть полную версию

Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай, шведскай і турэцкай агрэсіі

Супрацьдзеянне Рэчы Паспалітай татарскай, шведскай і турэцкай агрэсіі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У канцы ХVI ст., пасля перамогі ў Лівонскай вайне, знешнепалітычныя пазіцыі Рэчы Паспалітай здаваліся вельмі моцнымі. Яна была адной з дзяржаў, якая сапернічала з Габсбургамі за лідэрства ў Цэнтральнай Еўропе. Распачатая ў 1609 г. адкрытая ваенная інтэрвенцыя супраць Расіі прывяла да далучэння Смаленска і Чарнігава-Северскіх зямель да Рэчы Паспалітай. Кіраўніцтву Рэчы Паспалітай удалося вырашыць і праблему татарскіх нападаў. Яшчэ Жыгімонт ІІ падчас Лівонскай вайны прыняў на дзяржаўную службу (уключыў у рэестр) частку казацкай вольніцы. Князь Д. Вішнявецкі, буйны магнат на Украіне, пабудаваў на востраве на Дняпры крэпасць - Запарожскую Сеч, дзе пасяліў ваяўнічыя казацкія атрады. Такім чынам, разрозненыя казацкія групоўкі, якія раней вялі ў стэпе абарончую, партызанскую вайну супраць Крымскага ханства, пераўтварыліся ў добра арганізаванае, прафесійнае войска. Казакі перакрылі татарскім ордам шлях на Украіну і Беларусь. Крымскае ханства цяпер магло пагражаць Рэчы Паспалітай толькі ў саюзе з Турцыяй альбо Расіяй.

Открыть полную версию

Сацыяльна-эканамічнае развіццё на Беларусі ў 16 ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё на Беларусі ў 16 ст. 7 за 24 часа

25 ноября 2010

У сярэдзіне ХVI ст. на Беларусі пражывала 1,8 млн. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся да трох саслоўяў: шляхты, сялянства, мяшчан. У сваю чаргу, шляхта, у залежнасці ад эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве, падзялялася на буйную (валодала звыш 500 сялянскіх "дымоў" - гаспадарак), сярэднюю (валодала ад 20 да 500 дымоў) і дробную, якая складала самы шматлікі пласт (мела менш за 20 дымоў або і зусім не мела сялянскіх гаспадарак). Паводле прававога статусу беззямельная шляхта адносілася да пануючага класа, а паводле маёмаснага становішча - набліжалася да сялянскага саслоўя. З сярэдзіны ХVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплыву павятовых соймікаў.

Открыть полную версию

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай 7 за 24 часа

25 ноября 2010

Рэч Паспалітая лічылася супольнай дзяржавай абодвух народаў, г. зн. польскай і літвінскай шляхты. Яна вяла агульную для ВКЛ і Кароны знешнюю палітыку. Аднак аб'яднанне дзяржаў не прывяло да уніфікацыі іх палітычных сістэм. Абедзве дзяржавы захоўвалі асобную дзяржаўную адміністрацыю (з адпаведнымі кіруючымі пасадамі), асобныя войскі са сваім камандаваннем, свае фінансавыя сістэмы, скарб і манету, самастойныя судовыя і мытныя (да 1766 г.) сістэмы, асобнае заканадаўства. Асобнымі для ВКЛ былі канцылярыя і пячатка. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: Польшча - лацінскую (з канца ХVI ст. фактычна польскую), ВКЛ - беларускую (з 1696 г. польскую, але афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю моц).

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.