Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ёй насельніцтва на Беларусі

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ёй насельніцтва на Беларусі 2 за 24 часа

25 ноября 2010

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых. Гэты трагічны факт высвеціў многія сур'ёзныя праблемы шматнацыянальнай краіны. Прычыны першай расійскай рэвалюцыі мелі свае карані ў супярэчнасцях усерасійскага грамадства: наяўнасці рэшткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы, адсутнасці палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашаць шэраг сацыяльных і нацыянальных праблем, забяспечыць агульны прагрэс краіны. Усе гэтыя крызісныя рысы былі паглыблены няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні. Па свайму характару і накіраванасці першая расійская рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай.

Открыть полную версию

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. на Беларусі

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. на Беларусі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у ХІХ ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Партыі кансерватыўнага і ліберальнага накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах, уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі, Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у Англіі, Францыі). Напрыканцы ХІХ ст. у партыйна-палітычнае жыццё заходнееўрапейскіх краін упісаліся партыі сацыял-дэмакратычнай арыентацыі, якія перажылі камуністычны радыкалізм К. Маркса, адцураліся лозунгаў Парыжскай камуны і ўзяліся адстойваць інтарэсы рабочых і сярэдніх слаёў грамадства. Для Расіі і Беларусі ўсё гэта было яшчэ наперадзе, дакладней - магло быць.

Открыть полную версию

Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры

Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы і літаратуры 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву нацый, фарміраваліся ў эпоху пераходу ад феадалізму да капіталізму. Для аб'яднаных у нацыі людзей уласцівыя супольныя тэрыторыя пражывання, эканамічнае жыццё, матэрыяльная і духоўная культура, літаратурная мова. Раней за іншыя склаліся заходнееўрапейскія нацыі. Працэс утварэння англійскай і французкай нацый завяршыўся ў XV-XVI стст. Крыху марудна гэты працэс ішоў у раздробленых краінах - Італіі ды Германіі.

Открыть полную версию

Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі

Асаблівасці развіцця эканомікі ў другой палове XIX ст. Прамысловы пераварот на Беларусі 2 за 24 часа

25 ноября 2010

Другая палова XIX ст. была адзначана асабліва шпаркім эканамічным развіццём краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Японіі. Яно выявілася перш за ўсё ў прамысловасці. Прагрэс тэхнікі і новыя інжынерныя распрацоўкі прывялі не толькі да колькаснага змянення яе прадукцыі (рост аб'ёму, пашырэнне асартыменту). На працягу XIX ст. у гаспадарцы перадавых краін свету адбыліся якасныя змены, звязаныя з пераходам ад ручной да машыннай вытворчасці прамысловай прадукцыі (прамысловы пераварот). Храналагічныя рамкі прамысловага перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х - мяжа 70-80-х гг. XIX ст.

Открыть полную версию

Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі

Паўстанне 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага на Беларусі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Абвастрэнне сітуацыі ў беларускай вёсцы ў сувязі з адменай прыгоннага права і чаканнем сялян сапраўднай волі па часе супала з ажыўленнем нацыянальнага руху на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай з цэнтрам у Царстве Польскім. У 1860 г. тут прайшлі народныя патрыятычныя маніфестацыі. Выбух абурэння выклікаў расстрэл 27 лютага 1861 г. патрыятычнай працэсіі ў Варшаве. Актыўнасць палякаў працягвала нарастаць і перакідвацца на беларускія, літоўскія і правабярэжнаўкраінскія землі.

Открыть полную версию

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг. на Беларусі

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг. на Беларусі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Змена феадальна-карпаратыўнага ладу буржуазна-ліберальнымі парадкамі ў заходнееўрапейскіх краінах, якія першымі ўступілі на капіталістычны шлях развіцця (Нідэрланды, Англія, Францыя) адбылася, як вядома, праз Рэфармацыю і буржуазныя рэвалюцыі. Пры ўсіх непазбежных для такога роду канфліктах, выдатках і ахвярах, яны забяспечвалі радыкальны злом старой сістэмы сацыяльных адносін і хуткі пераход грамадства ў новую якасць. Але пазней выявіўся і іншы шлях - ён больш характэрны для ўсходнееўрапейскіх краін - шлях буржуазных рэформ, з яго паступовым пераўтварэннем грамадства ў капіталістычным напрамку, пры непазбежным захоўванні на доўгі час перажыткаў феадальнага мінулага. У цэнтры гэтых пераўтварэнняў стаяла пытанне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці і стварэнні з іх класа свабодных вытворцаў.

Открыть полную версию

Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. на Беларусі

Адукацыя і навука ў канцы XVIII - першай палове XIX стст. на Беларусі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Адукацыйны працэс на беларускіх землях у гэты час знаходзіўся пад моцным уплывам польскай і рускай традыцый, што тлумачыцца як аб'ектыўнымі ўмовамі знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі. Пасля шляхецкага паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад распачаў выцясненне польскай мовы і культуры, укараненне праваслаўя і ідэі адзінай рускай народнасці. Паланізацыі супрацістаўлялася русіфікацыя, а на практыцы яна ўзмацняла паланізацыю. Бо тая частка шляхты, якая адмоўна ставілася да праваслаўя і палітыкі Расіі ўвогуле, была вымушана злівацца з польскім нацыянальным рухам, абвяшчаць сябе палякамі.

Открыть полную версию

Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.

Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.

Открыть полную версию

Вайна 1812 г. на Беларусі

Вайна 1812 г. на Беларусі 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

Открыть полную версию

Стан гаспадаркі на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

Стан гаспадаркі на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Прамысловы пераварот, што распачаўся ў другой палове XVIII ст. у Англіі, стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку XIX ст. і на кантыненце - перш за ўсё ў Францыі, германскіх і італьянскіх дзяржавах, ЗША, Аўстрыі, Расіі. Ручную працу паўсюль выцясняла машынная тэхніка. Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходствы і ўдасканаленні ў тэкстыльнай прамысловасці, у металаапрацоўцы, у канструяванні рухавікоў. Першы універсальны рухавік - паравую машыну, што прыводзіла ў рух розныя рабочыя механізмы - вынайшаў у 1784 г. вучоны і канструктар Джэймс Уат. З цягам часу з'явілася машынабудаўнічая галіна прамысловай вытворчасці.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.