Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2023)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Беларусь в Инстаграме


На фото: Будаўнiчая арцель на Беларусі ў 11-16 ст., автор: genderrr

Будаўнiчая арцель на Беларусі ў 11-16 ст. 1 за 24 часа

25 ноября 2010

Разглядаючы шэдэўры мураванай архiтэктуры, мiжволi ўзнiкае пытанне: «А як практычна iшла будоўля? Хто абпальваў цэглу, рабiў вапну, цягаў i ўкладваў роўнымi радамi вялiзныя камянi? Колькi людзей удзельнiчала i хто iмi кiраваў? » Каб адказаць на ўсе гэтыя пытаннi, трэба звярнуцца да гiсторыi будаўнiчай справы i будаўнiчай тэхнiкi. На працягу амаль усяго сярэднявечча асноўная колькасць мураваных i драўляных збудаванняў на Беларусi ўзводзiлася мясцовымi рамеснiкамi, што ўваходзiлi ў склад будаўнiчых арцеляў. На тэрыторыi Беларусi мясцовыя самастойныя будаўнiчыя арцелi вядомы з 12 ст. iснавалi яны i пазней, у першай палове 20 ст. Звычайна арцель складалася з некалькiх дзесяткаў высокаквалiфiкаваных муляроў i некалькiх цесляроў, якiя падчас будаўнiцтва падмуркаў i дахаў рабiлi рыштаваннi, будаўнiчыя прылады, вокны i дзверы, а таксама майстроў па вырабе цэглы i нарыхтоўцы вапны. Майстры-цагельнiкi мецiлi сваю прадукцыю спецыяльнымi знакамi, меткамi або клеймамi. У 12 ст. iснавалi князская i манастырская арцелi. iмi кiравалi вопытныя майстры, якiя былi i праектантамi, i выканаўцамi адначасова. На тэрыторыi Беларусi ў гэты час працавала некалькi будаўнiчых арцеляў. Полацкая зямля мела дзве самастойныя арцелi-полацкую i вiцебскую. Полацкую заснавалi кiеўскiя майстры, якiя збудавалi вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра. Зараз у Полацку вядома 10 архiтэктурных помнiкаў, створаных полацкай арцеллю. Вiцебскiя майстры ўзвялi Благавешчанскую царкву i асноўны аб’ём царквы ў Навагрудку. У канцы 12 ст. манументальнае будаўнiцтва ў Полацку ў сувязi з эканамiчнымi абставiнамi спынiлася. Полацкiя дойлiды заснавалi архiтэктурную школу ў Смаленску.

Открыть полную версию

На фото: Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы, автор: genderrr

Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы 655 за 24 часа

25 ноября 2010

Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя макацеры, таму i атрымалi назву «гаршковыя». Ганчары выраблялi iх разам з кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi. iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16 ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай. Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.

Открыть полную версию

На фото: У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст., автор: genderrr

У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст. 4 за 24 часа

25 ноября 2010

Шырокае мураванае будаўнiцтва патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнiчых матэрыялаў i ў першую чаргу цэглы. Як жа трапiла яна ў Беларусь?

Открыть полную версию

На фото: Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст., автор: genderrr

Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. 4 за 24 часа

25 ноября 2010

Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей.

Открыть полную версию

На фото: Паскарэнне гуманітарнага развіцця ў Беларусі ў 90-я гады, автор: genderrr

Паскарэнне гуманітарнага развіцця ў Беларусі ў 90-я гады 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай "агульнай культуры савецкага народа", яна самавызначылася як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці.

Открыть полную версию

На фото: Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне ў 1991-1999 гады, автор: genderrr

Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне ў 1991-1999 гады 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Пераход ад фармальна-дэкларатыўнага ўдзелу Беларусі ў ажыццяўленні знешнепалітычнага курсу СССР да нацыянальна арыентаванай знешняй палітыкі пачаўся з абвя-шчэння дзяржаўнага суверэнітэту ў ліпені 1990 г. і быў завершаны ў снежні 1991 г. дэнансацыяй саюзнага дагавора 1922 г. Станаўленне Беларусі як суб'екта міжнароднай супольнасці адбывалася ва ўмовах геапалітычных зменаў: былыя савецкія рэспублікі сталі самастойнымі дзяржавамі, ліквідаваліся аўтарытарныя рэжымы ў Еўропе, спынілі існаванне Арганізацыя Варшаўскага Дагавора і Савет Эканамічнай Узаемадапамогі, закончылася "халодная вайна".

Открыть полную версию

На фото: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь:  асноўныя напрамкі і вынікі ў 1991 -2001 гады, автор: genderrr

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі і вынікі ў 1991 -2001 гады 3 за 24 часа

25 ноября 2010

Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністрацыйна-камандных метадах упраўлення. Пасля набыцця суверэнітэту Беларусь, як і іншыя былыя савецкія рэспублікі, абрала курс пераходу да рынкавых адносінаў. Аб гэтым было заяўлена ў кастрычніку 1990 г., калі Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Агульнасаюзны крызіс і развал СССР яшчэ больш абвастрыў эканамічнае становішча на Беларусі. З боку былых саюзных партнёраў рэзка скараціліся пастаўкі разна-стайнай прадукцыі, якая была неабходна для беларускай прамысловасці, нарастала інфляцыя, узнік таварны голад на спажывецкім рынку, сталі зніжацца паказчыкі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Открыть полную версию

На фото: Дзяржаўнае будаўніцтва.  Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь у 1990-1995 гады, автор: genderrr

Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь у 1990-1995 гады 6 за 24 часа

25 ноября 2010

Працэс станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы паскорыўся пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве. Функцыі, якія раней належалі Палітбюро ЦК КПСС у Маскве, перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, на Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета і ўрада БССР. Усе арганізацыі, установы і прамысловыя прадпрыемствы, якія размяшчаліся ў рэспубліцы і знаходзіліся ў саюзным падпарадкаванні, былі аб'яўлены маёмасцю Беларусі. Пачаўся працэс фарміравання ўласных органаў кіравання, інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы.

Открыть полную версию

На фото: Дасягненне незалежнасці Беларусі.  Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД, автор: genderrr

Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У сувязі з нарастаннем "рэвалюцыі суверэнітэтаў" паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. М. Гарбачоў настаяў на правя-дзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблеме захавання СССР. Аднак пытанне для рэферэндума было пастаўлена так, што будучае Саюза магло быць толькі ў форме федэрацыі, да таго ж сацыялістычнай. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік (за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). Усяго са 196 млн. дарослых жыхароў СССР галасавала 111,3 млн., з якіх 57% выказалася за захаванне СССР. У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік ("9 + 1") аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Сам апублікаваны праект некалькі разоў мяняўся і насіў кампрамісны характар. Галоўнае ў ім было тое, што на працягу 6 месяцаў пасля падпісання дагавора павінны быць праве-дзены новыя выбары вышэйшых органаў Саюза. Разам з тым ўмацоўвалася структура ўлады ў Расійскай Федэрацыі. 12 чэрвеня 1991 г. Б. Ельцын усеагульным прамым галасаваннем быў абраны прэзідэнтам Расіі.

Открыть полную версию

На фото: Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы.  Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, автор: genderrr

Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг. перабудова стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычнам і духоўным жыцці, але яна не спыніла спаўзанне СССР да крызісу. Больш таго, крызіс стаў сістэмным, ён ахапіў увесь сацыялістычны лагер.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.