Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Тэррыторыя Беларусі у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова XIX ст.)

Тэррыторыя Беларусі у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова XIX ст.) 3 за 24 часа

21 ноября 2010

Далучэнне Беларусі да Расіі не ўнесла істотных змен у характар сацыяльных адносін. "Жалованная грамота дворянству" 1785 г. ўраўноўвала беларускую шляхту ў правах з расійскім дваранствам. На Беларусі працягваў дзейнічаць Статут 1588 г. Не забаранялася каталіцкая і уніяцкая царква. У афіцыйным справаводстве ўжывалася польская мова. Пачатак ХІХ ст. нават лічыцца пікам паланізацыі беларускіх зямель.

Открыть полную версию

Беларуская культура эпохі Рэчы Паспалітай (1569–1795)

Беларуская культура эпохі Рэчы Паспалітай (1569–1795) 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569–1795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная унія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.

Открыть полную версию

Падзелы Рэчы Паспалітай

Падзелы Рэчы Паспалітай 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Вакол караля аб’ядналіся магнаты і шляхта, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршылася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі.

Открыть полную версию

Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVII – XVIII стст.

Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVII – XVIII стст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Канец XVI – першая палова XVII ст. лічацца росквітам Рэчы Паспалітай. У 1605 г. польскае і літоўска-беларускае войска на чале з гетманам Я.К. Хадкевічам ушчэнт разбіла шведаў у Лівоніі. У 1609 – 1618 гг. Рэч Паспалітая вяла вайну з Расіяй. У 1610 г. яе войскі ўвайшлі ў Маскву. Каралевіч Уладзіслаў быў выбраны маскоўскімі баярамі на царскі прастол (ад тытула цара ён адмовіўся толькі ў 1634 г.). Да ВКЛ былі далучаны значныя тэрыторыі. Аднак насуперак чаканням феадалаў Рэчы Паспалітай унія з Расіяй не была заключана.

Открыть полную версию

Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэррыторыі Беларусі ў ХVI - XVII стст.

Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэррыторыі Беларусі ў ХVI - XVII стст. 3 за 24 часа

21 ноября 2010

У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г. як афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную) – рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады.

Открыть полную версию

Люблінская унія. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

Люблінская унія. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай 2 за 24 часа

21 ноября 2010

З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.

Открыть полную версию

Культура на тэррыторыі Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVI стст.

Культура на тэррыторыі Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVI стст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Падчас уваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ паступова фарміруецца адзіная беларуская народнасць. Народнасцю называецца моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, пераважна рабаўладальніцкай ці феадальнай эпохі, для якой характэрна сумеснае пражыванне на адпаведнай тэрыторыі, адноснае адзінства гаспадаркі, мовы, культуры, а таксама этнічная самасвядомасць.

Открыть полную версию

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст. працягвалася развіццё феадальных адносін. Асновай эканамічнага жыцця краіны заставалася сельская гаспадарка. У гэты час на Беларусі ўсё больш актыўна ўжывалася трохпольная сістэма, удасканальваліся прылады працы, што, несумненна, спрыяла павышэнню ўраджайнасці. Вялікую ролю адыгрывалі жывёлагадоўля і лясная гаспадарка. Паэт першай паловы XVI ст. Мікола Гусоўскі называў лес сапраўдным скарбам. Тут здабывалі драўніну, смалу, дзёгаць, палявалі, займаліся бортніцтвам. Каля лесу пасвіліся статкі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што дзічына складала важную частку паўсядзённай ежы тагачасных жыхароў Беларусі. Нездарма ўлады імкнуліся зберагчы лес. Так, яшчэ вялікія князі Ягайла і Вітаўт надалі Белавежскай пушчы запаведны статус.

Открыть полную версию

Беларускія землі у складзе Вялікага Княства Літоўскага

Беларускія землі у складзе Вялікага Княства Літоўскага 0 за 24 часа

21 ноября 2010

На працягу ХІ – ХІІІ стст. сярод літоўскіх плямён ішоў паступовы працэс ўтварэння сваёй дзяржаўнасці. Ужо ў 1235 г. летапісы прыгадваюць Літву Міндоўга, князя, якому ўдалося расправіцца з большасцю супернікаў. Вялікую ролю ў фарміраванні ВКЛ адыгралі і славянскія землі Чорнай Русі (Наваградскае і Гродзенскае княствы). Па сведчанню гісторыкаў XVI ст. менавіта Навагрудак быў першым палітычным цэнтрам ВКЛ. Заходне-літоўскія землі (Жамойція) канчаткова ўвайшлі ў ВКЛ толькі на пачатку XV ст.

Открыть полную версию

Культура беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст.

Культура беларускіх зямель у ІХ – пачатку ХІІІ стст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Прыняцце хрысціянства стала адной з самых важкіх падзей культурнага жыцця беларускіх зямель у ІХ– пач. ХІІІ стст. Першыя звесткі аб пранікненні на ўсходнеславянскія землі хрысціянства па візантыйскім узоры адносяцца да ІХ ст. Лічыцца, што хрысціянкай была кіеўская княгіня Вольга. Ісландская "Сага аб хрышчэнні" ўзгадвае пра манастыр Іаана Прадцечы ў Полацку, заснаваны каталіцкім місіянерам Торвальдам-вандроўнікам у Х ст. У канцы Х ст. кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянскую веру па візантыйскім (праваслаўным) узоры. Першай датай, што тычыцца прыняцця хрысціянства на землях Беларусі, лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (каля 992 г.).

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.