Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
ЖАНОЧЫ РУХ НА БЕЛАРУСІ: ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ 0 за 24 часа
Як ні ў адной з краін Захаду, беларуская жаночая рэальнасць мінулага была настолькі выяўнай і пазначанай меткамі паскоранага развіцця цывілізацыі, што ўжо сама першапрысутнасць у гісторыі ўсходніх славян спачатку свабодалюбівай Рагнеды, а потым – вялікай полацкай асветніцы Ефрасінні не толькі дала магутны імпульс развіццю цэлых эпох кніжнасці і асветніцтва, але таксама заклала фундаментальныя падмуркі стварэння першых інстытутаў абароны правоў чалавека, палітычнай дыпламатыі, першых культурна-асветніцкіх цэнтраў, дзе ўласна і пачалося фармаванне асноў Незалежнасці, яе філасофіі і этыкі. Адным словам, усяго таго, што і сёння застаецца канцэптуальна перспектыўным, а значыць, запатрабаваным грамадскасцю.
ТАПАНіМіЯ ЯК УВДСАБЛЕННЕ ЖЫЦЦЯ і БЫТУ НАРОДА НА БЕЛАРУСІ 0 за 24 часа
Каштоуным пластом нашай народнай тапаніміі, апроч гістарычных найменняу, з'яуляюцца назвы населеных пунктау, у якіх увасоблены геаграфічныя i прыродна-кліматычныя свосасаблівасці роднага краю, характар вытворча-прафесійнай дзейнасці людзей, спосабы i формы задавальнення імі cвaix матэрыяльных i духоуных патрэб. Як ужо наказана у папярэднім раздзеле, многія гітарычныя тапонімы таксама найцяснейшым чынам звязаны з геаграфічнымі i прыродна-кліматычнымі фактарамі, бо яны узнікалі па берагах рэк i азёр, г. зн. у месцах, дзе найлепш за усе можна было ладзіць жыццё чалавеку.
МОВА ЗЯМЛІ — ПАМЯТКА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ 11 за 24 часа
МОВА ЗЯМЛІ — ПАМЯТКА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ 0 за 24 часа
Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы, суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах, гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.
ЖЫВАПІС НА БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ 36 за 24 часа
У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў - готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай культуры.
МАСТАЦТВА НА БЕЛАРУСІ 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ 6 за 24 часа
З другой паловы 13 стагоддзя пачынаецца працэс уваходжання беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным,так і культурным жыцці. Гэта быў час, напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і далучэнне да яго беларускіх зямель абумовілі мноства прычын. Сярод галоўных - пагроза з боку Тэўтонскага ордэна і татараманголаў. Менавіты яны падштурхоўвалі як літоўскіх так і беларускіх князёў да аб'яднання. Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках закон) паміж асобнымі княствамі прывялі да федаратыўнага аб'яднання. У ім вядучую ролю адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ ЗЯМЕЛЬ НА БЕЛАРУСІ 8 за 24 часа
Значнай часткай культуры старажытнабеларускіх зямель з'яўляецца жывапіс.Прыклады гэтага віду мастацтва, якое захавалася да нашых дзён, звязаны з манументальным жывапісам, кніжнай мініяцюрай, эмалевымі выявамі. Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з яго рэканструкцыяй фрэскі захаваліся толькі ў трох усходніх апсідах, на ніжніх частках слупоў, на сценах склепа. Гэта сцены "Еўхарыстыі" з выявамі Хрыста і апосталаў. Па захаваных фрагментах роспісаў можна меркаваць, што акрамя выяў фігур храм быў багата арнаментаваны. Найбольш часта сустракаецца раслінны і струменны ( ён імітаваў мармуровую кладку ) арнамент. У тэхнічным плане роспісы традыцыйныя. Масткі карысталіся тэмпернымі фарбамі,якія наносілі на вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Такім чынам, роспісы Сафійскага сабора ў Полацку сведчаць не толькі аб арыентацыі на Кіеўскую мастацкую школу, але і аб пошуку і развіцці асабістых, самастойных шляхоў. Яны звязаны з эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапісу.
ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI ДА Н.Э. - 8 СТ. Н.Э. 8 за 24 часа
Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню, новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека сучаснага выгляду - краманьенца.
КУЛЬТАВАЕ ДОЙЛІДСТВА 15-18 СТСТ НА БЕЛАРУСІ 3 за 24 часа
У манументальным культавым дойлідстве 15—18 ст. найбольш яскрава і паслядоўна выявіліся самабытныя архітэктрна-мастацкія характарыстыкі беларускай готыкі, рэнесансу і барока, абумоўленыя спалучэннем традыцый мясцовага будаўніцтва з заходнееўрапейскімі сацыяльна-палітычнымі і культурнымі ўплывамі.
Тэхнiка кладкi старажытных дойлiдаў на Беларусі 13-17 ст. 0 за 24 часа
Узровень развiцця будаўнiчай тэхнiкi адлюстроўвае, як вядома, тэхнiка кладкi, якая з’яўляецца своеасаблiвай вiзiтнай карткай старажытных дойлiдаў. Са зменамi ў палiтычным плане краiны, з эканамiчным станам яе гаспадаркi, як мы ўжо адзначылi, вiдазмяняецца форма будаўнiцтва, а ад гэтага змяняецца тэхнiка кладкi. Навогул тэхнiка кладкi залежыць ад формы i памераў цэглы i камня, а так сама ад рамчыны, якую выкарыстоўваюць пры будаўнiцтве. На Беларусi, як лiчаць археолагi, iснуе тры вiда кладкi:змешаная (кладка з цэглы i камення), цагляная i каменная (з валуноў i каменных квадратаў). Першы манументальны помнiк — Полацкая Сафiя, пабудаваны тэхнiкай змешанай кладкi. Гэта кладка складаецца з шэрагу валуноў, якiя раздзяляюцца плiнфай, памеры якой вельмi блiзкi да квадрата. На гэтай тэхнiцы кладкi iснавала полацкая школа архiтэктуры.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций