Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Беларуская Краёвая Абарона (БКА) 0 за 24 часа
Калi аканчальна ўканстытуавалася Беларуская Цэнтральная Рада, то на першым яе паседжаньнi 22.1.1944 году Прэзiдэнт Рады прафесар Астроўскi ў сваёй дэклярацыi мiж iншым сказаў, што галоўным заданьнем БЦР будзе арганiзацыя ўсiх беларускiх сiл для барацьбы з бальшавiцкай партызаншчынай i, наагул, з бальшавiзмам. Ясна, што змаганьне з партызаншчынай у першую чаргу павiнна было быць збройнае.
Арганiзацыя Чыгуначнага Беларускага Батальёну 0 за 24 часа
У канцы верасня 1942 г. дырэкцыя чыгункi ў Менску зьвярнулася праз Гэнэральны Камiсарыят Беларусi да доктара Ярмачэнкi, як да галоўнага Каманданта БСА з запытаньнем цi мог бы ён зарганiзаваць беларускi батальён для аховы чыгункi. Варункi, якiя дырэкцыя паставiла для батальёну, былi, з беларускага пункту гледзiшча, вельмi дагодныя. Як камандзiр батальёну, так i ўсе камандзiры мелiся быць беларусы, каманды беларускiя й iншае. Доктар Ярмачэнка згадзiўся зарганiзаваць батальён.
Асаблівасці ў арганізацыі ваенных аб'яднанняў беларусаў супраць СССР пад час ВАВ у БССР 0 за 24 часа
Асаблівасці былi наступныя:
1) Камандзiр батальёну i ўсе нiжэйшыя камандзiры - беларусы. 2) Каманднай i службовай мовай у батальёне - беларуская. 3) Кандыдатаў на камандзiраў прадстаўляе галоўны вайсковы рэфэрэнт БСА пры Самапомачы. 4) Маральную апеку над батальёнам i прапаганду маюць беларусы. 5) Узбраеньне, абмундзiраваньне i выжывеньне нямецкае, паводле нямецкiх вайсковых нормаў. 6) Адзнакi на мундзiрах павiны быць аднак беларускiя, на шапках Пагонi, а бел-чырвона-белыя сьцяжкi на левым рукаве. 7) Батальён можа быць ужыты толькi на Беларусi й толькi супроць ворагаў беларускага народу бальшавiцкiх партызанаў.
Падручнікі ў Расіі звязанныя з гісторыяй Беларусі 0 за 24 часа
Разгледзім у ракурсе гэтай тэмы навучальныя дапаможнікі па гісторыі Расіі, падрыхтаваныя для асноўных (9–гадовых) і сярэдніх (11–гадовых) агульнаадукацыйных школ.
Навучальныя праграмы па гісторыіі Беларусі і пра беларусаў у Расіі 0 за 24 часа
За мінулы 5–гадовы перыяд Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі ажыццявіла два выпускі навучальных праграм па гісторыі Расіі для агульнаадукацыйных установаў: у 1992 і 1997 г. У сувязі з пераходам у 1990–я г. школьнай гістарычнай адукацыі ў Расіі з лінейнай (5–11 класы) на канцэнтрычную (1–ы канцэнтр — 5–9 класы; 2–і канцэнтр — 10–11 класы) структуру адпаведна з’явіліся і два блокі праграм па айчыннай гісторыі з старажытных часоў да канца ХХ ст. для лінейнай (1992 г.) і для канцэнтрычнай (1997 г.) сістэмаў выкладання.
ВОБРАЗ БССР І БЕЛАРУСАЎ У ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ 1945-1991 0 за 24 часа
Мемуарная літаратура сама па сабе не з'яўляецца аб'ектыўнаю крыніцай гістарычных доследаў і не можа даць поўнае праўды пра з'яву або краіну, бо ў ёй пераважаюць суб'ектыўныя ацэнкі. Тым не менш, паколькі гэтыя ацэнкі тычацца тэрыторыяў, з якіх паходзяць самі аўтары, і тамтэйшых людзей, — яны бясспрэчна служаць сведчаннем эпохі і адлюстроўваюць рэальныя малюнкі жыцця.
Падручнікі па гісторыі Беларусі 1991-1997 гадоў 0 за 24 часа
Падручнікі для школ і ВНУ пытанняў этнічнай характарыстыкі ВКЛ не закраналі. Яны, у бальшыні сваёй, абмяжоўваліся сцвярджэннямі пра «далучэнне » беларускіх і ўкраінскіх земляў, панаванне «расійскай» мовы, пра тое, што «асноўнай вайсковай сілай Княства было ўкраінскае (і беларускае) баярства» — іншымі словамі, дэманстравалі гістарыяграфічны традыцыяналізм, які ў пэўным сэнсе адпавядае тэзе Робіна Колінгвуда (ён сцвярджаў, што ідэя, якая прабіваецца ўрэшце на старонкі падручнікаў, часта бывае ўжо абвергнутая наступнымі даследаваннямі).
Савецкія стэрэатыпы і «перабудоўчыя» тэндэнцыі ў падручніках па гісторыіі ў БССР 0 за 24 часа
У афіцыйнай «Истории Украинской ССР» (т. 1, 1982) акцэнт робіцца на тым, што «захоп літоўскімі князямі ўкраінскіх земляў не вызваліў іх ад ардынскага прыгнёту», — «больш за тое, на плечы працоўнага люду лягло ярмо дадатковай феадальнай залежнасці» 14. Ідэалагічны падтэкст сцвярджэнняў такога кшталту досыць відавочны — усе суседнія дзяржавы, акрамя Расіі, толькі і рабілі, што «захоплівалі» ды «прыгняталі» ўкраінцаў — невыпадкова ў дадзенай працы падкрэслі ваецца, што «вызваленне Украіны ад мангола-татарскага іга адбылося толькі дзякуючы заняпаду Арды ў першыя дзeсяцігоддзі XV ст.»15. Пытанне ўдзелу беларусаў у фармаванні ВКЛ паводле такога падыходу проста не магло ўзнікнуць, затое «іншаземны» характар Літоўскай дзяржавы падкрэсліваўся вельмі выразна.
Падручнікі пра беларускую гісторыю, выдадзеныя за межамі СССР 0 за 24 часа
Спецыфіка гістарыяграфіі Заходняй Украіны (тэрыторыя якой толькі ў 1939 г. была далучаная да СССР) і дыяспарнай гістарыяграфіі (асабліва 1939—50-х г.) выяўлялася ва ўзмоцненай увазе да дзяржаўніцкіх аспектаў украінскай гісторыі, украінска -расійскіх дачыненняў, найноўшай гісторыі, бо вельмі адчувальным быў yплыў украінскай рэвалюцыі 1917—1921 г. і няўдалай спробы стварэння незалежнай дзяржавы. Гісторыя ВКЛ амаль не даследавалася, таму канцэптуальна -мэтадалагі чных навацыяў у высвятленні дадзенага пытання фактычна не было. Дзмітро Дарашэнка, прапануючы ў сваім «Нариси Історіі Украіни» (Варшава, 1932) досыць грунтоўны аналіз ладу ВКЛ, у пытанні пра яго этнічную характарыстыку ўслед Грушэўскаму даводзіць, што «галоўнай сілай, якая абумовіла рост і ўзмацненне гэтай дзяржавы, быў элемент рускі, то бок украінскі і беларускі ».
Сінтэтычныя працы пачатку ХХ ст. у УССР пра ВКЛ 0 за 24 часа
Украіна ў сінтэтычных даследаваннях гісторыі, якiя пачалі з'яўляцца яшчэ ў ХIХ ст. (Д.Бантыш-Каменскі, М.Маркевіч), разглядалася звычайна як «Малая Русь» і ўпiсвалася ў кантэкст агульнарасійскай гісторыі. Якасна новы этап развіцця ўкраінскай гістарыяграфіі звязаны з творчасцю Міхайла Грушэўскага, гістарычная схема якога сталася не толькі значным унёскам у навуку, але і ідэалагічнай асновай украінскага нацыянальнага руху. У сканцэнтраваным выглядзе канцэпцыя Грушэўскага выкладаецца ў артыкуле «Звичайна схема „руськоi" історіi й справа раціонального укладу історіi східнього слов'янства» (1903), які ва Украіне лічыцца хрэстаматыйным.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций