Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Высновы знаходжання беларускіх габрэяў у БССР у гады ВАВ

Высновы знаходжання беларускіх габрэяў у БССР у гады ВАВ 2 за 24 часа

25 ноября 2010

Асаблівасць Беларусі палягае ў тым, што тут амаль не існавала перадумоваў зарганізаваць грамадства пасля прыходу нямецкага вермахта на абарону ад вонкавага ворага. Як наступства саветызацыі 1939 г. і з прычыны адрозненняў паміж усходняй і заходняй часткамі краю, але таксама і пасля савецкай эвакуацыі 1941 г. «грамадства» ўяўляла сабою не што іншае, як мноства не злучаных паміж сабою сацыяльных асяродкаў ды групаў інтарэсаў. Адначасна досыць істотнаю была напружанасць паміж тымі, хто выйграў у выніку саветызацыі, і пацярпелымі ад яе. Немцы наракалі на «пасіўнасць» беларутэнаў ды іхную недастатковую нацыянальную свядомасць. У сваім няведанні мясцовых дачыненняў і стасункаў і маючы далёкія ад рэальнасці адміністрацыйныя ўказанні з Берліну, яны за кароткі час настроілі супраць сябе як беларусаў, гэтак і палякаў. За гэткія міжэтнічныя канфлікты ўскосна заплацілі таксама беларускія габрэі, якія самі належалі да шматлікіх асяродкаў і групаў.

Открыть полную версию

Беларускія габрэі пад час нямецкае акупацыі 1941—1944 г.

Беларускія габрэі пад час нямецкае акупацыі 1941—1944 г. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У чэрвені 1941 г. нямецкія дывізіі рушылі на ўсход. 28 чэрвеня вермахт акупаваў Менск. У тыле баявых аддзелаў спецыяльныя групы паліцыі бяспекі і СД пачалі чыніць расправы над габрэямі, камуністамі, інтэлігенцыяй ды «няпэўнымі элементамі». Ваенны поспех вермахта прыводзіў на баку Чырвонае Арміі да пашырэння працэсаў распаду, а сярод савецкага кіраўніцтва — напачатку да панікі і апатыі. Савецкія ўлады накіроўвалі ў эвакуацыю разам з найкаштоўнейшымі кадрамі і важнымі дакументамі таксама прамысловае абсталяванне і запасы. Хоць гэтая эвакуацыя і адбывалася хаатычна і нашмат меней эфектыўна, чым гэта дзесяцігоддзямі апісвалася ў савецкай гістарычнай літаратуры, значнай частцы савецкіх функцыянераў удалося ўцячы на ўсход34. Улады, якія у пэўных сферах яшчэ знаходзіліся ў працэсе фармавання, у значнай меры страцілі здольнасць да функцыянавання. У БССР савецкае кіраўніцтва ўжо не кантралявала хады падзеяў. У шматлікіх выпадках турмы адчыняліся навакольным жыхарствам або і самімі вязнямі. Чырвоная Армія пад час адступлення спальвала склады з запасамі правіянту, які яна не магла забраць з сабою. На сяле дайшло да рабаўніцт ва, а найперш у Заходняй Беларусі, — да антысавецкіх эксцэсаў.

Открыть полную версию

Саветызацыя Ўсходняе Польшчы ў 1939—1941 г.     Польскія габрэі і савецкія грамадзяне габрэйскай     нацыянальнасці

Саветызацыя Ўсходняе Польшчы ў 1939—1941 г. Польскія габрэі і савецкія грамадзяне габрэйскай нацыянальнасці 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Саветызацыя пацягнула за сабою «прыватызацыю дзяржавы» (Ян Т. Грос) ды выбух канфліктаў. У новых савецкіх межах унутры БССР адбылося вялікае перасяленне народаў. Больш як мільён палякаў, беларусаў і ўкраінцаў былі ў наступныя гады дэпартаваныя з беларускіх ды ўкраінскіх анексаваных абшараў на Ўсход. Калі ў дачыненні да палякаў ужо іхная нацыянальнасць была найчасцей дастатковаю падставаю для арышту, дык адначасна выкарыстоўвалася мажлівасць пазбавіцца і ад непажаданых беларусаў ды габрэяў. У выпадку з беларусамі, да прыкладу, гэта закранала інтэлігенцыю, пэўныя прадстаўнікі якое раней спадзяваліся быць адзначанымі савецкай уладай за іх актыўную палітычную пазіцыю ў міжваеннай Польшчы. Нечакана для сябе яны пачулі абвінавачванні ў «нацыяналізме». Падобныя праблемы ўзніклі ў габрэяў, якія выявілі сябе сіяністамі або ўважаліся за небяспечных асобаў у выніку іх эканамічнага або грамадскага становішча.

Открыть полную версию

Габрэі ў Заходняй Беларусі і ў БССР да 1939 г.

Габрэі ў Заходняй Беларусі і ў БССР да 1939 г. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У Расійскай Імперыі гэтак званая рыса аселасці габрэяў дазваляла ім жыць у беларускіх Віцебскай, Віленскай, Гарадзенскай, Магілёўскай ды Менскай губернях. Калі даваць веры ўсерасійскаму перапісу насельніцтва 1897 г., меней як кожны дзясяты жыхар гэтага абшару быў габрэй. Але вылічаная тады сярэдняя лічба 13,6% можа ўвесці ў зман. У гарадах габрэйскае жыхарства было колькасна нашмат большае і найчасцей перавышала 50% ад агульнае лічбы жыхарства. Прыкладам, сярод жыхароў Слуцка на аднаго негабрэя прыпадалі чатыры габрэі.

Открыть полную версию

Лёс беларускіх габрэяў  у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» Спроба наблізіцца да незразумелага

Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» Спроба наблізіцца да незразумелага 2 за 24 часа

25 ноября 2010

Улетку 1944 г. Чырвоная Армія заняла Беларусь. Нямецкі вермахт адступаў на ўсіх франтах. Савецкія жаўнеры былі з радасцю вітаныя жыхарствам краю з нагоды вызвалення ад нямецкае акупацыі. Гэтаксама сярод яго заўважаліся недавер і страх, што Саветы пачнуць караць тых, хто ў часе вайны заставаўся на акупаваным абшары. Габрэяў, што жылі ў 1941 г. у Беларусі і былі тады (побач з беларусамі і палякамі) адной з найбуйнейшых групаў насельніцтва, болей немагчыма было напаткаць ані ў гарадах, ані ў вёсках. Абсалютная бальшыня іх сталася ахвяраю галакосту. Разам з людзьмі зніклі мовы ідыш ды іўрыт, бальшыня сінагогаў была разбураная. Шмат дзе апошнім напамінам заставалі ся могілкі.

Открыть полную версию

БЕЛАРУСКАЯ КАМПАНІЯ 1654 ГОДА (БІТВА ПАД ШАПЯЛЕВІЧАМІ)

БЕЛАРУСКАЯ КАМПАНІЯ 1654 ГОДА (БІТВА ПАД ШАПЯЛЕВІЧАМІ) 4 за 24 часа

25 ноября 2010

Ваенныя дзеянні, якія адбываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1654 г., паклалі пачатак працяглай вайне паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспаліта й, якая цягнулася аж да заключэння Андрусоўскага міру (30 студзеня 1666). На працягу прыблізна трынаццаці гадоў — з перапынкам у 1656—1658 — абодва бакі вялі між сабою больш ці менш зацятыя баі. У выніку гэтае вайны Рэч Паспаліта я страціла тэрыторыі , адпісаныя ёй паводле трактатаў 1618 і 1634 г. — Смаленшчы ну, Чарнігаўшчын у і Севершчын у. Масква здабыла таксама левабярэжную Украіну з Кіевам. Рэч Паспалітая не толькі страціла землі, адабраныя некалі ў свайго праціўніка: усходні сусед прымусіў яе заняць абарончую пазіцыю, дзякуючы чаму праз сорак гадоў змог распачацца працэс падпаду Польшчы ў залежнасць ад Масквы.

Открыть полную версию

ПОЛАЦК І НЯМЕЦКАЯ КАЛОНІЯ НА ДЗВІНЕ Ў 13 ст.

ПОЛАЦК І НЯМЕЦКАЯ КАЛОНІЯ НА ДЗВІНЕ Ў 13 ст. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У нашай гiстарычнай лiтаратуры немец паўставаў звычайна ў іпастасі захопнiка, «крыжака», жаўнера-наймiта etc., толькі не суседа. А ў ХIII ст. аўтар Вялiкапольскай хронiкi занатаваў, што тэўтоны i славяне добра жывуць супольна, i што няма iншых народаў у свеце такiх блiзкiх i прыязных, як яны. Зыходзячы з вядомага імператыву, што кожнаму гісторыку не застаецца нічога іншага, як шукаць праўду па-новаму, я і вынес у тытул даследавання полацка-нямецкія дачыненні з канца ХII ст. да 1229 г.

Открыть полную версию

КАРЭНЬШЧЫНА ў 16 - 19 ст.

КАРЭНЬШЧЫНА ў 16 - 19 ст. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Даследчыкі гісторыі Беларусі неаднаразова аналізавалі звесткі пра сялянскае землекарыстанне і эвалюцыю феадальнай рэнты на Беларусі. Агульны характар працэсаў на макраўзроўні вызначаны больш-менш акрэслена. Але ні разу не рабіліся спробы прасачыць дынаміку гэтых паказчыкаў у той самай мясцовасці, у дачыненні да таго самага насельніцтва. Між тым такі падыход дазваляе зірнуць на гістарычны працэс так, як ён успрымаўся самімі ўдзельнікамі. Зразумела, што сяляне не мелі магчымасці апераваць вынікамі статыстыч ных падлікаў ці абагульніць лічбы па ўсёй краіне. Для іх было толькі два пункты адліку — параўнанне з бліжэйшымі суседзямі і ўспаміны пра ўласнае мінулае. На падставе гэтых параўнанняў фармавалася агульнае ўяўленне пра сваё жыццё — цяжкае яно ці лёгкае, пагаршаецца ці паляпшаецца. Таму даследаванне на мікраўзроўні здольнае ўнесці нешта істотна новае ў нашыя ўяўленні пра мінулае.

Открыть полную версию

НАСЕЛЬНІЦТВА ВКЛ Ў 17 ст.

НАСЕЛЬНІЦТВА ВКЛ Ў 17 ст. 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У 1655 г. лідэр яўрэйскай супольнасці ў Амстэрдаме Maнасег бэн Ізраэль, звяртаючыся да Кромвеля з петыцыяй наконт дазволу яўрэям пасля стагоддзяў выгнання вярнуцца ў Англію, у якасці важнага аргументу прыводзіць тыя прывілеі і агульны дабрабыт, якімі цешацца яўрэі Рэчы Паспалітай. А ў 1663 г. ананімны аўтар, пішучы да двара Аляксея Міхайлавіча, назваў Рэч Паспалітую смярдзючай клаакай, у якой знайшлі прытулак і мяшаюцца між сабою ўсе народы, што бадзяюцца па свеце. „Polonia est nova Babilonia…" — вось з'едлівы эпітэт на адрас Рэчы Паспалітай.

Открыть полную версию

ПРАБЛЕМА ГЕНЕЗІСУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

ПРАБЛЕМА ГЕНЕЗІСУ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Сведчаннем асаблівасці і, напэўна, слабасці беларускай гістарычнай навукі з'яўляецца адсутнасць рэгулярнага рэцэнзавання прац па айчыннай гісторыі. Многія сур'ёзныя кнігі ўвогуле не могуць дачакацца грунтоўнай рэцэнзіі ў навуковай перыёдыцы. Тым больш прыемная аператыўная рэакцыя на маю сціплую працу, што можна вытлумачыць важнасцю праблемы, якой яна прысвечана.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.