Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
СД у Баранавічах (1941–1943) у кантэксце лакальнага акупацыйнага рэжыму 0 за 24 часа
Для даследавання ўладарання нямецкага акупацыйнага рэжыму ў Савецкiм Саюзе пад час II сусветнай вайны судовыя акты пасляваенных працэсаў над нацыстамi застаюцца той крынiцай матэрыялаў, якая да сённяшняга часу амаль не выкарыcтоўвалася. З прычыны часта сенсацыйнага характару комплексу злачынства i яго прычынаў (а менавiта iх высвятленне было задачай тых працэсаў), iншыя дэталi агульнага кантэксту нямецкага акупацыйнага рэжыму, якiя пры гэтым высвятляюцца, большай часткай застаюцца па-за ўвагай або разглядаюцца як неiстотныя.
Нацыя на Беларусі 0 за 24 часа
Пішучы аб працэсах фармавання нацый, Бенедыкт Андэрсан называе нацыю „ўяўленай супольнасцю" 49. Ён разглядае феномен нараджэння нацыянальнай „уяўленасці" на ўзроўні эліт, аднак не прысвячае непасрэднай тэарэтычнай увагі сувязям паміж гэтай „уяўленасцю" і онтычным статусам нацыі. „Тое, што нацыя — гэта „ўяўленае адзінства», — піша Эрнст-Вольфганг Бёкэнфёрдэ, — якое абапіраецца на распаўсюджаныя ўяўленні, не пярэчыць яе рэальнасці і рэальнай сіле ўздзеяння. Яе вызначэнне як imagined community (як прапануе Б. Андэрсан) не адмаўляе ні яе рэальнасці, ні сілы дзеяння; таксама супольныя аб'ектыўныя ўяўленні канстытую юць грамадскую рэчаіснасць, якая з'яўляецца канкрэтна сцверджанай рэчаіснасцю і дае пачатак разнастайным дзеянням" 50. Нацыя — гэта супольнасць з невыразна акрэсленымі межамі, яна, аднак, валодае рэальным грамадскім зместам.
Этнічнае згуртаванне на Беларусі 2 за 24 часа
Даследчыкі прыпісваюць этнічнаму згрутаванню вельмі розныя сэнсы, часта інтуітыўна. Яно можа быць зручным для апісання любога тыпу данацыянальных згуртаванняў, але яно такое ж недакладнае, як і паняцце грамадства. Этнічнасць у адносінах да данацыянальных згуртаван няў звычайна ўжываецца як грамадская катэгорыя, што ахоплівае вялікія групы людзей, прычым гэтыя людзі не валодаюць аб'яднальнай свядомасцю, якая б выходзіла па-за межы мясцовай тэрыторыі. У адрозненне ад назвы „нацыя" „этнічнасць" з'яўляецца тэрмінам (і ў пэўнай ступені паняццем), які існуе па-за этнічным згуртаваннем. Тэрмін „этнічнасць" стасуецца да апісання этнічнага згуртавання знешнімі назіральнікамі, а не вынікае са свядомасці яго членаў, прычым нярэдка гэтыя члены не маюць агульнай назвы. Этнічнасць з'яўляецца катэгорыяй, створанай даследчыкамі. Часам яна будуецца зыходзячы з таго, што нацыя апелюе да народных мас (тэрытарыяльны і культурны абсяг якіх быў вызначаны ў фармуляванай ідэалогіі) як да крыніцы свайго росту.
Нацыянальная (этнічная): свядомасць, тоеснасць, сувязь на Беларусі 0 за 24 часа
Пабудова паняццяў этнічнага згуртавання і нацыі патрабуе вызначэння адпаведных ім формаў свядомасці, тоеснасці і сувязі. Пакуль адносіны паміж імі рэдка былі прадметам асэнсавання. Яны датычыліся, як правіла, характарыстыкі лучнасці толькі двух з трох названых вышэй паняццяў, найчасцей, свядомасці з тоеснасцю або тоеснасці з сувяззю. Часта гэтыя паняцці вызначаюцца незалежна адзін ад аднаго. Такім чынам, іх адрозненне — справа нялёгкая.
"Краёвасць" у беларускай i лiтоўскай гiсторыi. 1905-1940 г. 6 за 24 часа
Краёвасць як феномен грамадска-палiтычнага жыцця Беларусi i Лiтвы* з'явiлася ў часы рэвалюцыi 1905-1907 г. Сутнасцю яе iдэалогii было сцвярджэнне прыярытэту агульна-краёвых iнтарэсаў перад iнтарэсамi асобных этнасаў i сацыяльных груп. Апошнiя праявы краёвасцi адносяцца да 1939-1940 г.
У пошуках Сярэднявечча як эпохі ў беларускай гісторыіі 0 за 24 часа
Мiнула шэсць гадоў, як абвалiўся Савецкi Саюз, а ў гуманiстыцы яшчэ так мала змянiлася. Крытыка i перагляд метадалагiчных падыходаў старой гiстарыяграфii ў Беларусi толькi пачынаюцца. У нас дасюль яшчэ не было сур'ёзных навуковых дыскусiй, хоць гiсторыкi-практыкi непазбежна сутыкаюцца з многiмi праблемамi, абумоўленымi непрыдатнасцю ранейшых прынцыпаў для адэкватнага тлумачэння гiстарычнага працэсу. Адным з цэнтральных пытанняў такога характару з'яўляецца перыядызацыя. Беларускiя гiсторыкi яшчэ нiколi не надавалi ёй належнага значэння. Нават сярод навучальнай лiтаратуры спецыяльны параграф, у якiм уводзiцца адпаведны падзел мiнулага на перыяды, маюць толькi "Кароткi нарыс" Усевалада Iгнатоўскага ды унiверсiтэцкi дапаможнiк часоў стагнацыi1. I вось у апошнiя гады становiшча з перыядызацыяй у беларускай гiстарыяграфii быццам стала мяняцца, аднак робiцца гэта настолькi легкадумна, што выклiкае адно здзiўленне.
БССР i нямецкая акупацыя: 1941-1944 0 за 24 часа
У публiкацыях да 50-гадовага юбiлею заканчэння вайны пераважаў погляд на савецкую БССР. Адлюстраванне падзей 1939 г. як "уз'яднання" засталося ў асноўным ранейшым, зусiм нязмененым. Хоць магчымасцi навуковага абмену палепшылiся, псiхалагiчныя бар'еры многiх гiсторыкаў перажылi "адлiгу". Сама сутнасць калабарацыi ў 1941 i 1944 г. перад фактам службы многiх сотняў тысяч савецкiх грамадзян у аддзелах вермахта i палiцыi не адмаўлялася, але iнтэрпрэтацыя гэтага паняцця абмяжоўвалася класiчнай вобласцю ваеннага супрацоўнiцтва i мясцовай калабарацыйнай адмiнiстрацыяй (БНС, БЦР i iнш.). Аналiз нацыянал-сацыялiстычнай прапаганды, напрыклад, падаваўся толькi з колькаснага пункту погляду. Характарыстыка прынесеных ахвяраў засталася надзiва няпэўнаю i рэдка выходзiла за межы iх вызначэння на аснове савецкiх пасляваенных даследаванняў.
Саветызацыя "Ўсходнiх Крэсаў" (1939-1941) як пачатак грамадскай катастрофы 42 за 24 часа
Па саветызацыi "Ўсходнiх Крэсаў" памiж 1939 i 1941 г. ёсць шэраг выдадзеных у Польшчы i на Захадзе прац, прысвечаных аспектам вайсковых акцый, палiтычнай i эканамiчнай саветызацыi, калектывiзацыi i перамяшчэнню кадраў. Успамiны сведкаў уяўляюць суб'ектыўнае ўспрыняцце акупацыi i саветызацыi9. Ужо па адным ключавым слове "польская група насельнiцтва" можна здагадацца пра невырашальны вузел канфлiктных нiтак, працягнутых праз разарванае вайною грамадства БССР. Паняццi кшталту "народ" i "нацыя" тут спрошчваюць складанасць сувязяў. Этнаграфiчныя змены, выклiканыя савецкiмi дэпартыцыямi 1939-1941 г., страты часоў нацыянал-сацыялiстычнага тэрарыстычнага рэжыму, а нават i палiтычнае падпарадкаванне рэгiёна пасля 1944 г. па-ранейшаму слаба даследаваны10.
Гiсторыя як паслядоўнасць катастроф Беларускi рэгiён як акупаванае грамадства 1939-1944/47 0 за 24 часа
Калi ў 1944 г. у вызваленай Беларусi савецкiя войскi пераможна рухалiся на захад, адзiн малады афiцэр быў шакаваны сцэнаю, якую ён убачыў у маленькiм сяле i апiсаў у выглядзе этналагiчнай справаздачы аб экспедыцыi1. З шалашоў, прымiтыўных сховiшчаў i паўразбураных хацiнаў яму насустрач выходзiла рэшта людзей, недаверлiвым i няўпэўненым паводзiнам якiх адпавядаў iх знешнi выгляд. Большасць з iх насiла самаробную вопратку з такiх матэрыялаў, як натуральнае валакно, кара дрэў, драўнiна i г. д. Складвалася ўражанне, што яны страцiлi сувязь з цывiлiзацыяй. У гэтым выявiлася культурная катастрофа, якая шматразова i жорстка спасцiгала грамадства БССР у перыяд памiж 1914 i 1947 г. Ужо I сусветная вайна i хаос часоў Грамадзянскай вайны, як пераканаўча паказана ў "Конармii" I.Бабеля, пакiнулi пасля сябе культурную tabula rasa2. У межах гэтага артыкула я хацеў бы акрэслiць тыя грамадскiя змены, якiя выпалi на лёс БССР у II сусветнай вайне.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНІЯ І ЭТНІЧНАЯ СВЯДОМАСЦЬ БЕЛАРУСАЎ 0 за 24 часа
Летам 1596 г. план рыхтаванай беларуска-украiнскiмi ерархамi духоўнай iнтэграцыi з Ватыканам, што доўга быў прадметам тайных нарадаў, сакрэтных перамоў i канфiдэнцыяльнай перапiскi, абнародаваны каралеўскiм унiверсалам. Грамадства забурлiла. Прамоўцы з царкоўных кафедраў, палемiсты са старонак сваiх кнiг даводзiлi народу pro i contra унii. Нават летапiсец занатаваў: "У Берестью нашолся было человек якийсь простый, который великие речы мовил, же страх слов его людей преникал, ... и напоминал, абы люде своей веры моцность держали"1. Новае зерне рэлiгiйнага супрацьстаяння адразу трапiла ў грамадства. Настроi i сiмпатыi разышлiся: моцнае жаданне царкоўна-рэлiгiйнай рэформы ў адныx i поўнае непрыманне ў iншых. _дэолагi кожнага з гэтых лагераў былi ўпэўненыя, што менавiта яны адстойваюць праўду, прадстаўляюць iнтарэсы ўсяго народу.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций