Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Дакументы па ваеннай гісторыі і публічна-прававыя акты канца 16-18 ст у ВКЛ 0 за 24 часа
Асн. крыніцы па ваеннай гісторыі ВКЛ шырока выкарыстоўваюцца ў серыйным выданні Studia i materiały do historii wojskowości. Wrocław etc. (выйшла больш за 30 т.) i ў асобных ваенна-гіст. даследаваннях i публікацыях. Дакументальныя i наратыўныя крыніцы сведчаць аб значным укладзе,які зрабілі паліт. i ваенныя дзеячы ВКЛ (Хадкевічы, Радзівілы, Сапегі, Пацы, Слушкі i інш.) у развіццё ваен. мастацтва, распрацоўку стратэгічных i аператыўных планаў, рэформы вайсковай справы на прафесійных асновах. Яны актыўна ўдзельнічалі ў рас-працоўцы заканадаўчых актаў, міжнар. трактатаў i дагавораў. Аўтарам адной з першых рэдакцый вайсковых статутаў быў гетман ВКЛ Р.Хад-кевіч, заснавальнік [надрукаваны ў «Хроніцы» А.Гваны'ні (Кракаў, 1611)]. Зводы вайсковыхстатутаўбыліапублікаваны пазней: Artykuły woienne, powagą Rzeczy-Pospolitey, Królów Polskich y Hetmanów W. X. Litt. rożnymi czasy ustanowione... Nieśwież, 1755. Найбольш поўнае выданне з каментарыямі С.Кутшэбы: Polskie ustawy i artykuły wojskowe od XV do XVIII w. / Wyd. S.Kutrzeba. Kraków, 1937. Ca шляхты або набілітаванай была большасць аўтараў арыгінальных або перакладных, кампіляцыйных прац, прысвечаных ваен. паходам, дзейнасці ваявод, гетманаў ВКЛ, інш. службовых асоб (А.Рымша, Я.Радван, П.Бойе, Ш.Шлёнскі, Ь.Каяловіч), актуальным i перспектыўным сферам ваен. мастацтва, абарончага дойлідства (Н..Семяновіч). Працы матэматыка, картографа ВКЛ 17 ст. Ю.Нарановіча-Наронскага засталіся ў рукапісах. У перакладзе К.Нарбута ў Вільні ў 1771 была надрукавана «Nauka żołnierska króla pruskiego dla jego generałów dana...»
Заканадаўчыя і дыпламатычныя дакументы канца 16-18 ст. у ВКЛ 0 за 24 часа
Утварэнне Рэчы Паспалітай унесла прыкметныя змены ў паліт. жыццё ВКЛ. Асн. крыніцамі заканадаўства побач з рашэннямі вярх. улады сталі пастановы агульных соймаў i дагаворы шляхты з манархамі (Пакта канвента), у якіх вызначаліся гал. прынцыпы паліт. ладу Рэчы Паспалітай, гарантыі правоў прывілеяваных саслоўяў, паўнамоцтвы каралёў i вял. князёў літоўскіх. Гал. заканад. акты Рэчы Паспалітай у дачыненні да ВКЛ дапаўнялі i ўскладнялі прававую сістэму, што дзейнічала на аснове Статута ВКЛ 1588, іншых юрыд. крыніц i звычаёвага права (Kutrzeba S. Historja źródeł dawnego prawa polskiego. T. 2. Lwów etc, 1926; Sawicki S. An historical conspectus of the sources of byelorussian law // The Journal of Byelorussian Studies. 1967. № 3; Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991).
Апавядальныя крыніцы 13-16 ст. у ВКЛ 0 за 24 часа
Летапісы i хронікі складаюць асн. від нарматыўных крыніц, якія дазваляюць даследаваць паліт., a ў пэўнай меры таксама сац.-эканам. i культурную гісторыю ВКЛ 13-16 ст. У сувязі з тым, што бел. летапісы 13-14 ст. не дайшлі да нас, для характарыстыкі ранняга перыяду гісторыі ВКЛ даследчыкі выкарыстоўваюць некаторыя матэрыялы галіцка-валынскіх,уладзіміра-суздальскіх, наўгародскіх i пскоўскіх летапісаў. Падрабязны агляд гэтых помнікаў рус. лета-пісання з аналізам звестак, што датычаць Літвы i Зах. Русі, ёсцьу мана-графіі У.Ц.Пашуты (Пашуто В.Т. Образованме Лмтовского государства. М., 1959). У агульнарус. зборах 15-16 ст. адлюстравана знешняя палі-тыка Pac. дзяржавы, якая імкнулася аб'яднаць пад сваёй уладай усе ўсх.-слав. землі. Вял. месца ў зборах займае апісанне знешнепаліт. акцый, што спрыялі гэтай мэце, дыпламатычных перагавораў, войнаў, што нярэдка адбываліся на тэр. Беларусі. Ёсць разрознены матэрыял пра царк.-рэліг. адносіны, гандлёвыя i культурныя ўзаемасувязі з бел. i літ. землямі (Лурье Я.С. Обіцерусскне летопнсм XIV-XV вв. Л., 1976; ЛнхачевД.С. Русскмелетопмсм м мхкультурно-мстормческоезначенме. М.; Л., 1947; Ючас М.А. Русскне летопмсн XIV-XV вв. как нсточнмк по мстормм Лятвы // Lietuvos TSR MoksLą akademijos darbai. Serija A. 1958.
Матэрыялы бягучага справаводства 15-16 ст. у ВКЛ 0 за 24 часа
У велікакняжацкай канцылярыі ў Вільні, якая была асн. цэнтрам дзярж. справаводства, у 2-й пал. 15-1-й чвэрці 16 ст. вяліся кнігі данін, судовых спраў, арэнд, пасольстваў i «даканчанняў», «адпраў» i расходаў на татараў (Бережков Н.Г. Лнтовская Метрмка как историческій источннк.
Заканадаўчыя дакументы 14-16 ст. у ВКЛ 0 за 24 часа
Расшырэнне сац.-эканам. i сац.-паліт. правоў феадалаў знайшло адлюстраванне ў абласных прывілеях, якія вызначалі асн. рысы грамадска-паліт. ладуўасобных земляхі ваўсім ВКЛ. Яны выдаваліся адімя вял. князя літоўскага. Першыя земскія прывілеі, на думкубольшасці даследчыкаў,былі выдадзены для ВКЛ у вузкім значэнні гэтага слова: Ягайлам 20.2.1387 у Вільні, Ягайлам i Вітаўтам 2.10.1413 у Гарадле (публікацыі: Dzialyński А.Т. Zbiór praw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Poznań, 1841. S. 1-2,14-15; Kutrzeba S., Semkowicz W. Akta unji Polski z Litwą, 1385-1791. Kraków, 1932. S. 64-67; Белоруссня в эпоху феодалмзма (БЭФ). Мн., 1959. Т. 1. С. 101-102).
Акты i граматы 13-16 ст. у ВКЛ 0 за 24 часа
У актах i граматах, якія ўзніклі ў сферы сац.-эканам. i сац.-паліт. адносін, афармлялася феад. права на зямельную i інш. нерухомую ўласнасць, зацвярджалася ўлада феадалаў над непасрэднымі вытворцамі, вызначаліся аб'ём i формы феад. імунітэту, павіннасці сялянства, становішча гар. насельніцтва. Гэтыя кры-ніцы важныя для вывучэння працэсу фарміравання феад. землеўладання, панскай i сялянскай гаспадаркі, сац. структуры насельніцтва, форм i ўзроўню эксплуатацыі розных катэгорый сялянства, фарміравання мяшчанскага саслоўя, аановішча розных сац. плас-тоў i груп, палітыкі вярхоўнай улады ў адносінах да сялянства, феадалаў, горада. Паводле паходжання большасць упомненых актаў i грамат класіфікуюцца як прыватна-прававыя i публічна-прававыя. Да першых адносяцца: дакументы, аформленыя прыватнымі асо-бамі, даравальныя, духоўныя, купчыя, менавыя, раздзельныя, пазыковыя, устаўныя, ільготныя граматы залежным сялянам, мяшчанам i інш. Да публічна-прававых адносяцца дакументы ўрадавага паходжання: прывілеі, якія замацоўвалі зямлю, інш. нерухомую ўласнасць за феадаламі, зацвярджалі судовыя выракі, прывілеі, што вызвалялі земле-ўладальнікаў ад падаткаў i павіннасцей, давалі ім права на збор гандлёвых i мытных пошлін, на ўладкаванне гарадоў, мястэчак, кірмашоў, корчмаў i інш. (Хорошкевнч А.Л. Жалованные грамоты Лмтовской метрйкм конца XV в. н мх класснфнкацмя // Іісточнн-коведческйе проблемы мстормн народов Прмбалтмкн. Рмга, 1970), акты i граматы феад. суда, уставы, выракі, прывілеі, выдадзеныя велікакняжацкай адміністрацыяй гарадам, валасцям, гаспадарскім мяшчанам i сялянам.
Тэатр у ВКЛ 0 за 24 часа
Тэатр ВКЛ абапіраўся на традыцыі нар. тэатралізаваных абрадаў і гульняў і на прынцыпы еўрап. рэлігійнага і свецкага тэатраў. Язычніцкія абрады, звычайна калян-дарнага цыкла, уключалі элементы тэатралізаваных гульняў і былі ўласцівыя ўсім народам, якія жылі на тэр. ВКЛ. Некат. з абрадаў, інтэграваныя ўхрысціянскі каляндар, захаваліся да 20 ст. Найб. характэрныя - веснавыя і калядныя гульні, карагоды. Эле-менты тэатралізацыі мелі сямейна-вясельныя і пахавальныя абрады. У рэчышчы нар. традыцыі існавала і мастацтва гульцоў-вандроўнікаў - скамарохаў, мядзведзнікаў, пазней батлейшчыкаў.
Музычнае мастацтва ў ВКЛ 0 за 24 часа
Музычнае мастацтва ВКЛ было часткай еўрап. музычна-гістарычнага працэсу з усімі характэрнымі для яго стылявымі этапамі - ад рэнесансу да барока і класіцызму. Аднак яно мела і унікальныя рысы, абумоўленыя этнаканфесіянальнай шматвектар-насцю: суіснаваннем музычных традыцый усіх хрыс-ціянскіх (праваслаўя, каталіцызму,уніяцтва, пратэс-тантызму) і буйнейшых нехрысціянскіх (іудаізм і іслам) канфесій, спалучэннем розных этнічных плыней. У13-15 сг. будаваліся многія хрысціянскія храмы, дзе ствараліся і гучалі царк. песнапенні, што захоўвалі адзінства са стараж. музычнай трады-цыяй. Адным з ранніх музычных помнікаў правасл. царквы былі песнапенні пра Ефрасінню Полацкую. Выдатны ўзор эпохі сярэдневякоўя - гімн «Бага-родзіца»,які выконваўся пераважна вернікамі зах.-хрысц. канфесіі. Свецкая музычная плынь была адзначана развіццём сольнага і ансамблевага музіцыравання, пашыранага ў гар. асяроддзі і пры дварах знаці. Асобае значэнне мелі капэлы велікакняжацкія Гедзімінавічаў (Альдоны, Вітаўта, Ягайлы), якія сталі цэнтрамі развіцця музычнага прафесіяналізму.
Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў ВКЛ 0 за 24 часа
Манументальная скульптура ў 13-16 ст. на зем-лях ВКЛ практычна не існавала. Яна амаль цалкам належыць да эпохі барока (17-18 ст.) і развівалася як мемарыяльная і алтарная. Першыя скульптурныя надмагіллі (віленскага біскупа П.Гальшанскага і канцлера ВКЛ А.Гаштольда) з'явіліся ў Вільні ў 1560-я г. Канец 16 і 1-я пал. 17 ст. быў кароткім перыядам існавання мемарыяльнай скульптуры як запозненай з'явы рэнесансавай культуры (над-магіллі Радзівілаўу Нясвіжы, 1590-1608; Сапегаў, С.Радзівіла, Ю.Тышкевіча і С.Паца ў Вільні, Вольскіх у Крамяніцы, Агінскіх у Кронях). 2-я чвэрць 17 ст. адзначана імклівым развіццём драўлянай алтарнай скульптуры.
Гравюры ў ВКЛ 0 за 24 часа
Мастацтва гравюры дасягнула значных поспехаўу ВКЛ. Тут развіваліся розныя яе віды (кніжная, станковая) і жанры (партрэт, пейзаж, батальныя і гіст. кампазіцыі, геральдычная і панегірычная гравюра, гравюра-тэзіс, лубок); выконваліся экслібрысы, распаўсюдзіліся разнастайныя графічныя тэхнікі - дрэварыт, гравюра на метале, акватынта і інш. Узнікшы на плённым сумежжы правасл.-візантыйскай і каталіцка-раманскай культур, гравюра ў ВКЛ развівалася пад пэўным паслядоўным уздзеяннем готыкі, культуры Адраджэння, барока, класіцызму, моцны ўплыў на яе зрабілі мясц. мастацкія традыцыі.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций