Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Браслаўскі павет 0 за 24 часа
Упершынюўпамі-наецца ў пач. 15 ст. ў час ваен. дзеянняў Лівонскага ордэна супраць ВКЛ. У15— пач. 16 ст. ўваходзіўу Віленскае ваяв. як буйное дзярж. ўладанне пад раўна-значнымі назвамі «павет»,«намесніцтва», «дзяржава», «стараства». Ахопліваў, верагодна,большуючасткусучаснага Бра-слаўскага i меншыя часткі Міёрскага i Шаркоўшчынскага р-наў. На ПнЗ межаваў з Лівоніяй, на 3 — з воласцю Дрысвяцкага замка, на Пд уздоўж р. Дзісна — з Мядзельскім пав. (пазней увайшоў у Ашмянскі пав.), на ПнУ i У — з Полацкай зямлёй, са складу якой, відаць, вылучыўся ў больш ранні час.
Род Борхаў 0 за 24 часа
Борхі, шляхецкі род герба «Тры каўкі». Паводле родавага падання, па-ходзілі з Італіі, пасля перасяліліся ў Вестфалію, з 15 ст. вядомы ў Інфлянтах, дзе валодалі маёнткамі Варкляны, Прэлі іінш. (цяперуЛатвіі). Карысталіся граф-скім тытулам, які нанава падараваны ў 1783 імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі i ў 1839 прызнаны ў Pac. імперыі.
Бортніцтва ў ВКЛ 0 за 24 часа
Бортніцтва, лясное пчалярства, пач. форма культ. пчалярства; адзін з найб.
старадаўніх промыслаў ва Усх. Еўропе.
Род Білевічаў 2 за 24 часа
Білевічы, Б я л е в i ч ы, шляхецкі род уласнага герба «Магіла». Родапачы-нальнік — жамойцкі баярын Жадзейка (упамінаецца ў 1418), які меў сыноў Білюса i Маствілу (родапачынальнік Маствіловічаў). Ад сына Білюса Доўгірда пайшоў род Доўгірдаў, ад Івашкі — род Станкевічаў, ад Юшкі i Андрушкі — Б. Родавыя маёнткі Б. ляжалі каля Расейнаў i Шаўкотаў. Першапачаткова вызнавалі каталіцтва, у 16 ст. аднымі з першых у ВКЛ прынялі лютэранства i кальвінізм, пасля прадстаўнікі роду пераходзілі ў каталіцтва.
Бібліятэкі Радзівілаў 0 за 24 часа
Існавалі ў шматлікіх маёнтках i палацах роду. Прадстаўнікі нясвіжскай (каталіцкай) i біржанскай (пратэаанцкай)лінійусваіх маёнтках збіралі кнігі, засноўвалі ро-давыя бібліятэкі.
Бібліятэка Храптовічаў 0 за 24 часа
Існавала з 2-й пал. 18 ст. да пач. 20 ст. ў родавым маёнтку Шчорсы. Заснавана І.Храп-товічам, які набываў кнігі i рукапісы ў час сваіх падарожжаў па Еўропе. Калек-цыя еўрап. выданняў 16—17 ст. набыта з б-кі рымскага кардынала І.Імперыяле. Пасля 1768 набыты кнігазбор засна-вальніка Варшаўскай публічнай б-кі біскупа Ю.Залускага. Папоўнілася за кошт збораў з закрытых у канцы 18 — пач. 19 ст. кляштараў. Пасля смерці Храптовіча (1812) кнігазбор перайшоўдаягосыноў Адама, які працягваў папаўняць б-ку старадрукамі i новымі выданнямі, i Іераніма. Затым кнігазбор належаў ix пляменніку Міхаілу, pac. дыпламату ў Неапалі, Бруселі, Лондане. Ад яго б-ка перайшладасынасястры М.А.Храптовіча-Буцянёва, які разам са сваім братам, уладальнікам Шчорсаў К.А.Храптовічам-Буцянёвым, упарадкаваў б-ку, a гісторык С.Л.Пташыцкі склаўі выдаў (1899) вопіс рукапісаўб-кі (1-ы вопісб-кі складзены ў 1786 паэтам М.Вольскім). Паводле розных крыніц, 6-ка налічвала больш за 15 тыс. асобнікаў. Бібліятэкарамі ў Шчорсах працавалі Ф.Баброў, Вольскі, байкапісец А.Глінскі, этнограф Я.Чачот, яе фондамі карысталіся А.Міцкевіч, І.Лялевель, У.Сыракомля, К.Даніловіч, Я. i А.Снядэцкія, Ф.Малеўскі, М.Ма-ліноўскі. У1913 браты К. i М.Храптовічы пры дапамозе М.Доўнар-Запольскага перадалі кнігазбор на часовае (дэпа-зітнае) захаванне Кіеўскаму ун-ту (4500 назваў кніг i рукапісаў). У Шчорсах засталася мастацкая публіцыстыка,якая загінула ў 1916 i 1939. 3 Кіева збор Храптовічаўбыўдвойчы эвакуіраваны: у 1915—16 у Саратаў, у 1941—44 ва Уфу. У 1927 Б.Х. перададзена ва Усе-народную б-ку Украіны пры Украінскай АН (цяпер б-ка імя У.І.Вярнадскага Нац. АН Украіны).
Бібліятэка Жыгімонта II Аўгуста 0 за 24 часа
Створана ў Вільні пры двары вял. князя літоўскагаі караля польскага Жыгімонта ІІАўгуста [1548—72].
Род Бжастоўскіх у ВКЛ 0 за 24 часа
Бжастоўскія, шляхецкі род герба «Стрэмя». Паходзілі з Малой Польшчы, у 1-й пал. 17 ст. аселі ў ВКЛ. Адна галіна роду ў 1798 атрымала ў Прусіі графскі тытул, які ў 1846 пацверджаны ў Расіі.
Бернардзінцы ў ВКЛ 2 за 24 часа
Бернардзінцы, манахі рэфармаванай галіны манаскага ордэна францысканцаў (меншыя браты захавання правіла, лац. Fratres Minores Regularis 0bservantiae, OFMObs). Б. прытрымліваліся першапачат-ковага, больш строгага статута Францыска Асізскага. Патрабаванні аб вяртанні да гэтага статута з'явіліся ў 13—пач. 14 ст. У1415 францысканскі прапаведнік Бяр-нард Сіенскі звярнуўся да папы рымскага Марціна V з лросьбай пацвердзіць першапачатковы статут. Канстанцю' сабор 1415 задаволіў гэту просьбу. У 1430 на генеральным капітуле ордэна францыс-канцаў-абсервантаў,пазней натэр. Рэчы Паспалітай i паўднёваслав. землях за імі замацавалася назва«бернардзінцы» (ад імя Бярнарда Сіенскага). У1431 пры папе Яўгене IV францысканцы-абсерванты атрымалі права ўвесці пасаду генераль-нага вікарыя. Ім стаў Бярнард Сіенскі. Канчатковы разрыў Б. з ордэнам фран-цысканцаўадбыўсяў 1517 пры папе Льве IX. Апраналіся Б. ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. У Польшчу Б. запрасіўу 1453 КазімірІУ,6ернардзінецЯ.Капістран заклаў кляштару Кракаве. У ВКЛ першыя бернардзінскія кляштары заснаваны ў 1468 у Вільні i Коўне.
Берасцейскія гарадскія ўмацаванні 0 за 24 часа
Існавалі ў Берасці ў 14—18 ст. Размяшчаліся па перыметры тэрыторыі, абмежаванай 2 рукавамі р. Мухавец. Агульная даўж. 2,5 км. Ix аснову складалі земляны вал з парканам i абарончы роў, запоўнены вадою (быўтолькі зусх. боку, на астатніх участках вал абмываўся рукавамі ракі).






Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций