Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Гісторыя беларускіх загадак 0 за 24 часа
Загадкі падобны да прыказак па вобразнасці думкі і па слоўнай форме. Але ёсць і вялікая розніца. У прыказцы даецца ясная формула думкі, а ў загадцы гэтая слоўная формула скрывае загаданы прадмет, даючы толькі нейкую прымету яго, часам вельмі далёкую, вельмі наіўна звязаную з яго праўдзівымі асаблівасцямі. Прыказка навучае, а загадка як бы спрабуе мудрасць чалавека ці выклікае ў яго напружанасць думкі, развівае войстрасць думання. Загадкі — творчасць далёкага ад нас часу, ужо чужая для нас па сваім духу і па сваіх заданнях
Гісторыя беларускіх прыказак і прыслоўяў 0 за 24 часа
Прыказкамі завуцца кароткія і складныя выразы, якія вобразна выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Другі прыклад: пакуль цэп у руках, патуль хлеб у зубах. Тут вобраз: у руках цэп, у зубах хлеб, а думка: хлеб і наогул магчымасць жыць здабываецца працаю, а хто не працуе, той не будзе мець і хлеба. Вобраз у прыказцы памагае нам успрымаць думку; думка, звязаная з вобразам, робіць на нас большае ўражанне, лепей успрымаецца і даўжэй застаецца ў памяці. Прыказка, змяшчае ў сабе пераносны сэнс; думка ў ёй ахоплівае не адзін які-небудзь ведамы нам выпадак, а можа характарызаваць многа аднародных выпадкаў, падобных да ведамага нам.
Гісторыя беларускіх песень 0 за 24 часа
Песні неабрадавыя. Неабрадавыя песні завуцца яшчэ і бытавымі. Сюды належаць: 1) калыханкі і дзяціныя песні, 2) любоўныя песні, 3) песні аб сямейным жыцці, а таксама: 1) гістарычныя, 2) прыгонныя, 3) чумацкія, 4) казацкія, 5) жаўнерскія і інш.
Гісторыя беларускіх замоў 0 за 24 часа
Так завуцца слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламі прыроды на сваю карысць. Стварыліся замовы пад уплывам анімізму. Першабытны чалавек, пад уплывам свайго анімістычнага настрою, знайшоў душу не толькі ў жывых і нежывых рэчах, але і перамены ў іх стане, розныя з'явы ў прыродзе ўвасобіў, прадстаўляў іх у тым ці іншым вобразе, лічыў іх за нешта матэрыяльнае і жывое. Водле даўнага погляду нашага народа, трасца, напрыклад, ёсць страшная мокрая баба, якая хапае неасцярожных людзей і трасе, пакуль не замардуе. Азнакаю таго даўняга часу было поўнае яднанне чалавека з прыродаю. Першабытныя людзі думалі, што з усёю прыродаю можна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся чалавек да розных прыродных сіл і з’яў.
Гісторыя беларускіх паданняў і бываліц 1 за 24 часа
Паданне, будучы таксама, як казка ці легенда, вусным мастацкім апавяданнем, ад гэтых папярэдніх істотна адрозніваецца тым, што зместам сваім звязана з якой-небудзь канкрэтнай падзеяй гістарычнага жыцця-быцця народа і прымацавана да пэўнай мясцовасці. Часцей за ўсё яно (паданне) вырастае з нейкай падзеі мясцовай гісторыі. Устаноўка на гістарызм - найбольш характэрная рыса падання. Адсюль і грамадская функцыя паданняў перш за ўсё - пазнавальна-інфармацыйная.
Гісторыя беларускіх анекдотаў, легенд, прымхліц 0 за 24 часа
Адносіны да анекдота ў сучаснай айчыннай фалькларыстыцы можна характарызаваць як досыць супярэчлівыя. На думку адных даследчыкаў народнай творчасці, анекдоты - гэта тыя ж самыя сацыяльна - бытавыя казкі, толькі значна меншага, невялікага аб’ёму ; прынцыповых адрозненняў ад названага жанру казак у іх няма. Ёсць, аднак, і іншы пункт гледжання, паводле якога анекдот, пры ўсёй яго несумненнай блізкасці да сацыяльна - бытавой казкі, з’яўляецца асобным жанрам народнай вусна - апавядальнай творчасці. Больш таго - жанрам незвычайна актыўным і жыццяздольным у нашы дні, чаго нельга сказаць ні пра казкі, ні пра легенды і прымхліцы, ні пра паданні і бываліцы.
Гісторыя беларускіх казак 0 за 24 часа
На календары вечнасці - XXI стагоддзе, эпоха навукова - тэхнічнай рэвалюцыі, эпоха біёнікі і электронікі... Узброены ведамі чалавек ужо абганяе сёння самую смелую казачную фантазію, самыя няўрымслівыя мары. Фантазію казак абганяе, а сама казка, як ні дзіўна, не старэе, у нябыт не адыходзіць. Можна нават сказаць - наадварот, у апошні час попыт на гэты від вуснапаэтычнай народнай творчасці прыкметна ўзрос і працягвае павышыцца. Гэта датычыць, зразумела, і беларускага казачнага эпасу, беларускай казкі.
ВЯСЕЛЛЕ НА БЕЛАРУСІ Ў 18-20 ст. 1 за 24 часа
Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая умее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой).
ДЗЯДЫ НА БЕЛАРУСІ Ў 18-20 ст. 0 за 24 часа
Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы.
ВЯЛІКДЗЕНЬ НА БЕЛАРУСІ Ў 18-20 ст. 0 за 24 часа
Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты:
чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацверг, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций