Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь глазами птиц HIT.BY! Звёздная жизнь KAHANNE.COM Мы в Инстаграме
Система Orphus

На фото: Мілітарызацыя Наваградчыны ў часе нямецкае акупацыі 1941-1945, автор: genderrr

Мілітарызацыя Наваградчыны ў часе нямецкае акупацыі 1941-1945 6 за 24 часа

09 декабря 2010

Вайна нямецка-савецкая ў 1941 годзе застала мяне ў Львове, дзе я студыяваў на ўнівэрсытэце.

Открыть полную версию

На фото: Спробы арганізацыі беларускага антысавецкага партызанскага руху на Беласточчыне ў 1944-45 гг., автор: genderrr

Спробы арганізацыі беларускага антысавецкага партызанскага руху на Беласточчыне ў 1944-45 гг. 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Імклівы наступ Чырвонай Арміі ў Беларусі напрыканцы чэрвеня 1944 г. прывёў да дэзарганізацыі ня толькі нямецкіх войскаў, але і беларускіх вайсковых фармацыяў. Некаторыя зь іх адыходзілі на захад, іншыя самарапускаліся альбо сыходзілі ў лясы з мэтай вядзеньня антысавецкай партызанскай барацьбы. Арганізацыю супраціву бальшавікам спрабавала ўзяць у свае рукі падпольная Беларускаянезалежніцкая партыя (БНП). На Беласточчыне яе кіраўніком быў Іван Гелда,былы афіцэр войска генэрал-маёра С. Булак-Балаховіча, камандзір Беластоцкага беларускага батальёну.

Открыть полную версию

На фото: Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны, автор: genderrr

Узброеная Случчына. Да гісторыі Беларускае Краёвае Абароны 16 за 24 часа

09 декабря 2010

Беларуская Краёвая Абарона на Случчыне, як і на іншых абшарах Беларусі, стварылася раньняй вясною 1944 года. Бліжэйшыя вонкавыя ўмовы яе стварэньня і першапачатковага існаваньня і дзейнасьці былі, з аднаго боку,вельмі спрыяючымі, а з другога, - не далі ёй, пакуль-што, магчымасьці праявіць сябе і выказаць сваё гістарычнае прызначэньне ў той меры, у якой яназахоўвала ў сабе ўнутраныя патэнцыяльныя сілы і здольнасьці і да якога яна паклікана.

Открыть полную версию

На фото: СД у Баранавічах (1941–1943) у кантэксце лакальнага акупацыйнага рэжыму, автор: genderrr

СД у Баранавічах (1941–1943) у кантэксце лакальнага акупацыйнага рэжыму 2 за 24 часа

09 декабря 2010

Для даследавання ўладарання нямецкага акупацыйнага рэжыму ў Савецкiм Саюзе пад час II сусветнай вайны судовыя акты пасляваенных працэсаў над нацыстамi застаюцца той крынiцай матэрыялаў, якая да сённяшняга часу амаль не выкарыcтоўвалася. З прычыны часта сенсацыйнага характару комплексу злачынства i яго прычынаў (а менавiта iх высвятленне было задачай тых працэсаў), iншыя дэталi агульнага кантэксту нямецкага акупацыйнага рэжыму, якiя пры гэтым высвятляюцца, большай часткай застаюцца па-за ўвагай або разглядаюцца як неiстотныя. Але няма, бадай, нiводнай iншай групы крынiц, якая б давала такое мноства фактаў i iнфармацыi ў дачыненні да лакальных штодзённых праяў акупацыйнага рэжыму.

Открыть полную версию

На фото: Асуджаны эскадрон: у 1942 годзе яны марылі стварыць беларускае нацыянальнае войска, автор: genderrr

Асуджаны эскадрон: у 1942 годзе яны марылі стварыць беларускае нацыянальнае войска 14 за 24 часа

09 декабря 2010

Калі ў назве гэтага матэрыялу камусьці і пакажацца пах пораху грамадзянскай вайны, гэта ня будзе памылкай. “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкіх захопнікаў” на тэрыторыі Заходняй Беларусі – быўшых “Крэсах Усходніх” – насіла шмат у чым характар грамадзянскай вайны. Супярэчнасці гэтай крывавай эпохі, сляды якой працягнуліся на шматлікія дзесяцігоддзі, абярнуліся паламаным лёсам тысяч людзей. Безназоўныя магілы адных зраўняліся з зямлёй у вечнай мерзлаце краіны пад назвай ГУЛАГ; месцы вечнага супакаення іншых удзельнікаў тых падзей раскіданы па ўсяму свету – ад Канады да Аргентыны, ад Аўстраліі да Заходняй Германіі. Калі паміралі іх матулі, зняслаўленыя на сваёй Радзіме як матулі саўдзельнікаў фашыстаў, былыя “калабаранты” ці гінулі ў лагерах, ці харчаваліся ўбогім эмігранцкім хлебам, па-ранейшаму веруючы ў сваё прызначэнне, адстойвалі перад пасляваенным заходнім светам права на свабоду назаўжды згубленай для іх Радзімы. Радзімы, за якую яны змагаліся і прайгралі.

Открыть полную версию

На фото: Злачыннасць у БССР ў гады нацысцкай акупацыі (1941-1944), автор: genderrr

Злачыннасць у БССР ў гады нацысцкай акупацыі (1941-1944) 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Праблема злачыннасці, уласцівая любому грамадству, абвастраецца ў час розных катаклізмаў. Злачыннасць была характэрна і для Беларусі пад час нацысцкай акупацыі. У той перыяд шмат грамадзян каралі штрафамі, цялеснымі пакараннямі, турэмным зняволеннем ці канцлагерам за розныя віды супрацьпраўных дзеянняў. Неабходна адзначыць: нямецкія акупацыйныя ўлады лічылі правапарушэннем ухіленне ад выканання працоўнай павіннасці, што можна было разглядаць як пасіўны супраціў.

Открыть полную версию

На фото: Беларусы ў Польскім войску ў СССР, Польскай арміі на Ўсходзе, Другім польскім корпусе (1941—1947), автор: genderrr

Беларусы ў Польскім войску ў СССР, Польскай арміі на Ўсходзе, Другім польскім корпусе (1941—1947) 0 за 24 часа

09 декабря 2010

У беларускай савецкай гістарыяграфіі цьвёрда панавала перакананьне, што беларусы падчас Другой сусьветнай вайны змагаліся супраць нямецкай агрэсіі вылучна ў шэрагах савецкіх партызанаў і Чырвонай Арміі. У савецкі час не дапускалася нават думка, што нашы землякі могуць ваяваць на баку войскаў заходніх хаўрусьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі. Тым часам вядома, што ў складзе Польскіх узброеных сілаў пад брытанскай камандаю на заходніх франтах Другой сусьветнай вайны змагаліся тысячы беларусаў. Перашкодаю тут для айчынных дасьледчыкаў былі, перадусім, палітычныя матывы. У савецкай гістарычнай навуцы за вышэйзгаданымі вайсковымі фармаваньнямі замацавалася ўмоўная назва Армія Андэрса (ад імя польскага генэрала), якая трактавалася адмоўна і атаясамлівалася з варожым лягерам.

Открыть полную версию

На фото: Першы беларускі штурмовы зьвяз, автор: genderrr

Першы беларускі штурмовы зьвяз 0 за 24 часа

09 декабря 2010

У гісторыі беларускага нацыянальнага супраціву ў гады Другой сусьветнай вайны дагэтуль застаецца шмат пытаньняў, якія патрабуюць глыбокагадасьледаваньня. Акурат да ліку гэткіх праблемаў адносіцца гісторыя стварэньня й дзейнасьці беларускіх дывэрсійных фармаваньняў на баку Нямеччыны. Гаворка ідзе пра малаколькасныя аддзелы камандас, у заданьне якіх уваходзіла, галоўным чынам, выведка і правядзеньне дывэрсіяў у тыле супраціўніка. Недасьледаванасьць дадзенага пытаньня тлумачыцца ня толькі ейнай зачыненасьцю на працягу савецкага пэрыяду, але, таксама, адсутнасьцю непасрэдных архіўных крыніцаў. Дасюль айчынныя дасьледчыкі карысталіся пераважна ўспамінамі сучасьнікаў гэных падзеяў, а таксама публікацыямі беларускіх эмігрантаў.

Открыть полную версию

На фото: Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць, автор: genderrr

Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць 0 за 24 часа

09 декабря 2010

Праблему супрацоўніцтва беларускага насельніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі пад час Другой сусветнай вайны цяжка назваць „белай плямай" у сучаснай гістарыяграфіі. У савецкую эпоху названая тэма была практычна табуяваная, а беларуская савецкая гістарычная навука не магла пахваліцца значнай колькасцю прац. Аднак з моманту атрымання Беларуссю незалежнасці разнастайныя аспекты гэтага пытання былі і застаюцца прадметам увагі шматлікіх даследчыкаў. Спецыфіка такіх даследаванняў у тым, што аўтары дыяметральна па-рознаму інтэрпрэтуюць і ацэньваюць саму з'яву г. зв. калабарацыі ў Беларусі. Апрача таго дадзеная тэматыка мае яншчэ шмат аспектаў і момантаў, якія незалежна ад ідэалагічных і палітычных ацэнак патрабуюць паглыбленага факталагічнага вывучэння. Да іх ліку належыць пытанне стварэння і дзейнасці беларускіх вайсковых і вайскова-паліцыйных фармаванняў пад нямецкім камандаваннем. Нягледзячы на тое, што многія аспекты праблемы ўжо дачакаліся вартасных навуковых апрацовак, тэматыка застаецца своеасаблівым незагаспадараваным полем для навукоўцаў.

Открыть полную версию

На фото: Восточные добровольцы в вермахте, полиции и СС. БССР., автор: genderrr

Восточные добровольцы в вермахте, полиции и СС. БССР. 30 за 24 часа

09 декабря 2010

В оккупированной немцами Белоруссии подразделения местной полиции первоначально создавались при городских и поветовых (районных) управах в качестве отделов, однако затем они были переведены в подчинение немецкой охранной полиции (Schutzpolizei). В декабре 1941 г. в Минске были организованы курсы переподготовки для всех полицейских, включая бывших чинов польской полиции и военнослужащих РККА, а в мае 1942 года был открыт инструкторский курс минской полиции, фактически - школа белорусских унтер-офицеров. В августе 1943 г. приказом начальника сил СС и полиции Готтберга "главным опекуном" (Hauptbetrauber) всей белорусской полиции порядка был назначен бывший капитан польской армии Ф. Кушель. Всего же на территории генерального округа "Белоруссия" насчитывалось в этот время около 20 тыс. полицейских.

Открыть полную версию




подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY


Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в VK, в FB, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.