Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


АДАМ СТАНКЕВІЧ І БЕЛАРУСКАЕ КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ

АДАМ СТАНКЕВІЧ І БЕЛАРУСКАЕ КАТАЛІЦКАЕ АДРАДЖЭННЕ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Адам Станкевіч быў з тых слаўных рыцараў беларускага нацыянальнага Адраджэння, якія апошнімі вяртаюццаў нашую абкрадзеную гістарычную і культурную традыцыю. Бальшавікі помсцілі яму пры жыцці за ахвярную службу Беларусі. Помсцілі і пасля пакутнай смерці, замучыўшы яго ў сібірскім ГУЛАГу. Помсцілі нават пасля хрушчоўскай «адлігі» (1956—1964) - інфар-мацыйнай блакадай, замоўчваннем самога імя Адама Станкевіча: яно пакуль што не трапіла ні ў адно энцыклапедычнае выданне. Бальшавікі і чарнасоценцы не могуць дараваць яму трох рэчаў: беларускага патрыятызму, беларускага каталіцтва і службы Маці-Радзіме ў трагічныя 1939-1945 гады.

Открыть полную версию

СЯРГЕЙ ПАЎЛОВІЧ ЯК АСВЕТНІК І ПЕРАКЛАДЧЫК

СЯРГЕЙ ПАЎЛОВІЧ ЯК АСВЕТНІК І ПЕРАКЛАДЧЫК 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч - багаслоў, педагог, перакладчык, актыўны дзеяч у галіне царкоўнай асветы - з 'яўляецца адной з выдатных, але незаслужана забытых асобаў беларускага духоўнага асветніцтва. Звестак пра яго захавалася няшмат. У сучасным друку імя яго сустракаецца рэдка. Невялікія артыкулы без фотаздымка змешчаны ў Беларускай Савецкай энцыклапедыіСГ. В.Мн., 1974; аўтар А. Ліс) і Энцыклапедычным даведніку "Беларусь" (Мн., 1995). Артыкулы 3. Сіцкі ("Наша слова", № 27, 1992) і А. Вабішэвіча ("Голас Радзімы", 19 і 26 снежня, 1996) прабіваюць сцяну маўчання вакол Паўловіча і абуджаюць цікавасць даяго як педагога і рэдактара. Біяграфічныя звесткі, якія падаюцца ў друку, фрагментарныя і патрабуюць праверкі, пошукаў дакументаў у арвівах Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы.

Открыть полную версию

Біскуп Ян з князёў Літоўскіх - мецэнат Францішка Скарыны

Біскуп Ян з князёў Літоўскіх - мецэнат Францішка Скарыны 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Віленскі біскуп Ян (Януш) з князёў Літоўскіх (1496—1538) быў адной з важных постацяў Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове ХУІ стагоддзя, суаўтар касцёльных і дзяржаўных рэформаў сваёй эпохі, гуманіст, мецэнат мастацтва і навукі, вопытны дыпламат. Дарэмна шукаць яго біяграфію ў савецкіх і нават у постсавецкіх працах па гісторыі Беларусі. Ідэалогія вынесла яму прысуд забыцця, а яго прозвішча ўзгадвалася толькі ў сувязі з тым, што сакратаром гэтага біскупа быў не хто іншы, як сам Францішак Скарына.

Открыть полную версию

СВЁНТЭК КАЗІМІР

СВЁНТЭК КАЗІМІР 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Мы размаўляем з Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам у невялічкім пакойчыку яго арцыбіскупскай "рэзідэнцыі" ў Мінску. "Рэзідэнцыя" гэта (з двух цесных пакояў) месціцца на паддашы катэдральнай плябаніі, куды даводзіцца ўзбірацца па крутой драўлянай лесвіцы. Сціпласць памяшкання зусім не адпавядае высокаму кардынальскаму сану, але затое адпавядае чалавечай сутнасці Яго Эмінэнцыі. Аскетызм і прастата пакояў нібы падкрэсліваюць характар свайго гаспадара...

Открыть полную версию

НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАСЦЁЛ

НЯСВІЖСКІ ЕЗУІЦКІ КАСЦЁЛ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

1 лістапада 1593г. адбылося першае набажэнства ў нясвіжскім езуіцкім касцёле. А ў 1601г. нунцый Апостальскай Сталіцы Клаўдзій Рангоні кансэкраваў святыню пад назваю Божага Цела. І з таго часу больш як 400 гадоў амаль без перапынку тут назапашваецца магутная сакральная энергетыка, што пранізвае ўвесь храм. Гэты яго дух адчуваюць таксама людзі іншых канфесій, нават зацятыя атэісгы. Гаворка ідзе пра сучасны фарны касцёл Нясвіжа, які да 1773г. належаў закону езуітаў. Ён быў першым і застаўся адзіным з шматлікіх некалі каталіцкіх касцёлаў горада.

Открыть полную версию

УПЛЫЎ БЕЛАРУСКІХ КАТАЛІКОЎ НА АМЕРЫКАНСКАЕ ГРАМАДСТВА Ў 16 - 19 СТ.

УПЛЫЎ БЕЛАРУСКІХ КАТАЛІКОЎ НА АМЕРЫКАНСКАЕ ГРАМАДСТВА Ў 16 - 19 СТ. 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Пад націскам энцыклапедыстаў, варожых да езуітаў, а таксама каралеўскіх бурбонскіх двароў Клімент XIV брэвэ ад 21 ліпеня 1773 года забараніў ордэн езуітаў. У паасобных дзяржавах дэкрэт уступаў у сілу з моманту яго абвяшчэння на дадзенай тэрыторыі. Кацярына ІІ супрацьстала абвяшчэнню касацыйнага брэвэ ў Расеі. Так езуіты засталіся ма Беларусі. На момант забароны Таварыства было ў сваім росквіце. На Беларусі тады налічвалася 178 членаў, якія абслугоўвалі калегіі ў Полацку ( фундаваў у 1580г. Сцяпан Батура), Оршы (1618), Дынабургу (1638), Віцебску (1670), Магілеве (1682), Мсціславе (1690) і некалькі дзесяткаў меншых пляцовак, у тым ліку 6 місійных школ. Вестка аб захаванні Таварыства на Беларусі прыцягнула на гэтыя землі шмат езуітаў з Заходняй Еўропы што дало штуршок да развіцця полацкай школы, а ў 1812г. яна атрымала статус Акадэміі.

Открыть полную версию

УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ Ў XVII СТ. І ЯЕ ДЗЕЁНАСЦЬ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ

УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ Ў XVII СТ. І ЯЕ ДЗЕЁНАСЦЬ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

пачатку ХVІІ стагоддзя Уніяцкая Царква мела адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру, якую захавала ад Праваслаўнай Царквы ў Рэчы Паспалітай пасьля Брэсцкай царкоўнай уніі. На чале Уніяцкай Царквы стаяў мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся епіскапы. На тэрыторыі Беларусі і Літвы існавала мітрапалітальная епархія з центрам у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. У склад яе ўваходзілі Віленскае ваяводства, паўднёвая частка Троцкага (з Гродна), Менскае, Наваградскае і Кіеўскае на Украіне. Архіепіскапу Полацкаму належала вялікая епархія, куды ўваходзілі Полацкае, Віцебскае і Мсьціслаўскае ваяводствы (са значнай адміністрацыйнай аўтаноміяй) з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай і Магілё-вам. Меншымі па тэрыторыі, але з вялікай колькасьцю вернікаў, былі Пінская епархія (Пінскі павет Брэсцкага ваяводства) і Луцкая (на Валыні), куды ўваходзіў Брэсцкі павет.

Открыть полную версию

ПОЛЬСКАЯ МОВА Ў XIV-XVIII СТСТ. І КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У ВКЛ

ПОЛЬСКАЯ МОВА Ў XIV-XVIII СТСТ. І КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У ВКЛ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

У гэтым дакумантальным аглядзе мы закранаем адну з балючых справаў нашай гісторыі: праблему "палянізацыі шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім і ролю ў гэтай палянізацыі каталіцкага Касьцёла. 3 аднаго боку расейская, а з другога боку — польская літаратуры распаўсюдзілі погляд, быццам жаніцьба Ягайлы з Ядзьвігай у 1386 г. ды вунійнае злучэньне Польшчы з Літвою адчыніла шырока дзьверы ў Літву (Беларусь у сучаснай тэрміналёгіі) для палянізацыі верхніх слаёў нашага народу, галоўным чынам цераз каталіцкі Касьцёл. Погляд гэты часта паўтарае й нашая пубпіцыстыка, пераносячы падзеі ХІХ і ХХ стст., калі палянізацыя верхніх слаёў нашага народу замацавалася на часы раньняй гісторыі Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы ад Ягайлы.

Открыть полную версию

СЕТКА РЫМА-КАТАЛІЦКІХ ПАРФІЙ НА БЕЛАРУСІ Ў 1387-1781 ГАДАХ

СЕТКА РЫМА-КАТАЛІЦКІХ ПАРФІЙ НА БЕЛАРУСІ Ў 1387-1781 ГАДАХ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Да падзелаў Рэчы Паспалітай на Беларусі не было адзінай тэрытарыяльнай структуры Рыма-Каталіцкага Касьцёла (лацінскага абраду). Парафіі гэтага Касьцёла належалі да трох цэнтраў касьцёльнай адміністрацыі - Віленскай, Луцкай і Смаленскай дыяцэзій. Такім чынам, невыпадкова прадметам дасьледаваньняў стала гісторыя Касьцёла ў асобных яго дыяцэзіях, якія ахоплівалі як беларускія, так і літоўскія, расейскія і ўкраінскія землі. У наш час пасьля ўтварэньня Папам Янам Паўлам ІІ Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якая ахоплівае ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, насьпела патрэба дасьледаваць гісторыю гэтай касьцёльнай правінцыі.

Открыть полную версию

КАСЦЁЛЫ Ў БССР ПАДЧАС ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

КАСЦЁЛЫ Ў БССР ПАДЧАС ІІ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Аднымі з найменьш вядомых старонак Вялікай Айчыннай вайны зьяўляюцца падзеі, зьвязаныя з рэлігійным жыцьцём беларускага народа падчас акупацыі, з адносінамі акупацыйных улад да Царквы як сацыяльнага Інстытута. Тлумачыцца гэта тым, што ў сярэдзіне ЗО-х гадоў савецкая таталітарная дзяржава амаль што вырашыла, як тады пісалі, "царкоўнае пытаньне". У канцы ЗО-х гадоў на ўсёй тэрыторыі Усходняй Беларусі дзейнічалі толькі дзьве праваслаўныя царквы. 310 касьцёлаў, якія фармальна лічыліся незачыненымі ўладамі, ні адзін не меў святароў. Арыштаваны, расстраляны ці сасланы ў папраўча-працоўныя лагеры былі тысячы праваслаўных і каталіцкіх сьвятароў. Узьяднаньне Усходняй і Заходняй Беларусі ўзнавіла "рэлігійнае пытанне", бо ў Заходняй Беларусі да 1939 года дзейнічала 446 касьцёлаў, 542 царквы, 387 сінагог, 14 манастыроў. Сьвятарскую паслугу выконвала 617 каталіцкіх, 606 праваслаўных сьвятароў, 293 равіны. Да 1939 г. у СССР налічвалася 50 тыс. каталікоў, пасля далучэння - 6,5 млн. Наводзіць "парадак" пачалі адразу з арышту сьвятароў і закрыцьця храмаў. Але ажыцьцявіць яго поўнасьцю не пасьпелі: пачалася вайна.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.