М Ы   П Р Е Д О С Т А В Л Я Е М   Т О Л Ь К О    К А Ч Е С Т В Е Н Н У Ю   И Н Ф О Р М А Ц И Ю

Минская коллекция рефератов (www.library.by/shpargalka) Основана в 1999 году

Телефон минского офиса: 8 (029) 777-57-90 (МТС)

ON/OFF:          

РЕФЕРАТЫ ЗДЕСЬ:

Белорусская история
Белорусская литература
Белорусский язык
Белорусская культура
Авиация
Астрономия
Автомобили
Английский язык
Архитектура
Биографии знаменитостей
Биология
Бухгалтерия и аудит
Военное дело
География
Дизайн
Иностранные языки
Интернет
Искусство
История
Компьютеры
Культурология
Лингвистика
Литература
Маркетинг и реклама
Математика
Медицина
Музыка
Немецкий язык
Образование и обучение
Политология
Право
Программирование
Психология
Разное
Религия
Сексология
Сельское хозяйство
Спорт
Технологии
Физика
Философия
Химия
Экология
Экономика
Начало
ПЛАТНЫЕ YСЛYГИ:

Заказать реферат\курсовую

"Шпаргалка" рекомендует...

КАСЦЁЛ І БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭННЕ НА ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ

ИСТОЧНИК: СЛУЖБА ИНФОРМАЦИИ BELSONET

КАЧЕСТВО РАБОТЫ: 77%

 



       На пачатку ХХ стагоддзя, калі актывізаваўся беларускі нацыянальны адраджэнскі рух, пачаўся і беларускі хрысціянскі рух, перш за ўсё ў асяроддзі маладога беларускага каталіцкага духавенства. Афіцыйны падзел беларусаў расійскімі ўладамі на "рускіх" (праваслаўных) і "палякаў" (католікаў), які дазваляў праводзіць русіфікацыю значнай часткі беларусаў і паланізацыю меншай часткі, такім чынам, быў падважаны самім клерам.

Гэтаму таксама паспрыяла ўступка расійскага царызму, зробленая на карысць каталіцкага Касцёла паводле талеранцыйнага ўказа Мікалая ІІ ад 17 (29) красавіка 1905 г. падчас расійскай рэвалюцыі 1905— 1907 гадоў. Паводле ўказа 1905 года праваслаўныя маглі пераходзіць у каталіцтва "без асабістых і цывільных наступстваў", католікам вярталіся зачыненыя касцёлы (за выключэннем перададзеных праваслаўнай Царкве), вывучэнне рэлігіі ў школах дазвалялася весці на роднай мове вучняў, уніятам абвяшчалася амністыя, якую яны скарысталі, прымаючы лацінскі абрад. Аднаку 1908—1912 гг., асабліва падчас кіравання ўрадам П.А.Сталыпіным, дзейнасць каталіцкага Касцёла зноў была абмежаваная.

Беларускі нацыянальны рух у каталіцкім асяроддзі пачаўся ў дзвюх вучэльнях: у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі і Каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, дзе вучылася і беларуская моладзь (часцей за ўсё сялянскага паходжання). У гэтых вучэльнях утварыліся беларускія гурткі. У 1911 г. рэктар Віленскай семінарыі афіцыйна прызнаў існаванне беларускага гуртка і дазволіў яму мець беларускую бібліятэчку. У Каталіцкай духоўнай акадэміі ў Пецярбургу беларускі гурток стварыўся ў 1912 г., а ў 1914 г. ужо налічваў 70 сяброў і меў вялікую беларускую бібліятэку, у тым ліку каталіцкія кнігі і часопісы. Дзейнасць гуртка была актыўнай дзякуючы падтрымцы прафесара Браніслава Эпімаха-Шыпілы.

У 1907—1909 гг. у Інсбруку (Аўстрыя) і Мюнхене (Баварыя) існавалі гурткі беларускіх навучэнцаў, якія набывалі вышэйшую адукацыю на тэалагічных факультэтах універсітэтаў гэтых гарадоў. У студзені 1913 — ліпені 1915 гадоў у Вільні, дзякуючы намаганням беларускіх каталіцкіх святароў, выдавалася штотыднёвая газета "Беларус", у якой друкаваліся творы Змітрака Бядулі, Ула-дзіслава Галубка, Алеся Гаруна, Казіміра Сваяка (ксёндз Канстанцін Ста-повіч), Андрэя Зязюлі (ксёндз Аляксандр Астрамовіч) і іншых. Газета заклікала католікаў працаваць для беларускай справы. Шмат вершаў, змешчаных у ёй, было прысвечана рэлігійнай тэматыцы. Газета друкавалася лацінкай і была разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялянаў і інтэлігендыі. Яна мела нацыянальна-дэмакратычны кірунак. Выдаваліся і беларускія рэіпгійныя кніжкі, катэхізмы, малітоўнік "Бог з намі". Беларуская літаратура друкавалася лацінскім шрыфтам.

У Гародні пры мясцовай гімназіі ў 1909—1914 гг. таксама існаваў беларускі гурток "Хатка" пад апекай ксяндза Францішка Грынкевіча. Моладзь у гэтым гуртку ладзіла беларускія вечарыны, гутаркі, а ў 1913 г. выдала і сваю невялічкую газету "Колас нашай нівы’

Менавіта ў гэты перыяд адраджэнскага руху і пазней адзначыліся сваёй нацыянальнай свядомасцю каталіцкія святары, выхадцы з Беларусі, якія скончылі Віленскую духоўную семінарыю і Каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбургу. Гэта былі Адам Станкевіч, Станіслаў Глякоўскі, Антон Шышка, Канстанцін Стаповіч, Язэп Германовіч, Фабіян Абрантовіч, Аляксандр Астрамовіч і іншыя.

Ужо ў гэты перыяд у асобных касцёлах Віленскай і Мінскай дыяцэзій вернікі спявалі рэлігійныя песні на беларускай мове. У 1911 г. газета "Наша ніва" змясціла патрабаванне аб пераводзе набажэнстваў у праваслаўнай Царкве і каталіцкім Касцёле на беларускую мову.

У верасні 1915 г., падчас першай сусветнай вайны, Заходняя Беларусь была акупавана нямецкімі войскамі. Каталіцкі Касцёл захоўваў сваё становішча. Пачынаючы з 1917г., ва ўсходняй і цэнтральнай частках Беларусі каталіцкі Касцёл апынуўся ў новых абставінах. Адразу пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі Часовы ўрад сваім дэкрэтам надаў Касцёлу такія ж правы, як і Царкве. 5 траўня 1917 г. Часовы ўрад дазволіў аднавіць адміністрацыю каталіцкіх дыяцэзій (біскупстваў). 20 траўня Касцёлу была вернута маёмасць, раней канфіскаваныя будынкі, дазволена дзейнасць манаскіх ордэнаў.

Рэлігійная праца суправаджалася і грамадска-палітычнай. Ужо ў маі 1917 г. у Петраградзе клерыкальнымі дзеячамі з інтэлігенцыі, блізкай да Каталіцкай духоўнай акадэміі, была створана беларуская клерыкальная дэмакратычная нацыянальная партыя — Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Дзейнасць яе хутка была перанесена ў Менск. дзе з 1916 г. актывізава.вся грамадска-палітычная праца каталіцкага духавенства. 24-25 мая 1917 г. у Менску адбыўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства, на якім пасля дакладу ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага была прынята рэзалюцыя аб неабходнасці ўвядзення аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Прадстаўнікі партыі ўваходзілі ў Беларускі нацыянальны камітэт, а потым і ў Вялікую Беларускую раду, займалі патрыятычныя і дэмакратычныя пазіцыі. БХД вітала акт 25 сакавіка 1918 г, які абвяшчаў незалежнасць Беларусі. Беларуская хрысціянская дэмакратыя выдавала газету "Беларуская крыніца", што выходзіла з 8 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе, з 1918 г- — у Менску, з 1919 да 1940г. —у Вільні. Беларуская мова прыжылася ў Касцёле.

Аднак ужо ў студзені 1918 г. пачаліся абмежаванні ў дзейнасці каталіцкага Касцёла. Саведкая ўлада дэкрэтам перадала ўсе яго будынкі і святыні ва ўласнасдь дзяржавы, была зачынена Каталіцкая духоўная акадэмія ў Пецярбургу, зачыняліся семінарыі і нешматлікія каталкія школы.

Але иа Беларусі гэтыя абмежаванні былі спыненыя. калі ў лютым-сакавіку 1918 г. амаль усю яе тэрыторыю акупавалі нямецкія войскі. Новая ўлада аднавіла ранейшае становішча Касцёла. Шырока разгарнупа сваю дзейнасць і Беларуская

хрысціянская дэмакратыя. Яна адчыняла бсларускія школы, прытулкі і кааператывы". У 1918 г. у Менску адчынілася Каталіцкая духоўная семінарыя на чале з ксяндзом Фабіянам Абрантовічам. Амаль усе навучэнцы ў ёй былі беларусамі. Ксёндз Ф.Абрантовіч намагаўся заснаваць у Менску Беларускую каталіцкую акадэмію, але не здолеў давесці гэтую справу да канца з-за ўсталявання ў снежні 1918 года савецкай улады.

У 1918 г., падчас існавання Беларускай Народнай Рэспублікі, беларуская мова стала ўжываецца ў каталіцкіх святынях. У Менску служыла некалькі святароў-беларусаў. Сярод іх былі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, удзельнік Усебеларускага кангрэсу, ксёндз Фабіян Абрантовіч, ксёндз Андрэй Цікота. Яны гаварылі казанні і вялі навучанне рэлігіі на беларускай мове. У Менскім катэдральным касцёле гаварыў казанне і чытаў Евангелле па-беларуску менскі біскуп Зыгмунт Лазінскі (6 снежня 1918 г.). Падчас імшы беларускія рэлігійныя песні спяваў хор пад кіраўніцтвам рэктара ксяндза Фабіяна Абрантовіча, які, дарэчы, быў прыяцелем Янкі Купалы.

Беларусізацыя Касцёла была хутка спынена бальшавікамі. У 1920 г. пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць каталіцкага духавенства і ліквідацыя каталіцкага Касцёла ў БССР увогуле. У 1939 г. у рэспубліцы ў дзесяці фармальна незачыненых касцёлах ужо не было ніводнага ксяндза.

У Заходняй Беларусі, якая ў 1920 г. (паводле прэлімінарнага міру з Савецкай Расіяй) адышла да Польшчы, каталіцызм развіваўся ў польскім нацыянальным духу. Пакуль Віленскім біскупам быў Юрый Мату-евіч (1918—1925), а ў Пінску — Зыгмунт Лазінскі (да 1933 г.), анты-беларускія выступы польскага духавенства мелі прыватны характар. Сярод ксяндзоў-беларусаў пашыраўся рух за беларусізацыю каталіцкага Касцёла. Аднак польская іерархія Касцёла бачыла ў беларускім касцёльным руху небяспеку, таму яна дамаглася, каб падчас падпісання канкардату паміж Ватыканам і Польшчай (10 лютага 1925г.) былі

ўключаны пункты, у якіх гаварылася, што ўжыванне беларускай мовы ў набажэнствах і катэхізацыі дзяцей павінна ўзгадняцца з польскім епіскапатам. Супраць гэтых пунктаў выступіў урад Беларускай Народнай Рэспублікі (у эміграцыі). Падпісала асобны пратэст і група ксяндзоў-беларусаў, у тым ліку дэпутат сейму Адам Станкевіч.

У 1926 г. мітрапалітам, арцыбіскупам Віленскім быў прызначаны Рамуальд Яблжыкоўскі, які адразу пачаў праводзіць антыбеларускі курс у сваёй архідыяцэзіі. Былі забаронены казанні на беларускай мове, а ксяндзоў-беларусаў пераводзілі ў мясцовасці з польскім насельніцтвам. У Віленскай духоўнай семінарыі ўзмацнілася паланізацыя. Р.Яблжыкоўскі забараніў беларусам-католікам уступаць у Беларускую хрысціянскую дэмакратыю і асуджаў каталіцкую газету "Беларуская Крыніца". Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі за сваю нацыянальна-рэлігійную дзейнасць быў двойчы арыштаваны і ў 1927 г. асуджаны на два гады турэмнага зняволення. Але і потым ён працягваў сваю патрыятычную дзейнасць.

Такая ж палітыка касцёльнай улады праводзілася і ў Пінскай дыяцэзіі. Урэшце беларускія казанні засталіся толькі ў касцёле св. Мікалая ў Вільні, дзе адбываліся набажэнствы для беларусаў і літоўцаў.

Каталіцкі Касцёл у Заходняй Беларусі за перыяд 1939—1941 гг. быў аслаблены. Сярод высланых савецкай уладай у лагеры і на пасяленне было нямала каталіцкіх святароў, але асноўная структура касцёла ў Заходняй Беларусі ўсё ж захавалася. Па-ранейшаму Касцёл меў тут польскіх ксяндзоў, якія не дапускалі беларусізацыі. Ва Усходняй Беларусі каталіцкіх святароў ужо не было.

Улетку 1941 г. Віленскі арцыбіскуп Р. Яблжыкоўскі накіраваў з Вільні ва Усходнюю Беларусь ксяндзоў, вядомых дзеячаў нацыянальнага руху Станіслава Глякоўскага, Дзяніса Мальца, Пятра Татарыновіча, Казіміра Рыбажтоўскага, якія павінны былі ўзнавіль дзейнасць касцелаў. Аднак ужо ў снежні 1941 г. нямецкія ўлады арыштавалі ў Менску ксяндзоў Д.Мальца і С.Глякоўскага і, праўдападобна, расстралялі. Ксяндзы П.Татарыновіч і К.Рыбалтоўскі былі вымушаныя пакінуць Усходнюю Беларусь. У снежні 1942 г. у сваім службовым кабінеце быў арыштаваны менскім СД ксёндз В.Гадлеўсю і потым закатаваны. В.Гадлеўскі быў забіты гітлераўцамі за тое, што, будучы школьным інспектарам пры генеральным камісарыяце, спрабаваў выкарыстаць супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі для мабілізацыі беларускіх патрыятычных сіл, прыхільнікаў незалежнасці Беларусі. Ксёндз К.Рыбалтоўскі быў расстраляны немцамі ў ліпені 1943 г.

Такім чынам, у першай палове ХХ ст. беларускія святары чынна ўдзельнічалі ў беларускім адраджэнскім руху. Апошнія з іх — ксяндзы Адам Станкевіч, Язэп Германовіч, Андрэй Цікота — былі рэпрасаваныя ўжо савецкімі ўладамі пасля закан-чэння другой сусветнай вайны. Удзел каталіцкіх святароў у адраджэнскім рэлігійна-культурным руху на Беларусі аднавіўся ў канцы 80 —90-х гадоў.

РАБОТА ДОБАВЛЕНА В АРХИВ: 15 СЕНТЯБРЯ 2001

Поиск по белорусским рефератам

Флаг Беларуси Поиск по крупнейшим коллекциям Беларуси: LIBRARY.BY, STUDENT.BY, BIBLIOTEKA.BY и прочие


Комментарии к работе:

Другой популярный контент:



 

МИНСКАЯ КОЛЛЕКЦИЯ РЕФЕРАТОВ ™ 1999-2011
Телефонная "горячая линия": +375 (29) 7777-***
Для жителей других стран: WWW.STUDENT.BY
Мы работаем с 10:00 до 20:00
 

HIT.BY на Youtube

Официальный канал на Ютуби проекта HIT.BY

Здесь собраны ТОЛЬКО видео хиты из Минска, Гомеля, Могилева, Бреста, Гродно и Витебска!

Ежедневные топ-видео из Беларуси

Любовь по-белорусски!

Проект KAHANNE.COM! Быстрые знакомства в Минске, Гомеле, Бресте, Могилеве, Витебске, Гродно! Только реальные люди. Мобильная версия. Около 112.000 анкет белорусов.

KAHANNE.COM

Что происходит? Скандалы и расследования

Загрузка...

Минская коллекция рефератов (old version) - дочерний проект при библиотеки LIBRARY.BY, бесплатная и постоянно пополняемая пользователями коллекция белорусских рефератов, белорусских дипломных работ, белорусских курсовых работ, белорусских контрольных, белорусских докладов и белорусских эссе. Работает с 1999 года.